ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 снежня 2003 г. № 1672
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI В.А.САКОВIЧУ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА ПАДПIСАННЕ
ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ПАПЯРЭДЖВАННЯ
НАДЗВЫЧАЙНЫХ СIТУАЦЫЙ I ЛIКВIДАЦЫI IХ ВЫНIКАЎ
-----------------------------------------------------------
Утратило силу постановлением Совета Министров Республики
Беларусь от 28 февраля 2006 г. № 282 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 37, 5/20205)
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Упаўнаважыць Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi
Беларусь у Рэспублiцы Малдова Саковiча Васiлiя Андрэевiча на
падпiсанне Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне папярэджання
надзвычайных сiтуацый i лiквiдацыi ix вынiкаў.
2. Прызнаць страцiўшай сiлу частку трэцюю пастановы Савета
Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ад 15 лiпеня 2002 г. № 947 "Аб
заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне папярэджання
надзвычайных сiтуацый i лiквiдацыi ix вынiкаў" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 83, 5/10805) у частцы
прадастаўлення Астапаву Валерыю Пятровiчу паўнамоцтваў на падпiсанне
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне папярэджання надзвычайных
сiтуацый i лiквiдацыi ix вынiкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
-----------------------------------------------------------
|