Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 января 2003 г. №29 "Аб камандзiраваннi А.А.Папкова, Г.В.Бядрыцкага i А.К.Яленскага ў г.Берлiн (Федэратыўная Рэспублiка Германiя) i Г.I.Кузняцова ў г.Еўле (Каралеўства Швецыя)"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      15 студзеня 2003 г. № 29

АБ КАМАНДЗIРАВАННI А.А.ПАПКОВА, Г.В.БЯДРЫЦКАГА I
А.К.ЯЛЕНСКАГА Ў г.БЕРЛIН (ФЕДЭРАТЫЎНАЯ РЭСПУБЛIКА ГЕРМАНIЯ)
I Г.I.КУЗНЯЦОВА Ў г.ЕЎЛЕ (КАРАЛЕЎСТВА ШВЕЦЫЯ)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Камандзiраваць:
     з 16 па 19 студзеня 2003 г. у г.Берлiн (Федэратыўная Рэспублiка
Германiя) Намеснiка  Прэм'ер-мiнiстра  Рэспублiкi  Беларусь  Папкова
Аляксандра  Андрэевiча,  кiраўнiка  сакратарыята  Прэм'ер-мiнiстра i
намеснiкаў Прэм'ер-мiнiстра  Рэспублiкi  Беларусь  Бядрыцкага  Глеба
Валер'евiча,   памочнiка   Намеснiка   Прэм'ер-мiнiстра   Рэспублiкi
Беларусь Яленскага Аляксандра Казiмiравiча для ўдзелу ў  Мiжнароднай
сельскагаспадарчай  выстаўцы  "Зялёны  тыдзень"  i  рабоце дзесятага
юбiлейнага Аграрнага форуму "Усход-Захад", правядзення перагавораў i
сустрэч  з  кiраўнiцтвам  Федэральнага  Мiнiстэрства  абароны правоў
спажыўцоў,  харчавання i сельскай гаспадаркi,  Мiнiстэрства сельскай
гаспадаркi,  аховы  прыроды i добраўпарадкавання Зямлi Брандэнбург i
прадстаўнiкамi дзелавых колаў Федэратыўнай  Рэспублiкi  Германiя  па
пытаннях  узаемавыгаднага  супрацоўнiцтва  ў галiне аграпрамысловага
комплексу;
     з  4 па 7 лютага 2003 г. у г.Еўле (Каралеўства Швецыя) Старшыню
Камiтэта  па  зямельных  рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце
Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  Кузняцова Георгiя Iванавiча ў мэтах
рэалiзацыi  праекта  "Развiццё  рынку  нерухомасцi",  а  таксама для
правядзення  сустрэч  з  прадстаўнiкамi  дзелавых  колаў Каралеўства
Швецыя   па  пытаннях  вядзення  зямельнага  кадастра,   арганiзацыi
рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, яе ацэнкi i падаткаабкладання.
     Фiнансаванне расходаў    па    камандзiраванню     А.А.Папкова,
Г.В.Бядрыцкага   i   А.К.Яленскага   ажыццявiць   у  адпаведнасцi  з
пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 27  верасня  2002
г.  №  1331  "Аб  удасканаленнi арганiзацыi i фiнансавання службовых
камандзiровак  за  мяжу"   (Национальный   реестр   правовых   актов
Республики Беларусь,  2002 г.,  № 111,  5/11207), а па найму жылля ў
г.Берлiне - па фактычных затратах.
     Прыняць  да  ведама,  што  фiнансаванне  расходаў,  звязаных  з
камандзiраваннем Г.I.Кузняцова, ажыццяўляецца прымаючым бокам.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations