Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Протокол Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 6 марта 1996 г. "Пратакол аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Саюзным Мiнiстэрствам замежных спраў Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПРАТАКОЛ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ
СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I САЮЗНЫМ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ
СПРАЎ САЮЗНАЙ РЭСПУБЛIКI ЮГАСЛАВIЯ *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 6 сакавiка 1996 г.

     Мiнiстэрства  Замежных  Спраў  Рэспублiкi  Беларусь  i  Саюзнае
Мiнiстэрства Замежных Спраў Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя, якiя далей
называюцца "Бакi",
     зыходзячы з   жадання  садзейнiчаць  умацаванню  супрацоўнiцтва
памiж дзвюма дзяржавамi,
     лiчачы карыснай   практыку  рэгулярных  кансультацый  i  абмену
думкамi   па   мiжнародных   пытаннях   i   пытаннях    двухбаковага
супрацоўнiцтва, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс,
     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi будуць  рэгулярна  праводзiць  кансультацыi  па   пытаннях
беларуска-югаслаўскiх адносiн,  развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва
ў галiне палiтыкi,  эканомiкi, навукова-тэхнiчных сувязей, экалогii,
гуманiтарнага   супрацоўнiцтва,  культуры  i  iншых  пытаннях,  якiя
прадстаўляюць узаемны iнтарэс.

                             Артыкул 2

     Бакi,  па меры неабходнасцi, будуць праводзiць абмен думкамi па
мiжнародных    пытаннях,  якiя  прадстаўляюць  узаемны  iнтарэс,   у
прыватнасцi:
     паслядоўнае  развiццё  i  паглыбленне  працэсу  Арганiзацыi  па
бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе;
     умацаванне  мiру,  стабiльнасцi  i  даверу  ў  Еўропе  з  мэтай
пабудовы дэмакратычнай, мiрнай i адзiнай Еўропы;
     развiццё  кантактаў  i  супрацоўнiцтва  з еўрапейскiмi i iншымi
мiжнароднымi арганiзацыямi;
     развiццё  супрацоўнiцтва ў гуманiтарнай сферы i ў галiне правоў
чалавека, а таксама супрацоўнiцтва ў галiне экалогii;
     рэгулярныя  кансультацыi па пытаннях, якiя з'яўляюцца прадметам
перагавораў    у    рамках    Арганiзацыi  Аб'яднаных  Нацый  i   яе
спецыялiзаваных устаноў.

                             Артыкул 3

     Мiнiстры  Замежных  Спраў,  iх  намеснiкi  або iх упаўнаважаныя
будуць    рэгулярна   сустракацца  i  праводзiць абмен  думкамi   па
мiжнародных    пытаннях    i  пытаннях  двухбаковых  адносiн,   якiя
прадстаўляюць узаемны iнтарэс.
     Кансультацыi  таксама  будуць  праводзiцца памiж упраўленнямi i
аддзеламi Бакоў.

                             Артыкул 4

     Бакi,  па  меры  неабходнасцi, будуць праводзiць кансультацыi i
абмен думкамi ў рамках мiжнародных арганiзацый i форумаў.

                             Артыкул 5

     У    рамках    сваёй   кампетэнцыi  Бакi  будуць   садзейнiчаць
устанаўленню  i  развiццю прамых сувязей памiж дзяржаўнымi органамi,
грамадскiмi  i  iншымi  арганiзацыямi  дзвюх  дзяржаў, у тым лiку на
мясцовым узроўнi.

                             Артыкул 6

     Бакi будуць  распрацоўваць  умовы  i  аказваць   адзiн   аднаму
дапамогу па адкрыццю ў 1996 годзе Пасольстваў у Мiнску i Белградзе.

                             Артыкул 7

     Гэты Пратакол уступае ў сiлу з дня падпiсання.
     Здзейснена ў г.Мiнску 6 сакавiка 1996 года ў двух  экзэмплярах,
кожны  на  беларускай  i сербскай мовах,  прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства Замежных              За Мiнiстэрства Замежных Спраў
Спраў Рэспублiкi Беларусь             Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя
Подпiс                                Подпiс




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations