СУМЕСНАЯ ЗАЯВА
АБ АСНОВАХ АДНОСIН ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ
I ФЕДЭРАТЫЎНАЙ РЭСПУБЛIКАЙ ГЕРМАНIЯ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 25 жнiўня 1994 г.
1
Рэспублiка Беларусь i Федэратыўная Рэспублiка Германiя, якiя
далей называюцца "Бакi", аднадушныя ў сваiм жаданнi цесна
супрацоўнiчаць дзеля дабра сваiх народаў i тым самым уносiць уклад у
справу мiра ў Еўропе i ў свеце.
Бакi пацвярджаюць сваю прыхiльнасць да мэтаў i прынцыпаў
Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, прынцыпаў i палажэнняў
Хельсiнкскага Заключнага акта, Парыжскай Хартыi для новай Еўропы, а
таксама iншых дакументаў Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе
(НБСЕ). У прыватнасцi, яны пацвярджаюць значэнне павагi да правоў
чалавека i асноўных свабод, а таксама свае абавязацельствы будаваць
i ўмацоўваць дэмакратыю як адзiна прыймальную форму праўлення ў
сваiх дзяржавах.
2
Бакi будуць будаваць свае адносiны на падставе мiжнароднага
права, павагi да суверэннай роўнасцi дзяржаў, тэрытарыяльнай
цэласнасцi, мiрнага ўрэгулявання спрэчак адмаўлення ад прымянення
сiлы або пагрозы сiлай, а таксама павагi да правоў чалавека i правоў
нацыянальных меншасцей.
Бакi пацвярджаюць права ўсiх народаў свабодна i без умяшання
звонку распараджацца сваiм лёсам i ажыццяўляць паводле свайго
меркавання сваё палiтычнае, экнамiчнае, сацыяльнае i культурнае
развiццё.
3
Бакi надаюць вялiкае значэнне працягванню працэсу кантролю над
узбраеннями дзеля стабiльнасцi i мiру ва ўсiм мiжнародным
супольнiцтве. На падставе iснуючых дамоўленасцей аб скарачэннi
звычайных узбраенняў i колькасцi ваеннага персаналу, аб мерах даверу
i аб забароне ядзернай i iншых тыпаў зброi масавага знiшчэння Бакi
жадаюць дзеля транпарэнтнасцi i прадказальнасцi ўнесцi ўклад у
стварэнне структур бяспеки, якiя базiруюцца на супрацоўнiцтве. Яны
жадаюць садзейнiчаць новым формам супрацоўнiцтва ў галiне палiтыкi
бяспекi памiж дзяржавамi - ўдзельнiцамi НБСЕ. З гэтай мэтай Бакi
жадаюць актыўна выкарыстоўваць Форум НБСЕ па супрацоўнiцтву ў галiне
бяспекi.
Бакi заяўляюць аб сваёй прыхiльнасцi да палiтыкi
нераспаўсюджвання зброi масавага знiшчэння i сродкаў яе дастаўкi i
выказваюцца за ўмацаванне мiжнародных дагавораў i рэжымаў, якiя
пакладзены ў аснову мiжнароднай палiтыкi ў гэтай галiне. Гэта
датычыцца, у прыватнасцi, Дагавора аб нераспаўсюджваннi ядзернай
зброi, якi з'яўляецца краевугольным каменем мiжнароднага рэжыму
нераспаўсюджвання. Дзяржавы, якiя яшчэ не далучылiся да Дагавора аб
нераспаўсюджваннi ядзернай зброi, павiнны як мага хутчэй далучыцца
да яго. Германiя надае вялiкае значэнне паслядоўнай палiтыцы
Беларусi, накiраванай на дасягненне ёю без'ядзернага статусу.
Бакi надаюць вялiкае значэнне хутчэйшаму ўступленню ў сiлу i
выкананню Канвенцыi аб забароне хiмiчнай зброi.
Бакi абавязваюцца падаваць у Рэгiстр Арганiзацыi Аб'яднаных
Нацый па звычайных узбраеннях магчыма поўную iнфармацыю. Яны будуць
выказваць стрыманасць у гандлi зброяй i ваеннай тэхнiкай. Яны будуць
прымяняць нормы крымiнальнага права i iншыя заканадаўчыя акты для
таго, каб не дазваляць любы ўдзел у распрацоўцы, вытворчасцi i
тэхнiчным абслугоўваннi зброi масавага знiшчэння. У сувязi з гэтым
Германiя выказвае гатоўнасць у рамках iснуючых магчымасцей
супрацоўнiчаць з Беларуссю ў галiне раззбраення, а таксама аказваць
ёй дапамогу ў стварэннi нацыянальнай сiстэмы экспартнага кантролю.
4
Бакi будуць праводзiць кансультацыi на розных узроўнях па
пытаннях, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс. Яны выказваюць
гатоўнасць узаемадзейнiчаць у рамках мiжнародных арганiзацый,
членамi якiх яны з'яўляюцца або будуць з'яўляцца.
Дзеля пашырэння i ўмацавання дружалюбных сувязей i
супрацоўнiцтва памiж сваiмi народамi Бакi будуць падтрымлiваць
развiццё свабодных i непасрэдных кантактаў памiж iх грамадзянамi, а
таксама грамадскiмi i палiтычнымi арганiзацыямi абедзвюх краiн i
будуць спрыяць развiццю партнёрскiх сувязей памiж
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнымi адзiнкамi ўсiх ўзроўняў.
Прызнаючы асаблiвае значэнне ўзаемнага азнаямлення i ўмацавання
ўзаемаразумення памiж сваiмi народамi, Бакi маюць намер спрасцiць
адмiнiстрацыйныя працэдуры i ажыццяўленне такiх кантактаў у рамках
дзеючых законаў.
5
Бакi надаюць асаблiвае значэнне развiццю ўзаемавыгаднага
эканамiчнага супрацоўнiцтва. Яны ўсведамляюць важнасць стварэння
спрыяльных рамачных умоў для развiцця ў Беларусi прамысловасцi,
сельскай гаспадаркi, iнфраструктуры i сферы паслуг у адпавнднасцi з
прынцыпамi рыначнай эканомiкi.
Кожны Бок у рамках адпаведна дзеючых законаў надае
прадпрыемствам i арганiзацыям другога Боку магчымасць свободнай
дзейнасцi i спрыяе разнастайнаму i цеснаму супрацоўнiцтву памiж
беларускiмi i германскiмi прадпрыемствамi i арганiзацыямi.
Германiя гатова падтрымлiваць Беларусь у фармiраваннi рыначнай
эканомiкi. З гэтай мэтай Бакi будуць, у прыватнасцi, iмкнуцца
супрацоўнiчаць у развiццi прававых асноў рыначнай эканомiкi.
Бакi аднадушныя ў тым, што галоўнай задачай створанага iмi ў
1992 годзе Савета эканамiчнага супрацоўнiцтва з'яўляецца
садзейнiчанне эканамiчным i дзелавым сувязям i падтрымка працэсу
рэформ у Беларусi пры пераходзе да рыначнай эканомiкi.
6
Бакi надаюць вялiкае значэнне ўзаемадзеянню ў падрыхтоўцы i
павышэннi квалiфiкацыi спецыялiстаў кiруючых кадраў ў галiне
эканомiкi. Яны гатовы пашыраць i паглыбляць супрацоўнiцтва ў гэтай
сферы.
7
Бакi адзiныя ў тым, што пашырэнне фiнансавых адносiн памiж
Беларуссю i Германiяй патрабуе ўдзелу Беларусi ва ўрэгуляваннi
пазыкi былога Савецкага Саюза, а таксама шматбаковага ўрэгулявання з
крэдыторамi.
8
Бакi падкрэслiваюць значэнне прававога i сацыяльнага
забеспячэння працэсу рэформ. Германiя прапануе свой вопыт i
супрацоўнiцтва пры стварэннi i ўдасканаленнi структур прававой
дзяржавы ў Беларусi, а таксама вопыт у галiне садзейнiчання
занятасцi, сацыяльнай абароны i сацыяльнага партнёрства, каб унесцi
такiм чынам уклад у поспех працэсу реформ у Беларусi.
9
Бакi маюць намер на падставе ўзаемнага iнтарэсу супрацоўнiчаць
у галiне аховы навакольнага асяроддзя з улiкам экалагiчных аспектаў
выкарыстання прыродных рэсурсаў i хутка стварыць дагаворную базу ў
гэтай галiне.
Беларусь i Германiя, з улiкам Мемарандума аб узаемаразуменнi
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Федэратыўнай Рэспублiкi
Германiя па садзейнiчанню супрацоўнiцтву ў мэтах змякчэння вынiкаў
аварыi на атамным рэактары ў Чарнобылi ад 3 сакавiка 1994 г.
выказваюць вялiкую зацiкаўленасць у далейшым цесным супрацоўнiцтве ў
галiнах радыяцыйнай бяспекi i памяншэння радыяцыйнага ўрону.
10
Бакi ўсведамляюць значэнне навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ для далейшага развiцця эканомiкi
абедзвюх краiн. Бакi выказваюць сваю гатоўнасць з улiкам Дагавора
памiж Рэспублiкай Беларусь i Федэратыўнай Рэспублiкай Германiя аб
развiццi шырокамаштабнага супрацоўнiцтва ў галiне эканомiкi,
прамысловасцi, навукi i тэхнiкi ад 2 красавiка 1993 г. актывiзаваць
супрацоўнiцтва ў названых галiнах. У сувязi з гэтым яны будуць
падтрымлiваць iнiцыятывы вучоных i навукова-даследчых устаноў,
накiраваныя на далейшае развiццё навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва
памiж абедзвюма краiнамi, i абмен навукова-тэхнiчнай iнфармацыяй i
дакументацыяй, а таксама спецыялiстамi i кiруючымi кадрамi.
11
Бакi заяўляюць аб сваiм iмкненнi далей развiваць супрацоўнiцтва
ў галiне культуры, а таксама адукацыi i навукi i пры неабходнасцi
заключаць адпаведныя пагадненнi.
У рамках iснуючых магчымасцей Бакi будуць спрыяць прамым
кантактам грамадзян абедзвюх краiн i пашырэнню супрацоўнiцтва памiж
культурнымi i навуковымi ўстановамi, школамi, вышэйшымi навучальнымi
ўстановамi, маладзёжнымi i жаночымi арганiзацыямi, партыямi,
прафесiйнымi саюзамi i iншымi грамадскiмi арганiзацыямi i
аб'яднаннямi.
Бакi заяўляюць аб сваёй гатоўнасцi забяспечваць усiм
зацiкаўленым асобам свабодны доступ да мовы i культуры адпаведна
другога Боку i падтрымлiваць адпаведныя дзяржаўныя, грамадскiя i
iншыя iнiцыятывы.
Натуральным праяўленнем новых цесных адносiн памiж Беларуссю i
Германiей з'яўляецца тое, што кожны з Бакоў клапоцiцца аб захаваннi
культурных каштоўнасцей другога Боку, якiя знаходзяцца на яго
тэрыторыi, i iх доглядзе. Бакi пагаджаюцца з тым, што культурныя
каштоўнасцi аднаго Боку, якiя прапалi або былi незаконна вывезены i
знаходзяцца на тэрыторыi другога Боку, выртаюцца ўласнiкам або iх
правапераемнiкам. Перагаворы па гэтых пытаннях пачнуцца як мага
хутчэй.
12
Бакi аднадушныя ў тым, што грамадзянам Рэспублiкi Беларусь
нямецкага паходжання ў Беларусi, а таксама грамадзянам Федэратыўнай
Рэспублiкi Германiя беларускага паходжання ў Германii даецца паводле
iх свабоднага рашэння магчымасць захоўваць сваю мову, культуру i
нацыянальныя традыцыi, а таксама свабодна спавядаць рэлiгiю. Бакi
пацвярджаюць, што захоўванне культурнай самабытнасцi i забеспячэнне
правоў чалавека ў дачыненнi да гэтых асоб маюць важнае значэнне для
развiцця дружалюбных адносiн. У адпаведнасцi з гэтым яны даюць
магчымасць другому Боку праводзiць мерапрыемствы па садзейнiчанню
гэтым асобам i iх арганiзацыям i палягчаюць правядзенне такiх
мерапрыемстваў.
13
Бакi выказваюць сваю задаволенасць дамоўленасцю ад 30 сакавiка
1993 г. памiж Урадамi Рэспублiкi Беларусь, Украiны, Расiйскай
Федэрацыi i Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя аб кампенсаваннi ўрону
ахвярам нацыянал-сацыялiсцкiх праследванняў.
14
Бакi згодны палягчаць доступ да магiл грамадзян адпаведна
другога Боку i надаваць магчымасць для iх захавання i догляду. Яны
будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва памiж арганiзацыямi, якiя
займаюцца доглядам ваенных магiл, на падставе пагаднення аб доглядзе
ваенных магiл, да заключэння якога iмкнуцца Бакi.
15
Бакi маюць намер ажыццяўляць супрацоўнiцтва памiж адпаведнымi
кампетэнтнымi ведамствамi абедзвюх дзяржаў у барацьбе з
арганiзаванай злачыннасцю, мiжнародным тэрарызмам, кантрабандай i
незаконным абарачэннем наркатычных i псiхатропных рэчываў на
падставе iх дзеючага заканадаўства.
16
Бакi згодны як мага хутчэй вырашыць пытаннi практычнай
дзейнасцi i iх дыпламатычных прадстаўнiцтваў у Мiнску i Боне.
17
Заходзячы з таго, што Рэспублiка Беларусь з'яўляецца адной з
дзяржаў-правапераемнiц былога Савецкага Саюза, Бакi пагаджаюцца з
агульным палажэннем аб тым, што дагаворы, заключаныя памiж Саюзам
Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i Федэратыўнай Рэспублiкай
Германiя, прымяняюцца ў адносiнах памiж Рэспублiкай Беларусь i
Федэратыўнай Рэспублiкай Германiя да той пары, пакуль Бакi ў
адпаведнасцi з iх заканадаўствам не дамовяцца аб iншым. Бакi як мага
хутчэй распачнуць кансультацыi па гэтых пытаннях.
г.Ольденбург, 25 жнiўня 1994 года
За Рэспублiку Беларусь ______________ подпiс
За Федэратыуную Рэспублiку Германiя ______________ подпiс
|