ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 кастрычнiка 2003 г. № 1343
АБ УЗНАГАРОДЖАННI А.М.ЛIННIКА, А.П.МОХА I А.М.ПРЫШЧЭПАВА
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Лiннiка Аляксандра Мiхайлавiча, галоўнага гiдрагеолага Заходняй
пошука-здымачнай партыi Беларускай гiдрагеалагiчнай экспедыцыi
Геолагаразведачнага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства
"Белгеалогiя", за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабiсты
ўклад у развiццё мiнеральна-сыравiннай базы, пошук радовiшчаў
прэсных i мiнеральных падземных водаў;
Моха Алега Пятровiча, вядучага геолага геолагаразведачнай
партыi Беларускай геолагаразведачнай экспедыцыi Геолагаразведачнага
рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Белгеалогiя", за
шматгадовую добрасумленную працу, значны асабiсты ўклад у развiццё
мiнеральна-сыравiннай базы, пошук радовiшчаў карысных выкапняў;
Прышчэпава Анатолiя Макаравiча, начальнiка бляшанабаначнага
цэха Адкрытага акцыянернага таварыства "Рагачоўскi малочнакансервавы
камбiнат", за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у
забеспячэнне вытворчасцi высакаякаснай прадукцыi.
Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|