ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 кастрычнiка 2002 г. № 1429
АБ КАМАНДЗIРАВАННI А.М.АПАЦКАГА Ў г.ЛУКА (IТАЛЬЯНСКАЯ
РЭСПУБЛIКА) I Г.I.КУЗНЯЦОВА Ў г.КIШЫНЁЎ (РЭСПУБЛIКА МАЛДОВА)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 21 па 23 кастрычнiка 2002 г.:
у г.Лука (Iтальянская Рэспублiка) намеснiка Мiнiстра прыродных
рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Апацкага Аляксандра
Мiкалаевiча для ўдзелу ў першай сустрэчы дзяржаў - удзельнiц
Канвенцыi аб доступе да iнфармацыi, удзеле грамадскасцi ў працэсе
прыняцця рашэнняў i доступе да правасуддзя па пытаннях, якiя
датычацца навакольнага асяроддзя (Орхуская Канвенцыя), у якасцi
Нацыянальнага Каардынатара ўказанай Канвенцыi ад Рэспублiкi
Беларусь;
у г.Кiшынёў (Рэспублiка Малдова) Старшыню Камiтэта па зямельных
рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь Кузняцова Георгiя Iванавiча для ўдзелу ў XIX сесii
Мiждзяржаўнага савета па геадэзii, картаграфii, кадастру i
дыстанцыйнаму зандзiраванню Зямлi дзяржаў - удзельнiц СНД у якасцi
Старшынi гэтага Мiжнароднага савета.
Фiнансаванне расходаў па камандзiраванню Г.I.Кузняцова ў
г.Кiшынёў ажыццявiць у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331 "Аб удасканаленнi
арганiзацыi i фiнансавання службовых камандзiровак за мяжу"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №
111, 5/11207).
Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў, звязаных з
камандзiраваннем А.М.Апацкага ў г.Лука, ажыццяўляецца за кошт
прымаючага боку.
Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
|