Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 26 марта 1996 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Каралеўства Нiдэрландаў аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КАРАЛЕЎСТВА НIДЭРЛАНДАЎ
АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI
ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ
НА ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 31 снежня 1997 г.

Ратыфiкавана:  пастанова  Вярхоўнага   Савета  Рэспублiкi   Беларусь
ад 3 верасня 1996 г.  N 553-XIII "Аб  ратыфiкацыi  Пагаднення  памiж
Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам  Каралеўства  Нiдэрландаў аб
пазбяганнi двайнога падаткаабкладання  i  папярэджаннi  ўхiлення  ад
выплаты  падаткаў  у  дачыненнi  да  падаткаў  на даходы i маёмасць"
(Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь,  1997 г.,  N 10,
арт.219).


     Урад Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад   Каралеўства   Нiдэрландаў,
жадаючы     заключыць     Пагадненне    аб    пазбяганнi    двайнога
падаткаабкладання i папярэджаннi  ўхiлення  ад  выплаты  падаткаў  у
дачыненнi   да   падаткаў  на  даходы  i  маёмасць,  пагадзiлiся  аб
наступным:

              РАЗДЗЕЛ I. СФЕРА ПРЫМЯНЕННЯ ПАГАДНЕННЯ

     Артыкул 1. Асобы, да якiх прымяняецца Пагадненне

     Дадзенае  Пагадненне  прымяняецца   да  асоб,  якiя  з'яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.

     Артыкул 2. Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне

     1. Дадзенае  Пагадненне  прымяняецца  да  падаткаў  на даходы i
маёмасць, якiя  спаганяюцца  ад  iмя  Дагаворнай  Дзяржавы,  або  яе
палiтыка-адмiнiстрацыйных   падраздзяленняў,  або  мясцовых  органаў
улады, незалежна ад спосабу iх спагнання.
     2. Падаткамi  на  даход  i  маёмасць  лiчацца ўсе падаткi,  што
спаганяюцца з агульнай сумы даходаў,  з агульнай сумы маёмасцi або з
элементаў  даходу  або  маёмасцi,  уключаючы  падаткi  на  даходы ад
адчужэння маёмасцi,  падаткi на агульную суму заработнай платы, якая
выплачваецца прадпрыемствамi, а таксама падаткi на прырост маёмасцi.
     3. Iснуючымi падаткамi,  на якiя  распаўсюджваецца  Пагадненне,
з'яўляюцца, ў прыватнасцi:
     а) у Нiдэрландах:
     - падаходны падатак (de inkomstenbelasting);
     - падатак на заработную плату (de loonbelasting);
     - падатак  з  кампанiй  (de vennootschapsbelasting),  уключаючы
долю Урада ў чыстым прыбытку ад эксплуатацыi прыродных рэсурсаў, якi
спаганяецца   ў   адпаведнасцi   з   Законам   аб   горназдабываючай
прамысловасцi ад 1810 года, у дачыненнi да канцэсiй ад 1967 года або
ў   адпаведнасцi   з   Законам   аб  горназдабываючай  прамысловасцi
нiдэрландскага кантынентальнага шэльфа ад 1965 года;
     - падатак на дывiдэнды (de dividendbelasting);
     - падатак  на  капiтал  (de  vermogensbelasting)
     (у далейшым - "падатак Нiдэрландаў");
     b) у Беларусi:
     - падатак на даходы i прыбытак юрыдычных асоб;
     - падаходны падатак з грамадзян;
     - падатак на нерухомасць;
     - зямельны падатак;
     - надзвычайны  падатак  (чарнобыльскi  падатак)
     (у  далейшым - "падатак Беларусi").
     4. Пагадненне распаўсюджваецца таксама  на любыя iдэнтычныя або
па  сутнасцi  аналагiчныя  падаткi,   якiя  спаганяюцца  пасля  даты
падпiсання  дадзенага Пагаднення  ў дапаўненне  да iснуючых падаткаў
або замест iх.  Кампетэнтныя органы  Дагаворных Дзяржаў паведамляюць
адзiн  аднаму  аб  любых  iстотных  змяненнях,  якiя  ўнесены  ў  iх
падатковыя заканадаўствы.

                       РАЗДЗЕЛ II. АЗНАЧЭННI

     Артыкул 3. Агульныя азначэннi

     1. У дадзеным Пагадненнi, калi з кантэксту не вынiкае iншае:
     а) тэрмiны  "адна  Дагаворная  Дзяржава"  i  "другая Дагаворная
Дзяржава"  абазначаюць,  у  залежнасцi  ад  кантэксту,   Каралеўства
Нiдэрландаў (Нiдэрланды) або Рэспублiку Беларусь (Беларусь);  тэрмiн
"Дагаворныя Дзяржавы" абазначае Каралеўства Нiдэрландаў (Нiдэрланды)
i Рэспублiку Беларусь (Беларусь);
     b) тэрмiн    "Нiдэрланды"    абазначае    частку    Каралеўства
Нiдэрландаў,  якая знаходзiцца ў Еўропе, уключаючы яе тэрытарыяльнае
мора i любую вобласць па-за тэрытарыяльным  морам,  у  дачыненнi  да
якой  Нiдэрланды  ў  адпаведнасцi  з мiжнародным правам ажыццяўляюць
юрысдыкцыю або суверэнныя правы ў дачыненнi  да  марскога  дна,  яго
нетраў i iх прылягаючых вод, i iх прыродных рэсурсаў;
     с) тэрмiн  "Беларусь"  абазначае  Рэспублiку  Беларусь  i   пры
выкарыстаннi   ў   геаграфiчным   сэнсе  абазначае  тэрыторыю,  якая
знаходзiцца пад  суверэнiтэтам  Рэспублiкi   Беларусь   i   якая   ў
адпаведнасцi   з   заканадаўствам   Беларусi  i  мiжнародным  правам
знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;
     d) тэрмiн  "асоба"  уключае  фiзiчную  асобу,  кампанiю i любое
iншае аб'яднанне асоб;
     е) тэрмiн "кампанiя" абазначае  любую юрыдычную асобу або любую
арганiзацыю,  якая   разглядаецца  ў  якасцi   юрыдычнай  асобы  для
падатковых мэт;
     f) тэрмiны  "прадпрыемства   адной   Дагаворнай   Дзяржавы"   i
"прадпрыемства  другой  Дагаворнай  Дзяржавы"  абазначаюць адпаведна
прадпрыемства,  якiм кiруе рэзiдэнт  адной  Дагаворнай  Дзяржавы,  i
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;
     g) тэрмiн "мiжнародная  перавозка"  абазначае  любую  перавозку
марскiм   або   паветраным   суднам,  эксплуатуемым  прадпрыемствам,
фактычны  кiруючы  орган  якога  знаходзiцца  ў   адной   Дагаворнай
Дзяржаве, за выключэннем выпадкаў, калi марское або паветранае судна
эксплуатуецца выключна памiж пунктамi ў другой Дагаворнай Дзяржаве;
     h) тэрмiн "грамадзяне" абазначае:
     1) любую фiзiчную  асобу,  якая  мае  грамадзянства  Дагаворнай
Дзяржавы;
     2) любую  юрыдычную  асобу,  таварыства   i   асацыяцыю,   якiя
атрымлiваюць  свой статус як такi па заканадаўству,  што дзейнiчае ў
Дагаворнай Дзяржаве;
     i) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:
     1) у Нiдэрландах:  Мiнiстра фiнансаў  або  яго  належным  чынам
упаўнаважанага прадстаўнiка;
     2) у Беларусi:  Галоўную дзяржаўную  падатковую  iнспекцыю  пры
Кабiнеце   Мiнiстраў   Рэспублiкi   Беларусь   або  яе  паўнамоцнага
прадстаўнiка.
     2. Што  датычыцца  прымянення  дадзенага  Пагаднення Дагаворнай
Дзяржавай,  то любы тэрмiн, не вызначаны ў iм, мае, калi з кантэксту
не вынiкае iншае,  тое значэнне,  якое ён мае па заканадаўству гэтай
Дзяржавы ў адносiнах да падаткаў,  на якiя распаўсюджваецца дадзенае
Пагадненне.

     Артыкул 4. Рэзiдэнт

     1. Пры прымяненнi дадзенага  Пагаднення тэрмiн "рэзiдэнт  адной
Дагаворнай  Дзяржавы" абазначае  асобу, якая  па заканадаўству гэтай
Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў ёй на падставе месцажыхарства,
пастаяннага месцазнаходжання, месца кiравання, месца рэгiстрацыi або
любой iншай  аналагiчнай  прыкметы.  Аднак  гэты  тэрмiн  не ўключае
асобу,  якая падлягае падаткаабкладанню ў гэтай  Дзяржаве  толькi  ў
дачыненнi да даходаў з крынiц у гэтай Дзяржаве або маёмасцi,  якая ў
ёй знаходзiцца.  Дагаворная Дзяржава,  яе  палiтыка-адмiнiстрацыйныя
падраздзяленнi  або мясцовыя органы ўлады,  агенцтва гэтай Дзяржавы,
палiтыка-адмiнiстрацыйнага падраздзялення або  мясцовага  органа,  а
таксама пенсiённы фонд або дабрачынная арганiзацыя,  якая прызнаецца
ў якасцi такой ў Дагаворнай  Дзяржаве  i  даход  якой,  як  правiла,
вызвалены  ад  падатку  ў  гэтай Дзяржаве,  лiчыцца рэзiдэнтам гэтай
Дзяржавы.  Прызнаным пенсiённым фондам Дагаворнай  Дзяржавы  лiчыцца
любы  пенсiённы  фонд,  якi прызнаны i кантралюецца ў адпаведнасцi з
палажэннямi закона гэтай Дзяржавы.
     2. Калi  ў адпаведнасцi з  палажэннямi пункта 1  фiзiчная асоба
з'яўляецца  рэзiдэнтам  абедзвюх  Дагаворных  Дзяржаў, яе становiшча
вызначаецца наступным чынам:
     а)  яна  лiчыцца  рэзiдэнтам  той  Дзяржавы,  у  якой  яна  мае
пастаяннае  жыллё;   калi  яна  мае  пастаяннае   жыллё  ў  абедзвюх
Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае больш
цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых iнтарэсаў);
     b)  калi  Дзяржава,  у   якой  знаходзiцца  цэнтр  яе  жыццёвых
iнтарэсаў, не  можа  быць  вызначана або калi яна не мае пастаяннага
жылля нi ў адной з Дзяржаў,  яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы,  у
якой яна звычайна пражывае;
     с) калi яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дзяржавах або калi яна
звычайна  не  пражывае  нi ў адной з iх,  яна лiчыцца рэзiдэнтам той
Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца.
     Калi  статус  такой  фiзiчнай  асобы  не  можа быць вызначаны ў
адпаведнасцi з палажэннямi папярэдняй прапановы, кампетэнтныя органы
Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.
     3. Калi  ў адпаведнасцi з  палажэннямi пункта 1  асоба, якая не
з'яўляецца   фiзiчнай   асобай,   з'яўляецца   рэзiдэнтам   абедзвюх
Дагаворных  Дзяржаў,  тады  кампетэнтныя  органы  Дагаворных Дзяржаў
iмкнуцца  вырашыць  пытанне  па  ўзаемнай  згодзе  з улiкам яе месца
фактычнага кiруючага  органа, месца, у  якiм яна зарэгiстравана  або
заснавана iншым   чынам,   i   любых  iншых  важных  крытэрыяў.  Пры
адсутнасцi такой згоды такая кампанiя не мае права  прэтэндаваць  на
якiя-небудзь iльготы  дадзенага  Пагаднення,  за  выключэннем,  калi
такая кампанiя можа патрабаваць пераваг  артыкулаў  23  (Устараненне
двайнога  падаткаабкладання),  25  (Недыскрымiнацыя) i 26 (Працэдура
ўзаемнага пагаднення).

