Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Протокол Министерства обороны Республики Беларусь от 17 декабря 1992 г. "Пратакол пагаднення памiж Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам абароны Украiны аб парадку пераводу i звальнення асоб афiцэрскага саставу, прапаршчыкаў i мiчманаў"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПРАТАКОЛ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ УКРАIНЫ АБ ПАРАДКУ
ПЕРАВОДУ I ЗВАЛЬНЕННЯ АСОБ АФIЦЭРСКАГА
САСТАВУ, ПРАПАРШЧЫКАЎ I МIЧМАНАЎ *)

 ___________________________
     *) Уступiў у сiлу 17 снежня 1992 г.


     Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства абароны
Украiны, надалей Бакi,
     кiруючыся  палажэннямi  Пагаднення  памiж Мiнiстэрствам абароны
Рэспублiкi  Беларусь  i  Мiнiстэрствам  абароны  Украiны  аб ваенным
супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 г.,
     улiчваючы  ўзаемную  зацiкаўленасць  у  каардынацыi   пытанняў,
звязаных  з  пераводам  i  звальненнем  асоб  афiцэрскага   саставу,
прапаршчыкаў i мiчманаў,
     дамовiлiся пра наступнае:

                             Артыкул 1

     Бакi    будуць    рабiць  узгодненыя  захады,  накiраваныя   на
забеспячэнне  пераводу  асоб  афiцэрскага  саставу,  прапаршчыкаў  i
мiчманаў  i  iх  звальнення  з  ваеннай  службы  ў  адпаведнасцi   з
нацыянальным заканадаўствам.

                             Артыкул 2

     Бакi  абавязваюцца  на  працягу  двух  месяцаў з дня падпiсання
гэтага  Пратакола  абмяняцца  аб'ектыўнай  iнфармацыяй пра колькасць
ваеннаслужачых, якiя праходзяць службу ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi
Беларусь  i  Украiны,  маюць права i выявiлi жаданне перавесцiся для
далейшага праходжання службы ў другую дзяржаву.

                             Артыкул 3

     Бакi  абавязваюцца  не перашкаджаць асобам афiцэрскага саставу,
прапаршчыкам  i  мiчманам  пераводзiцца  з  Узброеных Сiл Рэспублiкi
Беларусь  ва  Узброеныя  Сiлы  Украiны i наадварот, калi ёсць на тое
падставы,    прадугледжаныя   дзеючым  нацыянальным   заканадаўствам
дзяржаў.
     Нi   адзiн  з  Бакоў  не  дапусцiць  нiякага  ўцiску  на   асоб
афiцэрскага  саставу,  прапаршчыкаў i мiчманаў, заявiўшых аб жаданнi
перавесцiся  з  Узброеных  Сiл аднаго Боку ва Узброеныя Сiлы другога
Боку,   таксама  не  дапусцiць  парушэння  правоў  i  свабод   гэтых
ваеннаслужачых.
     Перавод    цi   адкамандзiраванне  асоб  афiцэрскага   саставу,
прапаршчыкаў  i  мiчманаў,  якiя  пажадалi перавесцiся для далейшага
праходжання  службы  з  Узброеных  Сiл  Украiны  ва  Узброеныя  Сiлы
Рэспублiкi   Беларусь,  ажыццяўляецца  рашэннем   Мiнiстра   абароны
Украiны  пасля  атрымання  згоды  або  запыту  Мiнiстэрства  абароны
Рэспублiкi Беларусь, Украiны.
     Перавод    цi   адкамандзiраванне  асоб  афiцэрскага   саставу,
прапаршчыкаў  i  мiчманаў,  якiя  пажадалi перавесцiся для далейшага
праходжання  службы з Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь ва Узброеныя
Сiлы  Украiны,  ажыццяўляецца  рашэннем  Мiнiстра абароны Рэспублiкi
Беларсь  пасля  атрымання  згоды  або  запыту  Мiнiстэрства  абароны
Украiны.

                             Артыкул 4

     Бакi  абавязваюцца  даваць  звесткi  з  пацвярджэннем  службы ў
раёнах, якiя даюць права на залiк выслугi гадоў у льготным вылiчэннi
i на iншыя льготы, а таксама iншыя даведкi, звязаныя з пацвярджэннем
праходжання  службы  асобамi  афiцэрскага  саставу,  прапаршчыкамi i
мiчманамi.

                             Артыкул 5

     Бакi   прызнаюць  сапраўднасць  прысвоеных  воiнскiх   званняў,
дзяржаўных    узнагарод,  дыпломаў  аб  адукацыi  i  дакументаў   аб
праходжаннi  ваеннай  службы  ва  Узброеных  Сiлах былога Саюза ССР,
Украiны i Рэспублiкi Беларусь.
     За  асобамi  афiцэрскага  саставу,  прапаршчыкамi  i  мiчманамi
захоўваюцца  ўстаноўленыя льготы i правы, дадзеныя iм у адпаведнасцi
з заканадаўчымi i iншымi  прававымi актамi, дзеючымi  на  тэрыторыях
абодвух Бакоў.

                             Артыкул 6

     Бакi  не перашкаджаюць асобам афiцэрскага саставу, прапаршчыкам
i  мiчманам  у  выбары  месца  жыхарства  пры  звальненнi  з ваеннай
службы.
     Звальненне    з   ваеннай  службы  асоб  афiцэрскага   саставу,
прапаршчыкаў  i  мiчманаў,  выбiраючых  новае  месца жыхарства пасля
звальнення,  праводзiцца  загадамi  кампетэнтных службовых асоб, дзе
праходзяць    службу   ваеннаслужачыя,  у  адпаведнасцi  з   дзеючым
нацыянальным заканадаўствам.
     Выключэнне  са спiсаў асабовага саставу ўказаных ваеннаслужачых
i  накiраванне да выбранага месца жыхарства адбываецца пасля поўнага
iх разлiку.

                             Артыкул 7

     Кожны    Бок  бярэ  на  сябе  выдаткi,  звязаныя  з   пераездам
ваеннаслужачых  на  тэрыторыю другога Боку для далейшага праходжання
ваеннай  службы  або  на  пастаяннае  месца  жыхарства, у тым лiку i
забеспячэнне праязнымi i перавозачнымi дакументамi.
     Бакi  гарантуюць  узаемны  прыём,  абслугоўванне i забеспячэнне
паветранага  i  аўтамабiльнага  транспарту, якi выкарыстоўваецца для
перавозкi   ваеннаслужачых,  iх  сем'яў  i  хатняй  маёмасцi.   Бакi
абавязваюцца  садзейнiчаць  выпрацоўцы  ўзаемапрымальных рашэнняў па
мiждзяржаўным абмене жылля памiж ваеннаслужачымi.

                             Артыкул 8

     Пратакол  набывае  сiлу  з  моманту  падпiсання  i  дзейнiчае ў
парадку,  прадугледжаным  артыкулам 6 Пагаднення памiж Мiнiстэрствам
абароны  Рэспублiкi  Беларусь  i  Мiнiстэрствам  абароны  Украiны аб
ваенным супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 г.

     Адбылося  ў г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны
на    беларускай  i  ўкраiнскай  мовах,  прычым  усе  тэксты   маюць
аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства абароны                      За Мiнiстэрства абароны
Рэспублiкi Беларусь                          Украiны
Подпiс                                       Подпiс



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations