ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 кастрычнiка 2002 г. № 1482
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI М.М.ХВАСТОВУ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА ПАДПIСАННЕ
ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
ДЗЯРЖАВЫ КУВЕЙТ АБ ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСIНАХ I КАНВЕНЦЫI ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КАРАЛЕЎСТВА БАХРЭЙН
АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI
ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ
НА ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ
![Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26
декабря 2002 г. № 1800 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2003 г., № 2, 5/11713)]
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Упаўнаважыць Мiнiстра замежных спраў Рэспублiкi Беларусь
Хвастова Мiхаiла Мiхайлавiча на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi
Беларусь Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Дзяржавы Кувейт аб паветраных зносiнах i Канвенцыi памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Каралеўства Бахрэйн аб пазбяганнi
двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты
падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць.
-----------------------------------------------------------
Часть первая - утратила силу постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 26 декабря 2002 г. № 1800
в части предоставления Министру иностранных дел Хвостову
Михаилу Михайловичу полномочий на подписание от имени
Правительства Республики Беларусь Конвенции между
Правительством Республики Беларусь и Правительством
Королевства Бахрейн об избежании двойного налогообложения и
предупреждении уклонения от выплаты налогов по отношению к
налогам на доходы и недвижимость.
-----------------------------------------------------------
Лiчыць страцiўшымi сiлу:
частку другую пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
4 верасня 2002 г. № 1215 "Аб падпiсаннi Канвенцыi памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Каралеўства Бахрэйн аб пазбяганнi
двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты
падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 102, 5/11078);
частку другую пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
16 кастрычнiка 2002 г. № 1431 "Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы Кувейт аб паветраных зносiнах"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №
118, 5/11313).
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|