Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Декларация от 12 июля 1992 г. "Дэкларацыя аб узаемаразуменнi i дружалюбным супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Румынiяй"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ДЭКЛАРАЦЫЯ
АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННI I ДРУЖАЛЮБНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РУМЫНIЯЙ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 12 лiпеня 1992 г.

     Рэспублiка Беларусь i Румынiя,
     кiруючыся  мэтамi  i  прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных
Нацый,
     грунтуючыся  на  палажэннях Заключнага акта Нарады па бяспецы i
супрацоўнiцтву  ў  Еўропе,  Парыжскай  хартыi  для  новай  Еўропы  i
далейшых дакументаў гэтай Нарады,
     зыходзячы з прынцыпа прымата права ў мiжнародных адносiнах,
     бяручы  пад  увагу  значэнне  беларуска-румынскiх  адносiн  для
ўмацавання  даверу  i  супрацоўнiцтва  ў  рэгiёне  i на кантыненце ў
цэлым,
     усведамляючы  сваю  адказнасць  за  ўмацаванне мiру i бяспекi i
развiццё    супрацоўнiцтва  ў  Еўропе  на  аснове   агульначалавечых
каштоўнасцей свабоды, дэмакратыi i павагi да правоў чалавека,
     выказваючы  рашучасць  абедзвюх  дзяржаў  унесцi  свой  уклад у
развiццё  працэсу  Нарады  па  бяспецы  i супрацоўнiцтву ў Еўропе, у
стварэнне адзiнай еўрапейскай эканамiчнай, палiтычнай, гуманiтарнай,
экалагiчнай i прававой прасторы,
     iмкнучыся  да  ўмацавання  i  пашырэння  дружалюбных  адносiн i
супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Румынiяй,  а таксама  да
развiцця ўзаемаразумення памiж беларускiм i румынскiм народамi,
     заяўляюць аб наступным:
     1. Узаемаадносiны Рэспублiкi Беларусь i Румынii  грунтуюцца  на
прынцыпах   раўнапраўя,  павагi  да  суверэнiтэту  i  тэрытарыяльнай
цэласнасцi дзяржаў, неўмяшання ва ўнутраныя справы, права народаў на
самавызначэнне,  узаемаразумення i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва, а
таксама добрасумленнага выканання абавязацельстваў  па  мiжнароднаму
праву.
     2. Рэспублiка Беларусь i Румынiя будуць садзейнiчаць умацаванню
еўрапейскiх   механiзмаў   забеспячэння   бяспекi,   стабiльнасцi  i
супрацоўнiцтва  на  аснове  Заключнага  акта  Нарады  па  бяспецы  i
супрацоўнiцтву  ў Еўропе,  Парыжскай хартыi для новай Еўропы,  iншых
дакументаў Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў  Еўропе,  а  таксама
Дагавора аб звычайных узброеных сiлах у Еўропе.
     3. Абедзве    дзяржавы  будуць  садзейнiчаць  працягу   працэсу
раззбраення ў галiне ядзерных, хiмiчных i iншых вiдаў зброi масавага
знiшчэння  i  звычайных  узбраенняў.  Яны  будуць  спрыяць далейшаму
скарачэнню  ўзброеных сiл i ўзбраенняў у Еўропе да ўзроўню абароннай
дастатковасцi  i ажыццяўляць меры  па  ўмацаванню даверу i бяспекi ў
ваеннай галiне.
     4. Рэспублiка  Беларусь i Румынiя пацвярджаюць недапушчальнасць
выкарыстоўвання  сiлы  або  пагрозы  сiлай у мiжнародных адносiнах i
адхiляюць    любыя   дзеяннi,  накiраваныя  супраць   тэрытарыяльнай
цэласнасцi   i  палiтычнай  незалежнасцi  любой  дзяржавы,   супраць
ажыццяўлення  права  народаў  распараджацца  сваiм  лёсам, а таксама
якiм-небудзь  iншым  чынам  несумяшчальныя  з  мэтамi  i  прынцыпамi
Статута  Арганiзацыi  Аб'яднаных  Нацый  i Заключным актам Нарады па
бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе.
     5. Абедзве дзяржавы прызнаюць неабходнасць мiрнага ўрэгулявання
спрэчак  згодна  са  Статутам  Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i будуць
актыўна  падтрымлiваць   адпаведныя механiзмы Арганiзацыi Аб'яднаных
Нацый  i Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе па прадухiленню
i спыненню канфлiктаў.
     6. Рэспублiка  Беларусь i Румынiя будуць заахвочваць развiццё i
дыверсiфiкацыю   двухбаковых  эканамiчных  адносiн,  заснаваных   на
прынцыпах роўнасцi, партнёрства i ўзаемнай выгады.
     Яны будуць,   у  прыватнасцi,  ствараць  спрыяльныя  ўмовы  для
развiцця   сучасных   форм   гандлёвага   абмену,   прамысловага   i
навукова-тэхнiчнага   супрацоўнiцтва,  а  таксама  для  ажыццяўлення
непасрэдных сувязей  памiж  прадпрыемствамi  i  iншымi  эканамiчнымi
суб'ектамi.
     Абедзве дзяржавы  будуць  развiваць  i  ўдасканальваць прававую
аснову   двухбаковага   эканамiчнага    супрацоўнiцтва,    уключаючы
забеспячэнне ўзаемнай абароны iнвестыцый i недапушчальнасць двайнога
падаткаабкладання.
     Яны будуць   заахвочваць   сумесна   з   iншымi   зацiкаўленымi
дзяржавамi ажыццяўленне праектаў  рэгiянальнага  i  субрэгiянальнага
супрацоўнiцтва,  у  першую  чаргу ў галiне транспарту,  энергетыкi i
аховы навакольнага асяроддзя.
     7. Рэспублiка  Беларусь  i  Румынiя будуць цесна супрацоўнiчаць
памiж сабой у галiне аховы навакольнага  асяроддзя  i  рацыянальнага
выкарыстання  прыродных  рэсурсаў,  а таксама актыўна ўдзельнiчаць у
вырашэннi  глабальных  i  ў  асаблiвасцi   еўрапейскiх   экалагiчных
праблем.
     Яны маюць   агульны   погляд   на   масштабы   катастрофы    на
Чарнобыльскай АЭС i лiчаць, што для мiнiмiзацыi яе вынiкаў неабходны
намаганнi ўсяго мiжнароднага супольнiцтва,  у  тым  лiку  адпаведныя
захады з боку Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.
     8. Рэспублiка   Беладусь    i    Румынiя    будуць    развiваць
супрацоўнiцтва ў сферы культуры,  навукi,  адукацыi i iнфармацыi,  а
таксама абмены ў гэтых галiнах. 3 гэтай мэтай яны будуць заахвочваць
пашырэнне    непасрэдных   сувязей   памiж   дзяржаўнымi   органамi,
культурнымi  i  навуковымi  ўстановамi,  грамадскiмi  арганiзацыямi,
творчымi i прафесiйнымi саюзамi.
     Абедзве дзяржавы будуць супрацоўнiчаць у вырашэннi гуманiтарных
праблем i спрыяць узаемным кантактам памiж iх грамадзянамi.
     Рэспублiка Беларусь   i    Румынiя    прызнаюць    неабходнасць
распрацоўкi  прававых асноў для шырокага культурнага i гуманiтарнага
супрацоўнiцтва,  а  таксама  супрацоўнiцтва  ў  галiне   консульскiх
адносiн.
     9. Рэспублiка Беларусь i Румынiя будуць праводзiць кансультацыi
на  ўсiх  узроўнях  па  пытаннях  развiцця двухбаковых адносiн.  Яны
будуць   спрыяць   развiццю   кантактаў   памiж    парламентамi    i
парламентарыямi двух дзяржаў.
     Рэспублiка Беларусь  i   Румынiя   будуць   супрацоўнiчаць   на
мiжнароднай  арэне  i  кансультавацца па мiжнародных пытаннях,  якiя
прадстаўляюць  iнтарэс  для  абедзвюх  старон,  у  прыватнасцi,   па
пытаннях бяспекi i супрацоўнiцтва ў Еуропе.
     10. Палажэннi  гэтай  Дэкларацыi  будуць развiты i замацаваны ў
дагаворы   памiж  Рэспублiкай  Беларусь  i  Румынiяй  аб  дружбе   i
супрацоўнiцтве.

     Аформлена  ў  Мiнску  12  лiпеня  1992 года ў двух экземплярах,
кожны  на  беларускай  i румынскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.

Старшыня Вярхоўнага Савета                         Прэзiдэнт Румынii
Рэспублiкi Беларусь                                I.IЛIЕСКУ
С.ШУШКЕВIЧ



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations