ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 студзеня 2004 г. № 61
АБ НАЗНАЧЭННI М.В.КАЛЯГI, К.А.МАРТЫНЕЦКАГА, А.А.СIВАЛОБАВАЙ
I Л.I.ХРАПАВА
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
У сувязi са змяненнем структуры Апарату Савета Miнiстpaў
Рэспублiкi Беларусь назначыць на ўмовах заключаных з iмi
кантрактаў:
Калягу Мiхаiла Васiльевiча - начальнiкам упраўлення аховы
здароўя, сацыяльнай абароны i па пытаннях лiквiдацыi вынiкаў
катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, вызвалiўшы яго ад пасады намеснiка
начальнiка галоўнага ўпраўлення сацыяльна-культурнай сферы -
начальнiка ўпраўлення аховы здароўя, сацыяльнай абароны i
санаторна-курортнага лячэння насельнiцтва;
Мартынецкага Канстанцiна Аляксеевiча - начальнiкам упраўлення
па справах дзяржаўных органаў, вызвалiўшы яго ад пасады начальнiка
галоўнага ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў;
Сiвалобаву Алену Аляксандраўну - начальнiкам упраўлення
сацыяльна-культурнай сферы, вызвалiўшы яе ад пасады начальнiка
галоўнага ўпраўлення сацыяльна-культурнай сферы;
Храпава Леанiда Iванавiча - начальнiкам упраўлення па пытаннях
абароны i праваахоўных органаў, вызвалiўшы яго ад пасады намеснiка
начальнiка галоўнага ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў -
начальнiка ўпраўлення па пытаннях абароны i праваахоўных органаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|