     Артыкул 5. Пастаяннае прадстаўнiцтва

     1. Для   мэт   дадзенага    Пагаднення    тэрмiн    "пастаяннае
прадстаўнiцтва"  абазначае  пастаяннае  месца  дзейнасцi,  праз якое
поўнасцю   або   часткова   ажыццяўляецца   камерцыйная    дзейнасць
прадпрыемства.
     2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" уключае, ў прыватнасцi:
     а) месца кiравання;
     b) аддзяленне;
     с) кантору;
     d) фабрыку;
     е) майстэрню; i
     f) руднiк,  нафтавую або газавую  свiдравiну, кар'ер або  любое
iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў.
     3. Будаўнiчая  пляцоўка  або  будаўнiчы,  або  мантажны  аб'ект
з'яўляюцца пастаянным прадстаўнiцтвам, толькi калi яны iснуюць больш
дванаццацi месяцаў.
     4. Нягледзячы  на папярэднiя палажэннi  гэтага артыкула, тэрмiн
"пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як той, якi ўключае:
     а) выкарыстанне   збудаванняў   выключна  для  мэт  захоўвання,
дэманстрацыi  або  пастаўкi  тавараў  або  вырабаў,  якiя   належаць
прадпрыемству;
     b) утрыманне  запасаў  тавараў  або  вырабаў,   якiя   належаць
прадпрыемству, толькi ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi або пастаўкi;
     с) утрыманне  запасаў  тавараў  або  вырабаў,   якiя   належаць
прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi другiм прадпрыемствам;
     d) утрыманне  пастаяннага  месца  дзейнасцi  выключна  для  мэт
закупкi тавараў   або   вырабаў   або   для   збору  iнфармацыi  для
прадпрыемства;
     е) утрыманне  пастаяннага  месца  дзейнасцi  выключна  для  мэт
ажыццяўлення для прадпрыемства любой iншай  дзейнасцi  падрыхтоўчага
або дапаможнага характару;
     f) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi  выключна  для  любога
спалучэння вiдаў  дзейнасцi,  упамянутых  у падпунктах "а"-"е",  пры
ўмове, што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая
вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.
     5. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2,  калi  асоба,  iншая,
чым  агент  з  незалежным  статусам,  да  якой  прымяняецца пункт 6,
дзейнiчае ад iмя прадпрыемства i  мае  i  звычайна  выкарыстоўвае  ў
Дагаворнай   Дзяржаве   паўнамоцтвы   заключаць   кантракты  ад  iмя
прадпрыемства,  то лiчыцца,  што гэта прадпрыемства  мае  пастаяннае
прадстаўнiцтва ў гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да любой дзейнасцi, якую
гэта асоба ажыццяўляе для прадпрыемства,  калi дзейнасць такой асобы
не абмежавана  той,  якая  прадстаўлена ў пункце 4 i якая,  калi яна
ажыццяўляецца  праз  пастаяннае  месца  дзейнасцi,  не  робiць  гэта
пастаяннае месца   дзейнасцi  пастаянным  прадстаўнiцтвам  згодна  з
палажэннямi гэтага пункта.
     6. Прадпрыемства   не     разглядаецца   як  маючае  пастаяннае
прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  гэтай  Дзяржаве праз брокера,
камiсiянера  або  любога  iншага  агента  з  незалежным статусам пры
ўмове,  што  гэтыя  асобы   дзейнiчаюць  у  рамках  сваёй  звычайнай
прафесiянальнай дзейнасцi.
     7. Той  факт,  што кампанiя,  якая з'яўляецца  рэзiдэнтам адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  кантралюе  або  кантралюецца  кампанiяй, якая
з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы або якая ажыццяўляе
камерцыйную дзейнасць  у  гэтай  другой  Дзяржаве  (праз  пастаяннае
прадстаўнiцтва  або iншым чынам),  сам па сабе не пераўтварае адну з
гэтых кампанiй у пастаяннае прадстаўнiцтва другой.

               РАЗДЗЕЛ III. ПАДАТКААБКЛАДАННЕ ДАХОДУ

     Артыкул 6. Даходы ад нерухомай маёмасцi

     1. Даходы,  якiя атрымлiвае рэзiдэнт  адной Дагаворнай Дзяржавы
ад  нерухомай  маёмасцi  (уключаючы  даход  ад  сельскай  або лясной
гаспадаркi),  што знаходзiцца  ў другой  Дагаворнай Дзяржаве, могуць
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае па
заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маёмасць.
Марскiя,  рачныя  i  паветраныя   судны  не  разглядаюцца  ў  якасцi
нерухомай маёмасцi.
     3. Палажэннi    пункта   1   прымяняюцца   да   даходаў,   якiя
атрымлiваюцца  ад  прамога  выкарыстання,   здачы   ў   арэнду   або
выкарыстання нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме.
     4. Палажэннi  пунктаў 1 i  3 прымяняюцца таксама  да даходаў ад
нерухомай маёмасцi прадпрыемства i да даходаў ад нерухомай маёмасцi,
якая выкарыстоўваецца для выканання незалежных асабiстых паслуг.

     Артыкул 7. Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi

     1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве,  калi толькi гэта прадпрыемства не
ажыццяўляе камерцыйную  дзейнасць у другой  Дагаворнай Дзяржаве праз
размешчанае   там  пастаяннае   прадстаўнiцтва.  Калi  прадпрыемства
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць,  як  зазначана  вышэй,  прыбытак
дадзенага прадпрыемства можа абкладацца  падаткам у другой Дзяржаве,
але  толькi  ў  той  частцы,  якая  адносiцца  да гэтага пастаяннага
прадстаўнiцтва.
     2. З   улiкам  палажэнняў  пункта  3,  калi прадпрыемства адной
Дагаворнай  Дзяржавы  ажыццяўляе   камерцыйную  дзейнасць  у  другой
Дагаворнай  Дзяржаве   праз  пастаяннае  прадстаўнiцтва,   якое  там
знаходзiцца,  то  ў  кожнай  Дагаворнай  Дзяржаве гэтаму пастаяннаму
прадстаўнiцтву  залiчваецца прыбытак,  якi  яно  магло б  атрымаць у
выпадку, калi  б яно было адасобленым  i асобным прадпрыемствам, што
ажыццяўляе  такую  ж  або  аналагiчную  дзейнасць  у  такiх  жа  або
аналагiчных  умовах i  дзейнiчае цалкам  незалежна ад прадпрыемства,
пастаянным прадстаўнiцтвам якога яно з'яўляецца.
     3. Пры    вызначэннi    прыбытку   пастаяннага   прадстаўнiцтва
дапускаецца вылiчэнне расходаў, панесеных для мэт такога пастаяннага
прадстаўнiцтва,   уключаючы  кiраўнiцкiя  i  агульнаадмiнiстрацыйныя
расходы,  панесеныя  як  у  Дзяржаве,  дзе   размешчана   пастаяннае
прадстаўнiцтва, так i за яе межамi.
     4. Паколькi   вызначэнне  прыбытку  ў  Дагаворнай Дзяржаве, якi
адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, на аснове прапарцыянальнага
размеркавання  агульнай  сумы   прыбытку  прадпрыемства  яго  розным
падраздзяленням з'яўляецца звычайнай практыкай,  нiшто ў пункце 2 не
перашкаджае  гэтай Дагаворнай  Дзяржаве вызначаць  падаткаабкладаемы
прыбытак з  дапамогай такога размеркавання, як  прынята на практыцы;
аднак выбраны   метад  размеркавання  павiнен  даваць  вынiкi,  якiя
адпавядаюць прынцыпам, змешчаным у гэтым артыкуле.
     5. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на
падставе  простай закупкi  гэтым пастаянным  прадстаўнiцтвам тавараў
або  вырабаў для  прадпрыемства, пастаянным  прадстаўнiком якога яно
з'яўляецца.
     6. Для   мэт  папярэднiх  пунктаў  прыбытак,  якi  адносiцца да
пастаяннага  прадстаўнiцтва, вызначаецца  кожны год  адным i  тым жа
метадам, калi толькi  не будзе дастатковай i важнай  прычыны для яго
змянення.
     7. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна
ў iншых артыкулах дадзенага Пагаднення, палажэннi гэтых артыкулаў не
закранаюцца палажэннямi дадзенага артыкула.

     Артыкул 8. Марскi i паветраны транспарт

     1. Прыбытак ад эксплуатацыi марскiх  або  паветраных  суднаў  у
мiжнародных  перавозках абкладаецца падаткам толькi ў той Дагаворнай
Дзяржаве, у якой знаходзiцца фактычны кiруючы орган прадпрыемства.
     2. Для  мэт дадзенага артыкула  прыбытак, якi атрымлiваецца  ад
эксплуатацыi ў  мiжнародных перавозках марскiх  i паветраных суднаў,
уключае  прыбытак, атрыманы  ад арэнды  на аснове  судна без экiпажа
марскiх   i  паветраных   суднаў  пры   выкарыстаннi  ў  мiжнародных
перавозках, калi прыбытак ад такой  арэнды другарадны ў дачыненнi да
прыбытку, аб якiм гаворыцца ў пункце 1.
     3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу
ў пуле,  у   сумеснай  дзейнасцi  або   мiжнароднай  арганiзацыi  па
эксплуатацыi транспартных сродкаў.

     Артыкул 9. Асацыiраваныя прадпрыемствы

     1. У выпадку, калi:
     а) прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы  прама  або  ўскосна
ўдзельнiчае ў кiраваннi,  кантролi або капiтале прадпрыемства другой
Дагаворнай Дзяржавы, або
     b) адны  i  тыя  ж  асобы  прама  або  ўскосна  ўдзельнiчаюць у
кiраваннi,  кантролi або  капiтале  прадпрыемства  адной  Дагаворнай
Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,
     i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных
або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы,
што адрознiваюцца ад тых, якiя  мелi б месца памiж двума незалежнымi
прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi мог бы быць налiчаны аднаму
з iх, але з-за  наяўнасцi гэтых умоў не быў  яму налiчаны, можа быць
уключаны ў прыбытак  гэтага  прадпрыемства  i  адпаведна  абкладзены
падаткам.   Разумеецца,  аднак,  што  той  факт,  што  асацыiраваныя
прадпрыемствы заключылi пагадненнi, такiя, як пагадненнi аб сумесным
фiнансаваннi  выдаткаў  або  пагадненнi аб аказаннi агульных паслуг,
для размеркавання   або   на   аснове   размеркавання   кiраўнiцкiх,
агульнаадмiнiстрацыйных,  тэхнiчных i камерцыйных расходаў, расходаў
на навуковыя даследаваннi i распрацоўкi i iншых  падобных  расходаў,
сам  па  сабе  не з'яўляецца ўмовай,  аб якой гаворыцца ў папярэдняй
прапанове.
     2. У выпадку, калi адна  Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак
прадпрыемства  гэтай  Дзяржавы  -  i  адпаведна  абкладае падаткам -
прыбытак,   па  якому   прадпрыемства  другой   Дагаворнай  Дзяржавы
абкладаецца  падаткам у  гэтай  другой  Дзяржаве, i  прыбытак, такiм
чынам   уключаны,  з'яўляецца   прыбыткам,  якi   быў  бы   налiчаны
прадпрыемству першай Дагаворнай Дзяржавы, калi б умовы ўзаемаадносiн
памiж  двума прадпрыемствамi  былi   б  умовамi, якiя  iснуюць памiж
незалежнымi  прадпрыемствамi,  тады   гэта  другая  Дзяржава  робiць
адпаведную ўступку  ў суме падатку, спаганяемага  з гэтага прыбытку.
Пры  вызначэннi  такой  папраўкi   павiнны  быць  разгледжаны  iншыя
палажэннi  дадзенага  Пагаднення,  а  кампетэнтныя органы Дагаворных
Дзяржаў павiнны пракансультавацца адзiн з адным пры неабходнасцi.

     Артыкул 10. Дывiдэнды

     1. Дывiдэнды,    выплачваемыя    кампанiяй,   якая   з'яўляецца
рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы,  рэзiдэнту  другой  Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
     2. Аднак  такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той Дагаворнай Дзяржаве,  рэзiдэнтам якой з'яўляецца  кампанiя,  што
выплачвае дывiдэнды, у адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы,
але калi атрымальнiк з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам  дывiдэндаў,
спаганяемы падатак не перавышае:
     а) 5   працэнтаў   валавой  сумы  дывiдэндаў,  калi  сапраўдным
уладальнiкам з'яўляецца   кампанiя  (iншая,  чым  таварыства),  якая
непасрэдна валодае не менш чым 25 працэнтамi капiталу кампанii, якая
выплачвае дывiдэнды;
     b) 15 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў ва ўсiх iншых выпадках.
     3. Нягледзячы на палажэннi  пунктаў  1  i  2  гэтага  артыкула,
дывiдэнды,  выплачваемыя кампанiяй, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай   Дзяржавы,   рэзiдэнту   другой   Дагаворнай   Дзяржавы,
абкладаюцца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве ў  выпадку,
калi   атрымальнiкам,   якi   з'яўляецца   сапраўдным   уладальнiкам
дывiдэндаў, з'яўляецца кампанiя (iншая, чым таварыства):
     i) якая  непасрэдна валодае не менш  чым 50 працэнтамi капiталу
кампанii,  што  выплачвае  дывiдэнды,  i  пры  ўмове,  што ў капiтал
кампанii, што выплачвае дывiдэнды, быў  унесены ўклад не менш 250000
ЭКЮ, або
     ii) якая  непасрэдна валодае не менш чым 25 працэнтамi капiталу
кампанii, што выплачвае дывiдэнды, i  ўклад якой у капiтал кампанii,
што выплачвае   дэвiдэнды,   прама   або   ўскосна   гарантаваны   i
застрахаваны ўрадам другой Дагаворнай Дзяржавы.
     4. Кампетэнтныя органы  Дагаворных  Дзяржаў  вызначаюць  спосаб
прымянення пунктаў 2 i 3 па ўзаемнай згодзе.
     5. Палажэннi пунктаў 2  i  3  не  закранаюць  падаткаабкладання
кампанii ў дачыненнi да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.
     6. Тэрмiн  "дывiдэнды"  пры  выкарыстаннi  ў   гэтым   артыкуле
абазначае  даход  ад любога вiду акцый i даход ад правоў,  уключаючы
даход  ад  даўгавых  патрабаванняў,  што  даюць  права  на  ўдзел  у
прыбытку, якi падлягае такому ж падатковаму рэгуляванню, як даход ад
акцый,  па заканадаўству той Дзяржавы,  рэзiдэнтам  якой  з'яўляецца
кампанiя, што размяркоўвае прыбытак.
     7. Палажэннi  пунктаў 1, 2  i 3 не  прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк дывiдэндаў  як   рэзiдэнт   адной   Дагаворнай   Дзяржавы
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  другой  Дагаворнай  Дзяржаве,
рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя,  што выплачвае дывiдэнды,  праз
пастаяннае  прадстаўнiцтва,  што знаходзiцца ў ёй,  або ажыццяўляе ў
гэтай другой Дзяржаве  незалежныя  асабiстыя  паслугi  з  пастаяннай
базы,  якая  знаходзiцца  там,  i  холдынг,  у  дачыненнi  да  якога
выплачваюцца дывiдэнды,  сапраўды адносiцца  да  такога  пастаяннага
прадстаўнiцтва  або  пастаяннай  базы.  У  такiм выпадку прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 у залежнасцi ад абставiн.
     8. У  выпадку, калi кампанiя, якая  з'яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  атрымлiвае  прыбытак   або  даходы  з  другой
Дагаворнай Дзяржавы, гэта другая Дзяржава можа поўнасцю вызвалiць ад
падаткаў  дывiдэнды, выплачваемыя  гэтай кампанiяй,  за выключэннем,
калi  гэтыя дывiдэнды  выплачваюцца рэзiдэнту  гэтай другой Дзяржавы
або  калi  холдынг,  у  дачыненнi  да  якога выплачваюцца дывiдэнды,
сапраўды  адносiцца  да  пастаяннага  прадстаўнiцтва  або пастаяннай
базы, што  знаходзяцца ў гэтай другой Дзяржаве, i з неразмеркаванага
прыбытку кампанii не спаганяюцца падаткi на неразмеркаваны прыбытак,
нават  калi  выплачваемыя   дывiдэнды  або  неразмеркаваны  прыбытак
складаюцца  поўнасцю  або  часткова  з  прыбытку  або  даходу,  якiя
ўзнiкаюць у такой другой Дзяржаве.

     Артыкул 11. Працэнты

     1. Працэнты,  якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай  Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
     2. Аднак  такiя  працэнты могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той Дагаворнай Дзяржаве,  у якой яны ўзнiкаюць,  i ў адпаведнасцi  з
заканадаўствам   гэтай   Дзяржавы,  але  калi  сапраўдны  ўладальнiк
працэнтаў  з'яўляецца   рэзiдэнтам   другой   Дагаворнай   Дзяржавы,
спаганяемы падатак не перавышае 5 працэнтаў валавой сумы працэнтаў.
     3. Нягледзячы  на  палажэннi  пункта  2,  працэнты  абкладаюцца
падаткам  толькi  ў  той  Дагаворнай   Дзяржаве,   рэзiдэнтам   якой
з'яўляецца  атрымальнiк працэнтаў,  пры выкананнi аднаго з наступных
патрабаванняў:
     а) плацельшчыкам  або  атрымальнiкам  працэнтаў з'яўляецца сама
Дагаворная Дзяржава, палiтыка-адмiнiстрацыйнае падраздзяленне або яе
мясцовы орган улады, або Цэнтральны Банк Дагаворнай Дзяржавы;
     b) працэнты  выплачваюцца ў дачыненнi  да пазыкi, што  адобрана
Урадам Дагаворнай Дзяржавы,  рэзiдэнтам якога з'яўляецца плацельшчык
працэнтаў;
     с) працэнты  выплачваюцца  ў  дачыненнi  да  пазыкi,  дадзенай,
гарантаванай i застрахаванай Урадам Дагаворнай Дзяржавы, Цэнтральным
Банкам Дагаворнай  Дзяржавы  або  любым   агенцтвам,   або   органам
(уключаючы  фiнансавую  ўстанову),  якая  з'яўляецца  ўласнасцю  або
кантралюецца Урадам Дагаворнай Дзяржавы;
     d) працэнты  выплачваюцца ў дачыненнi  да пазыкi, дадзенай  або
гарантаванай фiнансавай  установай з мэтай  садзейнiчання развiццю ў
другой Дагаворнай Дзяржаве, або працэнты выплачваюцца ў дачыненнi да
пазыкi   або   крэдыту   для   фiнансавання   набыцця  прамысловага,
камерцыйнага, гандлёвага, медыцынскага або навуковага абсталявання.
     4. Кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Дзяржаў  вызначаюць спосаб
прымянення пунктаў 2 i 3 па ўзаемнай згодзе.
     5. Тэрмiн   "працэнты"   пры   выкарыстаннi  ў  гэтым  артыкуле
абазначае даход ад даўгавых патрабаванняў любога вiду без залежнасцi
ад iпатэчнага забеспячэння,  але не даючых права на ўдзел у прыбытку
даўжнiка i, у прыватнасцi, даход ад урадавых каштоўных папер i даход
ад  аблiгацый  або  даўгавых  абавязацельстваў,  уключаючы  прэмii i
ўзнагароды па  гэтых  каштоўных  паперах,  аблiгацыях  або  даўгавых
абавязацельствах.  Для  мэт  гэтага артыкула штрафы за несвоечасовыя
плацяжы не разглядаюцца ў якасцi працэнтаў.
     6. Палажэннi  пунктаў 1, 2  i 3 не  прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк працэнтаў   як   рэзiдэнт   адной   Дагаворнай   Дзяржавы
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у  другой  Дагаворнай  Дзяржаве,  у
якой   узнiкаюць   працэнты,   праз   размешчанае  ў  ёй  пастаяннае
прадстаўнiцтва або ажыццяўляе ў  гэтай  другой  Дзяржаве  незалежныя
асабiстыя  паслугi  з  пастаяннай  базы,  якая  знаходзiцца  там,  i
даўгавое патрабаванне,  на  падставе  якога  выплачваюцца  працэнты,
сапраўды  адносiцца  да  такога  пастаяннага  прадстаўнiцтва  або да
пастаяннай базы.  У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi  артыкула  7
або артыкула 14 у залежнасцi ад абставiн.
     7. Лiчыцца, што працэнты  ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам       з'яўляецца       сама       гэта       Дзяржава,
палiтыка-адмiнiстрацыйнае  падраздзяленне, мясцовы  орган улады  або
рэзiдэнт  гэтай   Дзяржавы.  Калi,  аднак,   асоба,  якая  выплачвае
працэнты, незалежна ад таго,  з'яўляецца яна  рэзiдэнтам  Дагаворнай
Дзяржавы цi не,  мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва
або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла запазычанасць, па якой
выплачваюцца  працэнты,  i  расходы  па выплаце гэтых працэнтаў нясе
гэта пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база,  то лiчыцца, што
такiя   працэнты  ўзнiкаюць  у  той  Дзяржаве,  у  якой  знаходзiцца
пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.
     8. Калi па прычыне  асаблiвых  адносiн  памiж  плацельшчыкам  i
сапраўдным уладальнiкам працэнтаў або памiж iмi  абодвума  i  трэцяй
асобай  сума працэнтаў,  што адносiцца да даўгавога патрабавання,  у
сувязi  з  якiм  яны  выплачваюцца,  перавышае  суму,  якая  была  б
узгоднена  памiж  плацельшчыкам  i сапраўдным уладальнiкам працэнтаў
пры  адсутнасцi  такiх  адносiн,  то   палажэннi   гэтага   артыкула
прымяняюцца  толькi  да  апошняй  названай  сумы.  У  такiм  выпадку
залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму  падлягае  падаткаабкладанню  ў
адпаведнасцi  з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным
улiкам iншых палажэнняў дадзенага Пагаднення.

