ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛIТОЎСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ ПЕРАДАЧЫ КАРТОГРАФА-ГЕАДЭЗIЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ,
ЯКIЯ АДНОСЯЦЦА ДА ЛIТОЎСКАЙ ТЭРЫТОРЫI*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 13 лютага 1997 г.
Ратыфiкавана: Закон Рэспублiкi Беларусь ад 7 лютага 1997 г. N
3-З "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi аб перадачы картографа-геадэзiчных
матэрыялаў, якiя адносяцца да лiтоўскай тэрыторыi" (Ведамасцi
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., N 12,
арт.232-233).
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Лiтоўскай Рэспублiкi, якiя
далей называюцца Бакамi,
грунтуючыся на прынцыпах добрасуседскiх адносiн i
супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Лiтоўскай Рэспублiкай,
замацаваных у Дагаворы ад 6 лютага 1995 года,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Беларускi Бок, улiчваючы iнiцыятыву Лiтоўскага Боку ў набыццi
картографа-геадэзiчных матэрыялаў, якiя адносяцца да лiтоўскай
тэрыторыi i захоўваюцца ў Рэспублiцы Беларусь, перадае Лiтоўскай
Рэспублiцы на кампенсацыйнай аснове адпаведныя
картографа-геадэзiчныя матэрыялы.
Артыкул 2
Перадача картографа-геадэзiчных матэрыялаў праводзiцца
паэтапна. Пералiк вышэйназваных матэрыялаў, тэрмiны i ўмовы iх
перадачы выкладзены ў Дадатку, якi з'яўляецца неад'емнай часткай
дадзенага Пагаднення.
Артыкул 3
Любыя рознагалоссi, якiя ўзнiкаюць у сувязi з тлумачэннем i
прымяненнем дадзенага Пагаднення, рэгулююцца шляхам перагавораў
памiж адпаведнымi камiсiямi, утворанымi пастановай Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 жнiўня 1995 года № 370 i
пастановай Урада Лiтоўскай Рэспублiкi ад 14 кастрычнiка 1994 года №
984.
Артыкул 4
Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу ў дзень апошняга
паведамлення аб выкананнi Бакамi неабходных унутрыдзяржауных
працэдур.
Заключана ў Вiльнюсе 12 лiпеня 1996 года ў двух экземплярах на
беларускай i лiтоўскай мовах, пры гэтым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
ДАДАТАК
да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Лiтоўскай Рэспублiкi аб перадачы картографа-геадэзiчных
матэрыялаў, якiя адносяцца да лiтоўскай тэрыторыi
1. Картографа-геадэзiчныя матэрыялы на тэрыторыю Лiтоўскай
Рэспублiкi, якiя захоўваюцца ў Рэспублiцы Беларусь, перадаюцца
Лiтоўскаму Боку на кампенсацыйнай аснове з улiкам кошту матэрыялаў,
перададзеных Лiтоўскiм Бокам Рэспублiцы Беларусь.
2. Пералiк картографа-геадэзiчных матэрыялаў, якiя перадаюцца
Беларускiм Бокам Лiтоўскай Рэспублiцы:
---T--------------T-------T---------T--------T------T---------------
¦ ¦ ¦ ¦ Кошт ¦Усяго ¦
№ ¦ Назва ¦Адзiнка¦ Аб'ём ¦адзiнкi ¦дола- ¦
п/п¦ матэрыялаў ¦вымя- ¦вымярэння¦ ў ¦раў ¦ Заўвагi
¦ ¦рэння ¦ ¦доларах ¦ЗША ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ЗША ¦ ¦
---+--------------+-------+---------+--------+------+---------------
1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7
---+--------------+-------+---------+--------+------+---------------
1. Тапаграфiчныя Тапаграфiчныя Спiс гарадоў
планы: планы гарадоў i населеных
а) гарадоў: кв.км 1450 i пасёлкаў, пунктаў у
М 1:2000 ------ ---- якiя павiнны таблiцы № 1*
лiстоў 2070 былi да дадзеяага
захоўвацца па дадатку
тэрытарыяльным
прынцыпе,
М 1:5000 -"- 1854 перадаюцца
---- бясплатна
515
б) сельскiх 161
населеных -"- ---
пунктаў 329
М 1:2000
2. Плошчавая та- Спiс лiстоў
паграфiчная прыведзены ў
здымка картаграме № 1*
М 1:5000 да дадзенага
дадатку
(выдавецкiя
арыгiналы)
Аб'екты:
05.02.1002 кв.км 1285 307,1 86000
(Датнуўскi) ------ ----
лiстоў 280
05.02.1003 кв.км 1033 298,7 67200
(Кедайнскi) ------ ----
лiстоў 225
3. Выдавецкiя Спiс
арыгiналы: наменклатур
а) тапаграфiч- лiстоў 160 103,3 16528 перадаваемых
ных планаў выдавецкiх
гарадоў арыгiналаў i
М 1:10000 штрыхавых
Аб'екты: копiй
05.08.0871; прыведзены ў
05.08.0873; таблiцах № 2,
05.08.1236; 3, 4* да
05.08.1120; дадзенага
05.08.0984 дадатку
б) пераафор- лiстоў 317 96,6 30622
мленыя
пазiтыўныя
копii
тапаграфiчных
карт
М 1:10000
(с.к. 1942 г.)
в) тапаграфiч- лiстоў 1976 144,8 286125
ных карт
М 1:10000
(с.к. 1963 г.)
Штрыхавыя лiстоў 140 78,4 10976
копii на
пластыку,
перааформленыя
са с.к.
1963 г. у
с.к. 1942 г.
4. Выдавецкiя Спiс лiстоў
арыгiналы прыведзены ў
тапаграфiчных картаграмах
карт № 2, 3* да
М 1:25000 дадзенага
(с.к. 1963 г.) 755 40,0 30200 дадатку
лiст.
(с.к. 1963 г.) 163 60,63 9882
лiст.
5. Выдавецкiя Спiс лiстоў
арыгiналы: прыведзены ў
а) тапаграфiч- лiстоў 81 378,5 30659 картаграме № 4*
ных карт да дадзенага
М 1:50000 дадатку
б) таксама лiстоў 23 226,1 5200
тапаграфiчных
карт агульных
лiстоў з
iншымi
дзяржавамi
6. Выдавецкiя Спiс лiстоў
арыгiналы: прыведзены ў
а) тапаграфiч- лiстоў 20 179,5 3590 картаграме № 5*
ных карт да дадзенага
М 1:100000 дадатку
б) таксама лiстоў 11 90,9 1000
тапаграфiчных
карт агульных
лiстоў з
iншымi
дзяржавамi
7. Тыражныя лiстоў 3850 4,0 15400 Спiс лiстоў
адбiткi карт прыведзены ў
М 1:10000 картаграме № 5
М 1:50000 да дадзенага
дадатку
8. Каталогi катало- 156 10.0 1560
вышынi i гаў
каардынат
9. Аэранегатывы негаты- 246832 1.0 246832
ваў 1.0
10. Рэпрадукцыi рэпра- 1560 2.0 3120
накiднога дукцый
мантажу
11. Аэранегатывы, негаты- 6909 вяртаюц- Спiс аэразды-
перададзеныя ваў ца мачных
Лiтоўскiм бязвы- матэрыялаў
Бокам у платна прыведзены ў
1981-1989 таблiцы № 6*
гадах па да дадзенага
ўказаннi ГУГК дадатку
СССР на
захоўванне ў
ЗахАГП
12. Матэрыялы
планавай
прывязкi
аэраздымкаў
з каталогамi
каардынат
апазнакаў:
а) на рэпра- 1870 1.0 1870
рэпрадукцыях дукцый
б) на адбiт- 37560 1.0 37560
кантактных каў
адбiтках
13. Кошт паслуг i 114500
выраб копiй
на агульныя
лiсты
тапаграфiчных
карт з iншымi
дзяржавамi
Усяго 998824
______________________________
*Не прыводзiцца.
Агульны кошт матэрыялаў складае 998824 (дзевяноста восем тысяч
васемсот дваццаць чатыры) долары ЗША.
Пералiк матэрыялаў, перададзеных у 1990-1991 гадах Лiтоўскiм
Бокам Рэспублiцы Беларусь:
-----T---------------T-------T-------T--------T-------T-------------
¦ ¦ ¦ ¦ Кошт ¦ ¦
№ ¦ Назва ¦Адзiнка¦Аб'ём ¦адзiнкi ¦ Усяго ¦
п/п ¦ матэрыялаў ¦вымя- ¦вымя- ¦ ў ¦долараў¦ Заўвагi
¦ ¦рэння ¦рэння ¦доларах ¦ ЗША ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ЗША ¦ ¦
-----+---------------+-------+-------+--------+-------+-------------
1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7
-----+---------------+-------+-------+--------+-------+-------------
1. Тапаграфiчныя карт 10164 4.0 40656
карты
М 1:10000
1:100000
2. Каталогi катало- 215 10.0 2150
геадэзiчных гаў
пунктаў
3. Матэрыялы
аэрафотаздымкi:
а) аэранегатывы негаты- 301461 1.0 301461
ваў
б) рэпрадукцыi рэпра- 5638 2.0 11276
дукцый
4. Матэрыялы
планавай
прывязкi:
а) на рэпрадук- рэпра- 2769 1.0 2769
цыi дукцый
б) на адбiт- 43465 1.0 43456
кантактных каў
адбiтках
Усяго 401777
Усяго перададзена матэрыялаў на суму 401777 (чатырыста адна
тысяча семсот семдзесят сем) долараў ЗША.
Рознiца кошту перададзеных з 1990 года Бакамi адзiн аднаму
картографа-геадэзiчных матэрыялаў складае 597047 (пяцьсот дзевяноста
сем тысяч сорак сем) долараў ЗША на карысць Рэспублiкi Беларусь.
3. Веларускi Бок гарантуе камплектнасць, якаснасць i
прыгоднасць для далейшага выкарыстання картографа-геадэзiчнага
матэрыялу, якi перадаецца Лiтоўскаму Боку. Разам з
картографа-геадэзiчнымi матэрыяламi Беларускi Бок перадае i ўсю
тэхнiчную дакументацыю да iх.
4. Беларускi Бок у асобе Беларускага картографа-геадэзiчнага
аб'яднання Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi
Беларусь (г.Мiнск, вул.Варвашэнi, 17) на працягу трох месяцаў
праводзiць камплектацыю i зверку картографа-геадэзiчнага матэрыялу,
якi перадаецца Лiтоўскаму Боку ў асобе Дзяржаўнай службы па
землеўпарадкаванню i геадэзii пры Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi
Лiтоўскай Рэспублiкi (г.Вiльнюс, пр.Гедзiмiнаса, 19), i паведамляе
аб гатоўнасцi да перадачы названых матэрыялаў.
5. Лiтоўскi Бок у асобе Дзяржаўнай службы па землеўпарадкаванню
i геадззii пры Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi Лiтоўскай Рэспублiкi
праводзiць праверку камплектнасцi падрыхтаванага да перадачы
картографа-геадэзiчнага матэрыялу i пры садзейнiчаннi Беларускага
Боку праводзiць вываз яго сваiмi сродкамi.
6. Беларускi Бок у асобе Беларускага картографа-геадэзiчнага
аб'яднання Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi
Беларусь прыступае да выканання абавязкаў па перадачы
картографа-геадэзiчных матэрыялаў пасля атрымання ўрадавага задання.
7. Факт перадачы матэрыялаў афармляецца адпаведнымi актамi
здачы-прыёмкi iх, якiя падпiсваюцца ўпаўнаважанымi прадстаўнiкамi
Беларускага картографа-геадэзiчнага аб'яднання Мiнiстэрства
архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнай службы па
землеўпарадкаванню i геадэзii пры Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi
Лiтоўскай Рэспублiкi.
8. Сродкi, прадугледжаныя ў якасцi кампенсацыi Лiтоўскiм Бокам
Беларускаму Боку за перадачу картографа-геадэзiчных матэрыялаў у
памеры 597047 долараў ЗША, улiчваюцца пры ажыццяўленнi разлiкаў за
пастаўленую Лiтоўскiм Бокам Беларускаму Боку электраэнергiю.
|