ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ
КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ
УКРАIНЫ *
_____________________________
* Вступило в силу 10 февраля 1993 г.
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
культуры Украiны, далей называемыя "Бакамi", абапiраючыся на
традыцыi добрасуседства памiж Беларусью i Украiнай, iмкнучыся iх
працягваць i берагчы; умацоўваючы ўзаемаразуменне i пашыраючы
супрацоўнiцтва, заснаванае на павазе i неўмяшанне ў справы культуры
другога Боку; будучы ўпэўненымi, што раўнапраўнае супрацоўнiцтва
ўзбагачае родныя культуры i з'яўляецца асаблiва важным для
ўмацавання згоды i сяброўства памiж беларускiм i ўкраiнскiм
народамi; улiчваючы iнтарэсы беларусаў, пражываючых на Украiне, i
iнтарэсы ўкраiнцаў, пражываючых на Беларусi; кiруючыся палажэннямi
заключнага акта Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе ад 1
жнiўня 1975 года, Парыжскай хартыi для новай Еўропы ад 21 лiстапада
1990 года, а таксама iншых дакументаў Нарады па бяспецы i
супрацоўнiцтву ў Еўропе; прымаючы да ўвагi палажэннi Еўрапейскай
канвенцыi па пытаннях культуры, падпiсанай 19 снежня 1954 года ў
Парыжы; улiчваючы, што Беларусь i Украiна маюць у многiм агульную
гiсторыю, найлепшай традыцыяй якой з'яўляецца суiснаванне i
ўзаемаўзбагачэнне культур, складаюць i падпiсваюць гэтае Пагадненне.
Артыкул 1
Бакi, дзейнiчаючы паводле сваiх паўнамоцтваў i магчымасцяў i
абапiраючыся на законы Рэспублiкi Беларусь i Украiны, абавязуюцца
ствараць найбольш спрыяльныя ўмовы для культурнага супрацоўнiцтва
памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай, аб'яднаць намаганнi з мэтай
пашырэння ўзаемнага абмену дасягненнямi культуры народаў, нацый i
народнасцей, якiя пражываюць у рэспублiках, праяўляюць клопат аб
культурнай самабытнасцi беларускага i ўкраiнскага народаў, у тым
лiку i тых яго прадстаўнiкоў, якiя пражываюць на тэрыторыях
адпаведна Беларусi i Украiны.
Артыкул 2
Бакi будуць працягваць развiццё традыцыйных форм
мiжнацыянальнага культурнага супрацоўнiцтва на падставе шматгадовай
практыкi правядзення такiх сумесных мерапрыемстваў, як фестывалi,
конкурсы, выставы, конкурсы ў галiнах балету, музыкi, выяўленчага
мастацтва, драматургii, народнай творчасцi. У гэтых мэтах Бакi
будуць заахвочваць пошук магчымасцей стварэння прамых непасрэдных
кантактаў памiж установамi культуры i мастацтва рэспублiк, творчымi
саюзамi i мастацкай iнтэлiгенцыяй, у тым лiку i на падставе
двухбаковых пагадненняў.
Артыкул 3
Бакi выкарыстаюць усе магчымасцi i акажуць адзiн аднаму
падтрымку ў стварэннi найбольш спрыяльных умоў для задавальнення
нацыянальна-культурных патрэб насельнiцтва беларускай нацыянальнасцi
на Украiне i насельнiцтва ўкраiнскай нацыянальнасцi ў Беларусi.
Для дасягнення гэтай мэты Бакi будуць заахвочваць:
- пераклад i выданне твораў лiтаратуры, музыкi i iншых вiдаў
мастацтва;
- абмен кнiгамi, перыядычнымi выданнямi, iх пашырэнне i
падпiску на iх;
- абмен самадзейнымi фальклорнымi ансамблямi, арганiзацыю
фальклорных святаў нацыянальных меншасцяў абодвух Бакоў, якiя
пражываюць на тэрыторыi другога Боку, i запрашэнне на такiя святы,
арганiзоўваемыя на сваiм Баку, культурнае супрацоўнiцтва жыхароў
памежных раёнаў Беларусi i Украiны;
- абмен выкладчыкамi i студэнтамi на парытэтных пачатках;
- арганiзацыю выстаў народнага мастацтва.
Артыкул 4
Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб найважнейшых культурных
падзеях, нарматыўнымi дакументамi ў галiне культуры, запрашаць
мастакоў, даследчыкаў культуры i мастацтва, а таксама экспертаў
другога Боку на фестывалi, конкурсы, сiмпозiумы i iншыя
мерапрыемствы, якiя адбываюцца ў Беларусi i на Украiне.
Артыкул 5
Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб вывезеных
нацыянальна-культурных каштоўнасцях, якiя цяпер знаходзяцца ў
музеях, бiблiятэках i архiвах другога Боку, супрацоўнiчаць у пошуку
i вяртаннi каштоўнасцяў нацыянальна-культурнай спадчыны.
Артыкул 6
Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне аховы помнiкаў выяўленчага
мастацтва, старадаўняга пiсьменства, археялогii i iншых культурных
каштоўнасцяў, заахвочваць абмен ведамi навуковай i практычнай працы,
адраджаючы, рэстаўруючы i кансервуючы помнiкi культуры.
Артыкул 7
Бакi будуць абменьвацца творамi выяўленчага мастацтва,
выдзеленымi для доўгатэрмiновых экспазiцый (дэпазiты) у музеях,
выставачных залах i галерэях абедзвюх дзяржаў.
Артыкул 8
Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва нацыянальных бiблiятэк,
музеяў i iншых культурных устаноў, абменьваючыся iнфармацыяй,
публiкацыямi, навуковымi матэрыяламi, творамi мастацкай лiтаратуры,
аказваць усялякую дапамогу культурным установам у тых мясцiнах, дзе
кампактна пражываюць нацыянальныя меньшасцi.
Бакi будуць запрашаць спецыялiстаў культурных устаноў да ўдзелу
ў канферэнцыях, семiнарах i iншых мерапрыемствах, абменьвацца
даследаваннямi, праходзiць стажыроўкi.
Артыкул 9
Бакi будуць падтрымлiваць абмен прафесiйнымi i самадзейнымi
калектывамi, выканаўцамi праз мастацкiя агенствы i нацыянальныя
фiлармонii, заахвочваць прамыя кантакты памiж мастацкiмi i
навучальнымi ўстановамi.
Бакi будуць дамаўляцца аб уключэннi найбольш паспяховых
пастановак у рэпертуар музычных, драматычных, балетных i самадзейных
калектываў i прадстаўленнi iх гледачам другога Боку.
Артыкул 10
Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне кiнамастацтва
(дакументальныя, мультыплiкацыйныя i мастацкiя фiльмы). Канкрэтныя
формы супрацоўнiцтва падлягаюць кампетэнцыi зацiкаўленых
арганiзацый.
Артыкул 11
Бакi будуць арганiзоўваць сустрэчы работнiкаў Мiнiстэрстваў
культуры для абагульнення вынiкаў супрацоўнiцтва i азнаямлення
ведамi працы другога Боку.
Артыкул 12
Артыкулы гэтага Пагаднення могуць змяняцца або дапаўняцца пры
згодзе абодвух Бакоў.
Артыкул 13
Бакi дамовiлiся аб тым, што падрыхтоўка да рэалiзацыi гэтага
Пагаднення будзе праходзiць на падставе сумеснай працы адпаведных
галiновых служб мiнiстэрстваў Беларусi i Украiны.
Каардынацыю гэтай працы будзе ажыццяўляць пастаянна дзеючая
мiжрэспублiканская камiсiя начале з намеснiкамi мiнiстраў культуры
рэспублiк.
Бакi даручаць гэтай камiсii выпрацоўку механiзма рэалiзацыi
вышэйпайменных абавязацельстваў, у тым лiку ўмовы арганiзацыi
мерапрыемстваў, пытаннi фiнансавання i г.д.
Пагадненне ўступае ў сiлу ў дзень яго падпiсання, дзейнiчае на
працягу трох гадоў i кожны раз аўтаматычна працягваецца на той самы
тэрмiн, калi нiводны з Бакоў не пазней як за тры месяцы да
заканчэння дзеяння Пагаднення пiсьмова не паведамiць другому Боку аб
рашэннi яго скасаваць.
Падпiсана ў г.Кiеве 10 лютага 1993 г. у двух экзэмплярах, кожны
на беларускай i ўкраiнскай мовах, абодва тэксты iдэнтычныя i маюць
аднолькавую сiлу.
Мiнiстр культуры Мiнiстр культуры
Рэспублiкi Беларусь Украiны
Я.К.Вайтовiч I.М.Дзюба
|