     Артыкул 12. Роялцi

     1. Роялцi,   якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай  Дзяржаве  i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2. Аднак  такiя роялцi могуць таксама абкладацца падаткам у той
Дагаворнай Дзяржаве,  у якой  яны  ўзнiкаюць,  i  ў  адпаведнасцi  з
заканадаўствам гэтай Дзяржавы,  але калi сапраўдны ўладальнiк роялцi
з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, спаганяемы падатак
не перавышае:
     а) 10  працэнтаў  валавой  сумы роялцi,  калi роялцi атрыманы ў
якасцi ўзнагароджання за выкарыстанне або  за  прадастаўленне  права
выкарыстання любога аўтарскага права на творы лiтаратуры,  мастацтва
або  навукi,  уключаючы  кiнафiльмы  i  фiльмы  або   плёнкi,   якiя
выкарыстоўваюцца для тэлебачання або радыёвяшчання;
     b) 5 працэнтаў валавой сумы  роялцi,  калi  роялцi  атрыманы  ў
якасцi  ўзнагароджання  за  выкарыстанне або за прадастаўленне права
выкарыстання прамысловага,  камерцыйнага або навуковага абсталявання
(уключаючы дарожны транспарт);
     с) 3 працэнты валавой  сумы  роялцi,  калi  роялцi  атрыманы  ў
якасцi ўзнагароджання за выкарыстанне або  за  прадастаўленне  права
выкарыстання  любога патэнта,  гандлёвай маркi,  дызайна або мадэлi,
плана,  сакрэтнай  формулы  або  працэсу,  або  за  iнфармацыю,  што
датычыцца прамысловага, камерцыйнага або навуковага вопыту.
     3. Кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Дзяржаў  вызначаюць спосаб
прымянення пункта 2 гэтага артыкула па ўзаемнай згодзе.
     4. Палажэннi  пунктаў  1  i  2  не прымяняюцца,  калi сапраўдны
ўладальнiк роялцi  як  рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе
камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць
роялцi, праз размешчанае ў ёй пастаяннае прадстаўнiцтва або выконвае
ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя  паслугi  з  пастаяннай
базы, што там знаходзiцца, i права або маёмасць, у дачыненнi да якiх
выплачваюцца   роялцi,   сапраўды   звязаны   з   такiм   пастаянным
прадстаўнiцтвам  або  пастаяннай базай.  У такiм выпадку прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 або 14 у залежнасцi ад абставiн.
     5. Лiчыцца,  што роялцi ўзнiкаюць  у Дагаворнай Дзяржаве,  калi
плацельшчыкам  з'яўляецца  сама  Дзяржава, палiтыка-адмiнiстрацыйнае
падраздзяленне,  мясцовы орган  улады або  рэзiдэнт гэтай  Дзяржавы.
Калi, аднак,  асоба,  якая  выплачвае  роялцi,  незалежна  ад  таго,
з'яўляецца   яна   рэзiдэнтам  Дагаворнай  Дзяржавы  цi  не,  мае  ў
Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у
сувязi  з  якiмi ўзнiкла абавязацельства выплачваць роялцi,  i такiя
роялцi выплачваюцца гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам або  пастаяннай
базай,  тады  лiчыцца,  што роялцi ўзнiкаюць у той Дзяржаве,  у якой
знаходзiцца пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.
     6. Калi па прычыне  асаблiвых  адносiн  памiж  плацельшчыкам  i
сапраўдным уладальнiкам роялцi або памiж iмi абодвума i якой-небудзь
трэцяй асобай сума роялцi, якая адносiцца да выкарыстання, права або
iнфармацыi,  на падставе якiх яны выплачваюцца, перавышае суму, якая
была  б  узгоднена  памiж  плацельшчыкам  i  сапраўдным уладальнiкам
роялцi пры  адсутнасцi  такiх  адносiн,  палажэннi  гэтага  артыкула
прымяняюцца  толькi  да  апошняй  названай  сумы.  У  такiм  выпадку
залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму  падлягае  падаткаабкладанню  ў
адпаведнасцi з  заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным
улiкам iншых палажэнняў дадзенага Пагаднення.

     Артыкул 13. Даходы ад адчужэння маёмасцi

     1. Даходы,  якiя атрымлiвае рэзiдэнт  адной Дагаворнай Дзяржавы
ад  адчужэння нерухомай  маёмасцi, аб  якой гаворыцца  ў артыкуле 6,
размешчанай   у  другой   Дагаворнай  Дзяржаве,   могуць  абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
     2. Даходы ад адчужэння маёмасцi, iншай, чым нерухомая маёмасць,
якая складае частку камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва,
якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, або маёмасцi, iншай, чым нерухомая маёмасць, што адносiцца
да пастаяннай базы,  даступнай рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў
другой  Дагаворнай  Дзяржаве для прадастаўлення незалежных асабiстых
паслуг,  уключаючы такiя  даходы  ад  адчужэння  такога  пастаяннага
прадстаўнiцтва  (асобна або ў сукупнасцi з цэлым прадпрыемствам) або
такой пастаяннай базы,  могуць абкладацца падаткамi ў  гэтай  другой
Дзяржаве.
     3. Даходы ад адчужэння  марскiх  або  паветраных  суднаў,  якiя
эксплуатуюцца ў  мiжнародных перавозках,  або маёмасцi,  iншай,  чым
нерухомая маёмасць,  звязанай з эксплуатацыяй такiх  паветраных  або
марскiх   суднаў,  абкладаюцца  падаткам  толькi  ў  той  Дагаворнай
Дзяржаве, у якой знаходзiцца кiруючы орган прадпрыемства.
     4. Даходы  ад  адчужэння  любой маёмасцi,  акрамя пералiчанай у
пунктах 1,  2 i 3,  абкладаюцца падаткам  толькi  ў  той  Дагаворнай
Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.
     5. Палажэннi пункта 4 не  закранаюць  права  кожнай  Дагаворнай
Дзяржавы  спаганяць  у  адпаведнасцi са сваiм уласным заканадаўствам
падатак з  даходаў  ад  адчужэння  акцый  або  правоў  карыстання  ў
кампанii,  капiтал  якой поўнасцю або часткова раздзелены на акцыi i
якая па заканадаўству гэтай  Дзяржавы  з'яўляецца  рэзiдэнтам  гэтай
Дзяржавы,  што атрыманы фiзiчнай асобай,  якая з'яўляецца рэзiдэнтам
другой Дагаворнай  Дзяржавы  i  якая  з'яўлялася  рэзiдэнтам  першай
названай Дзяржавы на працягу апошнiх пяцi гадоў,  што папярэднiчаюць
адчужэнню акцый або правоў карыстання.

     Артыкул 14. Незалежныя асабiстыя паслугi

     1. Даход,  што  атрымлiвае  фiзiчная  асоба,  якая   з'яўляецца
рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, у дачыненнi да прафесiянальных
паслуг  або  iншай  дзейнасцi  незалежнага  характару,   абкладаецца
падаткам  толькi ў той Дзяржаве,  за выключэннем выпадкаў,  калi яна
мае рэгулярна даступную пастаянную базу ў другой Дагаворнай Дзяржаве
для  ажыццяўлення  гэтай  дзейнасцi.  Калi  яна мае такую пастаянную
базу, даход можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве, але толькi ў
той частцы, якая адносiцца да гэтай пастаяннай базы.
     2. Тэрмiн "прафесiянальныя  паслугi"  ўключае,  у  прыватнасцi,
незалежную  навуковую,  лiтаратурную,  артыстычную,  адукацыйную або
выкладчыцкую дзейнасць,  таксама як i незалежную  дзейнасць  урачоў,
адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.
     3. Для  мэт  дадзенага  Пагаднення  тэрмiн  "пастаянная   база"
абазначае   пастаяннае   месца,  праз  якое  поўнасцю  або  часткова
ажыццяўляецца дзейнасць  фiзiчнай  асобы,  якая  аказвае  незалежныя
асабiстыя паслугi.

     Артыкул 15. Залежныя асабiстыя паслугi

     1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 16, 18 i 19 заработная плата i
iншыя  падобныя  ўзнагароджаннi,   якiя  атрымлiвае  рэзiдэнт  адной
Дагаворнай  Дзяржавы ў  дачыненнi  да  работы па  найму, абкладаюцца
падаткам  толькi ў  гэтай Дзяржаве,  калi толькi  работа па найму не
ажыццяўляецца ў другой  Дагаворнай  Дзяржаве.  Калi работа  па найму
ажыццяўляецца такiм чынам, атрыманыя ў сувязi з гэтым узнагароджаннi
могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2. Нягледзячы  на  палажэннi  пункта  1,  узнагароджаннi,  якiя
атрымлiвае  рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы
па  найму,  што  ажыццяўляецца   ў   другой   Дагаворнай   Дзяржаве,
абкладаюцца падаткам толькi ў першай названай Дзяржаве, калi:
     а) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дзяржаве на працягу перыяду
або  перыядаў,   якiя  не  перавышаюць  увогуле   183  днi  ў  любым
дванаццацiмесячным  перыядзе,  што  пачынаецца  або  заканчваецца  ў
адпаведным фiнансавым годзе, i
     b) узнагароджанне  выплачваецца   наймальнiкам   або   ад   iмя
наймальнiка, якi не з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы, i
     с) расходы  па  выплаце  ўзнагароджанняў  не  нясе   пастаяннае
прадстаўнiцтва  або  пастаянная  база,  якiя наймальнiк мае ў другой
Дзяржаве.
     3. Нягледзячы   на   папярэднiя   палажэннi   гэтага  артыкула,
узнагароджаннi, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў
дачыненнi  да  работы па найму,  што ажыццяўляецца на борце марскога
або паветранага судна,  якiя эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках,
абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

     Артыкул 16. Ганарары дырэктараў

     Ганарары дырэктараў  або iншыя ўзнагароджаннi,  якiя атрымлiвае
рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена савета дырэктараў,
"bestuurdеr" або "commissaris"  кампанii, якая з'яўляецца рэзiдэнтам
другой  Дагаворнай  Дзяржавы,  могуць  абкладацца  падаткамi ў гэтай
другой Дзяржаве.

     Артыкул 17. Работнiкi мастацтва i спартсмены

     1. Нягледзячы  па  палажэннi  артыкулаў  14  i 15,  даход,  якi
атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай  Дзяржавы  ў  якасцi  работнiка
мастацтваў, такога,  як артыст тэатра,  кiно, радыё або тэлебачання,
або музыканта, або ў якасцi спартсмена ад яго асабiстай дзейнасцi як
такой,   што   ажыццяўляецца  ў  другой  Дагаворнай  Дзяржаве,  можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2. У  выпадку, калi даход  у дачыненнi да  асабiстай дзейнасцi,
што ажыццяўляецца работнiкам мастацтваў  або спартсменам у такой яго
якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а
другой асобе, гэты даход, нягледзячы  на палажэннi артыкулаў 7, 14 i
15,  можа  абкладацца  падаткам  у  той  Дагаворнай Дзяржаве, у якой
ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.

