ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ТРАНСПАРТУ I КАМУНIКАЦЫЙ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ФЕДЭРАЛЬНЫМ МIНIСТЭРСТВАМ ТРАНСПАРТУ,
IНАВАЦЫЙ I ТЭХНАЛОГIЙ АЎСТРЫЙСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ МIЖНАРОДНАЙ
ПЕРАВОЗЦЫ ПАСАЖЫРАЎ У НЕРЭГУЛЯРНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ ЗНОСIНАХ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 18 мая 2000 г.
Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь i
Федэральнае мiнiстэрства транспарту, iнавацый i тэхналогiй
Аўстрыйскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца Дагаворнымi Бакамi,
усведамляючы рашэннi Еўрапейскай Канферэнцыi Мiнiстраў
Транспарту (ЕКМТ), прымаць меры па забеспячэнню i павышэнню бяспекi
аўтамабiльнага руху ў мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх
зносiнах,
iмкнучыся прымяняць для ажыццяўлення высокага ўзроўню бяспекi ў
кожным выпадку навейшыя тэхналогii, адпаведныя ўзроўню тэхнiкi, у
прыватнасцi, у адносiнах знiжэння шуму i выкiдаў шкодных рэчываў, а
таксама забеспячэння высокага стандарту тэхнiчнай бяспекi,
iмкнучыся такiм чынам урэгуляваць гэтым Пагадненнем мiжнародную
перавозку пасажыраў у нерэгулярных аўтамабiльных зносiнах, а таксама
яе арганiзацыю i правядзенне, i тым самым унесцi ўклад у развiццё
турызму,
дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Галiна прымянення
(1) Пагадненне прымяняецца для нерэгулярнай аўтамабiльнай
перавозкi пасажыраў (выпадковай, маятнiкавай) транспартнымi сродкамi
ў мiжнародных зносiнах у, з i праз тэрыторыi дзяржаў Дагаворных
Бакоў, а таксама для парожнiх рэйсаў, якiя звязаны з гэтым
транспартным абслугоўваннем.
Артыкул 2
Азначэннi
(1) "Нерэгулярная перавозка" ў рамках гэтага Пагаднення -
транспартнае абслугоўванне, якое не адпавядае азначэнню рэгулярнай
аўтамабiльнай перавозкi.
(2) "Рэгулярная аўтамабiльная перавозка" ў рамках гэтага
Пагаднення - рэгулярная перавозка пасажыраў аўтобусамi па пэўных
маршрутах з загадзя ўстаноўленымi пунктамi прыпынкаў па зацверджаных
раскладах i тарыфах.
(3) "Выпадковая перавозка" ў рамках гэтага Пагаднення -
нерэгулярная перавозка пасажыраў аўтобусамi, якая не адпавядае нi
азначэнню рэгулярнай аўтамабiльнай перавозкi (пункт 2), нi азначэнню
маятнiкавай перавозкi (пункт 4) i ўключае наступныя вiды перавозак:
а) тур пры зачыненых дзвярах - паездкi, якiя выконваюцца адным
i тым жа аўтобусам, якi перавозiць па ўсiм маршруце адну i тую ж
групу пасажыраў з дастаўкай яе ў пункт адпраўлення;
б) перавозкi з высадкай пасажыраў - перавозкi пасажыраў
аўтобусамi, пры выкананнi якiх паездка туды праводзiцца з
пасажырамi, а паездка назад без пасажыраў;
в) усе iншыя выпадковыя перавозкi.
Пры выпадковых перавозках падчас руху не ажыццяўляецца нi
пасадка, нi высадка пасажыраў, але можа быць i так, што з гэтага
будуць зроблены выключэннi. Гэтыя перавозкi могуць ажыццяўляцца з
пэўнай частатой, не губляючы праз гэта сваёй асаблiвасцi выпадковай
перавозкi.
(4) "Маятнiкавая перавозка" ў рамках гэтага Пагаднення -
нерэгулярная перавозка пасажыраў аўтобусамi, якая характарызуецца
наступнымi прыкметамi:
а) некалькiмi кальцавымi рэйсамi з аднаго i таго ж пункта
адпраўлення ў адзiн i той жа пункт прызначэння перавозяцца пасажыры,
раней сфармiраваныя ў групы.
Гэтыя пасажыры з'яўляюцца альбо грамадзянамi дзяржавы, у якой
зарэгiстраваны транспартны сродак, на якiм ажыццяўляецца маятнiкавая
перавозка, альбо грамадзянамi трэцяй дзяржавы.
Кожная група пасажыраў, якая сумесна ажыццявiла паездку туды,
поўнасцю дастаўляецца адным з наступных рэйсаў назад у пункт
адпраўлення;
б) групы могуць быць высаджаны самае большае ў трох розных
пунктах, якiя знаходзяцца па-за пунктам адпраўлення i пунктам
прызначэння;
в) нягледзячы на палажэннi пункта 6, падчас руху не могуць быць
ажыццёўлены нi пасадка, нi высадка пасажыраў;
г) першы рэйс назад i апошнi рэйс туды ажыццяўляюцца ў парожнiм
стане.
(5) Пры маятнiкавай перавозцы з размяшчэннем побач з перавозкай
даецца размяшчэнне з харчаваннем або без харчавання ў пункце
прызначэння i пры неабходнасцi падчас паездкi гэтыя паслугi могуць
быць пакiнуты сама меней для 80% пасажыраў. Працягласць знаходжання
пасажыраў у пункце прызначэння павiнна складаць сама меней 2
начлегi.
(6) Перавозка пасажыраў аўтобусамi адносiцца ўсё ж да
маятнiкавай, калi з папярэдняй згоды адпаведнага Дагаворнага Боку
пасажыры ажыццявяць паездку назад з другой групай або зробяць падчас
шляху руху пасадку або высадку.
(7) Пад пунктам адпраўлення i пунктам прызначэння належыць
разумець месца пачатку паездкi i месца яе заканчэння, а таксама
пункты, размешчаныя ў радыусе 50 км.
(8) Пад загадзя сфармiраванай групай пасажыраў належыць
разумець групу, ад iмя якой у адпаведнасцi з заканадаўствамi дзяржаў
Дагаворных Бакоў адказная фiзiчная або юрыдычная асоба заключыла
перад адпраўленнем дагавор аб перавозцы.
(9) "Перавозчык" у рамках гэтага Пагаднення - любая фiзiчная
або юрыдычная асоба, якая зарэгiстравана на тэрыторыi дзяржавы
адпаведнага Дагаворнага Боку i мае права займацца прафесiйнай
перавозкай пасажыраў аўтобусамi.
(10) "Аўтобус" у рамках гэтага Пагаднення - любы
аўтатранспартны сродак, якi зарэгiстраваны на тэрыторыi дзяржавы
аднаго з Дагаворных Бакоў i па сваёй канструкцыi i абсталяванню
прызначаны для перавозкi больш чым дзевяцi чалавек (уключаючы
вадзiцеля).
(11) "Дазвол" у рамках гэтага Пагаднення - дакумент, якi дае
права перавозчыку ажыццяўляць зазначаныя ў Артыкуле 1 перавозкi.
(12) "Пуцявы лiст" - дакумент, якi змяшчае найменне i
месцазнаходжанне перавозчыка, фамiлiю (фамiлii) вадзiцеля
(вадзiцеляў), рэгiстрацыйны нумар аўтобуса, спiс пасажыраў, вiд
перавозкi i праграму паездкi.
(13) "Тэхнiчны сертыфiкат для аўтобусаў" - дакумент, якi
пацвярджае адпаведнасць аўтобуса ўстаноўленым у Пратаколе да
Пагаднення тэхнiчным стандартам.
Артыкул 3
Дазваляльная сiстэма
(1) Для ажыццяўлення нерэгулярных аўтамабiльных зносiн патрэбны
дазвол Дагаворнага Боку, на тэрыторыi дзяржавы якога ажыццяўляецца
перавозка пасажыраў, калi iншае не прадугледжана Артыкулам 5.
(2) Дазволы выдаюцца на адну паездку або на пэўны перыяд часу.
Дазвол на адну паездку сапраўдны на адну паездку туды i назад. Ён
сапраўдны толькi ў рамках перыяду дзеяння кантынгенту дазволаў i
непасрэдна наступнага за iм месяца, але можа быць i так, што ў
рамках Змешанай Камiсii будзе прынята iншае рашэнне.
(3) Поўнасцю запоўнены дазвол неабходна мець пры сабе падчас
кожнай перавозкi i прад'яўляць па патрабаванню кантралюючых органаў.
Пры перавозках у адпаведнасцi з Артыкулам 5 (перавозкi, якiя
выконваюцца без дазволаў) дазвол замяняе дакумент для аўтобусаў у
адпаведнасцi з пунктам 1 Артыкула 5.
(4) Дазвол павiнен утрымлiваць сама меней наступныя дадзеныя:
а) найменне (фiрма) i месцазнаходжанне перавозчыка;
б) рэгiстрацыйныя (рэгiстрацыйны) нумарныя (нумарны) знакi
(знак) транспартных (транспартнага) сродкаў (сродка);
в) маршрут (указанне пагранпераходаў);
г) пачатак i заканчэнне паездкi (месца i дата).
(5) Дазвол сапраўдны толькi для перавозчыка, на iмя якога ён
выдадзены, i перадачы не падлягае. Дадзеныя, якiя адпавядаюць
падпунктам б, в, г пункта 4 гэтага Артыкула, павiнны быць запоўнены
самiм перавозчыкам.
(6) Форма дазволаў абмяркоўваецца Змешанай Камiсiяй.
Артыкул 4
Пуцявы лiст
(1) У дапаўненне да дазволу, прыведзенага ў Артыкуле 3 або да
названага ў пункце 1 Артыкула 5 тэхнiчнага сертыфiката для
аўтобусаў, неабходна мець пры сабе падчас кожнай перавозкi пуцявы
лiст i прад'яўляць яго па патрабаванню кантралюючых органаў.
(2) Пуцявы лiст i тэхнiчны сертыфiкат для аўтобусаў у рамках
пункта 1 Артыкула 5 выдаюцца ўпаўнаважанай установай адпаведнага
Дагаворнага Боку.
(3) Форма пуцявога лiста i тэхнiчнага сертыфiката для аўтобусаў
у рамках пункта 1 Артыкула 5 абмяркоўваецца Змешанай Камiсiяй.
Артыкул 5
Перавозкi, якiя не патрабуюць дазволу
(1) Наступныя нерэгулярныя перавозкi, якiя ажыццяўляюцца
аўтобусамi, якiя маюць пры сабе тэхнiчны сертыфiкат для аўтобусаў,
выконваюцца без дазволу ў адпаведнасцi з Артыкулам 3:
а) тур пры зачыненых дзвярах;
б) перавозкi, пры ажыццяўленнi якiх паездка туды праводзiцца з
пасажырамi i паездка назад без пасажыраў;
в) перавозкi, пры ажыццяўленнi якiх паездка туды праводзiцца
без пасажыраў, i ўсе пасажыры будуць узяты ў адным пункце, i
пасажыры
якiя паходзяць з трэцяй дзяржавы, сфармiраваныя ў групы на
падставе дагавораў аб перавозках, якiя былi заключаны перад iх
прыбыццём на тэрыторыi дзяржавы адпаведнага Дагаворнага Боку, у якой
зарэгiстраваны транспартны сродак i перавезены на тэрыторыю дзяржавы
Дагаворнага Боку, у якой зарэгiстраваны транспартны сродак, або
былi раней дастаўлены адным i тым жа перавозчыкам на тэрыторыю
дзяржавы Дагаворнага Боку, у якой яны будуць iм зноў узяты i
перавезены на тэрыторыю дзяржавы Дагаворнага Боку, у якой
зарэгiстраваны транспартны сродак, або
якiх запрасiлi для паездкi на тэрыторыю дзяржавы другога
Дагаворнага Боку, прычым запрашаючы бярэ на сябе выдаткi па
перавозцы. Пасажыры павiнны належаць да адной групы, якая можа быць
створана не толькi з мэтай паездкi i якая будзе дастаўлена на
тэрыторыю дзяржавы Дагаворнага Боку, у якой зарэгiстраваны
транспартны сродак.
Артыкул 6
Тэхнiчны стан аўтобусаў
Тэхнiчныя патрабаваннi, прыведзеныя ў тэхнiчным сертыфiкаце для
аўтобусаў у рамках пункта 1 Артыкула 5, устанаўлiваюцца Дагаворнымi
Бакамi ў асобным Пратаколе да гэтага Пагаднення.
Артыкул 7
Кантынгент дазволаў
Кантынгент дазволаў, тэрмiн iх дзеяння, час i iнтэрвал перадачы
ўзгадняюцца Дагаворнымi Бакамi кожны раз на адзiн год па прапанове
Змешанай Камiсii. Дазволы перадаюцца адным Дагаворным Бокам другому
Дагаворнаму Боку, якi выдае дазволы, запоўненыя перавозчыкам,
падаўшым заяўкi.
Артыкул 8
Кабатаж
Не дазваляецца пасадка пасажыраў на тэрыторыi дзяржавы другога
Дагаворнага Боку для перавозкi ў межах тэрыторыi гэтай дзяржавы.
Артыкул 9
Санкцыi
(1) Пры парушэннях перавозчыкам або яго вадзiцелямi на
тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку дзеючага заканадаўства
або палажэнняў гэтага Пагаднення Дагаворны Бок, у дзяржаве якога
зарэгiстраваны транспартны сродак, павiнен па патрабаванню другога
Дагаворнага Боку прыняць наступныя меры:
а) папярэджанне перавозчыка з указаннем прытрымлiвацца дзеючага
заканадаўства;
б) спыненне выдачы дазволаў перавозчыку для перавозак на
тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, у якой адбылося
парушэнне, або канфiскацыя ўжо выдадзеных дазволаў;
в) пры грубых або паўторных парушэннях гэтага Пагаднення
перавозчыкам або яго вадзiцелямi дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку на
тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку гэты другi Дагаворны Бок
можа адхiлiць дадзенага перавозчыка ад ажыццяўлення перавозак на
тэрыторыi сваёй дзяржавы часова або на працяглы час.
(2) Абодва Дагаворныя Бакi паведамляюць адзiн аднаму аб
парушэннях у адпаведнасцi з пунктам 1 i аб прынятых мерах.
Артыкул 10
Змешаная Камiсiя
(1) Для належнага кантролю i выканання палажэнняў гэтага
Пагаднення Дагаворныя Бакi ствараюць Змешаную Камiсiю, якая
складаецца з прадстаўнiкоў абодвух Дагаворных Бакоў.
(2) Змешаная Камiсiя збiраецца па просьбе аднаго з абодвух
Дагаворных Бакоў.
(3) Змешаная Камiсiя можа прыцягваць прадстаўнiкоў другiх
ведамстваў.
Артыкул 11
Дапаўненнi i змяненнi
У адпаведнасцi з нацыянальнымi заканадаўствамi Дагаворныя Бакi
могуць уносiць па ўзаемнай згодзе змяненнi i дапаўненнi ў гэтае
Пагадненне.
Артыкул 12
Уступленне ў сiлу
Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Артыкул 13
Тэрмiн дзеяння
Гэтае Пагадненне заключаецца тэрмiнам на тры гады з дня
ўступлення яго ў сiлу. Дзеянне яго працягваецца аўтаматычна на
наступны год, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў не заявiць другому
Дагаворнаму Боку аб скасаваннi гэтага Пагаднення пры выкананнi
шасцiмесячнага тэрмiну дэнансацыi.
Здзейснена ў Вене 18 мая 2000 г. у двух сапраўдных экзэмплярах
на беларускай i нямецкай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
ПРАТАКОЛ
да Пагаднення памiж Мiнiстэрствам транспарту i камунiкацый
Рэспублiкi Беларусь i Федэральным мiнiстэрствам транспарту,
iнавацый i тэхналогiй Аўстрыйскай Рэспублiкi аб мiжнароднай
перавозцы пасажыраў у нерэгулярных аўтамабiльных зносiнах
Дагаворныя Бакi ўзгаднiлi наступныя палажэннi:
(1) На падставе ўзаемнасцi ператварыць у жыццё ў адпаведнасцi з
Артыкулам 6 Пагаднення не пазней за ўстаноўленыя ў рэзалюцыi СЕМТ
СEMT/СМ(95)3/FINAL ад чэрвеня 1995 года тэрмiнаў наступныя тэхнiчныя
стандарты:
а) стандарты выкiдаў шкодных рэчываў:
*асадкi дымнасцi - ЕСЕ R 24.03 (= EG дырэктыва 72/306
у рэдакцыi 89/491 = § 1d KDV
(аўстрыйскi закон аб аўтамабiльных
зносiнах - прадпiсанне аб выкананнi)
*выхлапны газ - ЕСЕ R 49.02 (пацвярджэнне А)
(= ЕG дырэктыва 88/77 у рэдакцыi
91/542 (ЕURO 1) = § 1 d KDV)
*шум - ЕСЕ R 51.01 (= EG дырэктыва 70/157
у рэдакцыi 89/491 = § 8 KDV)
б) тэхнiчныя стандарты бяспекi:
*антыблакiруючае ўстройства - ECE R 13.06 (= EG дырэктыва 71/320
(ABV) у рэдакцыi 91/422 = § 3 g KDV)
*сiстэма працяглага тармажэння - ЕСЕ R 13.06 (= EG дырэктыва 71/320
у рэдакцыi 91/422 = § 3 e KDV)
(2) Выдаваць сваiм прадпрыемствам на аўтобусы, якiя адпавядаюць
прыведзеным у пункце 1 стандартам, тэхнiчны сертыфiкат для
аўтобусаў, форма якога ўстанаўлiваецца Змешанай Камiсiяй.
(3) Прытрымлiвацца далей наступных тэхнiчных стандартаў,
пачынаючы сама пазней з устаноўленых у рэзалюцыi СЕМТ
СEMT/СМ(95)3/FINAL ад чэрвеня 1995 года тэрмiнаў:
*тахограф - AETR (= EG прадпiсанне 3821/85)
*абмежавальнiк скорасцi - ЕСЕ R 89 (= EG дырэктыва 92/24)
(4) За адзiн месяц да пачатку кожнага календарнага года
перадаваць узгоднены кантынгент дазволаў.
Здзейснена ў Вене 18 мая 2000 г. у двух сапраўдных экзэмплярах
на беларускай i нямецкай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
|