ПРАГРАМА СУПРАЦОЎНIЦТВА ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IНДЫЯ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ, МАСТАЦТВА,
АДУКАЦЫI I СРОДКАЎ МАСАВАЙ IНФАРМАЦЫI НА 2001-2004 ГАДЫ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 15 лiстапада 2001 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыя, якiя далей
называюцца Бакамi,
кiруючыся iмкненнем да ўмацавання ўзаемаразумення i дружбы
памiж народамi Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Iндыя,
засноўваючыся на Дэкларацыi аб прынцыпах i накiрунках
супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Iндыя ад 14
мая 1993 года,
на аснове дамоўленасцей у рамках Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя аб супрацоўнiцтве ў
галiне культуры, мастацтва, адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi,
спорту i турызму ад 14 мая 1993 года,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Культура i мастацтва
1.1. Бакi правядуць Днi культуры Беларусi ў Iндыi i Днi
культуры Iндыi ў Беларусi. Умовы i тэрмiны правядзення Дзён культуры
будуць вызначаны ў асобным пагадненнi, заключаным непасрэднымi
кампетэнтнымi выканаўцамi Праграмы.
Бакi абмяняюцца выканаўчымi калектывамi ў складзе 15-20 чалавек
у рамках Дзён культуры Беларусi ў Iндыi i Дзён культуры Iндыi ў
Беларусi.
1.2. Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб фестывалях, святах
i iншых важных культурных мерапрыемствах, якiя праводзяцца ў дзвюх
краiнах.
Бакi будуць садзейнiчаць абмену аўдыё- i вiдэаматэрыяламi,
фатаграфiямi, слайдамi i публiкацыямi ў галiне выканаўчага
мастацтва.
1.3. Бакi будуць запрашаць спецыялiстаў у галiне культуры,
дзеячаў мастацтва для ўдзелу ў мiжнародных мерапрыемствах у сферы
культуры i мастацтва, якiя будуць праводзiцца ў Беларусi i Iндыi.
Бакi абмяняюцца адной дэлегацыяй у складзе не больш за 10
чалавек на тэрмiн да 10 дзён на працягу дзеяння гэтай Праграмы.
1.4. Бакi будуць заахвочваць устанаўленне прамых сувязей i
абменаў памiж установамi культуры, мастацкай адукацыi, творчымi
саюзамi, дзеячамi культуры i мастацтва.
1.5. Бакi абмяняюцца адной выстаўкай сучаснага мастацтва кожная
ў суправаджэннi не менш чым двух чалавек (адказная асоба i тэхнiчны
эксперт).
Умовы арганiзацыi выставак будуць абмеркаваны Бакамi дадаткова
ў рабочым парадку.
Бакi абмяняюцца двума-трыма мастакамi на працягу дзеяння гэтай
Праграмы.
1.6. Беларускi Бок накiруе, а Iндыйскi Бок прыме дзiцячыя
малюнкi для ўдзелу ў Мiжнародным дзiцячым конкурсе Шанкара.
1.7. Iндыйскi Бок запросiць Беларускi Бок для ўдзелу ў
Iндыйскiм Трыенале.
Артыкул 2
Адукацыя
2.1. Бакi будуць садзейнiчаць устанаўленню прамога
супрацоўнiцтва памiж навучальнымi ўстановамi абедзвюх краiн з мэтай
ажыццяўлення сумесных навукова-даследчых работ, абмену стажорамi,
прафесарска-выкладчыцкiм складам i студэнтамi на парытэтнай аснове.
Бакi абмяняюцца двума спецыялiстамi на тэрмiн не больш за два
тыднi ў любой з наступных галiн:
педагогiка;
грамадскiя навукi;
камп'ютэрнае навучанне;
дакладныя навукi;
методыка выкладання;
гiсторыя.
2.2. Бакi будуць абменьвацца навуковай дакументацыяй i
навукова-даследчымi публiкацыямi, падручнiкамi, аўдыёвiзуальнымi
матэрыяламi ў галiне школьнай адукацыi, архiўнымi кнiгамi, газетамi,
мiкрафiльмамi для ажыццяўлення навуковых работ.
2.3. Бакi будуць працягваць выкананне Пратакола аб адпаведнасцi
сертыфiкатаў, ступеней i дыпломаў памiж СССР i Рэспублiкай Iндыя,
падпiсанага 24 лiстапада 1987 года ў г.Нью-Дэлi.
2.4. Беларускi Бок арганiзуе выстаўку беларускiх кнiг i друку ў
рамках Дзён культуры Беларусi ў Iндыi.
Артыкул 3
Сродкi масавай iнфармацыi
3.1. Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва памiж беларускiмi i
iндыйскiмi дзяржаўнымi ўстановамi кiнематаграфii.
3.2. Бакi арганiзуюць кiнатыднi ў абедзвюх краiнах з удзелам
дэлегацый у складзе двух чалавек.
3.3. Бакi прымуць удзел у мiжнародных кiнафестывалях, якiя
праводзяцца ў дзвюх краiнах.
3.4. Бакi абмяняюцца двума журналiстамi або спецыялiстамi ў
галiне сродкаў масавай iнфармацыi, якiя займаюцца распаўсюджваннем
iнфармацыi ў дзяржаўным сектары, на тэрмiн не больш за два тыднi.
3.5. Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва памiж
iнфармацыйнымi агенцтвамi ў абедзвюх краiнах, уключаючы абмен
iнфармацыйнымi матэрыяламi.
3.6. Сумесная камiсiя, якая ўключае супрацоўнiкаў дзяржаўных
органаў iнфармацыi i вяшчання абедзвюх краiн, будзе праводзiць
перыядычныя сустрэчы з мэтай кантролю рэалiзацыi палажэнняў гэтай
Праграмы ў галiне сродкаў масавай iнфармацыi. Сумесная камiсiя будзе
збiрацца адзiн раз у год пачаргова ў кожнай краiне.
Артыкул 4
Агульныя палажэннi
4.1. Праграма не выключае магчымасцi ўзгаднення па
дыпламатычных каналах iншых мерапрыемстваў, якiя адпавядаюць мэтам
Праграмы.
4.2. Агульныя i фiнансавыя палажэннi па абмену дэлегацыямi,
асобнымi прадстаўнiкамi, выстаўкамi i публiкацыямi з'яўляюцца
неад'емнай часткай гэтай Праграмы.
Гэта Праграма набывае моц з моманту падпiсання i дзейнiчае да
31 снежня 2004 года.
Здзейснена ў горадзе Мiнску 15 лiстапада 2001 года ў двух
экзэмплярах на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах, якiя маюць
аднолькавую юрыдычную сiлу.
Дадатак
Агульныя палажэннi i фiнансавыя ўмовы абменаў у рамках Праграмы
супрацоўнiцтва памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Iндыя ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi
i сродкаў масавай iнфармацыi на 2001-2004 гады
Агульныя палажэннi
1. Абмен дэлегацыямi, асобнымi прадстаўнiкамi i выстаўкамi:
накiроўваючы Бок паведамiць прымаючаму Боку неабходную
iнфармацыю не менш чым за два месяцы да запланавай даты прыбыцця
дэлегацыi або асобных прадстаўнiкоў i не менш чым за чатыры месяцы
да даты прыбыцця выканаўчых калектываў i выставак;
прымаючы Бок паведамiць аб сваёй гатоўнасцi прыняць дэлегацыю,
прадстаўнiкоў або выстаўку на працягу аднаго месяца пасля атрымання
iнфармацыi;
пасля атрымання згоды накiроўваючы Бок не менш чым за тры
месяцы да прыбыцця дэлегацыi або асобных прадстаўнiкоў паведамiць аб
гэтым прымаючаму Боку.
2. Бакi будуць прыкладваць намаганнi для азнаямлення дэлегацый
i асобных прадстаўнiкоў з культурай i жыццём краiны прымаючага
Боку.
3. Стыпендыi:
прымаючы Бок паведамiць аб памеры стыпендый не пазней 31
студзеня;
накiроўваючы Бок паведамiць прымаючаму Боку iнфармацыю аб
кандыдатах да 31 сакавiка;
iнфармацыя аб кандыдатах павiнна ўключаць бiяграфiю, копii
дыплома цi звесткi аб узроўнi адукацыi, план навуковай цi даследчай
работы i даведку аб стане здароўя;
прымаючы Бок паведамiць аб сваёй гатоўнасцi прыняць кандыдатаў
да 31 мая;
кандыдаты павiнны валодаць англiйскай мовай.
Фiнансавыя ўмовы
1. Абмен прадстаўнiкамi i дэлегацыямi.
Абмен памiж Бакамi будзе ажыццяўляцца на аснове наступных
прынцыпаў:
накiроўваючы Бок аплачвае мiжнародны праезд да месца
прызначэння i назад. Месцам прызначэння лiчыцца пункт, дзе
пачынаецца праграма вiзiту;
прымаючы Бок забяспечвае наступнае:
харчаванне, пражыванне, транспарт на сваёй тэрыторыi;
паслугi перакладчыка;
бясплатнае медыцынскае лячэнне ў выпадку раптоўнай хваробы, за
выключэннем хранiчных захворванняў i зубнога пратэзавання;
арганiзацыю выступленняў выканаўчых калектываў;
Iндыйскi Бок будзе выдзяляць сутачныя ў памеры 50 рупiй на
чалавека.
Гэтыя Палажэннi ўступаюць у сiлу з дня падпiсання Праграмы. Пры
неабходнасцi Бакi могуць на ўзаемнай аснове перагледзець памеры
выдзяляемых сум.
2. Абмен выкладчыкамi i студэнтамi.
Фiнансавыя ўмовы абменаў выкладчыкамi i студэнтамi будуць
агаворвацца Бакамi дадаткова ў кожным канкрэтным выпадку па
дыпламатычных каналах.
3. Абмен часопiсамi i публiкацыямi.
Усе выдаткi па абмену публiкацыямi, часопiсамi i iншымi
матэрыяламi, прадугледжанаму гэтай Праграмай, нясе накiроўваючы
Бок.
4. Абмен выстаўкамi:
накiроўваючы Бок нясе выдаткi па транспарцiроўцы выстаўкi;
прымаючы Бок нясе выдаткi па арганiзацыi выстаўкi, яе
функцыянаванню, рэкламе, публiкацыi каталогаў i афiш;
накiроўваючы Бок нясе выдаткi па страхаванню выстаўкi за межамi
тэрыторыi сваёй краiны. У выпадку пашкоджання экспанатаў прымаючы
Бок вышле накiроўваючаму Боку ўсе неабходныя дакументы адносна
абставiн пашкоджання для прадастаўлення ў страхавую кампанiю;
пры неабходнасцi будзе складзена асобнае пагадненне па
арганiзацыi выстаўкi для вызначэння абавязкаў кожнага з Бакоў;
прымаючы Бок забяспечвае неабходную захаванасць выстаўкi;
пашкоджаныя экспанаты не будуць рамантавацца без згоды
накiроўваючага Боку;
выстаўку будуць суправаджаць два чалавекi. Выдаткi на
суправаджэнне будуць пакрыты ў адпаведнасцi з фiнансавымi
палажэннямi гэтай Праграмы. Тэрмiн знаходжання будзе агаворвацца
Бакамi дадаткова.
|