ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 лiпеня 2003 г. № 940
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI В.Я.САДОХУ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА ВЯДЗЕННЕ
ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТАХ ПАГАДНЕННЯЎ АБ ПАРАДКУ АБАЗНАЧЭННЯ
ПУНКТАЎ СТЫКУ ДЗЯРЖАЎНЫХ ГРАНIЦ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Упаўнаважыць пасла па асобых даручэннях Мiнiстэрства
замежных спраў Садоху Валерыя Яўгенавiча на вядзенне перагавораў па
праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам
Лiтоўскай Рэспублiкi i Урадам Рэспублiкi Польшча аб парадку
абазначэння пункта стыку дзяржаўных гранiц, праекту Пагаднення памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Рэспублiкi Польшча i Урадам
Украiны аб парадку абазначэння пункта стыку дзяржаўных гранiц i
праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам
Расiйскай Федэрацыi i Урадам Украiны аб парадку абазначэння пункта
стыку дзяржаўных гранiц.
2. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 10 сакавiка 2000 г. № 312 "Аб прадастаўленнi
Я.К.Вайтовiчу паўнамоцтваў на вядзенне перагавораў па заключэнню
пагадненняў аб парадку абазначэння пунктаў стыку дзяржаўных гранiц"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., №
27, 5/2751).
Выконваючы абавязкi Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
|