Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24 декабря 2003 г. №1679 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў, якiя вучацца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах адукацыi, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      24 снежня 2003 г. № 1679

АБ УНЯСЕННI ДАПАЎНЕННЯЎ I ЗМЯНЕННЯЎ У ПАЛАЖЭННЕ
АБ РАЗМЕРКАВАННI ВЫПУСКНIКОЎ, ЯКIЯ ВУЧАЦЦА ЗА КОШТ
СРОДКАЎ РЭСПУБЛIКАНСКАГА I (АБО) МЯСЦОВЫХ БЮДЖЭТАЎ
ВА ЎСТАНОВАХ АДУКАЦЫI, ШТО ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ, СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ
I ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ

     У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня 2003
года   "Аб   прафесiянальна-тэхнiчнай   адукацыi"   Савет  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Унесцi   ў  Палажэнне  аб  размеркаваннi  выпускнiкоў,  якiя
вучацца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або)  мясцовых  бюджэтаў
ва     ўстановах     адукацыi,     што    забяспечваюць    атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў
Рэспублiцы   Беларусь,   зацверджанае  пастановай  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 14 кастрычнiка 2002 г.  № 1423  (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 119, 5/11320),
наступныя дапаўненнi i змяненнi:
     1.1. пункт  1  дапоўнiць словамi ", Законам Рэспублiкi Беларусь
"Аб прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" (Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь, 2003 г., № 76, 2/965).";
     1.2. пункт 4 пасля слова "спецыялiстах"  дапоўнiць  словамi  ",
рабочых (служачых)";
     1.3. у частцы трэцяй пункта 7:
     пасля слоў "дзяржаўнага кiравання," дапоўнiць словамi "мясцовых
выканаўчых   i   распарадчых   органаў,    грамадскiх    арганiзацый
(аб'яднанняў), у тым лiку";
     слова "(рабочых)" замянiць словамi "рабочых (служачых)";
     1.4. у  пункце  8 словы ", якiя заключаны ўстановамi адукацыi з
арганiзацыямi" выключыць;
     1.5. у  пункце  8,  частцы  першай  пункта  9 слова "(рабочых)"
замянiць словамi", рабочых (служачых)";
     1.6. у пункце 9:
     частку першую пасля  слоў  "дзяржаўнага  кiравання,"  дапоўнiць
словамi "мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў,";
     пасля часткi першай дапоўнiць часткай другой наступнага зместу:
     "Арганiзацыi, якiя   ажыццяўляюць  цi  забяспечваюць  вытворчае
навучанне   навучэнцаў   устаноў,   што   забяспечваюць    атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай   адукацыi,   маюць   пераважнае  права  на
забеспячэнне  iх  патрэбнасцi  ў  рабочых  (служачых).  Рашэнне   аб
першачарговым забеспячэннi патрэбнасцi ў рабочых (служачых) названых
арганiзацый    прымаецца    органамi     самакiравання     (саветам,
папячыцельскiм   саветам)   установы,   што   забяспечвае  атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi,  з улiкам заключаных дагавораў аб
падрыхтоўцы рабочых (служачых).";
     частку другую лiчыць часткай трэцяй;
     1.7. у пункце 22:
     частку чацвёртую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "Выпускнiкам дзяржаўных  устаноў,  што  забяспечваюць атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай   адукацыi,   дзённай   формы    навучання,
накiраваным на працу ў адпаведнасцi з размеркаваннем,  па заканчэннi
навучання даецца адпачынак працягласцю ў адзiн  каляндарны  месяц  з
выплатай  грашовай  дапамогi за кошт сродкаў арганiзацыi,  прымаючай
выпускнiка  на  працу,  з  разлiку  тарыфнай  стаўкi  па  прысвоенай
выпускнiку квалiфiкацыi (разраду,  класу, катэгорыi) або адпаведнага
акладу.";
     частку пятую выключыць;
     часткi шостую-восьмую лiчыць адпаведна часткамi пятай-сёмай;
     1.8. у пункце 28:
     пасля часткi  другой  дапоўнiць  часткай   наступнага   зместу:
     "Парадак разлiку расходаў i вяртання сродкаў за навучанне ва
ўстановах  адукацыi,  што  належаць  звароту  ў  бюджэт,   з   якога
ажыццяўлялася  фiнансаванне  навучання,  вызначаецца  Мiнiстэрствам
адукацыi па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў.";
     часткi трэцюю-пятую лiчыць адпаведна часткамi чацвёртай-шостай;
     частку пятую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "3 маладымi    спецыялiстамi    (выпускнiкамi    ўстаноў,   што
забяспечваюць      атрыманне      сярэдняй       спецыяльнай       i
прафесiянальна-тэхнiчнай   адукацыi),  якiя  паступiлi  ва  ўстановы
адукацыi на дзённую форму навучання  для  атрымання  адукацыi  больш
высокага ўзроўню, а таксама з маладымi спецыялiстамi, якiя закончылi
ўстановы,   што   забяспечваюць    атрыманне    вышэйшай    адукацыi
(выпускнiкамi   вышэйшых  медыцынскiх  устаноў  -  пасля  заканчэння
стажыроўкi),  i паступiлi на дзённую форму навучання  ў  аспiрантуру
(ардынатуру),  працоўны  дагавор  можа  быць  скасаваны  па  жаданню
работнiка ў парадку i на падставах,  вызначаных у  частцы  чацвёртай
артыкула 40 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь пры прадстаўленнi
адпаведных дакументаў аб паступленнi.".
     2. Дадзеная  пастанова  ўступае  ў  сiлу  з  дня  яе афiцыйнага
апублiкавання.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       С.Сiдорскi



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations