Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 27 ноября 1995 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, навукi i адукацыi"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
 ПОЛЬШЧА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ, НАВУКI
 I АДУКАЦЫI*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 29 красавiка 1996 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i  Урад Рэспублiкi Польшча, якiя далей
называюцца "Дагаворныя Бакi",

     кiруючыся прынцыпамi i мэтамi Заключнага Акта Нарады па Бяспецы
i Супрацоўнiцтву  ў  Еўропе,  Парыжскай  Хартыi  для  Новай  Еўропы,
палажэннямi Еўрапейскай Культурнай Канвенцыi, Кракаўскага Сiмпозiума
па пытаннях еўрапейскай культурнай спадчыны,

     кiруючыся  палажэннямi  Дагавору  памiж  Рэспублiкай Беларусь i
Рэспублiкай Польшча  аб добрасуседстве i  дружалюбным супрацоўнiцтве
ад 23 чэрвеня 1992 года,

     улiчваючы   Дэкларацыю  Урада   Рэспублiкi  Беларусь   i  Урада
Рэспублiкi  Польшча аб  супрацоўнiцтве ў  галiне культуры,  навукi i
+адукацыi ад 18 лiстапада 1992 года,

     абапiраючыся на шматвяковыя традыцыi культурнага супрацоўнiцтва
беларускага i польскага народаў i ўлiчваючы iх этнiчную i культурную
блiзкасць,

     прызначаючы  гiстарычны   ўклад  абодвух  народаў   у  агульную
культурную спадчыну Еўропы,

     улiчваючы той  факт, што беларусы i  палякi, якiя пражываюць на
тэрыторыi  Рэспублiкi  Польшча  i  Рэспублiкi  Беларусь,  уносiлi  i
ўносяць iстотны ўклад у развiццё абедзвюх дзяржаў i iх культур,

     з мэтай  падтрымкi ўзаемнага плённага  супрацоўнiцтва i абменаў
памiж культурнымi, навуковымi i адукацыйнымi ўстановамi, а таксама з
мэтай  надання  асаблiвага  значэння  непасрэдным, творчым кантактам
памiж людзьмi,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:

                             АРТЫКУЛ 1

     Дагаворныя  Бакi  на   прынцыпах  раўнапраўя  будуць  развiваць
супрацоўнiцтва  ў  галiне  культуры,  навукi  i  адукацыi  згодна  з
палажэннямi гэтага Пагаднення.

                             АРТЫКУЛ 2

     Кожны  з   Дагаворных  Бакоў  будзе   прыкладаць  намаганнi  па
папулярызацыi   мастацкiх   i    культурных   каштоўнасцяў   другога
Дагаворнага Боку, забяспечваючы шырокi доступ да iх сваiх грамадзян,
развiваючы дзяржаўныя, грамадскiя i прыватныя кантакты.

                             АРТЫКУЛ 3

     Дагаворныя  Бакi  будуць  своечасова  ўзаемна iнфармаваць адзiн
аднаго  аб канферэнцыях,  конкурсах, фестывалях  i iншых мiжнародных
мерапрыемствах  у галiне  культуры i  мастацтва, якiя  адбываюцца на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Польшча.

                             АРТЫКУЛ 4

     Дагаворныя  Бакi будуць  падтрымлiваць наладжванне  непасрэдных
кантактаў  i  ўзаемныя   абмены  опернымi,  балетнымi,  тэатральнымi
трупамi, iншымi творчымi калектывамi i салiстамi.

                             АРТЫКУЛ 5

     Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю абменаў выстаўкамi
памiж   дзяржаўнымi  музеямi,   галерэямi,  бiблiятэкамi,  архiвамi,
выдаючы,  у  меру  магчымасцяў,   выстаўкам  з  асаблiвым  значэннем
урадавыя гарантыi ўзамен за iх страхаванне.

                             АРТЫКУЛ 6

     Дагаворныя   Бакi  будуць   спрыяць  супрацоўнiцтву   ў  галiне
кiнематаграфii праз супольную пастаноўку фiльмаў i аказанне ўзаемных
вытворча-творчых  паслуг,  садзейнiчаць  папулярызацыi кiнамастацтва
сваiх краiн як праз удзел  у мiжнародных праглядах фiльмаў, якiя яны
будуць  праводзiць,  так  i  праз  абмены  фiльмамi  на  гандлёвых i
негандлёвых  умовах.  Дагаворныя  бакi  будуць  спрыяць  арганiзацыi
сустрэч творцаў  i спецыялiстаў у  галiне кiнематаграфii, а  таксама
праглядаў фiльмаў другога Дагаворнага Боку.

                             АРТЫКУЛ 7

     Дагаворныя  Бакi  будуць   падтрымлiваць  развiццё  непасрэдных
кантактаў    i   супрацоўнiцтва    памiж   творчымi   арганiзацыямi,
асацыяцыямi, культурнымi ўстановамi i фондамi.

                             АРТЫКУЛ 8

     Дагаворныя  Бакi  будуць  спрыяць  узаемнай  перадачы  вопыту ў
галiне  развiцця культуры,  мастацтва i  лiтаратуры праз арганiзацыю
канферэнцый  i  iншых  навуковых  форумаў,  а  таксама праз узаемныя
абмены спецыялiстамi i сумесную навукова-даследчую дзейнасць.

                             АРТЫКУЛ 9

     Дагаворныя Бакi будуць  аказваць усебаковую падтрымку пашырэнню
i паглыбленню непасрэднага супрацоўнiцтва памiж вучонымi, навуковымi
ўстановамi,   акадэмiямi   навук,   а   таксама   iншымi  навуковымi
арганiзацыямi абедзвюх  дзяржаў. Дагаворныя Бакi  будуць iмкнуцца да
забеспячэння  неабходных  умоў  для  навуковага  супрацоўнiцтва праз
наступнае:

     - абмены навуковымi супрацоўнiкамi;
     - правядзенне сумесных даследаванняў;
     - стварэнне сумесных навуковых аддзяленняў;
     - абмены iнфармацыяй, публiкацыямi i навуковай дакументацыяй;
     - даступнасць архiўных матэрыялаў,  бiблiятэчных збораў i iншых
крынiц матэрыялаў;
     -  арганiзацыя  сумесных  навуковых  мерапрыемстваў (кангрэсаў,
канферэнцый, сiмпозiумаў, навуковых экспедыцый i т.п.);
     - iншыя  канкрэтныя  формы  супрацоўнiцтва,  якiя  могуць  быць
прадугледжаны ў мiжведамасных пагадненнях.

                            АРТЫКУЛ 10

     Дагаворныя  Бакi  будуць  падтрымлiваць  супрацоўнiцтва i абмен
вопытам  у галiне  вышэйшай школы  i навукi,  таксама будуць спрыяць
непасрэднаму супрацоўнiцтву памiж вышэйшымi навучальнымi ўстановамi,
аддзяленнямi, навукоўцамi  i iншымi спецыялiстамi  абедзвюх дзяржаў,
асаблiва праз:

     - стажыроўкi, абмены  вiзiтамi  навукоўцаў, выкладчыкаў i iншых
спецыялiстаў;
     - прыём на працу выкладчыкаў;
     -  навучанне студэнтаў  на ўмовах  поўнага цi  частковага курса
навучання;
     -   павышэнне   квалiфiкацыi    навуковых   кадраў   (навучанне
аспiрантаў, дактарантура, моўныя курсы i т.п.);
     - абмен студэнтамi падчас летняй практыкi;
     - узгадненне i рэалiзацыю сумесных даследчых праграм;
     - абмены навуковай дакументацыяй i iнфармацыяй;
     -  супрацоўнiцтва  навукоўцаў,   якiя  займаюцца  даследаваннем
гiстарычных i культурных сувязяў.

                            АРТЫКУЛ 11

     Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць  супрацоўнiцтва i абмены ў
галiне  адукацыi i  ствараць ўмовы  для непасрэдных  кантактаў памiж
агульнаадукацыйнымi,  прафесiйнымi  школамi  розных  тыпаў  i iншымi
асветнымi ўстановамi, асаблiва праз:

     - абмены настаўнiкамi i спецыялiстамi ў галiне асветы;
     - абмены вучнямi;
     -   абмены   праграмамi   навучання,   падручнiкамi   i  iншымi
матэрыяламi  ў галiне  адукацыi з  унясеннем у  выпадку неабходнасцi
паправак да iх;
     - супрацоўнiцтва ў галiне дыдактычных сродкаў.

                            АРТЫКУЛ 12

     Дагаворныя Бакi будуць узаемна прызнаваць дыпломы аб заканчэннi
вышэйшых  навучальных устаноў,  дыпломы, што  пацвярджаюць атрыманне
прафесiйнай  квалiфiкацыi, навуковых  ступеняў i  званняў, а таксама
дакументы  аб  агульнай  сярэдняй  адукацыi,  у  тым  лiку  атэстаты
сталасцi на ўмовах, вызначаных у асобным пагадненнi.

                            АРТЫКУЛ 13

     Дагаворныя Бакi будуць iмкнуцца забяспечыць, адпаведна, асобам,
якiя  належаць  да  беларускай  меншасцi  ў  Рэспублiцы  Польшча,  i
польскай  меншасцi  ў  Рэспублiцы  Беларусь,  умовы,  спрыяльныя для
захавання,  развiцця  i  выказвання  сваёй нацыянальнай, культурнай,
моўнай, этнiчнай самабытнасцi, свабоды веравызнання без якой-небудзь
дыскрымiнацыi i пры поўнай роўнасцi перад законам.

     Дагаворныя  Бакi  ў  рамках  заканадаўства  iх  дзяржаў  будуць
усебакова падтрымлiваць  дзейнасць грамадска-культурных арганiзацый,
якiя  аб'ядноўваюць  вышэйпамянёных  асоб,   i  ствараць  умовы  для
атрымання  iмi матэрыяльнай  дапамогi з  тэрыторыi дзяржавы  другога
Дагаворнага Боку.

                            АРТЫКУЛ 14

     Кожны   з   Дагаворны    Бакоў   у   адпаведнасцi  з  унутраным
заканадаўствам   стварае   на   тэрыторыi   сваёй  дзяржавы  асобам,
зазначаным  у Артыкуле  13  гэтага  Пагаднення, умовы  для вывучэння
роднай мовы.

     З гэтай мэтай кожны з Дагаворных Бакоў:

     -  забяспечвае  зацiкаўленым  асобам  на ўмовах добраахвотнасцi
доступ  да  вывучэння  i  навучання  на  роднай  мове  ў  дашкольных
установах, пачатковых i сярэднiх школах сiстэмы навучання Рэспублiкi
Беларусь  i  Рэспублiкi  Польшча,  а  таксама  iмкнецца да стварэння
магчымасцi   навучання  на   роднай  мове   ў  вышэйшых  навучальных
установах;

     -  садзейнiчае  вывучэнню  мовы,  гiсторыi  i  культуры другога
Дагаворнага  Боку, а  таксама  павышэнню  ўзроўню навучання  на ўсiх
ступенях адукацыi ў недзяржаўных установах адукацыi;
     -    забяспечвае   адпаведную    падрыхтоўку   i  ўдасканаленне
настаўнiцкiх  кадраў  для  патрэб  адукацыйных  устаноў нацыянальных
меншасцей;
     -   забяспечвае  па   ўзаемнаму  ўзгадненню   магчымасць  працы
настаўнiкам, накiраваным у школы другiм Дагаворным Бокам.

                            АРТЫКУЛ 15

     Дагаворныя    Бакi   будуць    спрыяць   супрацоўнiцтву   памiж
арганiзацыямi   i   таварыствамi    адукацыi   дарослых   i   будуць
падтрымлiваць  арганiзацыю  канферэнцый,  навуковых  мерапрыемстваў,
абмен спецыялiстамi ў галiне адукацыi дарослых.

                            АРТЫКУЛ 16

     Дагаворныя  Бакi   ў  межах  унутранага   заканадаўства  будуць
ствараць  на  тэрыторыi  сваiх  дзяржаў  культурныя ўстановы другога
Дагаворнага Боку  - Культурны Цэнтр Беларусi  ў Рэспублiцы Польшча i
Польскi Iнстытут  у Рэспублiцы Беларусь  - i аказваць  дапамогу ў iх
дзейнасцi. Статус гэтых культурных устаноў будзе ўрэгуляваны асобным
пагадненнем.

                            АРТЫКУЛ 17

     Дагаворныя Бакi будуць спрыяць развiццю непасрэдных кантактаў i
супрацоўнiцтву   памiж вышэйшымi,  сярэднiмi i  прафесiйнымi школамi
культуры i мастацтва на падставе  заключаных памiж iмi пагадненняў i
праграм.

                            АРТЫКУЛ 18

     Дагаворныя Бакi  прызнаюць аўтарскiя i сумежныя  правы на творы
грамадзян  i   ўстаноў  другога  Дагаворнага  Боку,   а  таксама  iх
правапераемнiкаў  незалежна  ад   месца  iх   першага  друкавання  i
забяспечваюць гэтым правам ахову.  Падрабязныя ўмовы i парадак такой
аховы  будуць  вызначаны  ў  асобным  пагадненнi  памiж  Дагаворнымi
Бакамi, якое будзе заключана не  пазней аднаго года з дня ўступлення
ў сiлу гэтага Пагаднення.

     Дагаворныя   Бакi  будуць   iмкнуцца  да   ўзаемнага  прызнання
аўтарскiх  i  сумежных  правоў  згодна  са  стандартамi  аховы гэтых
правоў, якiя дзейнiчаюць у Еўрапейскiм Саюзе.

                            АРТЫКУЛ 19

     Дагаворныя  Бакi будуць  падтрымлiваць супрацоўнiцтва  ў галiне
архiўнай  справы  памiж  зацiкаўленымi  ўстановамi,  у  прыватнасцi,
Камiтэтам па архiвах i  справаводству Рэспублiкi Беларусь i Галоўнай
Дырэкцыяй   Дзяржаўных   Архiваў   Рэспублiкi   Польшча,   згодна  з
падпiсанымi пагадненнямi асаблiва супрацоўнiцтва па:

     - абмену, па магчымасцi, поўнай iнфармацыяй аб матэрыялах, якiя
датычаць  Беларусi, у  архiвах Польшчы  i матэрыялах,  якiя датычаць
Польшчы, у беларускiх архiвах;
     -   абмену   копiямi   (мiкрафiльмамi,   ксеракопiямi  i  т.п.)
найважнейшай  дакументацыi  гэтага  роду  памiж абодвума Дагаворнымi
Бакамi,  падрыхтоўкi публiкацый  архiўных дакументаў,  якiя датычаць
беларуска-польскiх сувязяў.

                            АРТЫКУЛ 20

     Дагаворныя  Бакi абавязваюцца  захоўваць культурную  спадчыну i
ахоўваць  гiстарычныя  помнiкi  i   культурную  спадчыну  кожнага  з
Дагаворных  Бакоў, якiя  знаходзяцца на  тэрыторыi дзяржавы  другога
Дагаворнага Боку.
     Дагаворныя   Бакi  пагаджаюцца,   што  культурныя  каштоўнасцi,
нелегальна вывезеныя з тэрыторыi  дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў
i нелегальна  ўвезеныя  на  тэрыторыю  дзяржавы  другога Дагаворнага
Боку, падлягаюць  вяртанню на падставе  адпаведных норм мiжнароднага
права.

                            АРТЫКУЛ 21

     Дагаворныя Бакi будуць  супрацоўнiчаць у галiне iнвентарызацыi,
даследаванняў,   кансервацыi   i   рэстаўрацыi  гiсторыка-культурных
каштоўнасцяў,  забяспечваць спецыялiстам,  даследчым,  калектывам  i
зацiкаўленым   грамадзянам  другога   Дагаворнага  Боку   доступ  да
гiсторыка-культурных  каштоўнасцяў,  якiя  знаходзяцца  на тэрыторыi
дзяржавы кожнага з  Дагаворных Бакоў, i iнфармацыi аб  iх, а таксама
прадпрымуць    дзеяннi,    накiраваныя     на    вяртанне    рухомых
гiсторыка-культурных  i бiблiятэчных  каштоўнасцяў, якiя  падлягаюць
перадачы на падставе адпаведных норм мiжнароднага права.

                            АРТЫКУЛ 22

     Выкананне  артыкулаў 20  i 21  даручаецца ўпаўнаважаным Урадаў,
якiя  могуць  ствараць  сумесныя  калектывы  экспертаў  i падпiсваць
адпаведныя пагадненнi.

                            АРТЫКУЛ 23

     Дагаворныя  Бакi  будуць   падтрымлiваць  супрацоўнiцтва  памiж
дзяржаўнымi арганiзацыямi i ўстановамi, адказнымi за справы моладзi,
i спрыяць непасрэдным  кантактам памiж маладзёжнымi  арганiзацыямi i
моладдзю абодвух Дагаворных Бакоў.

                            АРТЫКУЛ 24

     Дагаворныя Бакi будуць сумесна дзейнiчаць у галiне аховы правоў
дзяцей згодна  з Канвенцыяй Арганiзацыi  Аб'яднаных Нацый аб  правах
дзiцяцi ад 20 лiстапада 1989 года.

                            АРТЫКУЛ 25

     Дагаворныя  Бакi будуць  падтрымлiваць супрацоўнiцтва  ў галiне
фiзiчнай культуры i спорту, якое ажыццяўляецца як праз урадавыя, так
i няўрадавыя арганiзацыi.

                            АРТЫКУЛ 26

     Дагаворныя Бакi будуць спрыяць  развiццю турыстычных абменаў, у
тым лiку з мэтай узаемнага  знаёмства з культурай i навукай абедзвюх
дзяржаў.

                            АРТЫКУЛ 27

     Дагаворныя   Бакi  будуць   падтрымлiваць  выданне   перакладаў
беларускiх  твораў у  Рэспублiцы Польшча  i польскiх  - у Рэспублiцы
Беларусь,  а таксама  сумесных двухмоўных  выданняў. Дагаворныя Бакi
будуць iмкнуцца  да арганiзацыi кнiгаабмену,  а таксама да  адкрыцця
беларускай кнiгарнi ў Варшаве i польскай кнiгарнi ў Мiнску.

     Дагаворныя Бакi  будуць садзейнiчаць стварэнню  спрыяльных умоў
для пашырэння доступу да навуковай лiтаратуры i перыёдыкi.

     Дагаворныя  Бакi   будуць  арганiзоўваць  выстаўкi   i  кнiжныя
кiрмашы.

                            АРТЫКУЛ 28

     Дагаворныя  Бакi будуць  падтрымлiваць супрацоўнiцтва  ў галiне
тэлебачання  ў  межах  Пагадненняў,  заключаных  памiж зацiкаўленымi
ўстановамi.

                            АРТЫКУЛ 29

     Дагаворныя Бакi будуць спрыяць супрацоўнiцтву ў галiне радыё, у
тым лiку:

     - абмену iнфармацыяй;
     - стварэнню i выпуску праграм для нацыянальных меншасцей.

     Дагаворныя  Бакi будуць  спрыяць развiццю  супрацоўнiцтва памiж
iнфармацыйнымi агенцтвамi абедзвюх дзяржаў.

                            АРТЫКУЛ 31

     Дагаворныя   Бакi  будуць   развiваць  супрацоўнiцтва  абедзвюх
дзяржаў  у  галiне  аховы  здароўя  i  медыцынскiх навук на падставе
асобных пагадненняў.

                            АРТЫКУЛ 32

     Канкрэтныя  фiнансавыя  ўмовы  абмену  ў  галiнах, акрэсленых у
гэтым  Пагадненнi, будуць  вызначаны ў  выканаўчых пратаколах,  якiя
будуць заключаны памiж Дагаворнымi Бакамi, а таксама ў пагадненнях i
праграмах супрацоўнiцтва памiж  адпаведнымi ўстановамi i ведамствамi
ў межах iх кампетэнцыi, згодна з заканадаўствам кожнай з дзяржаў.

                            АРТЫКУЛ 33

     Гэта  Пагадненне ўступае  ў сiлу  з даты  атрымання апошняга  з
пiсьмовых  паведамленняў   аб  выкананнi  кожным   Дагаворным  Бокам
унутрыдзяржаўных  працэдур,  якiя  неабходны  для  ўступлення ў сiлу
вышэйназванага Пагаднення.
     Гэта  Пагадненне заключана  на пяцiгадовы  перыяд. Яно падлягае
аўтаматычнаму прадаўжэнню на наступныя  пяцiгадовыя перыяды, калi нi
адзiн з Дагаворных Бакоў  не паведамiць пiсьмова другому Дагаворнаму
Боку аб сваiм рашэннi дэнансаваць яго не пазней чым за шэсць месяцаў
да сканчэння адпаведнага тэрмiну дзеяння гэтага Пагаднення.

                            АРТЫКУЛ 34

     З  дня ўступлення  ў дзеянне  гэтага Пагаднення  трацiць сiлу ў
адносiнах  да  абодвух  Дагаворных  Бакоў  Пагадненне  памiж  Саюзам
Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i Польскай Народнай Рэспублiкай аб
навуковым i культурным супрацоўнiцтве, падпiсанае ў Маскве 14 снежня
1970 года.

     Здзейснена  ў горадзе  Варшаве 27  лiстапада 1995  года ў  двух
экземплярах,  кожны на  беларускай i  польскай мовах,  прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Рэспублiкi Польшча                  ______________ подпiс



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations