Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Меморандум Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 24 июля 2006 г. "Мемарандум аб узаемаразуменнi ў сферы палiтычных кансультацый памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Балiварыянскай Рэспублiкi Венесуэла"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

МЕМАРАНДУМ АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННІ Ў СФЕРЫ ПАЛІТЫЧНЫХ
КАНСУЛЬТАЦЫЙ ПАМІЖ МІНІСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І МІНІСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
БАЛІВАРЫЯНСКАЙ РЭСПУБЛІКІ ВЕНЕСУЭЛА

Уступiў у сiлу 24 лiпеня 2006 года

     Міністэрства  замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства
замежных  спраў  Баліварыянскай  Рэспублікі  Венесуэла,  якія  далей
называюцца Бакамі,
     натхнёныя   жаданнем  умацоўваць  сяброўскія   адносіны   паміж
абодвума  народамі  і супрацоўніцтва паміж абедзвюма  дзяржавамі  на
падставе ўзаемаразумення,
     імкнучыся  да  далейшага  развіцця дружбы  і  супрацоўніцтва  ў
адпаведнасці  з  мэтамі і прынцыпамі Статута Арганізацыі  Аб'яднаных
Нацый і агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права,
     перакананыя ў тым, што дыялог па пытаннях двухбаковых адносін і
міжнародных  тэм садзейнічае найбольшаму збліжэнню паміж Рэспублікай
Беларусь і Баліварыянскай Рэспублікай Венесуэла,
     дамовіліся аб ніжэйпададзеным:
                                  
                              Артыкул 1
                                  
     Бакі   праводзяць  кансультацыі  па  пытаннях,  што   датычацца
развіцця  ўзаемнага двухбаковага супрацоўніцтва і супрацоўніцтва  на
шматбаковым узроўні ў галінах палітыкі, эканомікі, культуры,  навукі
і тэхнікі і гуманітарнага супрацоўніцтва.
                                  
                              Артыкул 2
                                  
     Бакі   садзейнічаюць  развіццю  супрацоўніцтва   і   праводзяць
кансультацыі,  накіраваныя  на  каардынацыю  іх  пазіцый  па  розных
пытаннях,  што  ўяўляюць  узаемны інтарэс, у  рамках  міжнародных  і
рэгіянальных арганізацый і форумаў.
                                  
                              Артыкул 3
                                  
     У  межах  сваёй кампетэнцыі і сумесна з адпаведнымі  ўстановамі
кожнай  з  дзяржаў  Бакі  супрацоўнічаюць  з  мэтай  устанаўлення  і
развіцця   непасрэдных   сувязяў   паміж   адпаведнымі   дзяржаўнымі
інстытутамі і арганізацыямі абедзвюх краін.
                                  
                              Артыкул 4
                                  
     Бакі праводзяць кансультацыі, згаданыя ў артыкуле 1, для абмену
вопытам,  думкамі і інфармацыяй, па ўзаемнаму жаданню Бакоў  у  Нью-
Йорку  пад  час  сесій  Генеральнай Асамблеі Арганізацыі  Аб'яднаных
Нацый   або  пачаргова  ў  Мінску  і  ў  Каракасе.  Для  правядзення
кансультацый  Бакі  будуць паведамляць па дыпламатычных  каналах  аб
стварэнні  камісій, рабочых груп і груп экспертаў.  Бакі  своечасова
будуць  вызначаць  дату,  парадак дня  і  склад  удзельнікаў  кожнай
сустрэчы.
                                  
                              Артыкул 5
                                  
     Усе  сумненні і рознагалоссі, якія могуць узнікаць у  сувязі  з
тлумачэннем і ажыццяўленнем дадзенага Мемарандума, вырашаюцца шляхам
перамоў паміж Бакамі.
                                  
                              Артыкул 6
                                  
     Дадзены Мемарандум заключаецца тэрмінам на тры гады і ўступае ў
сiлу   з   даты  яго  падпісання.  Дзеянне  Мемарандума  аўтаматычна
падаўжаецца на наступныя трохгадовыя перыяды, пакуль адзін  з  Бакоў
не  паведаміць другому ў пісьмовай форме па дыпламатычных каналах не
пазней  як  за шэсць месяцаў да сканчэння чарговага тэрміну  дзеяння
Мемарандума аб сваім намеры спыніць яго дзеянне.
     У  гэтым  выпадку  дзеянне  Мемарандума  спыняецца  праз  шэсць
месяцаў пасля атрымання другім Бокам такога паведамлення.
     Дадзены  Мемарандум  аб узаемаразуменні можа  быць  зменены  па
ўзаемнай  згодзе  Бакоў. Гэтыя змяненні ўступяць у  сілу  з  моманту
падпісання.
     
     Здзейснена  ў г. Мінску 24 ліпеня 2006 года ў двух  экземплярах
на беларускай і іспанскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую
сілу.



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations