ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 красавiка 2004 г. № 395
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ Ў КАНЦЭПЦЫЮ РЭФОРМЫ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ
ШКОЛЫ I ЗАБЕСПЯЧЭННI САЦЫЯЛЬНЫХ ГАРАНТЫЙ ДЛЯ ВУЧНЯЎ ПЕРШАГА
ГОДА НАВУЧАННЯ
У мэтах удасканалення нумарацыi класаў агульнаадукацыйнай
школы, прывядзення яе ў адпаведнасць з 12-гадовым тэрмiнам навучання
i захавання сацыяльных гарантый для вучняў першага года навучання
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Частку трэцюю падраздзела "Структура 12-гадовай агульнай
адукацыi" раздзела "Мадэль будучай агульнаадукацыйнай школы"
Канцэпцыi рэформы агульнаадукацыйнай школы, адобранай пастановай
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21 жнiўня 1996 г. № 554
"О Концепции реформы общеобразовательной школы в Республике
Беларусь" (Собрание указов Президента и постановлений Кабинета
Министров Республики Беларусь, 1996 г., № 24, ст.621), з улiкам
змяненняў i дапаўненняў, адобраных пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 5 кастрычнiка 1998 г. № 1539, выкласцi ў
наступнай рэдакцыi:
"Навучанне па праграме першага класа можа праходзiць як ва
ўстанове, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, так
i ў дзiцячым садзе".
2. Забяспечыць бясплатным гарачым харчаваннем (абед) вучняў
першага класа ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi, вучэбна-педагагiчных комплексаў, дзiцячых
садоў-школ (акрамя вучняў першага класа, якiя навучаюцца на базе
дашкольных устаноў).
3. Мiнiстэрству адукацыi, Мiнiстэрству фiнансаў, Мiнiстэрству
аховы здароўя прывесцi свае нарматыўныя прававыя акты ў
адпаведнасць з дадзенай пастановай.
4. Дадзеная пастанова ўступае ў дзеянне з 1 верасня 2004 г.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|