Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Протокол Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 6 февраля 1998 г. "Пратакол аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Лiванскай Рэспублiкi"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПРАТАКОЛ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ
ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ
ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ ЛIВАНСКАЙ РЭСПУБЛIКI *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 6 лютага 1998 г.

     Мiнiстэрства  замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
замежных спраў Лiванскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца Бакамi,
     iмкнучыся  развiваць сяброўскiя адносiны i супрацоўнiцтва памiж
Рэспублiкай Беларусь i Лiванскай Рэспублiкай на падставе прынцыпаў i
палажэнняў Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый,
     зыходзячы  з карыснасцi кансультацый i абмену думкамi на розных
узроўнях па пытаннях двухбаковых адносiн i мiжнародных пытаннях, што
ўяўляюць узаемны iнтарэс,
     жадаючы    ўстанавiць  i  далей  садзейнiчаць   узаемавыгаднаму
супрацоўнiцтву,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi  будуць  рэгулярна праводзiць перагаворы i кансультацыi па
пытаннях  двухбаковага  супрацоўнiцтва,  рэгiянальных  i мiжнародных
пытаннях,  што ўяўляюць узаемны iнтарэс. Сустрэчы могуць праводзiцца
памiж  Мiнiстрамi  замежных  спраў,  намеснiкамi  Мiнiстраў замежных
спраў  або  кiраўнiкамi  дэпартаментаў  i экспертамi двух адпаведных
Мiнiстэрств  замежных  спраў.  Могуць  стварацца  таксама   камiсii,
рабочыя  групы  i  групы  экспертаў. Бакi на падставе ўзаемнай згоды
будуць  вызначаць  павестку,  дату  i  месца, узровень перагавораў i
кансультацый,  якiя  могуць  праводзiцца  на  розных  узроўнях Бакоў
пачаргова ў Мiнску i Бейруце.

                             Артыкул 2

     Бакi    будуць    супрацоўнiчаць  i  праводзiць   кансультацыi,
накiраваныя  на  каардынацыю  iх  пазiцый  па  розных  пытаннях, што
ўяўляюць  узаемны  iнтарэс,  да той ступенi, якая акажацца магчымай,
дзе  гэта неабходна, у рамках мiжнародных i рэгiянальных арганiзацый
i форумаў.

                             Артыкул 3

     Бакi  будуць заахвочваць супрацоўнiцтва i прамыя кантакты памiж
прадстаўнiкамi    дыпламатычных   служб.  Яны  будуць   садзейнiчаць
арганiзацыi i адпаведнаму ажыццяўленню сумеснай дзейнасцi i праграм,
якiя могуць быць узаемна ўзгоднены па дыпламатычных каналах.

                             Артыкул 4

     Бакi  будуць  садзейнiчаць  супрацоўнiцтву  i  кансультацыям на
ўзроўнi    дыпламатычных   прадстаўнiцтваў  i  консульскiх   устаноў
Рэспублiкi Беларусь i Лiванскай Рэспублiкi ў трэцiх краiнах.

                             Артыкул 5

     Гэты Пратакол  уступае  ў  сiлу  з  даты  падпiсання  i   будзе
дзейнiчаць   на  працягу  пяцi  гадоў.  Пратакол  будзе  аўтаматычна
падаўжацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды,  пакуль адзiн  з  Бакоў
пiсьмова  не  паведамiць другому Боку не пазней чым за шэсць месяцаў
да сканчэння тэрмiну аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.
     Гэты  Пратакол  можа быць дапоўнены па ўзаемнай згодзе Бакоў па
просьбе аднаго з Бакоў.

     Здзейснена ў  Мiнску  6  лютага  1998  года  на  беларускай   i
англiйскай мовах, прычым усе тэксты аднолькава аўтэнтычны.

За Мiнiстэрства                                 За Мiнiстэрства
замежных спраў                                  замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь                             Лiванскай Рэспублiкi
Подпiс                                          Подпiс




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations