Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение от 15 марта 1994 г. "Пагадненне памiж Рэспублiкай Беларусь i Швейцарскай Канфедэрацыяй аб рэгулярных паветраных зносiнах"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ШВЕЙЦАРСКАЙ
 КАНФЕДЭРАЦЫЯЙ АБ РЭГУЛЯРНЫХ ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСIНАХ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 1 красавiка 1997 г.

     Улiчваючы, што Рэспублiка Беларусь i Швейцарыя, якiя ў далейшым
называюцца ў гэтым Пагадненнi "Дагаворныя Бакi",

     з'яўляючыся ўдзельнiкамi Канвенцыi аб мiжнароднай грамадзянскай
авiяцыi, адкрытай для падпiсання ў Чыкага сёмага снежня 1944 года,

     жадаючы   развiваць   мiжнароднае   супрацоўнiцтва   ў   галiне
паветранага транспарту,

     жадаючы стварыць  неабходную аснову для  арганiзацыi рэгулярных
паветраных зносiн памiж сваiмi тэрыторыямi,

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Федэральная Рада Швейцарыi

     прызначылi  паўнамоцных  прадстаўнiкоў,  упаўнаважаных належным
чынам для гэтых мэт, якiя дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

                             Азначэннi

     1. Для мэт гэтага Пагаднення i Дадатку да яго:

     а)  тэрмiн  "Канвенцыя"   абазначае  Канвенцыю  па  мiжнароднай
грамадзянскай  авiяцыi,  адкрытую  для  падпiсання  ў  Чыкага сёмага
снежня 1944 года, i ўключае любы Дадатак, прыняты згодна з Артыкулам
90 гэтай Канвенцыi, i любую  папраўку да Дадатку цi Канвенцыi згодна
з Артыкуламi  90 i  94 гэтай  Канвенцыi, як  толькi гэтыя  Дадаткi i
папраўкi будуць ухвалены абодвума Дагаворнымi Бакамi;

     b)  тэрмiн "авiяцыйныя  ўлады" абазначае  ў выпадку  Рэспублiкi
Беларусь  -  Мiнiстэрства  транспарту  i  камунiкацый  i  ў  выпадку
Швейцарыi  -  Федэральнае  Упраўленне  Грамадзянскай  Авiяцыi  цi  ў
абодвух  выпадках  любую  асобу  або  орган,  упаўнаважаны выконваць
функцыi, якiя ажыццяўляюць прызначаныя ўлады;

     с)    тэрмiн    "прызначанае    авiяпрадпрыемства"    абазначае
авiяпрадпрыемства, якое адзiн Дагаворны Бок прызначыў у адпаведнасцi
з Артыкулам  6   гэтага  Пагаднення,  для   эксплуатацыi  ўзгодненых
паветраных лiнiй;

     d) тэрмiн "тарыф" абазначае цэны, якiя аплачваюцца за перавозку
пасажыраў, багажу i грузу, i  ўмовы, на якiх гэтыя цэны прымяняюцца,
уключаючы камiсiйныя зборы i  iншую дадатковую аплату агенцтвам, або
аплату за  продаж транспартных дакументаў,  за выключэннем аплаты  i
ўмоў за перавозку пошты;

     е)  тэрмiны  "тэрыторыя",  "паветраныя  зносiны",  "мiжнародныя
паветраныя зносiны", "авiяпрадпрыемства" i "прыпынак у некамерцыйных
мэтах" маюць значэннi адпаведна запiсу ў Артыкулах 2 i 96 Канвенцыi.

     2.  Дадаткi да  гэтага Пагаднення  складаюць неад'емную  частку
Пагаднення.  Усе  спасылкi  на  Пагадненне  будуць  уключаць  у сябе
таксама i спасылку на Дадаткi, калi не прадугледжана iншае.

                             Артыкул 2

                          Наданне правоў

     1. Кожны  Дагаворны Бок надае  другому Дагаворнаму Боку  правы,
вызначаныя ў гэтым Пагадненнi  з мэтай эксплуатацыi паветраных лiнiй
па маршрутах, вызначаных у раскладзе Дадатку. Такiя лiнii i маршруты
ў далейшым  называюцца  "дагаворныя  лiнii"  i "вызначаныя маршруты"
адпаведна.

     2.    У    адпаведнасцi    з    умовамi    гэтага    Пагаднення
авiяпрадпрыемства, прызначанае  кожным Дагаворным Бокам,  будзе мець
пры эксплуатацыi мiжнародных паветраных лiнiй:

     а) права пралёту другога Дагаворнага Боку без пасадкi;

     b) права пасадкi на вызначанай тэрыторыi ў некамерцыйных мэтах;

     с) права пагрузкi i выгрузкi на вызначанай тэрыторыi ў пунктах,
адзначаных  у  Дадатку  да  гэтага  Пагаднення,  пасажыраў i багажу,
грузу, пошты, якiя  накiроўваюцца ў пункты або прыбылi  з пунктаў на
тэрыторыi другога Дагаворнага Боку;

     d)  права  пагрузкi  i  выгрузкi  на  тэрыторыях трэцiх краiн у
пунктах,  адзначаных  у  Дадатку  да  гэтага  Пагаднення, пасажыраў,
багажу,  грузу i  пошты, якiя  накiроўваюцца ў  пункты або прыбылi з
пунктаў на тэрыторыi другога  Дагаворнага Боку, адзначаных у Дадатку
да гэтага Пагаднення.

     3.  Нiшто ў  гэтым Артыкуле  не можа  разглядацца як нададзенае
прызначанаму авiяпрадпрыемству аднаго Дагаворнага Боку права прымаць
на борт на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку пасажыраў, багаж, груз
i пошту,  што перавозяцца  за плату  або па  найму i накiроўваюцца ў
другi пункт на тэрыторыi гэтага другога Дагаворнага Боку.

     4. Калi ў выпадку ваеннага канфлiкту, палiтычнай нестабiльнасцi
або  змен   цi  спецыяльных  i   непрадбачаных абставiн  прызначанае
авiяпрадпрыемства  аднаго  Дагаворнага  Боку  не зможа эксплуатаваць
авiялiнiю па  сваiм звычайным маршруце, другi  Дагаворны Бок павiнен
прыкласцi   ўсе  намаганнi   для  таго,   каб  садзейнiчаць  працягу
эксплуатацыi такой  авiялiнii шляхам адпаведнай  рэарганiзацыi такiх
маршрутаў,  уключаючы  наданне  правоў  на  такi  час, якi можа быць
неабходны для забеспячэння нармальнай эксплуатацыi.

                             Артыкул 3

                         Рэалiзацыя правоў

     1.  Прызначаныя авiяпрадпрыемствы  маюць справядлiвыя  i роўныя
магчымасцi  пры  эксплуатацыi  дагаворных  лiнiй  памiж  тэрыторыямi
Дагаворных Бакоў.

     2.  Прызначанае  авiяпрадпрыемства   кожнага  Дагаворнага  Боку
павiнна  браць  пад  увагу  iнтарэсы  прызначанага авiяпрадпрыемства
другога  Дагаворнага Боку  такiм чынам,  каб не  закранаць празмерна
дагаворныя лiнii апошняга.

     3.  Галоўная   мэта  дагаворных  лiнiй   -  забяспечыць  правоз
ёмiстасцi,   якая   адпавядае   патрабаванням   на  перавозку  памiж
тэрыторыяй   Дагаворнага  Боку,  якi  прызначыў авiяпрадпрыемства, i
пунктамi, што абслугоўваюцца на пэўных маршрутах.

     4. Правы кожнага прызначанага  авiяпрадпрыемства ў адносiнах да
мiжнародных  перавозак памiж  тэрыторыяй другога  Дагаворнага Боку i
тэрыторыямi  трэцiх краiн  павiнны выкарыстоўвацца  ў адпаведнасцi з
асноўнымi прынцыпамi нармальнага развiцця, да якiх абодва Дагаворныя
Бакi  далучаюцца i  згаджаюцца  з  умовамi, што  правозныя ёмiстасцi
павiнны суадносiцца з:

     а)  патрабаваннямi  на  перавозкi  на  тэрыторыю  i з тэрыторыi
Дагаворнага Боку, якi прызначыў авiяпрадпрыемства;

     b)   патрабаваннямi   не   перавозкi   ў   рэгiёне,   праз  якi
ажыццяўляюцца палёты з улiкам мясцовых i рэгiянальных перавозак;

     с)   патрабаваннямi   эканамiчнай   эфектыўнасцi   эксплуатацыi
дагаворных лiнiй.

     5.  Нi адзiн  Дагаворны Бок  не павiнен  у аднабаковым  парадку
абмяжоўваць    палёты    прызначанага    авiяпрадпрыемства   другога
Дагаворнага Боку,  за выключэннем выпадкаў,  калi гэта прадугледжана
палажэннямi гэтага Пагаднення цi такiмi адзiнымi ўмовамi, якiя можна
прымянiць у адпаведнасцi з Канвенцыяй.

                             Артыкул 4

                   Прымяненне законаў i правiлаў

     1.  Законы i  правiлы  аднаго  Дагаворнага Боку,  што рэгулююць
прылёт i вылет з яго тэрыторыi паветранага судна, якое эксплуатуецца
ў мiжнароднай аэранавiгацыi, або палёты такога паветранага судна над
гэтай     тэрыторыяй,    будуць     прымяняцца    да    прызначанага
авiяпрадпрыемства другiм Дагаворным Бокам.

     2.  Законы i  правiлы  аднаго  Дагаворнага Боку,  што рэгулююць
прыбыццё,  знаходжанне  i  адпраўленне  з  яго  тэрыторыi пасажыраў,
экiпажаў,  багажу,  грузу  i   пошты,  такiя  як  фармальнасцi,  што
адносяцца да  ўезду, выезду, эмiграцыйных i  iмiграцыйных, а таксама
мытных  i  санiтарных  правiлаў,  будуць  прымяняцца  да  пасажыраў,
экiпажаў, багажу, грузу i  пошты, якiя перавозяцца паветраным суднам
прызначанага  авiяпрадпрыемства другога  Дагаворнага Боку,  у час iх
знаходжання ў межах адзначанай тэрыторыi.

     3.  Нi адзiн  Дагаворны Бок  не можа  аддаваць перавагу  свайму
прызначанаму       авiяпрадпрыемству       адносна      прызначанага
авiяпрадпрыемства  другога  Дагаворнага  Боку  ў  пытаннi прымянення
законаў i правiлаў, вызначаных у гэтым Артыкуле.

                             Артыкул 5

                        Авiяцыйная бяспека

     1.  У адпаведнасцi  з iх  правамi i  абавязкамi па мiжнароднаму
праву Дагаворныя  Бакi пацвярджаюць свае абавязкi  адзiн перад адным
па  ахове   бяспекi  грамадзянскай  авiяцыi   ад  актаў  незаконнага
ўмяшання,  што  складаюць  неад'емную  частку  гэтага Пагаднення. Не
абмяжоўваючы  сукупнасць сваiх  правоў i  абавязкаў па  мiжнароднаму
праву,  Дагаворныя   Бакi  дзейнiчаюць,  у   прыватнасцi,  згодна  з
палажэннямi Канвенцыi аб злачынствах  i некаторых актах, што чыняцца
на борце паветраных суднаў, падпiсанай у Токiо 14 верасня 1963 года,
Канвенцыi  аб  барацьбе  з  незаконным  захопам  паветраных  суднаў,
падпiсанай у  Гаазе 16 снежня 1970  года, i Канвенцыi аб  барацьбе з
незаконнымi  актамi,  накiраванымi   супраць  бяспекi  грамадзянскай
авiяцыi,  падпiсанай у  Манрэалi 23  верасня 1971  года, дадатковага
Пратакола  да  яе  аб  барацьбе   з  незаконнымi  актамi  насiлля  ў
аэрапортах,  што  абслугоўваюць  мiжнародную  грамадзянскую авiяцыю,
падпiсанага ў Манрэалi 24 лютага  1988 года, i любой iншай канвенцыi
цi пратакола адносна бяспекi  грамадзянскай авiяцыi, палажэнняў якiх
абодва Бакi могуць прытрымлiвацца.

     2. Дагаворныя Бакi павiнны аказваць па просьбе адзiн аднаго ўсю
неабходную  дапамогу,   каб  прадухiлiць  акты   незаконнага  захопу
грамадзянскiх  паветраных  суднаў  i   iншыя  незаконныя  акты,  што
парушаюць бяспеку  такiх паветраных суднаў, iх  пасажыраў i экiпажа,
аэрапортаў  i  аэранавiгацыйнага  абсталявання,  а  таксама ўсялякую
iншую пагрозу бяспецы грамадзянскай авiяцыi.

     3.  Дагаворныя  Бакi  ў  сваiх  узаемаадносiнах  дзейнiчаюць  у
адпаведнасцi  з  палажэннямi   аб  авiяцыйнай  бяспецы,  вызначанымi
Мiжнароднай  арганiзацыяй   грамадзянскай  авiяцыi  як   Дадаткi  да
Канвенцыi, у  такой ступенi, у якой  такiя палажэннi бяспекi тычацца
Дагаворных   Бакоў;  яны   павiнны  патрабаваць,   каб  эксплуатанты
паветраных суднаў, зарэгiстраваныя ў iх, або эксплуатанты паветраных
суднаў,  асноўнае  месца  працы  цi  сталае  месца  пражывання  якiх
знаходзiцца  на  iх  тэрыторыi,  i  эксплуатанты  аэрапортаў  на  iх
тэрыторыi  дзейнiчалi  згодна  з  названымi  палажэннямi  авiяцыйнай
бяспекi.

     4.  Кожны   з  Дагаворных  Бакоў   згаджаецца,  што  ад   такiх
эксплуатантаў   паветраных   суднаў   можа   патрабавацца  выкананне
палажэнняў  авiяцыйнай   бяспекi,  вызначаных  у   пункце  3  гэтага
Артыкула,   якiя   павiнны   выконвацца   па   патрабаванню  другога
Дагаворнага  Боку, пры  ўваходзе,  выхадзе  або знаходжаннi  ў межах
тэрыторыi гэтага  Дагаворнага Боку. Кожны  Дагаворны Бок забяспечвае
эфектыўнае  прымяненне  адэкватных  мер  у  межах  яго тэрыторыi для
абароны  паветраных  суднаў  i  агляду  пасажыраў,  экiпажа,  ручной
паклажы, багажу,  грузу i запасаў  паветранага судна перад  i падчас
пасадкi  або  пагрузкi.  Кожны  Дагаворны  Бок  таксама  ставiцца  з
належнай увагай да любой просьбы, выказанай другiм Дагаворным Бокам,
адносна прыняцця  разумных спецыяльных мер  бяспекi, каб прадухiлiць
пэўную небяспеку.

     5.  У  выпадках  здарэння  або  пагрозы  здарэння  з незаконным
захопам  грамадзянскага  паветранага  судна  або  iншага незаконнага
акта,  што парушае  бяспеку  такога  паветранага судна,  пасажыраў i
экiпажа, аэрапортаў  цi аэранавiгацыi абсталявання,  Дагаворныя Бакi
дапамагаюць адзiн аднаму шляхам устанаўлення сувязi i прыняцця iншых
адпаведных  мер  з  мэтай  хуткага  спынення  такога здарэння цi яго
пагрозы.

                             Артыкул 6

               Прызначэнне i дазвол на эксплуатацыю

     1.  Кожны   з  Дагаворных  Бакоў  мае   права  прызначыць  адно
авiяпрадпрыемства  для  таго,  каб  выконваць  палёты  па дагаворных
лiнiях.   Такое   прызначэнне   робiцца   шляхам  абмену  пiсьмовымi
паведамленнямi памiж авiяцыйнымi ўладамi абодвух Дагаворных Бакоў.

     2. Авiяцыйныя ўлады, якiя атрымалi паведамленнi аб прызначэннi,
павiнны ў адпаведнасцi  з палажэннямi пунктаў 3 i  4 гэтага Артыкула
даць без затрымкi прызначанаму авiяпрадпрыемству другога Дагаворнага
Боку неабходны дазвол на эксплуатацыю.

     3. Авiяцыйныя ўлады аднаго  Дагаворнага Боку могуць патрабаваць
ад авiяпрадпрыемства, прызначанага  другiм Дагаворным Бокам, доказаў
таго,  што  яно  здольна  выконваць  умовы,  падпiсаныя  законамi  i
правiламi,  якiя   звычайна  прымяняюцца  прызначанымi   ўладамi  да
эксплуатацыi   мiжнародных   паветраных   лiнiй   у  адпаведнасцi  з
палажэннямi Канвенцыi.

     4. Кожны з Дагаворных Бакоў мае права адмовiць у выдачы дазволу
на  эксплуатацыю,  вызначанага  ў  пункце  2  гэтага  Артыкула,  або
накласцi такiя  ўмовы на рэалiзацыю правоў,  вызначаных у Артыкуле 2
гэтага Пагаднення, якiя ён палiчыць  неабходнымi ў тым выпадку, калi
прызначаны  Дагаворны Бок  не мае  доказаў таго,  што большая частка
ўласнасцi   i  правадзейнае   кiраўнiцтва  гэтым  авiяпрадпрыемствам
належыць Дагаворнаму Боку, якi  прызначыў авiяпрадпрыемства, або яго
грамадзянам.

     5.  Пасля атрымання  дазволу на  эксплуатацыю ў  адпаведнасцi з
пунктам 2 гэтага Артыкула  прызначанае авiяпрадпрыемства можа ў любы
час  пачаць  эксплуатацыю  дагаворных  лiнiй  пры  ўмове, што тарыф,
устаноўлены  ў   адпаведнасцi  з  палажэннямi   Артыкула  13  гэтага
Пагаднення, увайшоў у сiлу.

                             Артыкул 7

      Ануляванне i прыпыненне дзеяння дазволу на эксплуатацыю

     1. Кожны  з Дагаворных Бакоў мае  права ануляваць або прыпынiць
дзеянне дазволу на эксплуатацыю па выкарыстанню правоў, вызначаных у
Артыкуле 2 гэтага Пагаднення, прызначаным авiяпрадпрыемствам другога
Дагаворнага  Боку або  накласцi  такiя  ўмовы на  выкарыстанне гэтых
правоў, якiя ён палiчыць неабходным, у выпадку, калi:

     а) азначанае авiяпрадпрыемства не можа падаць доказаў таго, што
большая  частка яго  ўласнасцi  i  сапраўднае кiраванне  iм належыць
Дагаворнаму   Боку,   якi   прызначыў   авiяпрадпрыемства,   або  яе
грамадзянам, або

     b)  азначанае   авiяпрадпрыемства  не  выконвае   або  дапускае
сур'ёзныя  парушэннi  законаў  або  правiлаў  Дагаворнага  Боку, якi
прадстаўляе гэтыя правы, або

     с) азначанае авiяпрадпрыемства не  выконвае ўмовы, вызначаныя ў
гэтым Пагадненнi, пры эксплуатацыi дагаворных лiнiй.

     2. Такое права можа  быць рэалiзавана толькi пасля кансультацый
з другiм Дагаворным Бокам, за выключэннем выпадкаў, калi неадкладнае
ануляванне,   прыпыненне   дзеяння   дазволу   або  ўвядзенне  ўмоў,
вызначаных у  пункце 1 гэтага  Артыкула, неабходна, каб  папярэдзiць
далейшыя парушэннi законаў i правiлаў.

                             Артыкул 8

                 Прызнанне пасведчанняў i лiцэнзiй

     1.  Пасведчаннi аб  прыдатнасцi паветраных  суднаў да  палётаў,
пасведчаннi аб  кампетэнцыi i лiцэнзii,  выдадзеныя або пацверджаныя
як правадзейныя адным з Дагаворных  Бакоў, будуць на працягу тэрмiну
iх дзеяння прызнаныя правадзейнымi другiм Дагаворным Бокам.

     2. Разам з тым кожны з Дагаворных Бакоў захоўвае за сабою права
адмовiць у  прызнаннi, пры пралётах  яго тэрыторыi, пасведчанняў  аб
кампетэнтнасцi  i лiцэнзiй,  выдадзеных або  прызнаных правадзейнымi
яго   ўласным  грамадзянам   другiм  Дагаворным   Бокам  або  другой
Дзяржавай.

                             Артыкул 9

                  Вызваленне ад падаткаў i пошлiн

     1.  Паветранае  судна   прызначанага  авiяпрадпрыемства  аднаго
Дагаворнага  Боку, якое  выконвае  палёты  на мiжнародных  лiнiях, а
таксама  звычайнае  абсталяванне,   палiва  i  змазачныя  матэрыялы,
забеспячэнне   i  запасы   паветранага  судна,   уключаючы  харчовыя
прадукты,  напiткi  i  тытунёвыя  вырабы,  што  перавозяцца на борце
такога паветранага  судна, вызваляюцца ад усiх  падаткаў i пошлiн па
прыбыццi на тэрыторыю другога Дагаворнага  Боку пры ўмове, што такое
абсталяванне  i  запасы  застаюцца  на  борце  паветранага  судна да
моманту iх вывазу.

     2.  Таксама   вызваляюцца  ад  такiх  падаткаў   i  пошлiн,  за
выключэннем збораў за выкананне абслугоўвання:

     а) запасы паветранага судна, узятыя на борт на тэрыторыi аднаго
з Дагаворных   Бакоў,  у   межах,  устаноўленых   уладамi  названага
Дагаворнага   Боку,  i   прызначаныя  для   выкарыстання  на   борце
паветранага  судна,  што  эксплуатуецца  на  мiжнародных  паветраных
лiнiях прызначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку;

     b) запасныя часткi i  звычайнае бартавое абсталяванне, увезеныя
на тэрыторыю  адным з Дагаворных Бакоў  для тэхнiчнага абслугоўвання
або  рамонту  паветранага  судна,  што  эксплуатуецца на мiжнародных
паветраных лiнiях;

     с)  палiва i  змазачныя матэрыялы,  прызначаныя для паветранага
судна,   што   эксплуатуецца   на   мiжнародных  лiнiях  прызначаным
авiяпрадпрыемствам  аднаго  з  Дагаворных  Бакоў,  нават  калi гэтыя
запасы будуць  выкарыстаны на любой  частцы маршруту, ажыццяўляемага
над тэрыторыяй Дагаворнага Боку, дзе яны былi ўзяты на борт;

     d)  неабходныя  дакументы,  якiя  выкарыстоўваюцца  прызначаным
авiяпрадпрыемствам   Дагаворнага    Боку,   уключаючы   транспартныя
дакументы,  грузавыя накладныя  i  рэкламны  матэрыял, таксама  як i
ўсякiя  матэрыялы  i  абсталяванне  для  транспартных  сродкаў, якiя
могуць   быць   выкарыстаны   прызначаным   авiяпрадпрыемствам   для
камерцыйных  i вытворчых  мэт, калi  такiя матэрыялы  i абсталяванне
абслугоўваюць транспарцiроўку пасажыраў i грузу ў зоне аэрапорта.

     3.  Звычайнае  бартавое  абсталяванне,  таксама  як матэрыялы i
запасы,   што   знаходзяцца   на   борце   паветранага  судна,  якое
эксплуатуецца  прызначаным   авiяпрадпрыемствам  аднаго  Дагаворнага
Боку, могуць  быць выгружаны на  тэрыторыi другога Дагаворнага  Боку
толькi з  дазволу мытных улад  гэтай тэрыторыi. У  такiм выпадку яны
могуць быць аддадзены  пад кантроль гэтых улад да  часу iх вывазу цi
другога выкарыстання ў адпаведнасцi з мытнымi правiламi.

     4.   Прывiлеi,  дадзеныя   гэтым  Артыкулам,   павiнны  таксама
прымяняцца ў  сiтуацыi, калi прызначанае  авiяпрадпрыемства аднаго з
Дагаворных Бакоў заключыла пагадненне з iншым авiяпрадпрыемствам або
авiяпрадпрыемствамi   аб  часовым   выкарыстаннi  або   перадачы  на
тэрыторыi другога Дагаворнага Боку  прадметаў, пералiчаных у пунктах
1 i  2 гэтага  Артыкула пры  ўмове, што  такое авiяпрадпрыемства або
авiяпрадпрыемствы   атрымалi   такiя   самыя   прывiлеi   ад  гэтага
другога Дагаворнага Боку.

                            Артыкул 10

                         Спагнанне збораў

     1.  Кожны   Дагаворны  Бок  прымае  ўсе   меры  для  таго,  каб
гарантаваць,  што  ўзаемныя  зборы,  устаноўленыя  або дазволеныя iх
кампетэнтнымi  ўладамi  для  прызначанага  авiяпрадпрыемства другога
Дагаворнага  Боку  будуць  справядлiвыя   i  разумныя.  Яны  павiнны
грунтавацца на здаровых эканамiчных прынцыпах.

     2.   Зборы   за   карыстанне   аэрапортам   i  аэранавiгацыйным
абсталяваннем, а таксама за абслугоўванне, дадзенае адным Дагаворным
Бокам  прызначанаму авiяпрадпрыемству  другога Дагаворнага  Боку, не
павiнны быць  вышэй за тыя,  што бяруцца з  паветраных суднаў трэцiх
краiн, што эксплуатуюць рэгулярныя мiжнародныя авiялiнii.

                            Артыкул 11

                       Камерцыйная дзейнасць

     1.  Прызначанаму  авiяпрадпрыемству   аднаго  Дагаворнага  Боку
дазваляецца  мець  адпаведныя  прадстаўнiцтвы  на  тэрыторыi другога
Дагаворнага Боку.  Гэтыя прадстаўнiцтвы могуць  уключаць камерцыйны,
эксплуатацыйны i тэхнiчны штат, якi  можа складацца з прыбыўшага або
мясцовага персаналу.

     2.  У  камерцыйнай  дзейнасцi  прымяняецца  прынцып узаемнасцi.
Кампетэнтныя ўлады кожнага з Дагаворных Бакоў зробяць усе неабходныя
захады,  каб  гарантаваць,   што  прадстаўнiцтва  авiяпрадпрыемства,
прызначанага   другiм  Дагаворным   Бокам,  зможа   ажыццявiць  сваю
дзейнасць ва ўстаноўленым парадку.

     3. У  прыватнасцi, кожны Дагаворны  Бок дае права  прызначанаму
авiяпрадпрыемству   другога  Дагаворнага   Боку  ажыццявiць   продаж
авiяперавозак   на  яго   тэрыторыi  непасрэдна   i,  на  меркаванне
авiяпрадпрыемства,  праз агентаў.  Кожнае авiяпрадпрыемства  павiнна
мець права  прадаваць такiя перавозкi,  i кожная асоба  павiнна быць
свабодная ў  куплi такiх перавозак  у валюце гэтай  тэрыторыi  або ў
свабодна канверсуемых валютах iншых краiн.

                            Артыкул 12

             Канверсацыя i трансферт чыстага прыбытку

     У  адпаведнасцi  з  нацыянальнымi  законамi  i правiламi кожнае
прызначанае авiяпрадпрыемства мае права канверсаваць i пераводзiць у
сваю  краiну па  афiцыйнаму  курсу  абмену паступленнi  за перавозку
пасажыраў,  багажу, грузу  i  пошты  пасля аплаты  адпаведнай часткi
мясцовых  плацяжоў.  Калi  ўзаемаразлiкi  памiж  Дагаворнымi  Бакамi
рэгулююцца  спецыяльным пагадненнем,  прымяняецца гэтае  спецыяльнае
пагадненне.

                            Артыкул 13

                              Тарыфы

     1.     Тарыфы,    якiя     прымяняюцца    кожным    прызначаным
авiяпрадпрыемствам   пры  перавозцы   на  i   з  тэрыторыi   другога
Дагаворнага  Боку, павiнны  ўстанаўлiвацца на  разумным узроўнi,  да
таго ж  належная ўвага павiнна  быць удзелена ўсiм  звязаным з гэтым
фактарам,  уключаючы  выдаткi  на  эксплуатацыю,  разумны  прыбытак,
характарыстыкi кожнага абслугоўвання i  тарыфы, якiя бяруцца другiмi
авiяпрадпрыемствамi.

     2. Тарыфы,  указаныя ў пункце 1  гэтага Артыкула, павiнны быць,
па   магчымасцi,  устаноўлены   на  аснове   ўзаемнай  згоды   памiж
прызначанымi  авiяпрадпрыемствамi абодвух  Дагаворных Бакоў  i пасля
кансультацый з другiмi  авiяпрадпрыемствамi, якiя эксплуатуюць увесь
або частку такога ж маршруту. Прызначаныя авiяпрадпрыемствы павiнны,
дзе гэта  магчыма, дасягнуць такой згоды  праз механiзм устанаўлення
тарыфаў, прыняты  мiжнародным органам, якi  выпрацоўвае рэкамендацыi
на гэтаму пытанню.

     3.  Узгодненыя такiм  чынам  тарыфы  павiнны быць  пададзены на
зацвярджэнне авiяцыйным  уладам Дагаворных Бакоў не  пазней як за 30
(трыццаць)  дзён  да  прапанаванай  даты  iх  увядзення.  У  асобных
выпадках гэтыя  часовыя тэрмiны могуць быць зменшаны па згодзе гэтых
улад. Калi на працягу пятнаццацi дзён пасля падачы тарыфаў нi адна з
авiяцыйных  улад не  паведамiла  авiяцыйным  уладам другога  Боку аб
сваёй нязгодзе, гэтыя тарыфы павiнны лiчыцца зацверджанымi.

     4. Калi  прызначаныя авiяпрадпрыемствы не  могуць узгаднiць або
калi тарыф  не зацверджаны авiяцыйнымi  ўладамi аднаго з  Дагаворных
Бакоў,   авiяцыйныя   ўлады   абодвух   Дагаворных   Бакоў   павiнны
паспрабаваць  устанавiць  тарыф  на   аснове  ўзаемнай  згоды. Такiя
перагаворы  павiнны пачацца  на працягу  трыццацi дзён  з даты, калi
становiцца  вiдавочна, што  прызначаныя авiяпрадпрыемствы  не могуць
узгаднiць тарыф  або калi авiяцыйныя  ўлады аднаго Дагаворнага  Боку
паведамiлi  авiяцыйным  уладам  другога  Дагаворнага  Боку  аб сваiм
незацвярджэннi тарыфу.

     5.  Тарыф, ужо  зацверджаны, будзе  заставацца ў  сiле да  таго
часу,  пакуль  новы  тарыф  не  будзе  ўстаноўлены  ў адпаведнасцi з
палажэннямi гэтага  Артыкула дадзенага Пагаднення, але  не болей чым
на  працягу  12  месяцаў  з  дня  незацвярджэння авiяцыйнымi ўладамi
аднаго з Дагаворных Бакоў.

     6.  Авiяцыйныя ўлады  кожнага Дагаворнага  Боку павiнны прыняць
усе    меры   для    таго,   каб    гарантаваць,   што   прызначаныя
авiяпрадпрыемствы    прытрымлiваюцца   ўзгодненых    тарыфаў,   якiя
зацверджаны  авiяцыйнымi ўладамi  Дагаворных  Бакоў,  i што  нi адно
авiяпрадпрыемства  незаконна  не   зменшыць  нiводную  частку  такiх
тарыфаў прамым або ўскосным шляхам.

                            Артыкул 14

                          Падача раскладу

     1.  Не  пазней  як  за  трыццаць  дзён  да пачатку эксплуатацыi
дагаворных лiнiй прызначанае авiяпрадпрыемства павiнна падаць праект
раскладу  на  зацвярджэнне  авiяцыйнымi  ўладамi другога Дагаворнага
Боку. Такая працэдура павiнна прымяняцца ў выпадку любых яго змен.

     2.  Для дадатковых  рэйсаў, якiя  прызначанае авiяпрадпрыемства
жадае выконваць  на дагаворных лiнiях  па-за зацверджаным раскладам,
павiнен  быць  запатрабаваны  папярэднi  дазвол  у  авiяцыйных  улад
другога Дагаворнага Боку. Такi запыт звычайна павiнен быць пададзены
не менш як за два рабочыя днi да выканання такiх рэйсаў.

                            Артыкул 15

                         Падача статыстыкi

     Авiяцыйныя ўлады  абодвух Дагаворных Бакоў  павiнны падаць адна
адной  па iх  просьбе перыядычную  статыстыку або  iншую аналагiчную
iнфармацыю, што тычыцца перавозак па дагаворных лiнiях.

                            Артыкул 16

                           Кансультацыi

     Кожны Дагаворны Бок можа  ў любы час запатрабаваць кансультацыi
па   выкананню,   трактаванню,   прымяненню   або   папраўцы  гэтага
Пагаднення.  Такiя кансультацыi,  якiя могуць  быць праведзены памiж
авiяцыйнымi ўладамi,  павiнны пачацца на  працягу шасцiдзесяцi дзён,
лiчачы з  таго дня, як  другi Дагаворны Бок  атрымаў пiсьмовы запыт,
калi iншае не прадугледжана Дагаворнымi Бакамi.

                            Артыкул 17

                       Урэгуляванне спрэчак

     1.  Усякiя спрэчкi,  звязаныя з  прымяненнем гэтага Пагаднення,
якiя  не  могуць  быць  вырашаны  шляхам  прамых  перагавораў або па
дыпламатычных каналах, павiнны быць,  па запыту кожнага з Дагаворных
Бакоў, пададзены ў арбiтражны суд.

     2. У  такiм выпадку кожны  Дагаворны Бок павiнен  прызначыць па
адным  арбiтру  i  потым  два  арбiтры  павiнны прызначыць старшыню,
грамадзянiна  трэцяй дзяржавы.  Калi на  працягу двух  месяцаў пасля
таго,  як  адзiн  Дагаворны  Бок  прызначыў  свайго арбiтра, а другi
Дагаворны  Бок не  прызначыў свайго  ўласнага, або  калi на  працягу
месяца, наступнага  за прызначэннем другога  арбiтра, абодва арбiтры
не ўзгаднiлi прызначэнне старшынi,  кожны Дагаворны Бок можа зрабiць
запыт Прэзiдэнту Рады Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi,
каб ажыццявiць неабходнае прызначэнне.

     3.  Арбiтражны суд  павiнен устанавiць  сваю ўласную працэдуру.
Кожны Дагаворны Бок нясе  выдаткi i аплачвае грашовае ўзнагароджанне
свайго арбiтра; аплату трэцяму арбiтру i расходы па гэтай прычыне, а
таксама па рабоце арбiтражу Дагаворныя Бакi выдаткоўваюць пароўну.

     4.  Дагаворныя  Бакi  павiнны  падпарадкоўвацца любому рашэнню,
якое выносiцца ў адпаведнасцi з гэтым Артыкулам.

                            Артыкул 18

                             Змяненнi

     1.  Калi  кожны  з   Дагаворных  Бакоў  пажадае  змянiць  любое
палажэнне  гэтага  Пагаднення,  такое  змяненне,  калi яно ўзгоднена
памiж  Дагаворнымi  Бакамi,  павiнна  прымяняцца  часова  з  дня яго
падпiсання i  ўвойдзе ў сiлу, калi  Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн
аднаму аб выкананнi iмi канстытуцыйных працэдур.

     2. Змяненнi Дадатку да  гэтага Пагаднення могуць быць узгоднены
непасрэдна памiж  авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных  Бакоў. Яны павiнны
прымяняцца часова з дня, калi яны былi ўзгоднены, i ўступiць у сiлу,
калi будуць пацверджаны шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi.

     3. У выпадку  заключэння любой  агульнай шматбаковай канвенцыi,
што тычыцца  паветранага транспарту, удзельнiкамi  якой сталi абодва
Дагаворныя  Бакi,   дадзенае  Пагадненне  павiнна   быць  зменена  ў
адпаведнасцi з палажэннямi такой канвенцыi.

                            Артыкул 19

                             Спыненне

     1.  Кожны   Дагаворны  Бок  можа  ў   любы  час  паведамiць  па
дыпламатычных каналах у пiсьмовым  выглядзе другому Дагаворнаму Боку
аб сваiм рашэннi спынiць дзеянне гэтага Пагаднення. Адначасова такое
паведамленне  павiнна  быць  накiравана  ў  Мiжнародную  арганiзацыю
грамадзянскай авiяцыi.

     2. Пагадненне  спынiць сваё дзеянне  праз дванаццаць месяцаў  з
даты  атрымання паведамлення  другiм Дагаворным  Бокам, калi  толькi
гэта паведамленне  не было анулявана  з узаемнай згоды  да сканчэння
гэтага тэрмiну.

     3. Пры  адсутнасцi пацвярджэння аб  атрыманнi другiм Дагаворным
Бокам гэтае паведамленне павiнна лiчыцца атрыманым праз чатырнаццаць
дзён   пасля   атрымання   паведамлення   Мiжнароднай   арганiзацыяй
грамадзянскай авiяцыi.

                            Артыкул 20

      Рэгiстрацыя ў Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi

     Гэта   Пагадненне  i   ўсе   папраўкi   да  яго   павiнны  быць
зарэгiстраваны ў Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi.

                            Артыкул 21

                          Набыванне сiлы

     Гэта Пагадненне  прымяняецца часова з  дня яго падпiсання;  яно
ўвойдзе  ў сiлу,  калi Дагаворныя  Бакi паведамяць  адзiн аднаму  аб
выкананнi  iх  канстытуцыйных  фармальнасцей  адносна  заключэння  i
ўваходжання ў сiлу мiжнародных пагадненняў.

     Каб   засведчыць  Пагадненне,   паўнамоцныя  прадстаўнiкi  двух
Дагаворных Бакоў падпiсалi яго.

     Учынена ў  Мiнску 15 сакавiка  1994 года ў  двух экзэмплярах на
беларускай, нямецкай i англiйскай мовах, прычым усе тры тэксты маюць
аднолькавую   сiлу.   У   выпадку   разыходжанняў   пры   выкананнi,
iнтэрпрэтацыi або  прымяненнi Пагаднення перавага  аддаецца варыянту
на англiйскай мове.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Швейцарскую Канфедэрацыю                 ______________ подпiс


                              ДАДАТАК

                        РЭГУЛЯРНЫЯ МАРШРУТЫ

                        Рэгулярны маршрут 1

     Маршруты, па якiх могуць эксплуатавацца паветраныя лiнii
     прызначаным авiяпрадпрыемствам Рэспублiкi Беларусь

 ---------T-------------------T------------T-------------------¬
 ¦Пункты  ¦     Прамежкавыя   ¦  Пункты ў  ¦      Пункты за    ¦
 ¦адпраўкi¦     пункты        ¦  Швейцарыi ¦      межамi       ¦
 L--------+-------------------+------------+--------------------
  Пункты ў      Адзiн пункт      Два пункты       Адзiн пункт
  Рэспублiцы                                      у Еўропе
  Беларусь

                        Рэгулярны маршрут 2

        Маршруты, па якiх могуць эксплуатавацца паветраныя
        лiнii прызначаным авiяпрадпрыемствам Швейцарыi

 ---------T---------------------T----------T------------------¬
 ¦Пункты  ¦     Прамежкавыя     ¦Пункты ў  ¦      Пункты за   ¦
 ¦адпраўкi¦     пункты          ¦Рэспублiцы¦      межамi      ¦
 ¦        ¦                     ¦Беларусь  ¦                  ¦
 L--------+---------------------+----------+-------------------
  Пункты ў      Адзiн пункт      Два пункты       Адзiн пункт
  Швейцарыi                                       у Еўропе


                              ЗАЎВАГI

     1. Прамежкавыя пункты i пункты  за межамi на любым з вызначаных
маршрутаў,  па  выбару  прызначаных  авiяпрадпрыемстваў, могуць быць
апушчаны на любым i на ўсiх рэйсах.

     2.  Кожнае  прызначанае  авiяпрадпрыемства  можа адмянiць любую
свою дагаворную лiнiю на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку.

     3.  Кожнае  прызначанае   авiяпрадпрыемства  можа  абслугоўваць
прамежкавыя пункты  i пункты за  межамi, не вызначаныя  ў Дадатку да
гэтага  Пагаднення,   пры  ўмове,  што   не  будуць  выкарыстоўвацца
камерцыйныя  правы  памiж  гэтымi   пунктамi  i  тэрыторыяй  другога
Дагаворнага Боку.




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations