Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Протокол Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 7 ноября 1994 г. "Пратакол аб кансультацыях памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Каралеўства Данiя"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПРАТАКОЛ
АБ КАНСУЛЬТАЦЫЯХ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
КАРАЛЕЎСТВА ДАНIЯ *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 7 лiстапада 1994 г.

     Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь i  Мiнiстэрства
Замежных Спраў Каралеўства Данiя, якiя далей называюцца "Бакi",
     жадаючы садзейнiчаць  умацаванню  супрацоўнiцтва  i  бяспекi  ў
Еўропе ў адпаведнасцi  з  Хельсiнкскiм  Заключным  актам  1975  года
Нарады  па  бяспецы  i  супрацоўнiцтву ў Еўропе,  iншымi дакументамi
Нарады  па  бяспецы  i  супрацоўнiцтву  ў  Еўропе,  у   прыватнасцi,
Парыжскай  хартыяй для новай Еўропы,  а таксама Статутам Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый,
     лiчачы карыснай  практыку кансультацый i абмену меркаваннямi па
мiжнародных пытаннях, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi будуць     праводзiць     кансультацыi     па     пытаннях
беларуска-дацкiх адносiн,  развiцця  двухбаковага  супрацоўнiцтва  ў
галiне палiтыкi,  эканомiкi,  навукова-тэхнiчных сувязей,  экалогii,
гуманiтарнага супрацоўнiцтва i  культуры,  а  таксама  па  пытаннях,
звязаных з нацыянальнымi меншасцямi.

                             Артыкул 2

     Бакi па  меры  неабходнасцi  будуць  праводзiць кансультацыi па
мiжнародных пытаннях,   якiя   ўяўляюць   узаемны   iнтарэс.   Гэтыя
кансультацыi, у прыватнасцi, будуць ахапляць наступныя галiны:
     умацаванне мiру,  стабiльнасцi  i  даверу  ў  Еўропе  з   мэтай
пабудовы дэмакратычнай i мiрнай Еўропы;
     паслядоўнае развiццё  i  паглыбленне  супрацоўнiцтва  ў  рамках
Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе;
     развiццё кантактаў   i   супрацоўнiцтва   з   еўрапейскiмi    i
мiжнароднымi арганiзацыямi;
     супрацоўнiцтва ў гуманiтарнай сферы i ў галiне правоў чалавека,
уключаючы правы нацыянальных меншасцей;
     развiццё мiжнароднага   эканамiчнага   i    навукова-тэхнiчнага
супрацоўнiцтва, уключаючы супрацоўнiцтва ў галiне экалогii;
     пытаннi, якiя  з'яўляюцца  прадметам  шматбаковых   мiжнародных
перагавораў у    рамках    Арганiзацыi   Аб'яднаных   Нацый   i   яе
спецыялiзаваных устаноў.

                             Артыкул 3

     Мiнiстры Замежных Спраў,  iх  намеснiкi  або  iх  упаўнаважаныя
будуць па   меры   неабходнасцi   сустракацца   i  праводзiць  абмен
меркаваннямi па мiжнародных пытаннях i пытаннях двухбаковых адносiн,
якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс.

                             Артыкул 4

     Па меры    неабходнасцi    Бакi   будуць   таксама   праводзiць
кансультацыi памiж  упраўленнямi  i  аддзеламi  сваiх  Мiнiстэрстваў
Замежных Спраў.

                             Артыкул 5

     Бакi, па  меры  неабходнасцi,  будуць праводзiць кансультацыi i
абмен думкамi на мiжнародных форумах i ў мiжнародных арганiзацыях.

                             Артыкул 6

     У рамках сваёй кампетэнцыi i  ва  ўзаемадзеяннi  з  адпаведнымi
органамi сваёй  дзяржавы  Бакi  будуць  садзейнiчаць  усталяванню  i
развiццю прамых сувязей памiж дзяржаўнымi  органамi,  грамадскiмi  i
iншымi арганiзацыямi дзвюх дзяржаў, у тым лiку на мясцовым узроўнi.

                             Артыкул 7

     Гэты Пратакол уступае ў сiлу з дня яго падпiсання i застаецца ў
сiле на працягу 30 дзён пасля таго,  як адзiн з Бакоў  паведамiць  у
пiсьмовай форме другому Боку аб сваiм жаданнi спынiць яго дзеянне.
     Аформлена ў г.Мiнску 7 лiстапада 1994 года ў двух  экзэмплярах,
кожны на  беларускай  i  дацкай  мовах,  прычым  абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства Замежных Спраў        За Мiнiстэрства Замежных Спраў
Рэспублiкi Беларусь                   Каралеўства Данiя
Подпiс                                Подпiс




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations