Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 25 марта 1995 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб супрацоўнiцтве ў галiне аховы гiстарычна-культурнай спадчыны"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПАГАДНЕННЕ 
ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ
РЭСПУБЛІКІ ПОЛЬШЧА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ АХОВЫ
ГIСТАРЫЧНА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ*

     Уступіла ў  сілу 5 сакавіка 1997 года
     
     _____________________
     *Ратыфікавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 1997  г.
№ 21-З «Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам   Рэспублiкi  Польшча  аб  супрацоўнiцтве  ў   галiне   аховы
гiстарычна-культурнай  спадчыны»  (Ведамасцi   Нацыянальнага   сходу
Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 12, ст.238).
     
     
     Урад  Рэспублікі  Беларусь і Урад Рэспублікі Польшча,  названыя
далей Дагаворныя Бакі,
     прызнаючы,  што нацыянальныя культурныя каштоўнасці  Рэспублікі
Беларусь  і  Рэспублікі  Польшча складаюць важную  частку  супольнай
гістарычна-культурнай спадчыны Еўропы,
     згодна  з  палажэннямі Дэкларацыі Урада Рэспублікі  Беларусь  і
Урада Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі
і адукацыі, падпісанай у Мінску 18 лістапада 1992 года,
     маючы  на  ўвазе  Артыкулы 12 і 22 Трактата  паміж  Рэспублікай
Беларусь  і  Рэспублікай  Польшча  аб  добрасуседстве  і  сяброўскім
супрацоўніцтве, падпісанага ў Варшаве 23 чэрвеня 1992 года,
     пагадзіліся аб наступным:
                                  
                              Артыкул 1
                                  
     Дагаворныя  Бакі  пастанавілі  праводзіць  сумесную   ўліковую,
інвентарызацыйную   і  даследчую  дзейнасць   з   мэтаю   вызначэння
колькасці,   вартасці   і  стану  рухомых  і  нерухомых   культурных
каштоўнасцей,  якія  знаходзяцца на тэрыторыях  іх  Дзяржаў  і  якія
звязаны  з  культурай і гісторыяй другога Дагаворнага  Боку.  Вынікі
такой  дзейнасці будуць даводзіцца да ведама грамадскасці  кожным  з
Бакоў не радзей як раз на год.
                                  
                              Артыкул 2
                                  
     Дагаворныя   Бакі  пастанавілі,  што  паралельна  з  дзейнасцю,
названай   у  Артыкуле  1,  будзе  праводзіцца  сумесная  пошукавая,
інвентарызацыйная,   ідэнтыфікацыйная,   даследчая,    інфармацыйная
дзейнасць,  а  таксама дзейнасць, што датычыцца  ўзаемнага  вяртання
ўсякіх  культурных каштоўнасцей, незаконна перамешчаных або  набытых
на тэрыторыі дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў, якія маюць значэнне
для  цэльнасці  нацыянальнай гістарычна-культурнай спадчыны  другога
Дагаворнага Боку.
                                  
                              Артыкул 3
                                  
     Паўнамоцныя   прадстаўнікі  Дагаворных  Бакоў,  абумоўленыя   ў
Артыкуле  10,  будуць  супрацоўнічаць  з  праваахоўнымі  і  судовымі
органамі  з мэтаю прадухілення дзейнасці, выкрыцця і прыцягнення  да
адказнасці  асоб,  свядомыя або несвядомыя  ўчынкі  якіх  накіраваны
супраць   любых  культурных  каштоўнасцей  і  аб'ектаў   гістарычна-
культурнай  спадчыны,  звязаных  з  гісторыяй  і  культурай  абодвух
народаў, акрэсленых у Артыкуле 1 гэтага Пагаднення.
                                  
                              Артыкул 4
                                  
     Дагаворныя  Бакі пагаджаюцца, што культурныя каштоўнасці,  якія
ў  выніку  гістарычных падзей, незаконнага перамяшчэння або  набыцця
апынуліся на тэрыторыі дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў,  а  маюць
значэнне  для цэльнасці нацыянальнай гістарычна-культурнай спадчыны,
а  таксама  захавання  і  развіцця  нацыянальнай  тоеснасці  другога
Дагаворнага  Боку,  будуць падлягаць узаемнай перадачы.  Прынцыпы  і
парадак такой перадачы будуць вызначаны асобна.
                                  
                              Артыкул 5
                                  
     Абодва   Дагаворныя  Бакі  прызнаюць  неабходнасць   дзейнасці,
накіраванай  на аб'яднанне раз'яднаных калекцый, твораў мастацтва  і
збораў, а таксама ўшанавання волі іх стваральнікаў і заснавальнікаў.
                                  
                              Артыкул 6
                                  
     1.   Для   ажыццяўлення  гэтага  Пагаднення   Дагаворныя   Бакі
пастанавілі ўстанавіць Сумесную Беларуска-Польскую Дарадчую  Камісію
(званую далей - Сумесная Дарадчая Камісія).
     2. Задачамі Сумеснай Дарадчай Камісіі будуць:
     а) распрацоўка праектаў парадку работы:
     беларускіх спецыялістаў у сховішчах музеяў, бібліятэк,  архіваў
і іншых зборах культурных каштоўнасцей Рэспублікі Польшча;
     польскіх спецыялістаў у сховішчах музеяў, бібліятэк, архіваў  і
іншых зборах культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
     б)  выпрацоўка прапаноў адносна парадку выкарыстання, а таксама
правядзення   і   матэрыяльнага   забеспячэння   работ   у    галіне
інвентарызацыі,  захавання, кансервацыі,  рэстаўрацыі  і  аднаўлення
сумесных  культурных каштоўнасцей, а таксама культурных каштоўнасцей
Рэспублікі  Беларусь  на тэрыторыі Рэспублікі Польшча  і  культурных
каштоўнасцей Рэспублікі Польшча на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
     в)   падрыхтоўка   прапаноў  адносна  прынцыпаў  супрацоўніцтва
ўрадавых органаў і зацікаўленых навуковых устаноў абодвух Дагаворных
Бакоў  у  справе  адшукання  і  вяртання  абодвум  Дагаворным  Бакам
культурных каштоўнасцей, незаконна вывезеных з іх тэрыторый у трэція
краіны;
     г)  разгляд іншых аспектаў супрацоўніцтва і ўзаемадачыненняў  у
сферы   гістарычна-культурнай  спадчыны  беларускага   і   польскага
народаў.
     3.   Праекты   і  прапановы,  названыя  ў  пункце   2,   будуць
зацвярджацца  Паўнамоцнымі Прадстаўнікамі Урадаў,  што  вызначаны  ў
Артыкуле 10.
                                  
                              Артыкул 7
                                  
     1.  У  рамках  Сумеснай Дарадчай Камісіі будуць створаны  групы
экспертаў па пытаннях:
     нерухомых гістарычна-культурных каштоўнасцей;
     рухомых твораў мастацтва і гістарычных каштоўнасцей;
     бібліятэк, кніг і бібліятэчных збораў;
     архіўных матэрыялаў і збораў.
     2.  Групы  экспертаў могуць працаваць асобна  або  на  сумесных
пасяджэннях  пад старшынствам Паўнамоцных Прадстаўнікоў  Урадаў  або
супольна абранага Старшыні.
     3.  Дагаворныя  Бакі  акажуць экспертам усякую  дапамогу,  якая
будзе   заключацца,  у  прыватнасці,  у  забеспячэнні   доступу   да
адпаведных  архіваў, музеяў, бібліятэк, збораў  дакументаў  і  іншых
сховішчаў.
                                  
                              Артыкул 8
                                  
     Выдаткі,  звязаныя з правядзеннем пасяджэнняў Сумеснай Дарадчай
Камісіі і груп экспертаў, згодна з міжнароднай практыкай, падлягаюць
падзелу  наступным  чынам:  выдаткі на пераезд  дэлегацый  экспертаў
пакрывае   Бок,  які  камандзіруе  групу,  кошты  побыту   дэлегацый
(размяшчэнне, утрыманне) на ўзгоднены перыяд правядзення  пасяджэння
ўскладаюцца на Бок, які іх прымае. Бок, што прымае групу  экспертаў,
нясе  выдаткі, непасрэдна звязаныя з правядзеннем самога пасяджэння,
забяспечвае  памяшканні,  у якіх адбудзецца  пасяджэнне,  а  таксама
неабходнае абслугоўванне.
                                  
                              Артыкул 9
                                  
     Дагаворныя  Бакі вызначаюць, што ажыццяўленне ўсякіх  дзеянняў,
у   тым   ліку   юрыдычных  і  выканаўчых,  звязаных   з   перадачай
ідэнтыфікаваных   культурных  каштоўнасцей,  якія   знаходзяцца   ва
ўласнасці  фізічных  асоб або недзяржаўных  устаноў  і  арганізацый,
ускладаецца на Дагаворны Бок, які абавязаны ажыццявіць вяртанне.
                                  
                             Артыкул 10
                                  
     1.  Забеспячэнне  выканання  гэтага  Пагаднення  даручаецца   з
беларускага  боку Старшыні Дзяржаўнай інспекцыі Рэспублікі  Беларусь
па  ахове  гістарычна-культурнай спадчыны,  а  з  польскага  боку  -
Упаўнаважанаму   Урада  Рэспублікі  Польшча  па   Справах   Польскай
Культурнай Спадчыны за Мяжою.
     2.  Паўнамоцныя Прадстаўнікі Урадаў вызначаюць, што як  мінімум
два  разы на год будзе ажыццяўляцца супольнае падсумаванне і  ацэнка
дзейнасці, якая праводзіцца ў рамках гэтага Пагаднення.
                                  
                             Артыкул 11
                                  
     1.   Гэта   Пагадненне  падлягае  прыняццю  ў  адпаведнасці   з
нацыянальным заканадаўствам кожнага з Дагаворных Бакоў і ўступіць  у
сілу   ў   дзень   атрымання  па  дыпламатычных   каналах   апошняга
паведамлення аб выкананні кожным з Дагаворных Бакоў унутрыдзяржаўных
працэдур, неабходных для ўступлення Пагаднення ў сілу.
     2.  Гэта Пагадненне будзе дзейнічаць, пакуль Дагаворныя Бакі не
пагодзяцца  аб іншай форме ўрэгулявання названых праблем або  пакуль
гэта  Пагадненне не будзе цалкам выканана, што мае быць  зацверджана
сумесным пратаколам.

     Здзейснена  ў Варшаве 25 сакавіка 1995 года ў двух экземплярах,
кожны  на  беларускай і польскай мовах, прычым абодва  тэксты  маюць
аднолькавую сілу.
     
За Урад Рэспублікі Беларусь                              Д.Бубноўскі
     



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations