ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 красавiка 2003 г. № 483
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ БОСНII I ГЕРЦАГАВIНЫ
АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI
ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА
ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ
-----------------------------------------------------------
Утратило силу постановлением Совета Министров Республики
Беларусь от 2 декабря 2006 г. № 1609 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 203,
5/24311)
Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства па падатках i зборах, узгодненую
з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Боснii i Герцагавiны аб пазбяганнi
двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты
падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Боснii i
Герцагавiны аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi
ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i
маёмасць (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра па падатках i зборах Сумара Канстанцiна
Андрэевiча на правядзенне перагавораў па праекту названага
Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
-----------------------------------------------------------
|