ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА АБ ЭКАНАМIЧНЫМ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ГАНДЛI*
__________________________________________________________
Соглашение прекратило действие с 1 мая 2004 г.
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 10 чэрвеня 1992 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча, якiя
называюцца ў далейшым Дагаворнымi Бакамi, жадаючы стварыць
спрыяльныя ўмовы для стабiльнага i гарманiчнага развiцця
эканамiчнага i гандлёвага супрацоўнiцтва памiж абедзвюма дзяржавамi
на прынцыпах раўнасцi i ўзаемавыгады, вырашылi заключыць гэтае
Пагадненне i дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю ўзаемных
эканамiчных i гандлёвых адносiн памiж абедзвюма краiнамi згодна з
заканадаўствам, якое дзейнiчае ў кожнай з дзяржаў.
Артыкул 2
Дагаворныя Бакi прадаставяць адзiн аднаму найбольш спрыяльныя
ўмовы па iмпарту i экспарту тавараў, якiя маюць паходжанне ў краiнах
Дагаворных Бакоў, што прымяняюцца ў адносiнах тавараў трэцiх краiн.
Вышэйпададзеныя палажэннi не распаўсюджваюцца на перавагi,
iльготы i прывiлеi, якiя Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Польшча
прадастаўляюць або будуць прадастаўляць:
а) у прыгранiчным гандлi з суседнiмi краiнамi;
б) у адносiнах да краiн, якiя ўдзельнiчаюць разам з Рэспублiкай
Беларусь i Рэспублiкай Польшча ў мытным саюзе, зоне свабоднага
гандлю або рэгiянальнай асацыяцыi па эканамiчнаму супрацоўнiцтву,
што ўжо створаны або могуць стварацца ў будучым.
Артыкул 3
Дагаворныя Бакi будуць аказваць садзейнiчанне i падтрымку
развiццю эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж тэрытарыяльнымi адзiнкамi
сваiх краiн, асаблiва ў прыгранiчных зонах.
Артыкул 4
Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць у адпаведнасцi з дзеючым у
краiне кожнага з Дагаворных Бакоў заканадаўствам развiццю
гандлёва-эканамiчных адносiн, у прыватнасцi, у такiх галiнах, як
прамысловасць, сельская гаспадарка, ахова навакольнага асяроддзя,
транспарт i сувязь, будаўнiцтва, гандаль, паслугi, фiнансы,
банкаўская справа, турызм.
Артыкул 5
Супрацоўнiцтва будзе ажыццяўляцца, акрамя iншага, шляхам:
а) стварэння i развiцця дзейнасцi таварыстваў са змешаным
капiталам i сумесных прадпрыемстваў;
б) развiцця кааперацыйных сувязей;
в) стварэння i развiцця iнфраструктуры, неабходнай для
ажыццяўлення эканамiчнага супрацоўнiцтва;
г) абмену спецыялiстамi;
д) аказання паслуг у галiне кансалцiнгу;
е) арганiзацыi гандлёва-прамысловых выставак i ярмарак;
ж) стварэння гандлёвых дамоў.
Артыкул 6
Пастаўкi тавараў i аказанне паслуг будуць ажыццяўляцца на
падставе кантрактаў, заключаемых памiж гаспадарчымi суб'ектамi
Рэспублiкi Беларусь, якiя далей называюцца суб'ектамi, з аднаго
боку, i ўдзельнiкамi знешнiх эканамiчных сувязей Рэспублiкi Польшча,
што далей называюцца суб'ектамi, з iншага боку.
Цэны на пастаўляемыя тавары i паслугi, а таксама ўмовы пастаўкi
i разлiкаў будуць агаворвацца ў кантрактах.
Артыкул 7
Усе разлiкi i плацяжы памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай
Польшча будуць ажыццяўляцца ў свабодна канверсуемай валюце на
ўмовах, прынятых у мiжнароднай гандлёвай i фiнансавай практыцы.
Па дамоўленасцi адпаведных органаў Дагаворных Бакоў разлiкi i
плацяжы могуць таксама ажыццяўляцца ў iншай форме ў адпаведнасцi з
заканадаўствам, дзеючым у краiнах Дагаворных Бакоў.
Артыкул 8
Адпаведныя органы Дагаворных Бакоў, згодна з заканадаўствам,
якое дзейнiчае ў краiне кожнага з Дагаворных Бакоў, будуць аказваць
садзейнiчанне суб'ектам у заснаваннi прадстаўнiцтваў, бюро, станцый
сервiсу i тэхнiчнага абслугоўвання i iншых устаноў, якiя
садзейнiчаюць развiццю ўзаемнага гандлю i эканамiчнага
супрацоўнiцтва.
Артыкул 9
Упаўнаважаныя органы i арганiзацыi Дагаворных Бакоў будуць
сiстэматычна ажыццяўляць абмен iнфармацыяй, якая датычыцца прававога
рэгулявання ў знешнеэканамiчнай сферы, што дзейнiчае ў краiне
кожнага з Дагаворных Бакоў.
Артыкул 10
Дагаворныя Бакi пастанаўляюць заснаваць Змешаную Камiсiю ў
складзе прадстаўнiкоў Дагаворных Бакоў.
Яна ўпаўнаважана:
- аналiзаваць рэалiзацыю палажэнняў гэтага Пагаднення;
- прапаноўваць рашэннi, якiя б садзейнiчалi развiццю гандлёвага
абмену;
- адшукваць дадатковыя магчымасцi пашырэння эканамiчнага
супрацоўнiцтва;
весцi пошук вырашэння праблем, якiя могуць узнiкнуць у ходзе
развiцця ўзаемнага эканамiчнага супрацоўнiцтва.
Камiсiя будзе збiрацца не радзей аднаго разу ў год, папераменна
ў краiне кожнага з Дагаворных Бакоў.
Артыкул 11
Дадзенае Пагадненне не супярэчыць абавязацельствам, якiя
вынiкаюць з iншых мiжнародных Пагадненняў, канвенцый, дагавораў i
пратаколаў, падпiсаных кожным з Дагаворных Бакоў.
Дагаворныя Бакi будуць iнфармаваць адзiн аднаго аб ўсiх новых
мiжнародных дакументах, якiя падпiсываюцца Дагаворнымi Бакамi i
могуць закранаць iнтарэсы другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 12
Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу згодна з заканадаўствам
дзяржавы кожнага з Дагаворных Бакоў, што будзе пацверджана шляхам
абмену нотамi.
Датай уступлення Пагаднення ў сiлу лiчыцца дата атрымання больш
позняй пацвярджаючай ноты.
Па патрабаванню любога з Дагаворных Бакоў гэтае Пагадненне можа
быць зменена або дапоўнена пры ўзаемнай згодзе.
Гэтае Пагадненне заключаецца на няпэўны тэрмiн. Яно можа быць
скасавана па заяве любога з Дагаворных Бакоў i губляе сiлу па
заканчэннi 6 (шасцi) месяцаў з даты атрымання ноты, якая паведамляе
аб скасаваннi.
Пасля спынення дзеяння гэтага Пагаднення яго палажэннi будуць
прымяняцца па ўсiх не поўнасцю выкананых кантрактах.
Здзейснена ў г.Варшаве 10 кастрычнiка 1991 года ў двух
экземплярах, кожны на беларускай i польскай мовах, абодва тэксты
маюць аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь _____________ подпис
За Урад Рэспублiкi Польшча _____________ подпис
|