ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ СПОРТУ I ТУРЫЗМУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ГАСПАДАРКI
ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ТУРЫЗМУ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 6 лютага 2002 г.
Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь i
Мiнiстэрства гаспадаркi Лiтоўскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца
"Бакi",
iмкнучыся да далейшага пашырэння дружалюбных адносiн памiж
краiнамi ў галiне турызму на аснове роўнасцi i ўзаемнай выгады,
прызнаючы важнасць турызму для развiцця ix эканамiчных адносiн,
дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Бакi будуць умацоўваць i развiваць супрацоўнiцтва ў галiне
турызму на аснове раўнапраўя i ўзаемнай выгады ў адпаведнасцi з
дадзеным Пагадненнем i заканадаўствам абедзвюх краiн.
Артыкул 2
Бакi будуць садзейнiчаць пашырэнню як арганiзаванага групавога,
так i iндывiдуальнага турызму, абмену турысцкiмi групамi, у тым лiку
аздараўленчымi турысцкiмi паездкамi з мэтай санаторна-курортнага
лячэння, наведвання спартыўных мерапрыемстваў, музычных, тэатральных
i фальклорных фестываляў, выстаў, сiмпозiумаў i кангрэсаў,
праводзiмых па пытаннях турызму.
Артыкул 3
Бакi будуць абменьвацца статыстычнай i iншай iнфармацыяй у
гaлiне турызму, у тым лiку:
аб заканадаўчых i iншых нарматыўных актах, якiя рэгулююць
турысцкую дзейнасць у сваiх краiнах;
аб унутраным заканадаўстве, якое датычыцца прыбывання замежных
турыстаў;
аб унутраным заканадаўстве, якое звязана з абаронай i
зберажэннем прыродных рэсурсаў i культурных каштоўнасцей;
аб турысцкiх рэсурсах сваiх кpaiн;
аб вопыце кiравання гасцiнiцамi i iншымi сродкамi размяшчэння
турыстаў.
Артыкул 4
Бакi будуць садзейнiчаць устанаўленню i развiццю цеснага
супрацоўнiцтва памiж беларускiмi i лiтоўскiмi камерцыйнымi i
некамерцыйнымi арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць капiталаўкладаннi ў
сферу турызму, а таксама арганiзуюць сумеснае прадпрымальнiцтва з
мэтай абслугоўвання турыстаў.
Артыкул 5
Бакi будуць садзейнiчаць шырокаму распаўсюджванню iнфармацыi з
мэтай умацавання турысцкiх сувязей шляхам рэкламы на тэлебачаннi,
радыё, у прэсе, а таксама цераз абмен друкаванымi матэрыяламi i
фiльмамi, арганiзацыю сумесных выстаў, канферэнцый, семiнараў.
З гэтай мэтай Бакi могуць адкрываць нaцыянaльныя iнфармацыйныя
цэнтры (прадстаўнiцтвы) органаў дзяржаўнага кiравання турызмам сваiх
кpaiн.
Артыкул 6
Бакi будуць садзейнiчаць абмену вопытам у галiне турысцкай
дзейнасцi i, у дакладнасцi, арганiзацыi сустрэч спецыялiстаў,
заключэнню дагавораў i пагадненняў памiж арганiзацыямi абедзвюх
краiн, якiя займаюцца распрацоўкай i рэалiзацыяй даследаванняў i
праектаў у галiне развiцця турызму.
Артыкул 7
Бакi будуць садзейнiчаць супрацоўнiцтву ў галiне падрыхтоўкi
прафесiянальных кадраў для турысцкай iндустрыi шляхам абмену
экспертамi ў галiне турызму, настаўнiкамi, студэнтамi зацiкаўленых
устаноў, а таксама адукацыйнымi i вучэбнымi праграмамi, якiя
выкарыстоўваюцца ў абедзвюх краiнах у гэтай галiне.
Артыкул 8
Для рашэння пытанняў па рэалiзацыi дадзенага Пагаднення Бакi
ствараюць сумесную камiсiю для распрацоўкi перспектыўных праграм
супрацоўнiцтва ў галiне турызму i ажыццяўлення кантролю за iх
выкананнем.
Сумесная камiсiя будзе збiрацца не меньш чым адзiн раз у год па
чарзе ў кожнай з краiн Бакоў.
Артыкул 9
Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з даты апошняга паведамлення
аб выкананнi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго
ўступлення ў сiлу.
Артыкул 10
Сапраўднае Пагадненне заключаецца тэрмiнам на 5 (пяць) гадоў i
аўтаматычна падаўжаецца на наступныя пяцiгадовыя перыяды пры ўмове,
што нiводны з Бакоў не пажадае спынiць яго дзеянне шляхам пiсьмовага
паведамлення, накiраванага другому Боку па дыпламатычных каналах не
пазней чым за шэсць месяцаў да сканчэння тэрмiна яго дзеяння.
Спыненне дзеяння дадзенага Пагаднення не датычыцца праграм i
праектаў, узгодненых у перыяд дзеяння дадзенага Пагаднення, калi
Бакi не дамовяцца аб iншым.
Здзейснена ў г.Вiльнюсе 6 лютага 2002 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай, лiтоўскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу.
У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў у тлумачэннi палажэнняў
дадзенага Пагаднення перавагу мае тэкст на англiйскай мове.
|