Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Нота Правительства Республики Беларусь от 4 ноября 2005 г. "[Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб адкрыццi пагранiчнага пераходу Лясная-Рудаўка на Аўгустоўскiм канале]"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПАГАДНЕННЕ ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ
РЭСПУБЛІКІ ПОЛЬШЧА АБ АДКРЫЦЦІ ПАГРАНІЧНАГА ПЕРАХОДУ
ЛЯСНАЯ-РУДАЎКА НА АЎГУСТОЎСКІМ КАНАЛЕ, ЗАКЛЮЧАНАЕ
ШЛЯХАМ АБМЕНУ НОТАМІ, АД 4 ЛІСТАПАДА 2005 ГОДА

Уступіла ў сілу 4 лістапада 2005 года
     
                                  
 Нота Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь да Пасольства
              Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь*
                                  
______________________________
     *Зацверджана  пастановай Савета Міністраў  Рэспублікі  Беларусь
ад  29  чэрвеня  2005 г. № 713 «Аб заключэнні шляхам  абмену  нотамі
Пагаднення  паміж  Урадам Рэспублікі Беларусь  і  Урадам  Рэспублікі
Польшча   аб   адкрыцці  пагранічнага  пераходу  Лясная-Рудаўка   на
Аўгустоўскім канале» (Национальный реестр правовых актов  Республики
Беларусь, 2005 г., № 105, 5/16200).

                                         Мінск, 29 чэрвеня 2005 года
                                         № 17-10/14779-н
     
     Міністэрства  Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь сведчыць  сваю
павагу  да  Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы  Беларусь  і,
дзейнічаючы ад імя Урада Рэспублікі Беларусь, мае гонар на  падставе
артыкула  6  і ў адпаведнасці з абзацам 5 артыкула 3 Дагавора  паміж
Урадам  Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча  па  пытанню
пагранічных  пераходаў,  што быў падпісаны ў  Варшаве  24  красавіка
1992  г.,  прапанаваць заключэнне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі
Беларусь  і  Урадам  Рэспублікі  Польшча  аб  адкрыцці  пагранічнага
пераходу Лясная-Рудаўка на Аўгустоўскім канале.
     Пагранічны  пераход Лясная-Рудаўка будзе адкрыты ў перыяд  з  1
мая  па  1  кастрычніка з 8.00 да 20.00 гадзін беларускага часу  для
міжнароднага  беставарнага  руху  асобаў  з  выкарыстаннем   воднага
транспарту, які знаходзіцца ў іх асабістым карыстанні.
     Міністэрства  Замежных  Спраў Рэспублікі Беларусь  прапаноўвае,
каб  у выпадку згоды з вышэйпададзеным Урада Рэспублікі Польшча гэта
нота  і  адказ  на  яе  склалі Пагадненне  паміж  Урадам  Рэспублікі
Беларусь  і  Урадам  Рэспублікі  Польшча  аб  адкрыцці  пагранічнага
пераходу Лясная-Рудаўка на Аўгустоўскім канале, якое ўступіць у сілу
з даты атрымання ноты ў адказ.
     Адначасова Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь  мае
гонар  прапанаваць, каб дата ўступлення Пагаднення ў  сілу  лічылася
датай адкрыцця пагранічнага пераходу Лясная-Рудаўка.
     Міністэрства  Замежных  Спраў Рэспублікі  Беларусь  карыстаецца
выпадкам,  каб аднавіць Пасольству Рэспублікі Польшча  ў  Рэспубліцы
Беларусь запэўненні ў сваёй высокай павазе.
                                  
  Нота Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча да Пасольства
                    Рэспублікі Беларусь у Варшаве
                                  
                                            Пераклад з польскай мовы
     
                                      Варшава, 3 лістапада 2005 года
                                      № DPT. I 2265-62-2002/SW/334
     
     Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча сведчыць  павагу
Пасольству  Рэспублікі  Беларусь у Варшаве і мае  гонар  пацвердзіць
атрыманне ноты Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь № 17-
10/14779-н ад 29 чэрвеня 2005 г. наступнага зместу:
     «Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь сведчыць  сваю
павагу  да  Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы  Беларусь  і,
дзейнічаючы ад імя Урада Рэспублікі Беларусь, мае гонар на  падставе
артыкула  6  і ў адпаведнасці з абзацам 5 артыкула 3 Дагавора  паміж
Урадам  Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча  па  пытанню
пагранічных  пераходаў,  што быў падпісаны ў  Варшаве  24  красавіка
1992  г.,  прапанаваць заключэнне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі
Беларусь  і  Урадам  Рэспублікі  Польшча  аб  адкрыцці  пагранічнага
пераходу Лясная-Рудаўка на Аўгустоўскім канале.
     Пагранічны пераход Лясная - Рудаўка будзе адкрыты ў перыяд з  1
мая  па  1  кастрычніка з 8.00 да 20.00 гадзін беларускага часу  для
міжнароднага  беставарнага  руху  асобаў  з  выкарыстаннем   воднага
транспарту, які знаходзіцца ў іх асабістым карыстанні.
     Міністэрства  Замежных  Спраў Рэспублікі Беларусь  прапаноўвае,
каб  у выпадку згоды з вышэйпададзеным Урада Рэспублікі Польшча гэта
нота  і  адказ  на  яе  склалі Пагадненне  паміж  Урадам  Рэспублікі
Беларусь  і  Урадам  Рэспублікі  Польшча  аб  адкрыцці  пагранічнага
пераходу Лясная-Рудаўка на Аўгустоўскім канале, якое ўступіць у сілу
з даты атрымання ноты ў адказ.
     Адначасова Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь  мае
гонар  прапанаваць, каб дата ўступлення Пагаднення ў  сілу  лічылася
датай адкрыцця пагранічнага пераходу Лясная-Рудаўка.
     Міністэрства  Замежных  Спраў Рэспублікі  Беларусь  карыстаецца
выпадкам,  каб аднавіць Пасольству Рэспублікі Польшча  ў  Рэспубліцы
Беларусь запэўненні ў сваёй высокай павазе.».
     Міністэрства  Замежных  Спраў  Рэспублікі  Польшча  мае   гонар
паведаміць, што Урад Рэспублікі Польшча выказвае згоду, каб згаданая
нота Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь і гэты адказ на
яе  склалі  Пагадненне  паміж  Урадам Рэспублікі  Польшча  і  Урадам
Рэспублікі Беларусь аб адкрыцці пагранічнага пераходу Рудаўка-Лясная
на  Аўгустоўскім канале, якое ўступіць у сілу з даты атрымання гэтай
ноты Беларускім бокам.
     Адначасова  Міністэрства  Замежных  Спраў  Рэспублікі   Польшча
звяртаецца  з  ласкавай  просьбай аб  перадачы  інфармацыі  аб  даце
атрымання гэтай ноты Беларускім бокам з мэтай дакладнага ўсталявання
даты ўступлення ў сілу згаданага Пагаднення.
     Міністэрства  Замежных  Спраў  Рэспублікі  Польшча  карыстаецца
выпадкам,  каб  аднавіць Пасольству Рэспублікі  Беларусь  у  Варшаве
запэўненні ў высокай павазе.



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations