Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 14 мая 1993 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя аб узаемных бязвiзавых паездках па службовых справах"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IНДЫЯ
 АБ УЗАЕМНЫХ БЯЗВIЗАВЫХ ПАЕЗДКАХ ПА СЛУЖБОВЫХ СПРАВАХ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 14 мая 1993 г.

     Урад Рэспублiкi  Беларусь i Урад  Рэспублiкi Iндыя, якiя  далей
называюцца "Дагаворныя Бакi",
     жадаючы   далей  развiваць   дружалюбныя  адносiны   на  аснове
прынцыпаў раўнапраўнасцi i ўзаемнай выгады,
     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     1.  Грамадзяне  Рэспублiкi   Беларусь,  якiя  маюць  сапраўдныя
дыпламатычныя i службовыя пашпарты Рэспублiкi Беларусь, i грамадзяне
Рэспублiкi  Iндыя, якiя  маюць сапраўдныя  дыпламатычныя i службовыя
пашпарты Рэспублiкi Iндыя, а таксама непаўналетнiя дзецi, унесеныя ў
гэтыя  пашпарты, уязджаюць,  выязджаюць i  праязджаюць транзiтам  па
тэрыторыi другога Дагаворнага Боку без вiз.

     2. Фатакарткi вышэйпамянёных дзяцей ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў
павiнны ўклейвацца ў пашпарты iх бацькоў, калi гэта прадугледжваецца
правiламi любога з Дагаворных Бакоў.

                             Артыкул 2

     Грамадзяне  аднаго Дагаворнага  Боку, на  якiх распаўсюджваецца
дзеянне артыкула 1 гэтага  Пагаднення, павiнны ўязджаць, выязджаць i
праязджаць  транзiтам  праз  пагранiчныя  пункты другога Дагаворнага
Боку,  адкрытыя  для  мiжнародных  пасажырскiх  зносiн,  i абавязаны
выконваць  неабходныя  фармальнасцi  ў  адпаведнасцi  з  парадкам  i
правiламi,  ўстаноўленымi  i   ўведзенымi  ў  дзеянне  кампетэнтнымi
органамi другога Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 3

     Грамадзяне  аднаго  Дагаворнага   Боку  падчас  знаходжання  на
тэрыторыi  другога  Дагаворнага  Боку  павiнны  выконваць  законы  i
правiлы гэтага  Дагаворнага Боку, а таксама  прайсцi фармальнасцi па
рэгiстрацыi   згодна   з    адпаведнымi   правiламi,   устаноўленымi
кампетэнтнымi органамi другога Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 4

     Гэта  Пагадненне не  абмяжоўвае правы  абодвух Дагаворных Бакоў
адмаўляць  ва  ўездзе  або  спынiць  знаходжанне  на сваёй тэрыторыi
"персона нон грата" i  непрыймальным асобам другога Дагаворнага Боку
без тлумачэння прычын.

                             Артыкул 5

     Дагаворныя  Бакi могуць  часова прыпынiць  цалкам або  часткова
дзеянне палажэнняў  гэтага Пагаднення з  прычын грамадскага парадку,
дзяржаўнай бяспекi  або грамадскага здароўя.  Аднак да прыняцця  або
адмены вышэйпамянённых мер кожны  з Дагаворных Бакоў павiнен загадзя
iнфармаваць аб гэтых мерах праз дыпламатычныя каналы другi Дагаворны
Бок.

                             Артыкул 6

     1.  Дагаворныя Бакi  павiнны  своечасова  да ўступлення  ў сiлу
гэтага Пагаднення  праз дыпламатычныя каналы  правесцi абмен узорамi
пашпартоў, прадугледжаных ў артыкуле 1 гэтага Пагаднення.

     2.  У   выпадку,  калi  адзiн   з  Дагаворных  Бакоў   аднаўляе
вышэйпамянёныя ўзоры  пашпартоў, ён павiнен за  30 дзён да ўвядзення
iх у  дзеянне праз дыпламатычныя каналы  паведамiць аб гэтым другому
Дагаворнаму Боку i прадставiць узоры новых пашпартоў.

                             Артыкул 7

     Да  ўвядзення  дыпламатычных  i  службовых пашпартоў Рэспублiкi
Беларусь   грамадзяне  Рэспублiкi   Беларусь  могуць  выкарыстоўваць
дыпламатычныя i службовыя пашпарты былога Саюза ССР замест пашпартоў
Рэспублiкi Беларусь, указаных у артыкуле  1 гэтага Пагаднення, але з
абавязковай адзнакай аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь.

                             Артыкул 8

     У гэта Пагадненне могуць быць  унесены змяненнi i дапаўненнi па
ўзаемнай  згодзе абодвух  Дагаворных  Бакоў,  якiя ўступаюць  у сiлу
шляхам абмена нотамi.

                             Артыкул 9

     Гэта  Пагадненне  ўступае  ў  сiлу  з  даты  яго  падпiсання  i
дзейнiчае, пакуль  адзiн з Дагаворных  Бакоў пiсьмова не  паведамiць
другому Дагаворнаму Боку за 90  дзён аб сваiм намеры спынiць дзеянне
Пагаднення.

     Аформлена ў Нью-Делi 14 мая 1993 года ў двух экземплярах, кожны
на беларускай,  хiндзi i англiйскай  мовах, прычым усе  тэксты маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Рэспублiкi Iндыя                    ______________ подпiс




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations