МЕМАРАНДУМ
АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННI ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
ФЕДЭРАТЫЎНАЙ РЭСПУБЛIКI ГЕРМАНIЯ ПА САДЗЕЙНIЧАННЮ СУПРАЦОЎНIЦТВУ
Ў МЭТАХ ЗМЯКЧЭННЯ ВЫНIКАЎ АВАРЫI НА АТАМНЫМ РЭАКТАРЫ Ў ЧАРНОБЫЛI
(ЧАРНОБЫЛЬСКАЯ ДАПАМОГА) *)
_____________________________
*) Уступiў у сiлу 3 сакавiка 1994 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Федэратыўнай Рэспублiкi
Германiя,
усведамляючы неабходнасць далейшай хуткай i эфектыўнай дапамогi
насельнiцтву, якое пацярпела ад аварыi на атамным рэактары ў
Чарнобылi,
беручы пад увагу вялiкую дапамогу, якая аказвалася i аказваецца
нямецкiмi прыватнымi iнiцыятывамi, а таксама дзяржаўнымi i
грамадскiмi арганiзацыямi з мэтай змякчэння вынiкаў аварыi на
атамным рэактары ў Чарнобылi,
усведамляючы неабходнасць узаемнай падтрымкi ў рэалiзацыi
iнiцыятыў па аказаннi дапамогi, што ажыццяўляюцца прыватнымi i
дзяржаўнымi структурамi,
выказваюць свой iнтарэс i сваю гатоўнасць працягваць
супрацоўнiцтва па змякчэннi вынiкаў аварыi на атамным рэактары ў
Чарнобылi. Яны ўсведамляюць значэнне асаблiва прыватных iнiцыятыў у
змякчэннi аварыi на атамным рэактары ў Чарнобылi i выказваюць сваё
iмкненне падтрымлiваць эфектыўнасць i поспех iнiцыятыў па меры сваiх
магчымасцей, у прыватнасцi, шляхам наступных мер:
1. а) пастаянная актуалiзацыя i ўдакладненне патрэбнасцей i
прыярытэтаў дапамогi ў забеспячэннi медыкаментамi i медыцынскiм
абсталяваннем,
б) дапамога ў стварэннi медыцынскiх цэнтраў дыягностыкi i
лячэння рака шчытападобнай залозы i iншых хвароб, абумоўленых
радыёактыўным апраменьваннем,
в) дапамога ў навучаннi i павышэннi квалiфiкацыi медыцынскага
персаналу,
г) падтрымка iнiцыятыў па аздараўленнi дзяцей, што пацярпелi ад
аварыi на атамным рэактары ў Чарнобылi, у тым лiку па арганiзацыi
адпачынку дзяцей у Германii i падтрымцы аздараўленчых цэнтраў у
Рэспублiцы Беларусь,
д) абмен iнфармацыяй аб iснуючых i новых арганiзацыях у
Германii i ў Беларусi, дзейнасць якiх накiравана на змякчэнне
вынiкаў аварыi на Чарнобыльскiм атамным рэактары, з мэтай аказання
садзейнiчання супрацоўнiцтву памiж iмi, у прыватнасцi ў гуманiтарнай
i медыцынскай сферах. Гэта тычыцца абмену адрасамi i данымi аб
- групах Чырвонага Крыжа, царкоўных або iншых дабрачынных
арганiзацыях i фондах,
- дзiцячых дамах, школах-iнтэрнатах, лячэбных i аздараўленчых
цэнтрах, iншых медыцынскiх установах, у якiх лечацца або вучацца
асобы, што пацярпелi ад аварыi на атамным рэактары ў Чарнобылi,
- кантактных адрасах з мэтай наладжвання партнёрскiх сувязей
памiж асобнымi супольнасцямi, школамi i бальнiцамi ў Германii i
гарадамi, раёнамi i адпаведнымi ўстановамi ў Беларусi.
2. Бакi будуць у межах сваiх магчымасцей аказваць дапамогу
праектам i iнiцыятывам, якiя скiраваны на вырашэнне праблем аховы
насельнiцтва ад апраменьвання. У прыватнасцi будзе аказвацца
садзейнiчанне ў абмене вопытам аб мерах па ахове ад апраменьвання,
метадах даследаванняў i механiзмах дзеяння апраменьвання.
3. Бакi дасягнулi згоды аб прыняццi мер па падтрымцы iнiцыятыў
па змякчэннi вынiкаў аварыi на атамным рэактары ў Чарнобылi, у
прыватнасцi:
а) бесперашкодная i хуткая выдача вiз,
б) адпаведная гуманiтарнай дапамозе маркiроўка дабрачынных
грузаў i суправаджальных дакументаў,
в) у выпадку выкарыстання нямецкiх транспартных сродкаў -
прызнанне нямецкiх вадзiцельскiх правоў i нямецкiх страховак,
г) забяспячэнне нямецкiм суправаджаючым асобам магчымасцi
накiроўвацца з гуманiтарнымi грузамi да месца iх прызначэння,
удзельнiчаць у размеркаваннi гуманiтарных грузаў i сачыць за
правiльнасцю iх прымянення,
д) неадкладная выдача без дадатковых фармальнасцей (за
выключэннем абавязковага для мiжнароднага транспарту страхавання)
неабходных дазволаў на ўвоз i перавозку гуманiтарных грузаў.
4. Абодва бакi згодныя ў тым, што хуткае i спрошчанае выкананне
пагранiчных i мытных фармальнасцей можа гарантаваць эфектыўную i
бесперашкодную рэалiзацыю акцый дапамогi. Дзеля гэтай мэты
пагранiчныя i мытныя службы Рэспублiкi Беларусь павiнны рабiць
неабходныя захады, каб забяспечыць наступнае:
а) першачарговы пагранiчны кантроль i выкананне мытных
фармальнасцей з транспартнымi сродкамi i грузамi гуманiтарнай
дапамогi,
б) спрошаны спосаб запаўнення мытных дэкларацый на грузы, якiя
увозяцца,
в) вызваленне ад аплаты мытных збораў,
г) бесперашкоднае праходжанне транспарту з гуманiтарнымi
грузамi праз мяжу i правядзенне мытнага афармлення ў месцы
прызначэння,
д) дазвол складаць паштовыя мытныя дэкларацыi на нямецкай мове,
е) пры ўзнiкненнi праблем, звязаных з транзiтам, - неадкладнае
ўзаемнае iнфармаванне i прыняцце ўзгодненых мер для вырашэння гэтых
праблем.
5. Абодва бакi пры ўзнiкненнi падазрэнняў аб парушэннях пры
рэалiзацыi iнiцыятыў дапамогi будуць iнфармаваць адзiн аднаго i
высвятляць стан спраў пры ўдзеле адпаведных партнёраў i кампетэнтных
органаў.
6. Абодва бакi пагаджаюцца ў тым, што iх прадстаўнiкi будуць
рэгулярна сустракацца дзеля вырашэння праблем, звязаных з
рэалiзацыяй гэтага Мемарандума.
7. Абодва бакi вызначаюць па адным прадстаўнiку, якому ставiцца
ў абавязак каардынацыя супрацоўнiцтва па змякчэннi вынiкаў аварыi на
атамным рэактары ў Чарнобылi, пры гэтым з боку Рэспублiкi Беларусь
гэта будзе дыпламатычны супрацоўнiк Мiнiстэрства Замежных Спраў, з
боку Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя - дыпламатычны супрацоўнiк
германскага Пасольства ў Рэспублiцы Беларусь.
Апрача таго беларускiя мытныя i пагранiчныя органы прызначаюць
асоб, якiя маглi б аказаць неадкладную дапамогу ў выпадку
неабходнасцi пры ўзнiкненнi канфлiктных сiтуацый.
Мемарандум аб узаемаразуменнi падрыхтаваны у двух арыгiналах,
кожны ў iдэнтычным нямецкiм i беларускiм выкладзе, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
Бонн, 3 сакавiка 1994 года
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Федэральны Урад
Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя ______________ подпiс
|