Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 14 декабря 1993 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Турцыя аб узаемных бязвiзавых паездках па дыпламатычных, службовых або спецыяльных пашпартах"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ТУРЦЫЯ
 АБ УЗАЕМНЫХ БЯЗВIЗАВЫХ ПАЕЗДКАХ ПА ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ, СЛУЖБОВЫХ
 АБО СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ПАШПАРТАХ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 14 лютага 1994 г.

     Урад Рэспублiкi  Беларусь i Урад Рэспублiкi  Турцыя (якiя далей
называюцца Дагаворныя Бакi),

     iмкнучыся садзейнiчаць далейшаму развiццю дружалюбных адносiн i
супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi,
     жадаючы аблегчыць афiцыйныя паездкi сваiх грамадзян,

     ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:

                             Артыкул 1

     Гэта Пагадненне прадугледжвае наступныя тыпы пашпартоў:

     -  Рэспублiка Беларусь: дыпламатычныя i службовыя пашпарты;
     -  Рэспублiка  Турцыя:  дыпламатычныя,  спецыяльныя i службовыя
пашпарты.

                             Артыкул 2

     Грамадзяне  кожнага з  Дагаворных Бакоў,  якiя маюць сапраўдныя
пашпарты,  вызначаныя ў  Артыкуле 1,  могуць перамяшчацца (уязджаць,
выязджаць або  праязджаць  транзiтам),   а  таксама  знаходзiцца  на
тэрыторыi другога Дагаворнага Боку без вiз  на перыяд не больш за 90
дзён.

                             Артыкул 3

     1. Грамадзяне кожнага з Дагаворных Бакоў, якiя маюць сапраўдныя
пашпарты, вызначаныя ў Артыкуле 1, i прызначаныя ў дыпламатычныя або
консульскiя  ўстановы гэтага  Дагаворнага Боку  на тэрыторыi другога
Дагаворнага Боку,  а таксама члены iх  сем'яў, якiя маюць сапраўдныя
пашпарты, вызначаныя ў Артыкуле  1, могуць перамяшчацца i знаходiцца
без вiз на гэтай тэрыторыi на перыяд iх прызначэння.

     2.  Палажэннi параграфа  1 гэтага  Артыкула распаўсюджваюцца на
грамадзян  кожнага   з  Дагаворных  Бакоў,   якiя  маюць  сапраўдныя
пашпарты,  вызначаныя ў  Артыкуле 1,  i прызначаны  прадстаўнiкамi ў
мiжнародных  арганiзацыях,  што  знаходзяцца  на  тэрыторыi  другога
Дагаворнага  Боку,  а  таксама  на   членаў  iх сем'яў,  якiя  маюць
сапраўдныя пашпарты, вызначаныя ў Артыкуле 1.

     3. З гэтай мэтай Дагаворныя Бакi iнфармуюць адзiн аднаго шляхам
паведамлення па дыпламатычных каналах.

                             Артыкул 4

     За выключэннем палажэнняў Артыкула  3, вызваленне ад выдачы вiз
не надае права на працу  для грамадзян Дагаворных Бакоў. Асобы, якiя
ўязджаюць на  тэрыторыю  аднаго   Дагаворнага  Боку  на  працу,  для
выканання сваiх  прафесiйных абавязкаў цi  на вучобу, або  на тэрмiн
больш за 90 дзён, павiнны атрымаць вiзы загадзя.

                             Артыкул 5

     1.   Дагаворныя  Бакi   абмяняюцца  ўзорамi   сваiх  сапраўдных
пашпартоў па дыпламатычных каналах.

     2.  У  выпадку,  калi  адзiн  з  Дагаворных  Бакоў  змяняе свае
пашпарты,  ён перадае  другому  Дагаворному  Боку ўзоры  сваiх новых
пашпартоў не пазней чым за 60 дзён да iх увядзення.

                             Артыкул 6

     Грамадзяне  кожнага з  Дагаворных Бакоў  уязджаюць на тэрыторыю
другога Дагаворнага Боку толькi  праз памежныя пераходы, прызначаныя
для мiжнароднага пасажырскага руху.

                             Артыкул 7

     Пагадненне  не   вызваляе  грамадзян,  якiя   маюць  сапраўдныя
пашпарты, вызначаныя ў Артыкуле 1,  ад выканання законаў i правiлаў,
якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 8

     1. Кожны з Дагаворных Бакоў захоўвае за сабой права адмовiць ва
ўездзе  або  знаходжаннi  на  сваёй  тэрыторыi  грамадзянам  другога
Дагаворнага Боку, якiх ён лiчыць не пажаданымi.

     2.  Кожны  з  Дагаворных  Бакоў  можа  часова прыпынiць дзеянне
гэтага  Пагаднення  цалкам  або  часткова  з меркаванняў  дзяржаўнай
бяспекi  i  аховы  грамадскага  парадку.  Паведамленне аб прыпыненнi
дзеяння Пагаднення неадкладна накiроўваецца другому Дагаворнаму Боку
па дыпламатычных каналах.

                             Артыкул 9

     Любая папраўка да гэтага Пагаднення, якая ўзгоднена Дагаворнымi
Бакамi, ўступае ў сiлу пасля абмена нотамi.

                            Артыкул 10

     1. Гэта  Пагадненне ўступае ў сiлу  на шасцiдзесяты дзень пасля
яго падпiсання.

     2.  Гэта   Пагадненне  заключаецца  на   нявызначаны  тэрмiн  i
застаецца  ў сiле  на працягу  60 дзён  пасля даты,  у якую  адзiн з
Дагаворных  Бакоў  паведамiў  у  пiсьмовай  форме  па  дыпламатычных
каналах другi Дагаворны Бок аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.

     У   сведчанне   гэтага  нiжэйпадпiсаўшыеся,   адпаведным  чынам
упаўнаважаныя сваiмi адпаведнымi ўрадамi, падпiсалi гэта Пагадненне.

     Аформлена  ў  горадзе  Анкары  14   снежня  1993  года  ў  двух
экзэмплярах,  кожны  на  беларускай,  турэцкай  и  англiйскай мовах,
прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Рэспублiкi Турцыя                   ______________ подпiс




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations