Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 25 марта 1998 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Латвiйскай Рэспублiкi i Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi аб парадку абазначэння пункта стыку дзяржаўных гранiц"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, УРАДАМ ЛАТВIЙСКАЙ
РЭСПУБЛIКI I УРАДАМ ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ПАРАДКУ
АБАЗНАЧЭННЯ ПУНКТА СТЫКУ ДЗЯРЖАЎНЫХ ГРАНIЦ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 17 сакавiка 1999 г.

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь,  Урад  Латвiйскай Рэспублiкi i Урад
Лiтоўскай Рэспублiкi, якiя ў далейшым называюцца Бакамi,
     кiруючыся  прынцыпамi  павагi  да  суверэнiтэту,   непарушнасцi
гранiц i тэрытарыяльнай цэласнасцi дзяржаў,
     грунтуючыся на  Дагаворы  аб  устанаўленнi  дзяржаўнай  гранiцы
памiж Рэспублiкай Беларусь i Латвiйскай  Рэспублiкай  ад  21  лютага
1994   года,   Дагаворы   памiж  Рэспублiкай  Беларусь  i  Лiтоўскай
Рэспублiкай аб беларуска-лiтоўскай дзяржаўнай гранiцы  ад  6  лютага
1995   года  i  Дагаворы  аб  аднаўленнi  дзяржаўнай  гранiцы  памiж
Латвiйскай Рэспублiкай i Лiтоўскай Рэспублiкай ад  29  чэрвеня  1993
года,
     жадаючы  абазначыць  пункт  стыку  дзяржаўных гранiц Рэспублiкi
Беларусь,  Латвiйскай Рэспублiкi i Лiтоўскай Рэспублiкi,
     пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     1. Пункт   стыку   дзяржаўных   гранiц   Рэспублiкi   Беларусь,
Латвiйскай  Рэспублiкi  i Лiтоўскай Рэспублiкi,  далей - Пункт стыку
гранiц,  размешчаны на паўночны захад ад  возера  Людзвiнова  i  мае
наступныя геаграфiчныя каардынаты, вызначаныя графiчна:

     у сiстэме каардынат 1942 года
      55°40'50,66" п.ш.
      26°37'56,85" у.д.
     у Латвiйскай сiстэме каардынат 1992 года (LКS-92)
      55°40'50,17" п.ш.
      26°37'49,79" у.д.
     у  Лiтоўскай  сiстэме  каардынат 1994 года (LКS-94)
      55°40'50,17" п.ш.
      26°37'49,79" у.д.

     2. Месца  распалажэння  Пункта  стыку  гранiц паказана на Карце
стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Латвiйскай Рэспублiкi i
Лiтоўскай  Рэспублiкi  маштабу  1:10000, якая прыкладаецца да гэтага
Пагаднення i з'яўляецца яго неад'емнай часткай.

                             Артыкул 2

     1. Для  абазначэння  Пункта  стыку  гранiц  Бакi ўстанаўлiваюць
спецыяльны пагранiчны знак "Людзвiнова".
     2. Пагранiчны    знак    "Людзвiнова"   складаецца  з   чатырох
элементаў:
     цэнтральнага геадэзiчнага знака, якi знаходзiцца ў Пункце стыку
гранiц, i трох чатырохгранных слупоў.
     На гранi   кожнага   слупа   пагранiчнага  знака  "Людзвiнова",
павернутай да Пункта стыку  гранiц,  наносяцца  выява  герба,  назва
дзяржавы  i  пагранiчнага  знака "Людзвiнова".  Надпiсы наносяцца на
мове той дзяржавы, на тэрыторыi якой размешчаны слуп.
     Каардынаты  ўсiх  элементаў  пагранiчнага  знака   "Людзвiнова"
вызначаюцца iнструментальна.

                             Артыкул 3

     3 мэтай абазначэння на мясцовасцi палажэння Пункта стыку гранiц
Бакi  даручаюць  змешаным дэмаркацыйным камiсiям распрацаваць праект
пагранiчнага  знака  "Людзвiнова", устанавiць знак, скласцi Пратакол
пагранiчнага    знака  "Людзвiнова"  i  Дэмаркацыйную  карту   стыку
дзяржаўных  гранiц  Рэспублiкi  Беларусь,  Латвiйскай  Рэспублiкi  i
Лiтоўскай Рэспублiкi, якая прыкладаецца да Пратакола.
     Вышэйназваныя  дакументы  складаюцца ў шасцi экзэмплярах, кожны
на  беларускай,  латышскай  i  лiтоўскай  мовах i ўключаюцца ў склад
дэмаркацыйных дакументаў беларуска-латвiйскай, беларуска-лiтоўскай i
латвiйска-лiтоўскай дзяржаўных гранiц.

                             Артыкул 4

     1. Бакi, садзейнiчаючы адзiн аднаму, прымаюць неабходныя захады
па  ахове  пагранiчнага  знака  "Людзвiнова" з тым, каб не дапусцiць
перамяшчэння,  пашкоджання цi страты пагранiчнага знака "Людзвiнова"
або яго асобных элементаў.
     Нi    адзiн  з  Бакоў  не  мае  права  ў  аднабаковым   парадку
ўстанаўлiваць якiя-небудзь iншыя знакi, якiя абазначаюць Пункт стыку
гранiц.
     2. Кожны  з  Бакоў  прымае  меры  да  забеспячэння  ўтрымання i
рамонту  элемента  пагранiчнага  знака "Людзвiнова", размешчанага на
тэрыторыi яго дзяржавы.
     Бакi  па  чарзе,  кожны  на  працягу аднаго года, забяспечваюць
утрыманне  i рамонт цэнтральнага геадэзiчнага знака, якi знаходзiцца
ў Пункце стыку гранiц.
     3. У  выпадку, калi адзiн з Бакоў выявiць, што любы з элементаў
пагранiчнага знака "Людзвiнова" перамешчаны, пашкоджаны цi страчаны,
ён неадкладна паведамляе аб гэтым другiм Бакам.
     У  выпадку  перамяшчэння, пашкоджання цi страты любога элемента
пагранiчнага  знака  "Людзвiнова"  Бок,  на тэрыторыi якога адбылiся
перамяшчэнне,  пашкоджанне цi страта, з удзелам прадстаўнiкоў  iншых
Бакоў праводзiць расследаванне прычын i абставiн здарэння.
     Бок,  адказны  за  захаванасць  i  рамонт элемента пагранiчнага
знака  "Людзвiнова", выконвае рамонт пашкоджанага элемента знака або
ўстаноўку  на  ранейшым месцы новага элемента знака ў адпаведнасцi з
Пратаколам пагранiчнага знака "Людзвiнова".
     Кампенсацыя выдаткаў   на   аднаўленне   або   рамонт  элемента
пагранiчнага знака "Людзвiнова", якi быў перамешчаны, пашкоджаны або
страчаны,  ажыццяўляецца  за  кошт сродкаў Боку,  па вiне асоб якога
адбылося перамяшчэнне, пашкоджанне цi страта.
     Калi  не  вызначана,  па  чыёй  вiне элемент пагранiчнага знака
"Людзвiнова"  перамешчаны,  пашкоджаны  цi  страчаны,  то  Бок,   на
тэрыторыi    якога  ўстаноўлены  гэты  элемент  пагранiчнага   знака
"Людзвiнова", аднаўляе гэты элемент за свой кошт.
     Аб рамонце  любога элемента пагранiчнага знака "Людзвiнова",  а
таксама аб устаноўцы новых яго элементаў упаўнаважаныя  прадстаўнiкi
Бакоў   падпiсваюць  сумесны  акт  у  шасцi  экзэмплярах,  кожны  на
беларускай,  латышскай i лiтоўскай мовах.  Гэты акт прыкладаецца  да
дэмаркацыйных дакументаў Пункта стыку гранiц.

                             Артыкул 5

     Любыя  пытаннi,  якiя ўзнiкнуць памiж Бакамi адносна прымянення
палажэнняў  гэтага  Пагаднення,  будуць  вырашацца  шляхам перамоў у
адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права.

                             Артыкул 6

     Гэта  Пагадненне  набывае  сiлу  з  моманту апошняга пiсьмовага
паведамлення   Бакамi  адзiн  аднаму  аб  выкананнi  iмi   працэдур,
неабходных для яго ўступлення ў сiлу ў адпаведнасцi з заканадаўствам
кожнай з дзяржаў.

     Здзейснена ў   г.Вiльнюсе   25   сакавiка   1998  года  ў  трох
экзэмплярах,  кожны на  беларускай,  латышскай  i  лiтоўскай  мовах,
прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Урад                 За Урад                 За Урад
Рэспублiкi Беларусь     Латвiйскай Рэспублiкi   Лiтоўскай Рэспублiкi
Подпiс                  Подпiс                  Подпiс



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations