Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 25 февраля 1994 г. "Часовае пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi аб спрошчаным пропуску прыгранiчнага насельнiцтва праз дзяржаўную гранiцу"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

 ЧАСОВАЕ ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI
 АБ СПРОШЧАНЫМ ПРОПУСКУ ПРЫГРАНIЧНАГА НАСЕЛЬНIЦТВА ПРАЗ
 ДЗЯРЖАЎНУЮ ГРАНIЦУ

         -----------------------------------------------------------
         Временное соглашение прекратило свое действие  с  1  января
         2003 г.   
   _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 20 чэрвеня 1995 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Лiтоўскай Рэспублiкi, надалей -
Бакi,
     грунтуючыся    на    палажэннях    Дэкларацыi    аб   прынцыпах
добрасуседскiх  адносiн  памiж   Рэспублiкай  Беларусь  i  Лiтоўскай
Рэспублiкай ад 24 кастрычнiка 1991 г.,

     ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:

                             Артыкул 1

     Тэрмiны, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Пагадненнi,  азначаюць:

     "дзяржаўная  гранiца" -  гранiца памiж  Рэспублiкай Беларусь  i
Лiтоўскай Рэспублiкай;

     "прыгранiчныя  тэрыторыi"  -  тэрыторыi  сельскiх  i пасялковых
Саветаў народных дэпутатаў Рэспублiкi  Беларусь i апiлiнак Лiтоўскай
Рэспублiкi,  якiя  непасрэдна  прылягаюць  да  дзяржаўнай гранiцы, i
пералiчаныя ў Дадатку N 1 да гэтага Пагаднення;

     "прыгранiчнае насельнiцтва" -  грамадзяне Рэспублiкi Беларусь i
грамадзяне Лiтоўскай Рэспублiкi, а  таксама асобы без грамадзянства,
якiя пастаянна пражываюць на прыгранiчных тэрыторыях;

     "сваякi"  - частка  прыгранiчнага насельнiцтва  адной дзяржавы,
што  знаходзiцца ў  адносiнах да  прыгранiчнага насельнiцтва  другой
дзяржавы  ў  такiх  сямейных  або  сваяцкiх  адносiнах,  як: бацькi,
усынавiцелi, апекуны  i папячыцелi, дзецi,  усыноўленыя (удачароныя)
дзецi, падапечныя,  родныя i стрыечныя браты  i сёстры, мужы, жонкi,
дзяды,  прадзеды, бабкi,  прабабкi, унукi,  праўнукi, зяцi,  швагры,
нявесткi, братавыя, ятроўкi, цесцi, свёкры, цешчы, свякровi.

                             Артыкул 2

     Пропуск  прыгранiчнага насельнiцтва  праз дзяржаўную  гранiцу ў
спрошчаным парадку  дазваляецца ў выпадках:

     2.1. наведвання сваякоў;

     2.2.  навучання  ў  агульнаадукацыйных  i  спецыяльных сярэднiх
навучальных   установах,   пастаяннай   або   сезоннай   работы   на
прадпрыемствах,    ва    ўстановах,     арганiзацыях    або    iншай
вытворча-гаспадарчай  неабходнасцi ў  адпаведнасцi з  заканадаўствам
кожнай з дзяржаў;

     2.3.  вырашэння пытанняў,  звязаных з  маёмасцю на прыгранiчнай
тэрыторыi кожнай з дзяржаў;

     2.4. цяжкай хваробы або смерцi сваякоў;

     2.5. неабходнасцi аказання неадкладнай медыцынскай дапамогi або
дапамогi   ў  выпадку   стыхiйнага  бедства   i  iншых  надзвычайных
акалiчнасцей;

     2.6.  правядзення  на  прыгранiчнай  тэрыторыi  адной з дзяржаў
сумесных  масавых мерапрыемстваў,  якiя санкцыянiраваны  адпаведнымi
органамi дзяржаўнай улады i кiравання;

     2.7. выканання рэлiгiйных абрадаў, мясцовых звычаяў i традыцый,
наведвання месцаў пахавання сваякоў;

     2.8. арганiзацыi ўзаемадзеяння органаў аховы дзяржаўнай гранiцы
абедзвюх дзяржаў.

                             Артыкул 3

     Прыгранiчнае  насельнiцтва адной  дзяржавы перасякае дзяржаўную
гранiцу ў спрошчаным парадку i знаходзiцца на прыгранiчнай тэрыторыi
другой   дзяржавы  на   падставе  пашпартоў   або  iншых  сапраўдных
дакументаў,   якiя   засведчваюць   асобу   i   прызнаюцца  Бакамi,
прад'яўляемых  разам  з  пропускамi.  Пропускi  павiнны  мець нумар,
подпiс  кiраўнiка органа,  якi выдаў  гэты пропуск, i пячатку (узоры
пропускаў указаны ў Дадатку N 2 да гэтага Пагаднення).
     У   пропуску   абавязкова   ўказваюцца   звесткi  аб  асабiстым
транспарце,  якi  выкарыстоўваецца  для  перасячэння  гранiцы,  а  ў
пропуску аднаго з бацькоў  (усынавiцеляў) або апекуноў (папячыцеляў)
- установачныя   даныя  непаўналетнiх   дзяцей,  якiя  накiроўваюцца
сумесна з iм праз гранiцу.

                             Артыкул 4

     Перасячэнне   дзяржаўнай  гранiцы   прыгранiчным  насельнiцтвам
Рэспублiкi  Беларусь  i  Лiтоўскай  Рэспублiкi  ў спрошчаным парадку
ажыццяўляецца пешшу або з выкарыстаннем транспартных сродкаў ва ўсiх
пунктах пропуску, якiя дзейнiчаюць,  а таксама ў пунктах спрошчанага
пропуску  праз  дзяржаўную  гранiцу,  пералiчаных  у  Дадатку N 3 да
гэтага  Пагаднення.  Дадатковыя  пункты  спрошчанага  пропуску  праз
дзяржаўную гранiцу могуць быць адкрыты па ўзаемнай згодзе Бакоў.
     Перасячэнне    дзяржаўнай   гранiцы    ў   спрошчаным   парадку
ажыццяўляецца  ў  час,  сумесна  вызначаны  органамi  аховы  гранiцы
абедзвюх дзяржаў па ўзгадненню з мытнымi органамi.
     Вяртанне прыгранiчнага насельнiцтва на тэрыторыю сваёй дзяржавы
ажыццяўляецца толькi  праз пункт пропуску, праз  якi была перасечана
дзяржаўная гранiца.

                             Артыкул 5

     У выпадках,  указаных у пунктах 2.1,  2.3-2.8 артыкула 2 гэтага
Пагаднення, пропускi для перасячэння дзяржаўнай гранiцы ў спрошчаным
парадку афармляюцца  i выдаюцца прыгранiчнаму  насельнiцтву органамi
аховы  гранiцы  кожнай  з  дзяржаў  на  месцах бясплатна на падставе
пiсьмовай  заявы i  пацвярджаючых дакументаў  на тэрмiн  не больш  7
сутак, а ў выпадках, прадугледжаных у  пункце 2.2, - не больш аднаго
года.

                             Артыкул 6

     У  выпадках,  якiя  указаны  ў  пункце  2.5  артыкула  2 гэтага
Пагаднення,   у   спрошчаным   парадку   праз   дзяржаўную   гранiцу
прапускаюцца таксама медыцынскi персанал i асобы, якiя суправаджаюць
хворага,  пры   наяўнасцi  ў  iх  пашпартоў   або  iншых  сапраўдных
дакументаў, што засведчваюць асобу i прызнаюцца Бакамi.

                             Артыкул 7

     Пры  перасячэннi  дзяржаўнай  гранiцы  ў  спрошчаным парадку ў
выпадках,  указаных  у  пункце  2.6  артыкула  2  гэтага Пагаднення,
пропускi  выдаюцца   толькi  кiраўнiкам  (старшым)   груп.  Астатнiя
ўдзельнiкi  сумесных  масавых  мерапрыемстваў  перасякаюць гранiцу ў
спрошчаным парадку сумесна з кiраўнiком (старшым) групы па завераных
мясцовымi органамi  дзяржаўнай улады i кiравання  пайменных спiсах i
пашпартах або iншых сапраўдных дакументах, якiя засведчваюць асобу i
прызнаюцца Бакамi.

                             Артыкул 8

     Бакi  даручаць органам  аховы гранiцы  абедзвюх дзяржаў сумесна
вызначыць  парадак выдачы  пропускаў, указаных  у артыкуле  3 гэтага
Пагаднення.

                             Артыкул 9

     У выпадку  страты дакументаў, якiя  даюць права на  перасячэнне
дзяржаўнай  гранiцы ў  спрошчаным парадку,  iх уладальнiкi абавязаны
неадкладна  паведамiць пра  гэта ў  блiжэйшае падраздзяленне органаў
аховы гранiцы дзяржавы знаходжання.

                            Артыкул 10

     Асобы  i  транспартныя   сродкi,  якiя  перасякаюць  дзяржаўную
гранiцу  ў спрошчаным  парадку, падлягаюць  пагранiчнаму, мытнаму  i
iншым  вiдам  кантролю  ў  адпаведнасцi  з  заканадаўствам  кожнай з
дзяржаў i двухбаковымi пагадненнямi, заключанымi памiж iмi.

                            Артыкул 11

     Знаходжанне асоб, прапушчаных у  спрошчаным парадку з тэрыторыi
адной  дзяржавы на  тэрыторыю  другой  дзяржавы дазваляецца  ў межах
прыгранiчнай тэрыторыi i на працягу тэрмiну, пазначанага ў пропуску.
     У  асобных  выпадках,  зыходзячы  з  асаблiвых абставiн, тэрмiн
знаходжання  можа  быць  прадоўжаны  ўзгодненым  рашэннем кiраўнiкоў
органаў аховы гранiцы абедзвюх дзяржаў на месцах.

                            Артыкул 12

     Асобы,  якiя  парушылi  заканадаўства  дзяржавы знаходжання або
палажэннi  гэтага  Пагаднення,  могуць   быць  пазбаўлены  права  на
знаходжанне  на  тэрыторыi  гэтай  дзяржавы  i  перададзены належным
органам   аховы  гранiцы   другой  дзяржавы   з  указаннем   прычыны
пазбаўлення права на знаходжанне.
     Названыя асобы могуць быць  таксама прыцягнуты да адказнасцi за
парушэнне  заканадаўства  дзяржавы  знаходжання,  аб  чым  кiраўнiкi
органаў аховы  гранiцы абедзвюх дзяржаў  неадкладна iнфармуюць адзiн
аднаго.

                            Артыкул 13

     У  гэта Пагадненне  могуць  уносiцца  змяненнi i  дапаўненнi па
ўзаемнай згодзе Бакоў.

                            Артыкул 14

     Гэта Часовае пагадненне набывае сiлу  з дня абмену нотамi, якiя
пацвярджаюць, што кожны з  Бакоў выканаў унутрыдзяржаўныя працэдуры,
неабходныя для яго ўступлення ў сiлу.

     Гэта  Часовае  пагадненне  дзейнiчае  да  набыцця  сiлы  новага
пагаднення аб спрошчаным парадку пропуску праз дзяржаўную гранiцу. У
выпадку,  калi  адзiн  з  Бакоў  мае  намер  спынiць  дзеянне гэтага
Часовага пагаднення, то ён паведамляе  аб гэтым у пiсьмовай форме па
дыпламатычных   каналах  другому   Боку.  Дзеянне   гэтага  Часовага
пагаднення  спыняецца на  дзевяносты дзень  з даты  атрымання другiм
Бокам указанага паведамлення.

     Аформлена  ў  горадзе  Вiльнюсе  25   лютага  1994  г.  у  двух
экзэмплярах, кожны на беларускай i лiтоўскай мовах, пры гэтым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Лiтоўскай Рэспублiкi                ______________ подпiс  



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations