ПРАТАКОЛ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I КААРДЫНАЦЫI ПАМIЖ
МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ СIРЫЙСКАЙ АРАБСКАЙ
РЭСПУБЛIКI *)
_____________________________
*) Уступiў у сiлу 21 кастрычнiка 1997 г.
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
замежных спраў Сiрыйскай Арабскай Рэспублiкi (якiя далей называюцца
"Бакi"),
на падставе сяброўскiх адносiн, агульнага iнтарэсу i ўзаемнай
карысцi,
iмкнучыся ўмацоўваць i развiваць гэтыя адносiны ў адпаведнасцi
з нацыянальнымi iнтарэсамi народаў абедзвюх краiн у галiне
каардынацыi, абмену вопытам, супрацоўнiцтва i кансультацый па
рэгiянальных i мiжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемны iнтарэс,
пацвярджаючы iх абавязацельствы выконваць мэты i прынцыпы
Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый,
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул Першы
Бакi будуць абменьвацца думкамi, iнфармацыяй, вопытам i
праводзiць кансультацыi рэгулярна, i калi гэта неабходна, па
пытаннях, што ўяўляюць узаемны iнтарэс на двухбаковых, рэгiянальных
i мiжнародных узроўнях. Бакi будуць вызначаць на падставе ўзаемнай
згоды дату, месца, узровень перагавораў i кансультацый, якiя могуць
праводзiцца пачаргова ў Мiнску i Дамаску.
Артыкул Другi
Бакi маюць намер праводзiць кансультацыi i абмен поглядамi,
накiраванымi на каардынацыю iх пазiцый у рамках мiжнародных i
рэгiянальных арганiзацый па пытаннях, што ўяўляюць агульны iнтарэс.
Артыкул Трэцi
Бакi будуць садзейнiчаць супрацоўнiцтву i кансультацыям на
ўзроўнi дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў
Рэспублiкi Беларусь i Сiрыйскай Арабскай Рэспублiкi.
Артыкул Чацвёрты
Бакi будуць абменьвацца публiкацыямi, перыядычнымi выданнямi i
арганiзацыйнымi рашэннямi, якiя выдаюцца абодвума мiнiстэрствамi,
калi адзiн з Бакоў жадае праiнфармаваць другi Бок пра гэта.
Артыкул Пяты
Гэты Пратакол будзе выконвацца ў адпаведнасцi з канстытуцыйнымi
нормамi кожнай з краiн.
Артыкул Шосты
Гэты Пратакол уступае ў сiлу з даты падпiсання i будзе
дзейнiчаць на працягу пяцi гадоў. Пратакол будзе аўтаматычна
працягвацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды, пакуль адзiн з Бакоў
пiсьмова не паведамiць другому Боку не пазней чым за шэсць месяцаў
да сканчэння тэрмiну аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.
Гэты Пратакол можа быць дапоўнены па ўзаемнай згодзе Бакоў па
просьбе аднаго з Бакоў.
Артыкул Сёмы
Падпiсана ў Мiнску 21 кастрычнiка 1997 года на беларускай,
арабскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты аднолькава
аўтэнтычны. У выпадку рознагалоссяў у тлумачэннi перавагу мае тэкст
на англiйскай мове.
За Мiнiстэрства За Мiнiстэрства
замежных спраў замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь Сiрыйскай Арабскай Рэспублiкi
Мiнiстр замежных спраў Мiнiстр замежных спраў
IВАН I.АНТАНОВIЧ ФАРУК АЛЬ-ШАРА
|