Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 августа 2003 г. №1075 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Савета Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 2000 г. N 1393 i зацвярджэннi Палажэння аб Рэспублiканскiм мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву i складу Рэспублiканскага мастацка-экспертнага савета па манументальнаму мастацтву"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      15 жнiўня 2003 г. № 1075

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ САВЕТА MIНICТPAЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 6 ВЕРАСНЯ 2000 г. № 1393
I ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ
МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ МАСТАЦТВУ
I СКЛАДУ РЭСПУБЛIКАНСКАГА МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНАГА САВЕТА
ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ МАСТАЦТВУ

     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. У  пункце  13, у абзацах другiм i трэцiм пункта 27, у пункце
29,  у  частцы  другой пункта 33, у пунктах 34, 41 i 50 Палажэння аб
парадку  праектавання,  стварэння  (будаўнiцтва),  рэканструкцыi   i
прыёмкi    твораў   манументальнага  i   манументальна-дэкаратыўнага
мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай
Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  ад 6 верасня 2000 г. № 1393
(Национальный  реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., №
88, 5/4026),  словы "мастацка-экспертным саветам па  манументальнаму
мастацтву  пры Мiнiстэрстве культуры" i "мастацка-экспертнага савета
па манументальнаму мастацтву  пры  Мiнiстэрстве  культуры"  замянiць
адпаведна словамi  "Рэспублiканскiм  мастацка-экспертным  саветам па
манументальнаму мастацтву" i "Рэспублiканскага  мастацка-экспертнага
савета па манументальнаму мастацтву".
     2. Зацвердзiць прыкладзеныя:
     Палажэнне  аб  Рэспублiканскiм  мастацка-экспертным  савеце  па
манументальнаму мастацтву;
     склад    Рэспублiканскага    мастацка-экспертнага   савета   па
манументальнаму мастацтву.

Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь                      С.СIДОРСКI

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Пастанова Савета Мiнiстраў
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         15.08.2003 № 1075

                             ПАЛАЖЭННЕ

          аб Рэспублiканскiм мастацка-экспертным савеце
                    па манументальнаму мастацтву

     1. Рэспублiканскi  мастацка-экспертны  савет па манументальнаму
мастацтву    (далей    -    савет)   з'яўляецца  пастаянна   дзеючым
дарадча-рэкамендацыйным органам.
     2. Асноўнай  задачай  савета  з'яўляецца  глыбокае i ўсебаковае
абмеркаванне  праблем развiцця манументальнага мастацтва ў дзяржаве,
выпрацоўка  практычных  рэкамендацый  i разгляд канкрэтных пытанняў,
звязаных  з праектаваннем помнiкаў, манументаў, мемарыяльных дошак i
iншых    твораў    манументальнага   i   манументальна-дэкаратыўнага
мастацтва.
     3. Савет  у  сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь, а таксама дадзеным Палажэннем.
     4. Савет   ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  у  цесным  кантакце   з
грамадскiмi аб'яднаннямi "Беларускi саюз мастакоў" i "Беларускi саюз
архiтэктараў",    а    таксама   iншымi  грамадскiмi   аб'яднаннямi,
арганiзацыямi.
     5. Савет:
     5.1. разглядае    i    рэкамендуе    да  ажыццяўлення   праекты
мемарыяльных        ансамбляў,        манументаў    i       помнiкаў
агульна-рэспублiканскага   значэння,  помнiкаў,  помнiкаў-бюстаў   i
надмагiльных помнiкаў знакамiтым асобам, якiя ствараюцца на падставе
рашэння Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
     5.2. разглядае  i  рэкамендуе  да ажыццяўлення праекты памятных
знакаў  аб  выдатных  гiстарычных, навуковых, тэхнiчных i культурных
падзеях  на  Беларусi,  мемарыяльных  дошак у гонар знакамiтых асоб,
якiя ствараюцца на падставе рашэнняў абласных выканаўчых камiтэтаў i
Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, узгодненых з Мiнiстэрствам
культуры;
     5.3. разглядае  i  рэкамендуе  да ажыццяўлення эскiзныя праекты
найбольш   значных  твораў  манументальна-дэкаратыўнага   мастацтва,
выкананых  у  тэхнiцы  фрэскi, роспiсу, вiтража, мазаiкi, сграфiта i
гэтак далей, а таксама твораў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва,
прызначаных для тыражавання;
     5.4. аказвае   дапамогу  ў  падборы  аўтарскiх  калектываў   на
праектаванне помнiкаў;
     5.5. па    прадстаўленню    Мiнiстэрства   культуры   разглядае
праграмныя  заданнi  i  ўмовы  конкурсаў  на праектаванне помнiкаў i
манументаў i дае свае заключэннi;
     5.6. праводзiць  кансультацыйную  работу  з  аўтарамi ў працэсе
праектавання i стварэння манументальных твораў;
     5.7. дае  заключэннi  аб магчымасцях замены помнiкаў, выкананых
на  недастаткова  высокiм  мастацкiм  узроўнi  або  з  недаўгавечных
матэрыялаў;
     5.8. вызначае  памер аўтарскага ўзнагароджання ў адпаведнасцi з
мiнiмальнымi  стаўкамi аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне твораў
выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
     6. Савет  спрыяе  стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню,
дасягненню  багацця  i  разнастайнасцi  мастацкiх  стыляў  i сродкаў
выяўлення.
     7. Савет  адхiляе або дае рэкамендацыi аб перапрацоўцы праектаў
помнiкаў    i    манументаў,    iншых    твораў  манументальнага   i
манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць належнаму
архiтэктурна-кампазiцыйнаму  i  мастацкаму  ўзроўню  цi  выкананы  з
парушэннем iснуючага парадку iх стварэння.
     8. Пры  разглядзе  саветам  праектаў  помнiкаў рэспублiканскага
значэння  для  абласцей  i  г.Мiнска  на  пасяджэннях  прысутнiчаюць
прадстаўнiкi  абласных  выканаўчых  камiтэтаў  i Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта з правам дарадчага голасу.
     9. Савет узначальвае старшыня.
     Старшыня  мае  намеснiка, якi ў яго адсутнасць арганiзуе работу
савета.  Па складу савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш
за 17 чалавек з улiкам старшынi.
     Склад    савета  зацвярджаецца  Саветам  Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь  тэрмiнам  на  2  гады.  У  яго  ўваходзяць  вядучыя дзеячы
выяўленчага  мастацтва,  архiтэктары, мастацтвазнаўцы, спецыялiсты ў
галiне    манументальнай   скульптуры,  прадстаўнiкi  дзяржаўных   i
грамадскiх   арганiзацый  рэспублiкi.  Прапановы  Савету   Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  па  складу савета, кандыдатурах яго старшынi i
намеснiка ўносяцца Мiнiстэрствам культуры.
     10. Пасяджэннi  савета  праводзяцца  па  меры  неабходнасцi пад
кiраўнiцтвам  старшынi савета, а ў яго адсутнасць - пад кiраўнiцтвам
намеснiка старшынi.
     11. На  пасяджэннi  савета  пры  неабходнасцi могуць запрашацца
прадстаўнiкi мясцовых органаў дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў,
навуковых арганiзацый.
     12. Рашэннi  савета  прымаюцца  простай  большасцю  галасоў пры
ўмове  прысутнасцi  на  пасяджэннi не менш за палову складу савета i
афармляюцца  пратаколамi, падпiсваюцца ўсiмi ўдзельнiкамi пасяджэння
- членамi савета.
     13. Прадстаўленне  праектных  матэрыялаў  для  разгляду, работу
савета    i   кантроль  за  выкананнем  рашэнняў  савета   арганiзуе
Мiнiстэрства  культуры  ў  адпаведнасцi  з  Палажэннем  аб   парадку
праектавання,  стварэння  (будаўнiцтва),  рэканструкцыi  i   прыёмкi
твораў  манументальнага  i  манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на
тэрыторыi   Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджаным  пастановай   Савета
Мiнiстраў   Рэспублiкi  Беларусь  ад  6  верасня  2000  г.  №   1393
(Национальный  реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., №
88, 5/4026).
     14. Савет  штогод  прадстаўляе  справаздачу  аб сваёй дзейнасцi
Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Пастанова Савета Мiнiстраў
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         15.08.2003 № 1075

       Склад Рэспублiканскага мастацка-экспертнага савета
                    па манументальнаму мастацтву

Мiско                  - скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў
Iван Якiмавiч            Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат
                         Дзяржаўнай прэмii СССР (старшыня
                         савета)

Рылатка                - першы намеснiк Мiнiстра культуры
Уладзiмiр Пятровiч       (намеснiк старшынi савета)

Арцiмовiч              - скульптар, прафесар установы адукацыi
Анатолiй Яфiмавiч        "Беларуская дзяржаўная акадэмiя
                         мастацтваў"

Габрусь                - архiтэктар, старшы навуковы
Тамара Вiктараўна        супрацоўнiк навуковай установы
                         "Iнстытут мастацтвазнаўства,
                         этнаграфii i фальклору iмя К.Крапiвы
                         Нацыянальнай акадэмii навук
                         Беларусi", доктар мастацтвазнаўства

Градаў                 - архiтэктар, заслужаны архiтэктар
Юрый Мiхайлавiч          Рэспублiкi Беларусь

Дранец                 - скульптар, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii
Аляксандр Валянцiнавiч   Рэспублiкi Беларусь, старшы выкладчык
                         установы адукацыi "Беларуская
                         дзяржаўная акадэмiя мастацтваў"

Заспiцкi               - скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў
Андрэй Мiхайлавiч        Рэспублiкi Беларусь

Кавалеўскi             - старшыня камiтэта па архiтэктуры,
Яўгенiй Мiхайлавiч       горадабудаўнiцтву i тэрытарыяльнаму
                         планаванню Мiнскага аблвыканкома

Крываблоцкi            - мастак, член грамадскага аб'яднання
Уладзiмiр Васiльевiч     "Беларускi саюз мастакоў"

Крывашэева             - мастак, член грамадскага аб'яднання
Валянцiна Сямёнаўна      "Беларускi саюз мастакоў"

Лазука                 - начальнiк упраўлення мастацтваў
Барыс Андрэевiч          Мiнiстэрства культуры, кандыдат
                         мастацтвазнаўства

Лапцэвiч               - старшы навуковы супрацоўнiк навуковай
Людмiла Георгiеўна       установы "Iнстытут мастацтвазнаўства,
                         этнаграфii i фальклору iмя К.Крапiвы
                         Нацыянальнай акадэмii навук
                         Беларусi", кандыдат мастацтвазнаўства

Левiн                  - архiтэктар, заслужаны архiтэктар
Леанiд Мендзелевiч       Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат
                         Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь

Мартынаў               - галоўны мастак г.Мiнска, начальнiк
Аляксей Iгаравiч         упраўлення добраўпарадкавання i
                         гарадскога дызайну камiтэта
                         архiтэктуры, горадабудаўнiцтва i
                         землеўпарадкавання Мiнскага
                         гарвыканкома

Сурскi                 - мастацтвазнаўца, член грамадскага
Алег Аркадзьевiч         аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў"

Тарасаў                - загадчык аддзела археалогii
Сяргей Васiльевiч        сярэдне-вяковага перыяду навуковай
                         установы "Iнстытут гiсторыi
                         Нацыянальнай акадэмii навук
                         Беларусi", кандыдат гiстарычных навук

Фiнскi                 - скульптар, намеснiк старшынi
Аляксандр Мiхайлавiч     грамадскага аб'яднання "Беларускi
                         саюз мастакоў"




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations