ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 верасня 2004 г. № 1078
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПРАТАКОЛА ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ УКРАIНЫ
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ УКРАIНЫ
АБ ВЫТВОРЧАЙ I НАВУКОВА-ТЭХНIЧНАЙ КААПЕРАЦЫI ПРАДПРЫЕМСТВАЎ
I АРГАНIЗАЦЫЙ АБАРОННЫХ ГАЛIН ПРАМЫСЛОВАСЦI АД 25 ЧЭРВЕНЯ
2001 ГОДА I ПАДПIСАННI НАЗВАНАГА ПРАТАКОЛА
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камiтэта,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi,
iншымi зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага
кiравання, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пратакола памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Miнiстpaў Украiны аб унясеннi
змяненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам
Miнiстpaў Украiны аб вытворчай i навукова-тэхнiчнай кааперацыi
прадпрыемстваў i арганiзацый абаронных галiн прамысловасцi ад 25
чэрвеня 2001 года i падпiсаннi названага Пратакола.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пратакола памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў
Украiны аб унясеннi змяненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб вытворчай i
навукова-тэхнiчнай кааперацыi прадпрыемстваў i арганiзацый абаронных
галiн прамысловасцi ад 25 чэрвеня 2001 года (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць намеснiка Старшынi Дзяржаўнага ваенна-прамысловага
камiтэта Салонiнку Аляксандра Аляксеевiча на правядзенне перагавораў
па праекту ўказанага Пратакола, дазволiўшы ўносiць пры неабходнасцi
ў ходзе перагавораў змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць
прынцыповага характару, i ў выпадку дасягнення дамоўленасцi - на
падпiсанне Пратакола.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|