ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
12 верасня 2003 г. № 1172
АБ КАМАНДЗIРАВАННI В.М.КАРЭШКОВА Ў г.БУЭНАС-АЙРЭС
(АРГЕНЦIНА)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Накiраваць з 13 па 19 верасня 2003 г. у г.Буэнас-Айрэс
(Аргенцiна) Старшыню Камiтэта па стандартызацыi, метралогii i
сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў Республiкi Беларусь Карэшкова
Валерыя Мiкалаевiча для ўдзелу ў Генеральнай Асамблеi Мiжнароднай
арганiзацыi па стандартызацыi.
Прыняць да ведама, што праезд В.М.Карэшкова ў г.Буэнас-Айрэс i
назад, пражыванне ў гасцiнiцы з 14 па 17 верасня 2003 г. аплачвае
прымаючы бок.
Фiнансаванне астатнiх расходаў па камандзiраванню В.М.Карэшкова
ажыццявiць у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331 "Аб удасканаленнi арганiзацыi
i фiнансавання службовых камандзiровак за мяжу" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207).
В.М.Карэшкову ў дзесяцiдзённы тэрмiн пасля заканчэння
камандзiроўкi прадставiць справаздачу аб яе вынiках.
Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|