ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 верасня 2002 г. № 1214
АБ КАМАНДЗIРАВАННI В.М.КАРЭШКОВА Ў г.СТАКГОЛЬМ
(КАРАЛЕЎСТВА ШВЕЦЫЯ)
Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Накiраваць з 21 па 26 верасня 2002 г. у г.Стакгольм
(Каралеўства Швецыя) Старшыню Камiтэта па стандартызацыi, метралогii
i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Карэшкова
Валерыя Мiкалаевiча для ўдзелу ў Генеральнай Асамблеi Мiжнароднай
арганiзацыi па стандартызацыi.
Прыняць да ведама, што праезд В.М.Карэшкова ў г.Стакгольм i
назад, пражыванне ў гасцiнiцы з 21 па 25 верасня 2002 г. i сутачныя
з 21 па 24 верасня 2002 г. аплачвае прымаючы бок.
Фiнансаванне расходаў па пражыванню В.М.Карэшкова ў гасцiнiцы i
сутачных з 25 па 26 верасня 2002 г. ажыццявiць у адпаведнасцi з
пастановай Савета Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь ад 23 чэрвеня 2000
г. № 935 "Аб удасканаленнi арганiзацыi i павышэннi эфектыўнасцi
службовых камандзiровак у замежныя дзяржавы" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 63, 5/3500).
В.М.Карэшкову ў двухтыднёвы тэрмiн пасля заканчэння
камандзiроўкi прадставiць справаздачу аб яе вынiках.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|