Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Министерства экономики Республики Беларусь от 25 ноября 1999 г. "Пагадненне памiж Мiнiстэрствам эканомiкi Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўным камiтэтам планавання i развiцця Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЭКАНОМIКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I ДЗЯРЖАЎНЫМ КАМIТЭТАМ ПЛАНАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ
КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ*

         -----------------------------------------------------------
         Утратило силу  Соглашением  между  Министерством  экономики
         Республики  Беларусь  и  Государственным комитетом по делам
         развития  и  реформ  Китайской  Народной  Республики  от  5
         декабря 2005 г.]   

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 25 лiстапада 1999 г.

     Мiнiстэрства  эканомiкi Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўны камiтэт
планавання    i   развiцця  Кiтайскай  Народнай  Рэспублiкi   (далей
называюцца "Бакамi"),
     грунтуючыся  на  палажэннях  Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь    i    Урадам    Кiтайскай    Народнай    Рэспублiкi    аб
гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве ад 20 студзеня 1992 года;
     жадаючы  больш эфектыўна выкарыстоўваць  эканамiчныя патэнцыялы
Рэспублiкi Беларусь i Кiтайскай Народнай Рэспублiкi;
     iмкнучыся    да    развiцця    i    пашырэння   ўзаемавыгаднага
супрацоўнiцтва;
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Эканамiчнае  супрацоўнiцтва  памiж Бакамi будзе ажыццяўляцца на
аснове  ўзаемнай выгады i добрай волi ў адпаведнасцi з нацыянальнымi
заканадаўствамi iх дзяржаў.

                             Артыкул 2

     Бакi    лiчаць    найважнейшым    накiрункам  сумеснай   работы
абмеркаванне пытанняў двухбаковага эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж
Рэспублiкай Беларусь i Кiтайскай Народнай Рэспублiкай.
     3  гэтай  мэтай Бакi будуць ажыццяўляць падрыхтоўку прапаноў па
канкрэтных  накiрунках  супрацоўнiцтва  як  па  галiнах, так i вiдах
вытворчасцi, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс.

                             Артыкул З

     Бакi  будуць  аказваць  садзейнiчанне  суб'ектам гаспадарання ў
распрацоўцы  i  ажыццяўленнi  сумесных  iнвестыцыйных  праектаў,   у
стварэннi   i  функцыяваннi  фiнансава-прамысловых  груп,   сумесных
прадпрыемстваў, у супрацоўнiцтве ў iншых галiнах эканомiкi.

                             Артыкул 4

     3 мэтай  развiцця  эканамiчных  сувязей Бакi будуць абменьвацца
iнфармацыяй i вопытам эканамiчных пераўтварэнняў у абедзвюх  краiнах
у наступных галiнах:
     - падаткавая палiтыка;
     - мытная палiтыка;
     - знешнегандлёвая палiтыка;
     - прыцягненне замежных iнвестыцый;
     - функцыяванне свабодных эканамiчных зон;
     - грашова-крэдытная палiтыка;
     - мiжнароднае тэхнiчнае супрацоўнiцтва;
     - развiццё прадпрымальнiцкай дзейнасцi i iншых.

                             Артыкул 5

     Бакi    будуць    iнфармаваць  адзiн  аднаго  аб  змяненнях   у
нацыянальных  заканадаўствах  сваiх  краiн  у  галiне  эканомiкi,  а
таксама  аб  распрацоўках i ажыццяўленнi асобных праграм i праектаў,
якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс.

                             Артыкул 6

     Бакi  будуць   праводзiць  кансультацыi  па  пытаннях  стану  i
перспектыў  двухбаковых  эканамiчных  адносiн  з  мэтай  распрацоўкi
рэкамендацый    па    ўдасканальванню   ўмоў  i  форм   эканамiчнага
супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 7

     Бакi   па  неабходнасцi  праводзяць  канферэнцыi  i   семiнары,
сустрэчы  кiраўнiкоў Бакоў для павышэння эфектыўнасцi супрацоўнiцтва
i выканання дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 8

     Дадзенае  Пагадненне можа быць зменена цi дапоўнена па ўзаемнай
згодзе  Бакоў. Змяненнi i дапаўненнi афармляюцца ў выглядзе асобнага
Пратакола  да  дадзенага  Пагаднення  i  ўступаюць  у  сiлу  з  даты
падпiсання Пратакола паўнамоцнымi прадстаўнiкамi абодвух Бакоў.
     Дадзенае  Пагадненне  ўступае  ў  сiлу  з  даты яго падпiсання.
Пагадненне  будзе  дзейнiчаць  да  заканчэння  шасцi  месяцаў  з дня
атрымання  адным  з Бакоў пiсьмовага паведамлення iншага Боку аб яго
намеры спынiць дзеянне дадзенага Пагаднення.

     Здзейснена  ў  Пекiне  25 лiстапада 1999 г. у двух экзэмплярах,
кожны на беларускай, кiтайскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты
аўтэнтычныя.   У  выпадку  рознагалоссяў  у  тлумачэннi   палаженняў
дадзенага Пагаднення перавагу мае тэкст на англiйскай мове.

За Мiнiстэрства эканомiкi           За Дзяржаўны камiтэт
Рэспублiкi Беларусь                 планавання i развiцця
УЛАДЗIМIР ШЫМАЎ                     Кiтайскай Народнай Рэспублiкi
Мiнiстр эканомiкi                   ЗЕНГ ПЭЙ ЯНЬ
Рэспублiкi Беларусь                 Старшыня Дзяржаўнага
                                    камiтэта планавання i развiцця
                                    Кiтайскай Народнай Рэспублiкi  



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations