Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 1 марта 1994 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi аб эканамiчным супрацоўнiцтве"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЗЛУЧАНАГА КАРАЛЕЎСТВА
 ВЯЛIКАБРЫТАНII I ПАЎНОЧНАЙ IРЛАНДЫI АБ ЭКАНАМIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
 *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 1 сакавiка 1994 г.

     Урад   Рэспублiкi   Беларусь   i   Урад  Злучанага  Каралеўства
Вялiкабрытанii  i  Паўночнай  Iрландыi  (якiя  ў далейшым называюцца
сумесна "Бакi" i паасобку "Бок"),

     прызнаючы  эканамiчныя  ўзаемаадносiны  як  важны  i  неабходны
элемент умацавання двухбаковых адносiн,

     будучы ўпэўненымi ў тым, што развiццё двухбаковага эканамiчнага
супрацоўнiцтва  будзе спрыяць  развiццю дабрабыту  народаў кожнай  з
краiн,

     выказваючы  ўпэўненасць  у   тым,  што  пашырэнне  эканамiчнага
супрацоўнiцтва  памiж Бакамi  i народамi  кожнай з  краiн, уключаючы
прамыя  кантакты  памiж   беларускiмi  арганiзацыямi,  кампанiямi  i
грамадзянамi i брытанскiмi  арганiзацыямi, кампанiямi i грамадзянамi
(якiя ў  далейшым называюцца "грамадзяне  i юрыдычныя асобы")  будзе
важным  крокам   на  шляху  да   iнтэграцыi  Беларусi  ў   сусветную
эканамiчную сiстэму,

     жадаючы ўстанавiць  базу для эканамiчнага  супрацоўнiцтва памiж
дзвюма краiнамi,

     сцвярджаючы iх  жаданне развiваць эканамiчнае  супрацоўнiцтва ў
адпаведнасцi  з  прынцыпамi  i  палажэннямi Хельсiнкскага Заключнага
Акта (жнiвень 1975 г.), Парыжскай  Хартыi для Новай Еўропы (лiстапад
1990 г.),  Хельсiнкскага Дакумента 1992  года, з iншымi  дакументамi
НБСЕ  i   ў  адпаведнасцi  з   Дакументам  Бонскай  канферэнцыi   па
эканамiчным  супрацоўнiцтве ў  Еўропе (сакавiк-красавiк  1990 г.), з
Еўрапейскай  Энергетычнай  Хартыяй  (снежань  1991  г.)  i  Сумеснай
Дэкларацыяй  памiж  Рэспублiкай  Беларусь  i  Злучаным  Каралеўствам
Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi (кастрычнiк 1993 г.),

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:

                             Артыкул 1

     Бакi  будуць iмкнуцца,  у адпаведнасцi  з прынцыпамi  рыначнай
эканомiкi  i прыватнага  прадпрымальнiцтва, пашыраць  супрацоўнiцтва
памiж дзелавымi  коламi абедзвюх краiн  у розных галiнах эканамiчнай
дзейнасцi.

     Бакi будуць ажыццяўляць гэта, у тым лiку, шляхам заахвочвання:

     (а)  выкарыстання   ўсiх  магчымых  метадаў   фiнансавання  для
падтрымкi  ўзаемнага супрацоўнiцтва  ў сферы  бiзнесу, iнвестыцый  i
сумесных прадпрыемстваў;

     (б)  стварэння  ў  абедзвюх  краiнах  спрыяльных  умоў  для  iх
iнвестараў;

     (в)   стварэння   i   падтрымання   сiстэм   з   мэтай  абароны
iнтэлектуальнай  уласнасцi  ў  адпаведнасцi  са  стандартамi,  што ў
асноўным пераважаюць у Еўрапейскiм Супольнiцтве;

     (г) мер  з мэтай садзейнiчання развiццю  эканамiчных i дзелавых
сувязей,  такiх, як  кiрмашы, выставы,  семiнары, i  абмену вiзiтамi
дэлегацый ў сферы бiзнесу.

                             Артыкул 2

     Бакi   сцвярджаюць,  што   яны  будуць   iмкнуцца  да  развiцця
ўзаемавыгаднага  бiзнесу,  стварэння  заканадаўчых  асноў, а таксама
спрыяльнага   клiмату  для   эканамiчнага  супрацоўнiцтва   з  мэтай
знiшчэння   бар'ераў  i   перашкод  для   бiзнесу  i   садзейнiчання
ажыццяўленню   асобных   праектаў   у   рамках  гэтага  эканамiчнага
супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 3

     Кожны з  Бакоў павiнен iнфармаваць  iншы Бок аб  любых зменах у
сваiм  заканадаўстве,  якiя  могуць  аказаць  уплыў  на  эканамiчную
дзейнасць.  Па магчымасцi,  такая iнфармацыя  павiнна прадастаўляцца
перад уступленнем у сiлу новага заканадаўства.

                             Артыкул 4

     Кожны   з    Бакоў,   з   мэтай    садзейнiчання   эканамiчнаму
супрацоўнiцтву, па патрабаваннi iншага Боку прадаставiць iнфармацыю,
уключаючы  даныя  па  мытным  заканадаўсве  i  тарыфах, а таксама па
заканадаўстве i працэдурах  лiцэнзавання iмпарту i экспарту.

                             Артыкул 5

     Кожны  з   Бакоў  прадаставiць  наяўную   iнфармацыю  па  рынку
зацiкаўленым  грамадзянам  i  юрыдычным  асобам  iншай  краiны па iх
запыце, калi  гэтая iнфармацыя не  з'яўляецца канфiдэнцыяльнай i  яе
прадастаўленне не  супярэчыць нацыянальнаму заканадаўству  Боку, якi
прадастаўляе гэту  iнфармацыю.

                             Артыкул 6

     Бакi  пацвярджаюць сваю  гатоўнасць да  супрацоўнiцтва ў рамках
мiжнародных эканамiчных i фiнансавых устаноў.

                             Артыкул 7

     Кожны  з Бакоў  пацвярджае важнасць  прынцыпу свабоды  транзiту
грузаў,  якiя транспартуюцца  праз яго  тэрыторыю з  тэрыторыi iншай
краiны,  у адпаведнасцi  з законамi  i палажэннямi,  дзеючымi ў  яго
краiне.

                             Артыкул 8

     Бакi прызнаюць важнасць  эканамiчнага супрацоўнiцтва ў развiццi
iнфраструктуры, уключаючы транспарт  i камунiкацыi, як нацыянальныя,
так i мiжнародныя. Яны будуць  заахвочваць кампанii i арганiзацыi да
ўдзелу  ў  праектах  па  паляпшэннi  iнфраструктуры,  а  таксама  да
супрацоўнiцтва ў  галiне забеспячэння фiнансавання  гэтых праектаў з
боку мiжнародных арганiзацый.

                             Артыкул 9

     Бакi павiнны працягваць супрацоўнiцтва  i спрыяць яму магчымымi
формамi  тэхнiчнай  дапамогi  i  падрыхтоўкi  спецыялiстаў  з  мэтай
пашырэння  ведаў,  павышэння   квалiфiкацыi  кiруючых  работнiкаў  i
супрацоўнiкаў ва  ўсiх галiнах прамысловасцi  i сельскай гаспадаркi,
кiравання фiнансамi i фiнансавых паслуг.

                            Артыкул 10

     Кожны з Бакоў пацвярджае, што ён прадаставiць эфектыўную аснову
для прыватных  iнвестыцый i юрыдычную  ахову iнвестыцый грамадзян  i
юрыдычных асоб iншай краiны.

                            Артыкул 11

     Бакi  прызнаюць  важнасць  супрацоўнiцтва   ў  сферы  навукi  i
тэхналогii i згаджаюцца спрыяць  яму на ўзаемавыгаднай аснове. Абмен
адпаведнай  iнфармацыяй, навукоўцамi  i спецыялiстамi  будзе часткай
такога супрацоўнiцтва, але яно не павiнна зводзiцца толькi да такога
абмену.

                            Артыкул 12

     Фiзiчныя  i юрыдычныя  асобы кожнай  з краiн  будуць карыстацца
нацыянальным рэжымам  у тым, што  датычыцца доступу да  ўсiх судоў i
адмiнiстрацыйных  органаў  на  тэрыторыi  другой  краiны,  а таксама
выступлення  ў  гэтых  судах  i  адмiнiстрацыйных  органах  у якасцi
iстцоў,  адказчыкаў  або  ў  якой-небудзь  iншай  якасцi  ў сувязi з
гандлёвымi  здзелкамi.  Гэта,  аднак,  не  будзе  перашкаджаць судам
патрабаваць  ад iстца,  якi  не  з'яўляецца рэзiдэнтам  на тэрыторыi
краiны,  дзе знаходзiцца  суд, гарантыi  пакрыцця выдаткаў  судовага
разбору.

                            Артыкул 13

     Кожны  Бок  згаджаецца  праводзiць,   па  запыце  iншага  Боку,
неадкладныя  кансультацыi  адносна  праблем,  звязаных  з выкананнем
гэтага  Пагаднення,  i  якiя,  на  думку  зацiкаўленага Боку, могуць
нанесцi  шкоду яго  эканомiцы, фiнансаваму  становiшчу, нацыянальнай
прамысловасцi  i сельскай  гаспадарцы.  У  выбары мер  для вырашэння
зазначаных вышэй праблем Бакi павiнны аддаваць перавагу такiм мерам,
якiя нанясуць найменшую страту пры дасягненнi мэт гэтага Пагаднення.

                            Артыкул 14

     Любыя змяненнi  або дадаткi да  гэтага Пагаднення павiнны  быць
аформлены  пiсьмова  i  ўзгоднены  памiж  Бакамi  праз дыпламатычныя
каналы.

                            Артыкул 15

     Бакi заяўляюць, што гэта  Пагадненне не павiнна абмяжоўваць або
iншым чынам ушчамляць адпаведныя правы i абавязацельствы Бакоў, якiя
вынiкаюць з iх членства ў  мiжнародных арганiзацыях, а таксама правы
i абавязацельствы  па   любых  дзеючых  або   заключаных  у  будучым
двухбаковых  i   шматбаковых  пагадненнях,  удзельнiкамi   якiх  яны
з'яўляюцца, i што такое  супрацоўнiцтва, у рамках гэтага Пагаднення,
павiнна   развiвацца    ў   адпаведнасцi   з    гэтымi   правамi   i
абавязацельствамi. Бакi заяўляюць, што гэта Пагадненне не мае намеру
закранаць iнтарэсы любой iншай краiны або груп краiн.

                            Артыкул 16

     Гэта Пагадненне  ўступiць у сiлу  з моманту падпiсання  i будзе
заставацца  ў  сiле  да  сканчэння  шасцi  месяцаў з даты пiсьмовага
паведамлення  аднаго  Боку  iншаму  аб  яго  намеры  скасаваць  гэта
Пагадненне.
     У сведчанне чаго, належным  чынам упаўнаважаныя сваiмi Урадамi,
прадстаўнiкi падпiсалi гэта Пагадненне.

     Здзейснена  ў  Лондане  1  сакавiка  1994  г. у двух сапраўдных
экзэмплярах на  беларускай i англiйскай мовах,  прычым абодва тэксты
маюць аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Злучаннага Каралеўства
    Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi      ______________ подпiс




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations