ПРАТАКОЛ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ РАСIЙСКАЙ
ФЕДЭРАЦЫI НА 2003 ГОД*
______________________________
*Уступiў у сiлу 21 студзеня 2003 г.
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
культуры Расiйскай Федэрацыi, якiя далей называюцца Бакамi,
жадаючы развiваць працэс далейшага ўзаемаўзбагачэння культур
Беларусi i Расii,
прымаючы на сябе абавязацельствы ў рамках гэтага Пратакола аб
супрацоўнiцтве на 2003 год,
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi пагадзiлiся правесцi XII Мiжнародны фестываль мастацтваў
"Славянскi базар у Вiцебску" (лiпень).
Артыкул 2
Бакi прымуць удзел у правядзеннi свята, прысвечанага
Мiжнароднаму Дню славянскага пiсьменства i культуры (май).
Артыкул 3
Бакi акажуць садзеянне ў арганiзацыi выстаўкi твораў рускага
мастацтва са збору Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэi ў Нацыянальным
мастацкiм музеi Рэспублiкi Беларусь (красавiк-кастрычнiк).
Артыкул 4
Бакi будуць садзейнiчаць правядзенню сумесных мерапрыемстваў,
фiнансуемых з бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2003 год.
Артыкул 5
Бакi будуць спрыяць усталяванню прамых сувязяў памiж вышэйшымi
i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi культуры i
мастацтва i садзейнiчаць абмену студэнтамi вышэйшых i навучэнцамi
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў па творчых, навучальных i
навуковых напрамках.
Бакi будуць ствараць умовы для павышэння квалiфiкацыi i творчых
стажыровак выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў i навуковых
устаноў культуры i мастацтва абедзвюх краiн.
Артыкул 6
Бакi акажуць садзеянне ў арганiзацыi i правядзеннi Адкрытага
кiнафестывалю краiн СНД i Балтыi "Кiнашок" (г.Анапа, верасень),
Мiнскага Мiжнароднага кiнафестывалю "Лiстапад-2003" (г.Мiнск,
лiстапад).
Бакi правядуць дзiцячую анiмацыйную кiнашколу для таленавiтай
моладзi Беларусi i Расii на тэрыторыi Беларусi (чэрвень).
Бакi разгледзяць пытанне аб стварэннi сумеснага кiнафiльма,
прысвечанага 60-годдзю перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне.
Артыкул 7
Бакi будуць ажыццяўляць абмен iнфармацыяй аб даследаваннях у
галiне ўлiку, аховы, рэстаўрацыi, выкарыстання i папулярызацыi
гiсторыка-культурнай спадчыны, вывучаць магчымасцi сумеснага
правядзення рэстаўрацыйных работ, навуковых семiнараў, сiмпозiумаў,
сустрэч, экспедыцый.
Бакi будуць садзейнiчаць вывучэнню гiсторыка-культурнай
спадчыны дзяржавы другога Боку, яе пошуку, улiку, а таксама
выкарыстоўваць розныя каналы для рэалiзацыi правоў спецыялiстаў
абодвух Бакоў у справе даследавання спадчыны.
Бакi будуць забяспечваць права доступу грамадзян абедзвюх краiн
да каштоўнасцей, сабраных у музеях, бiблiятэках, архiвах, што
знаходзяцца ў iх распараджэннi.
Артыкул 8
У рамках сваёй кампетэнцыi Бакi будуць забяспечваць меры па
папярэджанню незаконнага ўвозу i вывазу культурных каштоўнасцей з
тэрыторый сваiх дзяржаў на тэрыторыю iншай дзяржавы.
Бакi будуць ажыццяўляць аператыўны абмен iнфармацыяй у дадзенай
галiне.
Артыкул 9
Бакi правядуць летнiя творчыя школы для адоранай моладзi
Беларусi i Расii па асноўных музычных спецыяльнасцях i мастацкай
творчасцi на тэрыторыi Расii (чэрвень).
Артыкул 10
Бакi будуць садзейнiчаць удзелу драматычных тэатраў Беларусi i
Расii ў тэатральных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi сваiх
краiн, у тым лiку спрыяць удзелу тэатральнага калектыву з Беларусi ў
Мiжнародным тэатральным фестывалi iмя А.П.Чэхава (г.Масква), удзелу
тэатральнага калектыву з Расii ў Мiжнародным тэатральным фестывалi
"Белая вежа" (г.Брэст).
Бакi акажуць садзеянне ў арганiзацыi абменных гастроляў
беларускага i расiйскага тэатраў.
Артыкул 11
Бакi будуць садзейнiчаць удзелу музычных калектываў i
выканаўцаў Беларусi i Расii ў музычных фестывалях i конкурсах, што
праводзяцца на тэрыторыi кожнай з краiн.
Артыкул 12
Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва ў галiне народнай
творчасцi i садзейнiчаць усталяванню прамых сувязяў памiж дамамi
народнай творчасцi i самадзейнымi калектывамi абедзвюх краiн.
Артыкул 13
Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне бiблiятэчнай i музейнай
справы, а таксама ў выставачнай дзейнасцi.
Бакi будуць аказваць садзеянне ва ўстанаўленнi прамых сувязяў
памiж бiблiятэкамi i музеямi Беларусi i Расii.
Бакi будуць абменьвацца актамi заканадаўства сваiх краiн па
пытаннях арганiзацыi i вядзення бiблiятэчнай i музейнай справы.
Артыкул 14
Бакi дамовiлiся, што культурны абмен памiж iмi будзе
ажыццяўляцца на наступных умовах:
накiроўваючы Бок аплачвае выдаткi на праезд сваiх
прадстаўнiкоў, правоз вытворчага багажу ў абодва бакi i ганарары
выканаўцам;
прымаючы Бок забяспечвае пражыванне i харчаванне (або сутачныя)
у адпаведнасцi з зацверджанымi ў сваёй краiне нормамi, транспарт на
тэрыторыi сваёй краiны згодна з праграмай знаходжання i прадастаўляе
канцэртныя пляцоўкi i выставачныя залы з неабходным тэхнiчным
абслугоўваннем.
Пры абмене выстаўкамi з музейных фондаў i выстаўкамi сучаснага
мастацтва ўмовы iх правядзення агаворваюцца Бакамi дадаткова.
Гэты Пратакол уступае ў сiлу з моманту яго падпiсання.
Пратакол падпiсаны ў горадзе Мiнску 21 студзеня 2003 года ў
двух экземплярах, кожны на беларускай i рускай мовах, прычым абодва
тэксты з'яўляюцца аўтэнтычнымi i маюць аднолькавую сiлу.
|