ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1 жнiўня 2003 г. № 1023
АБ УЗНАГАРОДЖАННI Г.В.БАЧКОВАЙ, В.I.ВАРАМ'ЁВА, М.I.ТОРЧЫКА
I Т.С.УСАЧОВАЙ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Miнicтpaў Рэспублiкi
Беларусь:
Бачкову Галiну Вiктараўну, першага намеснiка дырэктара
Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасцi пры Прэзiдэнце
Рэспублiкi Беларусь, за значны асабiсты ўклад ва ўдасканаленне
норматворчай дзейнасцi ў рэспублiцы i забеспячэнне эфектыўнага
ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кiравання па падрыхтоўцы праектаў
заканадаўчых актаў;
Варам'ёва Вiктара Iванавiча, намеснiка дырэктара адкрытага
акцыянернага таварыства "Вiцебскi аблаграсервiс", за шматгадовую
добрасумленную працу, значны асабiсты ўклад у забеспячэнне
вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi;
Торчыка Мiкалая Iванавiча, генеральнага дырэктара
Лесаўпарадкавальнага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства
"Белдзяржлес", за шматгадовую плённую працу, вялiкi асабiсты ўклад у
развiццё лясной гаспадаркi, павышэнне эфектыўнасцi лесакарыстання,
укараненне ў вытворчасць навукова-тэхнiчных дасягненняў i новых
тэхналогiй лесаўпарадкавання;
Усачову Тамару Сяргееўну, намеснiка дырэктара дэпартамента
знешнеэканамiчнай дзейнасцi - начальнiка ўпраўлення знешнегандлёвай
палiтыкi i замежных iнвестыцый Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i
харчавання, за значны асабiсты ўклад у развiццё знешнеэканамiчнай
дзейнасцi ў аграпрамысловым комплексе рэспублiкi.
Выконваючы абавязкi Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
|