ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 кастрычнiка 2002 г. № 1463
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Чопку Леанiда Аляксандравiча, вадзiцеля Рэспублiканскага
унiтарнага даччынага транспартнага прадпрыемства "Аўтобусны парк № 1
г.Брэста" Рэспублiканскага унiтарнага транспартнага прадпрыемства
"Брэстгрузаўтасэрвiс", за шматгадовую добрасумленную працу i высокую
культуру абслугоўвання пасажыраў;
Эстрына Максiма Аронавiча, вадзiцеля рэспублiканскага даччынага
аўтатранспартнага унiтарнага прадпрыемства "Таксаматорны парк № 1"
рэспублiканскага аўтатранспартнага унiтарнага прадпрыемства
"Гомельаблаўтатранс", за шматгадовую добрасумленную працу, вялiкi
асабiсты ўклад у транспартнае забеспячэнне насельнiцтва,
высокаэфектыўнае выкарыстанне рухомага аўтатранспартнага саставу,
укараненне ў вытворчасць перадавых форм i метадаў работы;
Костачку Вiктара Раманавiча, трактарыста дарожнага
рамонтна-будаўнiчага ўпраўлення № 49 адкрытага акцыянернага
таварыства "Аўтамагiстраль", за шматгадовую добрасумленную працу,
узорнае выкананне працоўных абавязкаў, высокi прафесiяналiзм i
значны ўклад у развiццё аўтамабiльных дарог агульнага карыстання;
Владыку Валерыя Мiхайлавiча, вадзiцеля дарожна-эксплуатацыйнага
ўпраўлення № 10 рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства
аўтамабiльных дарог "Магiстральаўтадар", за шматгадовую плённую
працу, вялiкi ўклад у будаўнiцтва мастоў i аўтамабiльных дарог.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|