     Артыкул 18. Пенсii, рэнта i выплаты па сацыяльнаму забеспячэнню

     1. З улiкам палажэнняў пункта 2  артыкула  19  пенсii  i  iншыя
падобныя   ўзнагароджаннi,   якiя   выплачваюцца   рэзiдэнту   адной
Дагаворнай Дзяржавы ў сувязi з работай па найму ў мiнулым,  i  любая
рэнта абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
     2. Аднак  у  выпадку,  калi   такое   ўзнагароджанне   не   мае
перыядычнага  характару i выплачваецца ў сувязi з работай па найму ў
мiнулым у другой Дагаворнай Дзяржаве,  або ў  выпадку,  калi  замест
права  на рэнту выплачваецца аднаразовая сума,  такое ўзнагароджанне
або такая сума могуць абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве,
у якой яны ўзнiкаюць.
     3. Любая  пенсiя  i   iншыя   выплаты,   што   выплачваюцца   ў
адпаведнасцi з палажэннямi сiстэмы па сацыяльнаму забеспячэнню адной
Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту  другой  Дагаворнай  Дзяржавы,  могуць
абкладацца падаткам у першай названай Дзяржаве.
     4. Тэрмiн  "рэнта"  абазначае  пэўную  суму,  якая   перыядычна
выплачваецца  праз  пэўны  час  на  працягу  жыцця  або  на  працягу
агаворанага  або  ўстаноўленага  перыяду  часу  ў   адпаведнасцi   з
абавязацельствам  выконваць  выплаты за адпаведнае i поўнае грашовае
або эквiвалентнае ўзнагароджанне.

     Артыкул 19. Дзяржаўная служба

     1. а) Узнагароджанне,  iншае,  чым  пенсiя,  якое  выплачваецца
Дагаворнай     Дзяржавай     або     яе    палiтыка-адмiнiстрацыйным
падраздзяленнем,  або яе мясцовым органам  улады  фiзiчнай  асобе  ў
дачыненнi да паслуг,  якiя аказваюцца гэтай Дзяржаве, падраздзяленню
або органу ўлады, можа абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве.
     b) Аднак  такое  ўзнагароджанне  абкладаецца  падаткам толькi ў
другой Дагаворнай Дзяржаве, калi паслугi аказваюцца ў гэтай Дзяржаве
i фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы, якая:
     1. з'яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы, або
     2. не  стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы  толькi з мэтай аказання
паслуг.
     2. а) Любая пенсiя,  якая выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай або
яе палiтыка-адмiнiстрацыйным падраздзяленнем мясцовым органам улады,
або з фондаў,  створаных iмi, фiзiчнай асобе ў  дачыненнi да паслуг,
што аказаны  гэтай Дзяржаве, падраздзяленню  або органу ўлады,  можа
абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве.
     b) Аднак такая пенсiя  абкладаецца  падаткам  толькi  ў  другой
Дагаворнай  Дзяржаве,  калi  фiзiчная  асоба з'яўляецца рэзiдэнтам i
грамадзянiнам гэтай Дзяржавы.
     3. Палажэннi   артыкулаў   15,   16   i   18   прымяняюцца   да
ўзнагароджання i пенсiй у дачыненнi да паслуг, аказваемых у сувязi з
камерцыйнай дзейнасцю,  што ажыццяўляецца Дагаворнай Дзяржавай,  або
яе  палiтыка-адмiнiстрацыйным  падраздзяленнем,  або   яе   мясцовым
органам улады.

     Артыкул 20. Студэнты

     Плацяжы, што атрымлiвае студэнт  або практыкант, якi з'яўляецца
або  з'яўляўся  непасрэдна  да  прыезду  ў  адну Дагаворную Дзяржаву
рэзiдэнтам  другой Дагаворнай  Дзяржавы i  якi знаходзiцца  ў першай
названай   Дзяржаве  выключна   для  мэт   атрымання  адукацыi   або
праходжання практыкi,  вызваляюцца  ад падаткаў у гэтай Дзяржаве пры
ўмове,  што такiя плацяжы атрыманы з крынiц за межамi гэтай Дзяржавы
для мэт яго ўтрымання, навучання або практыкi.

     Артыкул 21. Iншыя даходы

     1. Вiды  даходаў  рэзiдэнта  Дагаворнай  Дзяржавы  незалежна ад
месца iх узнiкнення,  не названыя ў папярэднiх  артыкулах  дадзенага
Пагаднення, падлягаюць падаткаабкладанню толькi ў гэтай Дзяржаве.
     2. Палажэннi пункта 1 не прымяняюцца  да  даходаў,  iншых,  чым
даход ад нерухомай маёмасцi,  вызначанай у пункце 2 артыкула 6, калi
атрымальнiк такiх даходаў  як  рэзiдэнт  адной  Дагаворнай  Дзяржавы
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз
размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва або прадастаўляе  ў  гэтай
другой  Дзяржаве  незалежныя асабiстыя паслугi праз пастаянную базу,
якая там знаходзiцца,  i права або маёмасць,  у  адносiнах  да  якiх
выплачваецца    даход,   сапраўды   звязана   з   такiм   пастаянным
прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай.  У такiм  выпадку  прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 у залежнасцi ад абставiн.

               РАЗДЗЕЛ IV. ПАДАТКААБКЛАДАННЕ МАЁМАСЦI

     Артыкул 22. Маёмасць

     1. Маёмасць,   прадстаўленая   нерухомай   маёмасцю,   аб  якой
гаворыцца ў артыкуле 6,  што з'яўляецца  ўласнасцю  рэзiдэнта  адной
Дагаворнай Дзяржавы i знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2. Маёмасць,   прадстаўленая  маёмасцю,  iншай,  чым  нерухомая
маёмасць,  якая з'яўляецца часткай камерцыйнай маёмасцi  пастаяннага
прадстаўнiцтва,  якое  прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў
другой Дагаворнай  Дзяржаве,  або  маёмасцю,  iншай,  чым  нерухомая
маёмасць,  што звязана з пастаяннай базай, даступнай рэзiдэнту адной
Дагаворнай  Дзяржавы  ў   другой   Дагаворнай   Дзяржаве   з   мэтай
прадастаўлення   незалежных   асабiстых  паслуг,  могуць  абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     3. Маёмасць, прадстаўленая марскiмi  i паветранымi суднамi, што
эксплуатуюцца ў  мiжнародных  перавозках,  i  маёмасцю,  iншай,  чым
нерухомая  маёмасць,  што  звязана  з  эксплуатацыяй такiх марскiх i
паветраных суднаў,  абкладаецца падаткам  толькi  ў  той  Дагаворнай
Дзяржаве, у якой знаходзiцца кiруючы орган прадпрыемства.
     4. Усе вiды маёмасцi  рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы абкладаюцца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

         РАЗДЗЕЛ V. УСТАРАНЕННЕ ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ

     Артыкул 23. Устараненне двайнога падаткаабкладання

     1. Нiдэрланды  пры спагнаннi падатку са сваiх рэзiдэнтаў могуць
уключаць у базу вылiчэння такiх падаткаў вiды даходу  або  маёмасцi,
якiя  ў  адпаведнасцi  з  палажэннямi  дадзенага  Пагаднення  могуць
абкладацца падаткамi ў Беларусi.
     2. Аднак калi рэзiдэнт Нiдэрландаў атрымлiвае вiды даходу, якiя
ў адпаведнасцi з артыкулам 6,  артыкулам 7,  пунктам 7 артыкула  10,
пунктам  6  артыкула  11,  пунктам  4  артыкула  12,  пунктамi 1 i 2
артыкула 13, артыкулам 14, пунктам 1 артыкула 15, пунктам 3 артыкула
18,  пунктамi  1  (падпункт  "а")  i  2  (падпункт "а") артыкула 19,
пунктам  2  артыкула  21  дадзенага  Пагаднення  могуць   абкладацца
падаткамi ў Беларусi i ўключаюцца ў базу, аб якой гаворыцца ў пункце
1,  Нiдэрланды вызваляюць такiя вiды даходу шляхам  знiжэння  свайго
падатку.  Такое  знiжэнне ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з палажэннямi
заканадаўства Нiдэрландаў аб пазбяганнi двайнога  падаткаабкладання.
Для  гэтай  мэты  названыя вiды даходу лiчацца ўключанымi ў агульную
суму даходу,  якiя вызваляюцца ад падаткаў у  Нiдэрландах  згодна  з
гэтымi палажэннямi.
     3. Далей,   Нiдэрланды   дазваляюць    вылiчэнне    з   падатку
Нiдэрландаў,  што падлiчаны  для вiдаў  даходу або  маёмасцi, якiя ў
адпаведнасцi  з  пунктам  2  артыкула  10,  пунктам  5  артыкула 13,
артыкулам 16, артыкулам  17, пунктам 2 артыкула 18 i  пунктамi 1 i 2
артыкула  22  дадзенага  Пагаднення  могуць  абкладацца  падаткам  у
Беларусi ў той  ступенi, у якой гэтыя вiды ўключаны  ў базу, аб якой
гаворыцца  ў  пункце  1.  Сума  такога  вылiчэння  павiнна  раўняцца
падатку,  якi  аплачаны  ў  Беларусi  па  гэтых  вiдах   даходу  або
маёмасцi, але  не павiнна перавышаць  суму знiжэння падатку,  якая б
дапускалася, калi  б уключаныя такiм чынам  вiды даходу або маёмасцi
былi  адзiнымi  вiдамi  даходу  або  маёмасцi,  якiя  вызваляюцца ад
падатку Нiдэрландаў у адпаведнасцi  з палажэннямi Закона Нiдэрландаў
аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання.
     4. У  выпадку  Беларусi  двайное падаткаабкладанне ўстараняецца
наступным чынам:
     калi  рэзiдэнт  Беларусi  атрымлiвае  даход  або валодае вiдамi
маёмасцi,  якiя ў  адпаведнасцi з  палажэннямi дадзенага  Пагаднення
могуць абкладацца падаткам у Нiдэрландах, тады Беларусь дазваляе:
     а) у якасцi вылiчэння з падатку на даход гэтага рэзiдэнта суму,
роўную падатку на даход, якi аплачаны ў Нiдэрландах;
     b) у  якасцi  вылiчэння  з  падатку  на  вiды  маёмасцi  гэтага
рэзiдэнта   суму,   роўную  падатку  на  маёмасць,  якi  аплачаны  ў
Нiдэрландах.
     Аднак такiя вылiчэннi ў любым выпадку не павiнны перавышаць тую
частку падатку з  даходу або падатку на маёмасць,  як было падлiчана
да прадастаўлення  вылiчэння,  якая  адносiцца  да  даходу або вiдаў
маёмасцi, якiя могуць абкладацца падаткам у Нiдэрландах.

                 РАЗДЗЕЛ VI. СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     Артыкул 24. Дзейнасць па распрацоўцы марскога дна

     1. Палажэннi  гэтага  артыкула прымяняюцца  незалежна ад  iншых
палажэнняў дадзенага Пагаднення.  Аднак гэты артыкул не прымяняецца,
калi дзейнасць асобы па  распрацоўцы  марскога  дна  з'яўляецца  для
такой  асобы пастаянным прадстаўнiцтвам у адпаведнасцi з палажэннямi
артыкула  5  або  пастаяннай  базай  у  адпаведнасцi  з  палажэннямi
артыкула 14.
     2. У  гэтым артыкуле тэрмiн "дзейнасць  па распрацоўцы марскога
дна" абазначае дзейнасць, якая ажыццяўляецца па распрацоўцы марскога
дна ў сувязi з разведкай або эксплуатацыяй марскога дна i яго нетраў
i iх прыродных рэсурсаў, што знаходзяцца ў Дагаворнай Дзяржаве.
     3. Прадпрыемства   адной  Дагаворнай  Дзяржавы, якое ажыццяўляе
дзейнасць па распрацоўцы марскога  дна ў другой Дагаворнай Дзяржаве,
разглядаецца з  улiкам  пункта  4  гэтага  артыкула  як  тое,   якое
ажыццяўляе  ў  дачыненнi  да гэтай дзейнасцi камерцыйную дзейнасць у
гэтай другой Дзяржаве праз  пастаяннае  прадстаўнiцтва,  якое  ў  ёй
знаходзiцца, за  выключэннем,  калi  такая дзейнасць ажыццяўляецца ў
другой Дзяржаве на працягу перыяду або перыядаў, якiя не перавышаюць
у сукупнасцi 30 дзён у любым дванаццацiмесячным перыядзе.
     У мэтах гэтага пункта:
     а) у выпадку, калi  прадпрыемства, якое ажыццяўляе дзейнасць па
распрацоўцы марскога дна ў  другой Дагаворнай Дзяржаве, асацыiруецца
з другiм  прадпрыемствам i  гэта другое  прадпрыемства працягвае  як
частка   аднаго  i   таго  ж   праекта  адну  i  тую  ж дзейнасць па
распрацоўцы  марскога  дна,  якая  ажыццяўляецца  або  ажыццяўлялася
першым  названым  прадпрыемствам,  i  вышэйназваная  дзейнасць,  што
ажыццяўляецца абодвума  прадпрыемствамi, калi была  складзена разам,
перавышае перыяд  у 30 дзён, тады  кожнае прадпрыемства разглядаецца
як  тое,  якое  ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  на працягу перыяду, якi
перавышае 30 дзён у дванаццацiмесячным перыядзе;
     b) прадпрыемства   разглядаецца   як   асацыiраванае  з  другiм
прадпрыемствам, калi яно валодае прама або ўскосна не менш чым адной
трэццю  капiталу  другога прадпрыемства або калi асоба валодае прама
або  ўскосна   не   менш   чым   адной   трэццю   капiталу   абодвух
прадпрыемстваў.
     4. Аднак для мэт пункта 3 гэтага артыкула тэрмiн "дзейнасць  па
распрацоўцы марскога дна" не разглядаецца як той, якi ўключае:
     а) вiд дзейнасцi або любое  спалучэнне вiдаў дзейнасцi, аб якiх
гаворыцца ў пункце 4 артыкула 5;
     b) буксiраванне або прычальванне  марскiмi  суднамi,  у  першую
чаргу прызначанымi  для  гэтай  мэты  i любой iншай дзейнасцi,  якая
ажыццяўляецца такiмi суднамi;
     с) перавозку  прыпасаў  або  персаналу марскiмi або паветранымi
суднамi ў мiжнародных перавозках.
     5. Рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, якi ажыццяўляе дзейнасць
па  распрацоўцы  марскога  дна  ў  другой  Дагаворнай Дзяржаве, якая
ўяўляе сабой прафесiянальныя паслугi або iншую дзейнасць незалежнага
характару, разглядаецца як той,  што ажыццяўляе такую дзейнасць праз
пастаянную базу  ў другой Дагаворнай Дзяржаве,  калi такая дзейнасць
па распрацоўцы марскога дна  працягваецца на працягу доўгага перыяду
ў 30 дзён або больш.
     6. Заработная  плата  i  iншае  падобнае  ўзнагароджанне,  якое
атрымлiвае  рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы
па найму,  якая звязана з дзейнасцю па распрацоўцы марскога дна, што
ажыццяўляецца  праз  пастаяннае  прадстаўнiцтва  ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, могуць ў той ступенi, у якой работа па найму ажыццяўляецца
ў  выглядзе  распрацоўкi  марскога дна,  абкладацца падаткам у гэтай
другой Дзяржаве.
     7. У  выпадку, калi прадстаўляюцца  пiсьмовыя доказы таго,  што
падатак  атрыманы  ў  Беларусi  па  тых  вiдах  даходу,  якiя могуць
абкладацца  падаткам  у  Беларусi  ў  адпаведнасцi  з  артыкулам 7 i
артыкулам 14 у сувязi адпаведна з  пунктам  3  i  пунктам  5  гэтага
артыкула i пунктам 6 гэтага артыкула, Нiдэрланды дазваляюць знiжэнне
свайго  падатку,  якi  падлiчваецца  ў  адпаведнасцi  з   правiламi,
названымi ў пункце 2 артыкула 23.

     Артыкул 25. Недыскрымiнацыя

     1. Грамадзяне адной Дагаворнай  Дзяржавы не падлягаюць у другой
Дагаворнай Дзяржаве  iншаму або больш  цяжкаму падаткаабкладанню або
звязанаму з  iм патрабаванню, чым падаткаабкладанне  i звязаныя з iм
патрабаваннi, якiм падлягаюць або  могуць падлягаць грамадзяне гэтай
другой Дзяржавы пры тых жа  абставiнах, у прыватнасцi ў дачыненнi да
пастаяннага месцазнаходжання.  Гэта  палажэнне  таксама  прымяняецца
незалежна ад  палажэнняў  артыкула  1  да  асоб,  якiя не з'яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.
     2. Падаткаабкладанне     пастаяннага    прадстаўнiцтва,    якое
прадпрыемства адной Дагаворнай  Дзяржавы  мае  ў  другой  Дагаворнай
Дзяржаве,  не  павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве,
чым падаткаабкладанне прадпрыемстваў  гэтай  другой  Дзяржавы,  якiя
ажыццяўляюць   падобную   дзейнасць.   Гэта   палажэнне  не  павiнна
тлумачыцца  як  тое,  якое  абавязвае   адну   Дагаворную   Дзяржаву
прадастаўляць  рэзiдэнтам  другой  Дагаворнай  Дзяржавы якiя-небудзь
асабiстыя льготы,  вызваленнi i скiдкi ў падаткаабкладаннi на аснове
iх  грамадзянскага  статуса або сямейных абавязацельстваў,  якiя яна
прадастаўляе сваiм уласным рэзiдэнтам.
     3. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi пункта 1
артыкула 9, пункта 8 артыкула 11 або пункта 6 артыкула 12, працэнты,
роялцi i iншыя выплаты, якiя выконвае прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы,  падлягаюць  у  мэтах
вызначэння падаткаабкладаемага    прыбытку    такога   прадпрыемства
вылiчэнням на тых жа ўмовах,  як калi б яны былi выплачаны рэзiдэнту
першай  названай Дзяржавы.  Падобным чынам любыя даўгi прадпрыемства
адной  Дагаворнай  Дзяржавы  рэзiдэнту  другой  Дагаворнай  Дзяржавы
падлягаюць  з  мэтай  вызначэння  падаткаабкладаемай маёмасцi такога
прадпрыемства вылiчэнням на тых жа ўмовах,  што  i  даўгi  рэзiдэнту
першай названай Дзяржавы.
     4. Прадпрыемствы  адной  Дагаворнай  Дзяржавы,   капiтал   якiх
поўнасцю  або  часткова  належыць  аднаму  або  некалькiм рэзiдэнтам
другой Дагаворнай Дзяржавы або прама цi ўскосна кантралюецца iмi, не
падлягаюць  у  першай  названай  Дзяржаве  iншаму  або больш цяжкаму
падаткаабкладанню   або   звязанаму   з   iм    патрабаванню,    чым
падаткаабкладанне  i  звязаныя з iм патрабаваннi,  якiм падвяргаюцца
або  могуць  падвяргацца  падобныя  прадпрыемствы  першай   названай
Дзяржавы.
     5. Узносы, што выплачваюцца фiзiчнай асобай або ад iмя фiзiчнай
асобы,  якая  з'яўляецца  рэзiдэнтам  адной  Дагаворнай  Дзяржавы, у
пенсiённы  план, прызнаны  ў  падатковых  мэтах у  другой Дагаворнай
Дзяржаве, будуць  разглядацца ў падатковых  мэтах у першай  названай
Дзяржаве  таксама,  як  узносы,  што  выплачваюцца ў пенсiённы план,
прызнаны ў  падатковых мэтах у  першай названай Дзяржаве  пры ўмове,
што:
     а) такая фiзiчная асоба рабiла  ўзносы ў такi пенсiённы план да
таго, як яна стала рэзiдэнтам першай названай Дзяржавы; i
     b) кампетэнтны  орган  першай  названай  Дзяржавы пагаджаецца з
тым,  што пенсiённы план адпавядае пенсiённаму плану,  прызнанаму  ў
падатковых мэтах гэтай Дзяржавай.
     Для мэт гэтага пункта  "пенсiённы план" уключае пенсiённы план,
якi створаны ў рамках дзяржаўнай сiстэмы сацыяльнага забеспячэння.
     6. Палажэннi гэтага артыкула незалежна ад  палажэнняў  артыкула
2 прымяняюцца да падаткаў любога роду i вiду.

     Артыкул 26. Працэдура ўзаемнага пагаднення

     1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх Дагаворных
Дзяржаў  прыводзяць  або  прывядуць  да  падаткаабкладання  яе  не ў
адпаведнасцi   з   палажэннямi   дадзенага   Пагаднення,  яна  можа,
нягледзячы  на  сродкi   абароны,  якiя  прадугледжаны  нацыянальным
заканадаўствам гэтых Дзяржаў,  прадставiць  сваю справу для разгляду
ў кампетэнтны  орган   Дагаворнай  Дзяржавы,  рэзiдэнтам   якой  яна
з'яўляецца,  або,  калi  яе  выпадак  падпадае  пад дзеянне пункта 1
артыкула  25,  той  Дагаворнай   Дзяржавы,  грамадзянiнам  якой  яна
з'яўляецца. Заява павiнна быць прадстаўлена  на працягу трох гадоў з
даты   першага  певедамлення   аб  дзеяннях,   якiя  прыводзяць   да
падаткаабкладання   не  ў   адпаведнасцi  з   палажэннямi  дадзенага
Пагаднення.
     2. Кампетэнтны   орган   iмкнецца,   калi   ён  палiчыць  заяву
абгрунтаванай i калi ён сам не ў  стане  прыйсцi  да  здавальняючага
рашэння,  вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам
другой Дагаворнай Дзяржавы  з  мэтай  пазбягання  падаткаабкладання,
якое   не   адпавядае   дадзенаму   Пагадненню.   Любая   дасягнутая
дамоўленасць выконваецца незалежна ад якiх-небудзь  абмежаванняў  па
часу, якiя маюцца ў нацыянальным заканадаўстве Дагаворных Дзяржаў.
     3. Кампетэнтныя органы Дагаворных  Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па
ўзаемнай  згодзе любыя  цяжкасцi  або  сумненнi, якiя  ўзнiкаюць пры
тлумачэннi або  прымяненнi дадзенага Пагаднення.  Яны могуць таксама
кансультавацца   адзiн  з   адным  з   мэтай  устаранення   двайнога
падаткаабкладання ў выпадках, не прадугледжаных Пагадненнем.
     4. Кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Дзяржаў  могуць уступаць у
прамыя кантакты адзiн з адным у мэтах дасягнення згоды  ў  разуменнi
папярэднiх пунктаў.

     Артыкул 27. Абмен iнфармацыяй

     Кампетэнтныя  органы  Дагаворных   Дзяржаў  абменьваюцца  такой
iнфармацыяй,  якая  неабходна  для  выканання  палажэнняў  дадзенага
Пагаднення або  нацыянальных заканадаўстваў Дагаворных  Дзяржаў, што
датычыцца падаткаў, на якiя  распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне, у
той  ступенi, у  якой падаткаабкладанне  па гэтаму  заканадаўству не
супярэчыць дадзенаму Пагадненню.  Абмен iнфармацыяй не абмяжоўваецца
артыкулам  1.  Любая  iнфармацыя,  атрыманая  Дагаворнай  Дзяржавай,
лiчыцца  канфiдэнцыяльнай  таксама,  як  i  iнфармацыя, атрыманая па
нацыянальнаму заканадаўству  гэтай Дзяржавы, i  паведамляецца толькi
асобам або органам (уключаючы  суды i адмiнiстрацыйныя органы), якiя
звязаны з  вызначэннем  або  сысканнем,  прымусовым  спагнаннем  або
судовым  праследаваннем   у   дачыненнi   да   падаткаў,   на   якiя
распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне, або разглядам заяў у дачыненнi
да такiх падаткаў.  Такiя асобы або  органы  павiнны  выкарыстоўваць
гэту   iнфармацыю  толькi  для  такiх  мэт.  Яны  могуць  раскрываць
iнфармацыю ў ходзе адкрытага судовага пасяджэння  або  пры  прыняццi
судовых рашэнняў.

     Артыкул 28. Дапамога па спагнанню

     1. Дзяржавы   дамаўляюцца   аказваць   адна  адной  дапамогу  i
падтрымку   ў   адпаведнасцi    са    сваiм    заканадаўствам    або
адмiнiстрацыйнай   практыкай   па   спагнанню   падаткаў,   да  якiх
прымяняецца  дадзенае  Пагадненне,  i   любых   дадатковых   збораў,
пратэрмiнаваных  плацяжоў,  працэнтаў i выдаткаў,  якiя адносяцца да
названых падаткаў.
     2. Па   запыту   Дзяржавы,   якая   запрошвае,  Дзяржава,  якую
запрошваюць,  спаганяе падатковыя прэтэнзii першай названай Дзяржавы
ў  адпаведнасцi  з  заканадаўствам  i  адмiнiстрацыйнай практыкай па
спагнанню сваiх уласных падатковых прэтэнзiй.  Аднак такiя прэтэнзii
не  маюць  нiякага  прыярытэту  ў Дзяржаве,  якую запрошваюць,  i не
могуць быць спагнаны шляхам турэмнага заключэння за даўгi  даўжнiка.
Дзяржава,   якую   запрошваюць,   не   абавязана   прымяняць  нiякiх
адмiнiстрацыйных мер, якiя не прадугледжаны заканадаўствам Дзяржавы,
якая запрошвае.
     3. Палажэннi  пункта  2  прымяняюцца   толькi   да   падатковых
прэтэнзiй,   якiя  складаюць  прадмет  дакумента,  што  дазваляе  iх
прымусовае спагнанне ў Дзяржаве,  якая запрошвае,  i,  калi iншае не
ўстаноўлена кампетэнтнымi органамi, якiя не аспрэчваюцца.
     Аднак у  выпадку,  калi  прэтэнзiя  адносiцца  да   падатковага
абавязацельства асобы,  якая не з'яўляецца рэзiдэнтам Дзяржавы, якая
запрошвае, пункт 2 прымяняецца,  толькi калi  iншае  не  ўстаноўлена
кампетэнтнымi органамi, калi прэтэнзiя не можа быць больш аспрэчана.
     4. Абавязак аказваць дапамогу па спагнанню падатковых прэтэнзiй
у дачыненнi  да асобы,  якая памерла,  або яе  багацця абмяжоўваецца
коштам багацця або маёмасцi,  што атрымана кожным наследнiкам гэтага
багацця,  у адпаведнасцi  з  тым,  цi спаганяецца  прэтэнзiя адносна
багацця або з наследнiка.
     5. Дзяржава,   якую   запрошваюць,  не  абавязана  згаджацца  з
запытам:
     а) калi Дзяржава, якая  запрошвае, не выкарыстала ўсе даступныя
сродкi  на сваёй  уласнай тэрыторыi,  за выключэннем  выпадкаў, калi
зварот да такiх сродкаў выклiкаў бы несуразмерную цяжкасць;
     b) калi i ў той ступенi,  у якой  яна  лiчыць,  што  падатковая
прэтэнзiя  супярэчыць  палажэнням  дадзенага  Пагаднення  або любога
другога Пагаднення, удзельнiкамi якога з'яўляюцца абедзве Дзяржавы.
     6. Запыт  на  аказанне  адмiнiстрацыйнай  дапамогi па спагнанню
падатковай прэтэнзii суправаджаецца:
     а) заявай,  што падатковая прэтэнзiя  адносiцца да падатку,  на
якi распаўсюджваецца Пагадненне, i што ўмовы пункта 3 выкананы;
     b) афiцыйнай   копiяй   дакумента,   што   дазваляе  прымусовае
спагнанне ў Дзяржаве, якая запрошвае;
     с) любым iншым дакументам, неабходным для спагнання;
     d) пры неабходнасцi заверанай  копiяй,  якая  пацвярджае  любое
рашэнне,    што    адносiцца    да   справы,   якая   зыходзiць   ад
адмiнiстрацыйнага органа або суда.
     7. Дзяржава, якая запрошвае, указвае сумы падатковай прэтэнзii,
што падлягае спагнанню,  як у валюце Дзяржавы, якая запрошвае, так i
ў   валюце   Дзяржавы,   якую   запрошваюць.   Курсам   абмену,  якi
выкарыстоўваецца для мэт папярэдняй  прапановы,  з'яўляецца  апошняя
цана продажу, якая ўстаноўлена на самым прадстаўнiчым валютным рынку
або рынках Дзяржавы,  якая запрошвае.  Кожная  сума,  якая  спагнана
Дзяржавай,   якую   запрошваюць,   пераводзiцца   ў  Дзяржаву,  якая
запрошвае,   у   валюце   Дзяржавы,   якую   запрошваюць.    Перавод
ажыццяўляецца на працягу месяца з даты спагнання.
     8. Па  запыту  Дзяржавы,   якая   запрошвае,   Дзяржава,   якую
запрошваюць, з мэтай спагнання сумы падатку прымае меры,  нават калi
прэтэнзiя аспрэчваецца i пакуль не з'яўляецца  прадметам  дакумента,
якi дазваляе прымусовае спагнанне, па меры таго, як гэта дапускаецца
заканадаўствам   i   адмiнiстрацыйнай   практыкай   Дзяржавы,   якую
запрошваюць.
     9. Дакумент, якi дазваляе прымусовае спагнанне ў Дзяржаве, якая
запрошвае,  пры неабходнасцi  i  ў  адпаведнасцi з  палажэннямi, што
дзейнiчаюць  у  Дзяржаве,  якую  запрошваюць, прымаецца, прызнаецца,
дапаўняецца  або  замяняецца  ў  магчыма  кароткi  тэрмiн пасля даты
атрымання  запыту  на  аказанне  дапамогi  дакументам,  якi дазваляе
прымусовае спагнанне ў Дзяржаве, якую запрошваюць.
     10. Пытаннi,  што адносяцца  да  любога  перыяду,  пасля  якога
падатковая  прэтэнзiя  не  можа  быць  спагнана,  рэгулююцца Законам
Дзяржавы,  якая запрошвае.  Запыт на аказанне дапамогi па  спагнанню
прадастаўляе падрабязнасцi, якiя датычацца гэтага перыяду.
     11. Дзеяннi па  спагнанню,  якiя  праводзяцца  Дзяржавай,  якую
запрошваюць, для выканання запыту аб дапамозе, якiя б у адпаведнасцi
з заканадаўствам гэтай Дзяржавы  выклiкалi  прыпыненне  перыяду,  аб
якiм  гаворыцца ў пункце 10,  павiнны таксама аказваць такое дзеянне
па  заканадаўству   Дзяржавы,   якая   запрошвае.   Дзяржава,   якую
запрошваюць,  павiнна паведамляць Дзяржаве, якая запрошвае, аб такiх
дзеяннях.
     12. Дзяржава,  якую  запрошваюць,  можа  дазволiць адтэрмiноўку
плацяжу   або   плацяжоў   часткамi,    калi    заканадаўства    або
адмiнiстрацыйная   практыка   дазваляе   рабiць   гэта   ў  падобных
абставiнах; аднак яна павiнна  спачатку  паведамiць  Дзяржаве,  якая
запрошвае.
     13. Кампетэнтныя органы Дагаворных  Дзяржаў  устанаўлiваюць  па
ўзаемнай  згодзе правiлы,  якiя датычацца мiнiмальных сум падатковых
прэтэнзiй, што падлягаюць запыту па аказанню дапамогi.
     14. Дзяржавы   на   ўзаемнай  аснове  адмаўляюцца  ад  пакрыцця
расходаў, што ўзнiкаюць у вынiку аказання дапамогi i падтрымкi, якiя
яны аказваюць   адна   адной  па  прымяненню  дадзенага  Пагаднення.
Дзяржава,  якая запрошвае,  у любым выпадку  нясе  адказнасць  перад
Дзяржавай,  якую  запрошваюць,  за  фiнансавыя  вынiкi  дзеянняў  па
спагнанню,  якiя  былi  прызнаны  неправамернымi  ў   дачыненнi   да
сапраўднасцi   адпаведнай   падатковай  прэтэнзii  або  сапраўднасцi
дакумента,  што  дазваляе  прымусовае  спагнанне  ў  Дзяржаве,  якая
запрошвае.

     Артыкул 29. Абмежаванне артыкулаў 27 i 28

     Нi  ў  якiм  выпадку  палажэннi  артыкулаў  27  i 28 не павiнны
тлумачыцца як тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:
     а) праводзiць    адмiнiстрацыйныя    меры,    якiя   супярэчаць
заканадаўству  або  адмiнiстрацыйнай  практыцы  адной   або   другой
Дагаворнай Дзяржавы;
     b) прадастаўляць   iнфармацыю,   якую   нельга   атрымаць    па
заканадаўству  або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай
або другой Дагаворнай Дзяржавы;
     с) прадастаўляць  iнфармацыю,  якая  раскрывала  б якую-небудзь
ганндлёвую, дзелавую,  прамысловую,  камерцыйную або прафесiянальную
тайну або гандлёвы працэс, або iнфармацыю, раскрыццё якой супярэчыла
б дзяржаўнай палiтыцы.

     Артыкул 30. Дыпламатычныя прадстаўнiкi i консульскiя работнiкi

     Нiякiя палажэннi дадзенага  Пагаднення не закранаюць падатковых
прывiлей  дыпламатычных  прадстаўнiкоў  або  консульскiх работнiкаў,
прадастаўленых агульнымi нормамi  мiжнароднага права або палажэннямi
спецыяльных пагадненняў.

                 РАЗДЗЕЛ VII. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     Артыкул 31. Уваходжанне ў сiлу

     1. Дадзенае  Пагадненне  ўваходзiць  у  сiлу  на трыццаты дзень
пасля апошняй даты, з якой Урады певедамiлi адзiн аднаму ў пiсьмовай
форме   аб  завяршэннi  працэдур,  неабходных  па  заканадаўству  iх
Дзяржавы для  ўваходжання  ў  сiлу  дадзенага  Пагаднення,   i   яго
палажэннi  распаўсюджваюцца  на  падатковыя  гады  i  перыяды,  якiя
пачынаюцца першага студзеня або пасля першага студзеня  каляндарнага
года, наступнага за годам, у якiм Пагадненне ўвайшло ў сiлу.
     2. Што  датычыцца  адносiн  памiж  Нiдэрландамi  i   Беларуссю,
Пагадненне  памiж  Урадам  Каралеўства  Нiдэрландаў  i  Урадам Саюза
Савецкiх   Сацыялiстычных   Рэспублiк   аб    пазбяганнi    двайнога
падаткаабкладання ў дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць, якое
падпiсана ў Маскве 21 лiстапада 1986 года, спыняе сваё дзеянне пасля
ўваходжання  ў  сiлу  дадзенага Пагаднення.  Аднак палажэннi першага
названага Пагаднення працягваюць дзейнiчаць  за  падатковыя  гады  i
перыяды,  якiя  заканчваюцца  да  таго  часу,  з  якога  дзейнiчаюць
палажэннi дадзенага Пагаднення.

     Артыкул 32. Спыненне дзеяння

     Дадзенае Пагадненне  застаецца ў сiле  да той пары,  пакуль яго
дзеянне не будзе спынена адной  з Дагаворных Дзяржаў. Любая Дзяржава
можа  спынiць  дзеянне  Пагаднення  па  дыпламатычных каналах шляхам
пiсьмовага  паведамлення аб  спыненнi дзеяння  не менш  чым за шэсць
месяцаў  да канца  любога  каляндарнага  года пасля  заканчэння пяцi
гадоў  з даты  яго ўваходжання  ў сiлу.  У такiм  выпадку Пагадненне
спыняе сваё  дзеянне за падатковыя  гады i перыяды,  якiя пачынаюцца
пасля заканчэння  каляндарнага года, у якiм  дадзена паведамленне аб
спыненнi дзеяння.
     У  сведчанне  чаго  нiжэйпадпiсаныя,  адпаведным  чынам  на тое
ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзенае Пагадненне.

     Здзейснена ў  Гаазе 26 сакавiка  1996 г. у  двух экземплярах на
нiдэрландскай,  беларускай  i  англiйскай  мовах,  прычым тры тэксты
маюць аднолькавую  сiлу. У выпадку любога  разыходжання ў тлумачэннi
памiж  нiдэрландскiм i  беларускiм тэкстамi  перавагу мае  англiйскi
тэкст.

За Урад Рэспублiкi Беларусь                                  М.Чыгiр

                             Пратакол

     У   момант   падпiсання   Пагаднення   аб  пазбяганнi  двайнога
падаткаабкладання  i  папярэджаннi  ўхiлення  ад  выплаты падаткаў у
дачыненнi да падаткаў на даходы  i маёмасць, сёння заключанага памiж
Рэспублiкай  Беларусь  i  Каралеўствам  Нiдэрландаў, нiжэйпадпiсаныя
дамовiлiся,  што  наступныя  палажэннi  складаюць  неад'емную частку
Пагаднення.
     I. Разумеецца,  што  ў  выпадку,  калi  ў  дадзеным  Пагадненнi
выкарыстоўваецца  тэрмiн "палiтыка-адмiнiстрацыйныя падраздзяленнi",
гэты тэрмiн прымяняецца толькi да Нiдэрландаў.

                       II. Да артыкулаў 3 i 8

     Разумеецца, што пры ўстанаўленнi "фактычнага кiруючага органа",
як маецца  на  ўвазе  ў падпункце "g" пункта 1 артыкула 3 i пункце 1
артыкула 8,  абставiнамi,  якiя  акрамя  ўсяго  iншага  могуць  быць
прыняты да ўвагi,  з'яўляюцца: месца, адкуль ажыццяўляецца фактычнае
кiраванне i кантроль  кампанii,  месца,  дзе  прымаюцца  рашэннi  на
вышэйшым   дзяржаўным  узроўнi  па  важных  пытаннях,  iстотных  для
кiраўнiцтва кампанii,  месца,  якое iграе асноўную ролю ў  кiраваннi
кампанiяй з  эканамiчнага  i  функцыянальнага  пункту  гледжання,  i
месца, у якiм знаходзяцца самыя важныя бухгалтарскiя кнiгi.

                         III. Да артыкула 4

     Фiзiчная асоба,  якая пражывае на борце  марскога судна, не мае
нiякага сапраўднага месцажыхарства нi  ў адной з Дагаворных Дзяржаў,
лiчыцца рэзiдэнтам той Дагаворнай  Дзяржавы, у якой знаходзiцца порт
прыпiскi судна.

                 IV. Да артыкулаў 5, 6, 7, 13 i 24

     Разумеецца,  што  правы  па  разведцы  i эксплуатацыi прыродных
рэсурсаў разглядаюцца  як нерухомая маёмасць, што  знаходзiцца ў той
Дагаворнай Дзяржаве,  да марскога дна i нетраў якой яны адносяцца, i
што гэтыя правы лiчацца тымi,  што адносяцца да маёмасцi пастаяннага
прадстаўнiцтва   ў  гэтай  Дзяржаве.  Больш  таго,  разумеецца,  што
вышэйназваныя  правы  ўключаюць  права  на  ўдзел  у  актывах,  якiя
атрыманы ад такой разведкi або эксплуатацыi, або на карысць iх.

                     V. Да артыкулаў 6, 13 i 22

     Разумеецца, што тэрмiн "нерухомая маёмасць" не ўключае вiды, аб
якiх гаворыцца ў пункце 2 артыкула 12.

                         VI. Да артыкула 7

     У  дачыненнi да  пунктаў 1  i 2  артыкула 7, калi прадпрыемства
адной Дагаворнай  Дзяржавы прадае тавары  або вырабы або  ажжыцяўляе
камерцыйную дзейнасць у другой  Дагаворнай Дзяржаве праз размешчанае
ў ёй пастаяннае прадстаўнiцтва,  прыбытак пастаяннага прадстаўнiцтва
не  павiнен  вызначацца  на   аснове  агульнай  сумы,  што  атрымана
прадпрыемствам,  а павiнен  вызначацца толькi  на аснове  той часткi
даходу  прадпрыемства,   якая  адносiцца  да   сапраўднай  дзейнасцi
пастаяннага прадстаўнiцтва   ў   дачыненнi  да  такiх  продажаў  або
дзейнасцi.  У прыватнасцi, у выпадку кантрактаў на пошукi, пастаўку,
устаноўку або будаўнiцтва прамысловага,  камерцыйнага або навуковага
абсталявання або памяшканняў,  або дзяржаўных работ, у выпадку, калi
прадпрыемства мае пастаяннае прадстаўнiцтва, прыбытак, што адносiцца
да такога  пастаяннага  прадстаўнiцтва,  не  павiнен  вызначацца  на
аснове  агульнай  сумы  кантракта,  а  павiнен  вызначацца толькi на
аснове той часткi кантракта,  якая сапраўды ажыццяўляецца пастаянным
прадстаўнiцтвам  у  той  Дагаворнай  Дзяржаве,  у  якой  знаходзiцца
пастаяннае прадстаўнiцтва.  Прыбытак,  што адносiцца да  той  часткi
кантракта,   якая   ажыццяўляецца   галоўным  офiсам  прадпрыемства,
падлягае  падаткаабкладанню  толькi  ў  той   Дагаворнай   Дзяржаве,
рэзiдэнтам якой з'яўляецца прадпрыемства.

                      VII. Да артыкулаў 7 i 14

     Плацяжы, што атрымлiваюцца ў якасцi ўзнагароджання за тэхнiчныя
паслугi,  уключаючы вывучэнне  або паслугi  навуковага, геалагiчнага
або тэхнiчнага  характару, або за  кансультацыйныя, або наглядальныя
паслугi,  лiчацца  плацяжамi,  на  якiя  распаўсюджваюцца  палажэннi
артыкула 7 або артыкула 14.

                   VIII. Да артыкулаў 7, 14 i 24

     Разумеецца,   што   ў    выпадку   выплаты   заработнай   платы
прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы, капiтал якога поўнасцю або
часткова належыць  або кантралюецца, прама  або ўскосна, рэзiдэнтамi
другой   Дагаворнай  Дзяржавы,   такая  заработная   плата  падлягае
вылiчэнням   пры   падлiку   падаткаабкладаемага   прыбытку   такога
прадпрыемства,  за  выключэннем   выпадкаў,  калi  заработная  плата
адносiцца  да  прыбытку,  якi    вызвалены  ад  падатку.  Папярэдняя
прапанова  прымяняецца  адпаведна  да  заработнай  платы пры падлiку
падаткаабкладаемага прыбытку пастаяннага прадстаўнiцтва.
     У выпадку працэнтаў вышэйпададзенае  будзе  прымяняцца  толькi,
калi  працэнты  выплачваюцца  кампанii,  якая  з'яўляецца рэзiдэнтам
адной Дагаворнай Дзяржавы,  кампанiяй,  якая  з'яўляецца  рэзiдэнтам
другой Дагаворнай Дзяржавы,  у якой першая названая кампанiя валодае
непасрэдна 100 працэнтамi капiталу.

                    IX. Да артыкулаў 10, 11 i 12

     У  выпадку,  калi  падатак  быў  утрыманы  ў  крынiцы звыш сумы
падатку, што спаганяецца ў  адпаведнасцi з палажэннямi артыкулаў 10,
11  або 12,  заявы на  вяртанне залiшняй  сумы падатку  павiнны быць
пададзены ў  кампетэнтны орган той Дзяржавы,  якая ўтрымала падатак,
на працягу трох гадоў пасля заканчэння каляндарнага года, у якiм быў
утрыманы  падатак. Калi  падаткаплацельшчыкам падаецца  прэтэнзiя на
вяртанне,  аб чым  гаворыцца  ў  папярэдняй прапанове,  падатак, што
ўтрыманы ў крынiцы па стаўцы, што перавышае  тую, якая прадугледжана
ўмовамi Пагаднення, будзе вернуты своечасова.

                         X. Да артыкула 16

     Разумеецца,  што "bestuurder"  або "commissaris"  нiдэрландскай
кампанii абазначае  асоб, назначаных у якасцi  такiх агульным сходам
акцыянераў або любым iншым кампетэнтным  органам  такой  кампанii  i
ўпаўнаважаных ажыццяўляць  агульнае  кiраўнiцтва  кампанiяй i нагляд
адпаведна.

                         XI. Да артыкула 18

     Да той  пары, пакуль Беларусь  не можа ў  адпаведнасцi са сваiм
унутраным  заканадаўствам ажыццяўляць  права падаткаабкладання, якое
прадугледжана  пунктам 1  артыкула  18,  палажэннi гэтага  пункта на
дадзены момант  не дзейнiчаюць у  дачыненнi да пенсiй,  што атрыманы
рэзiдэнтам  Беларусi  ў  сувязi  з  работай  па  найму,  якая  раней
ажыццяўлялася ў Нiдэрландах. У дачыненнi да такiх пенсiй працягваюць
дзейнiчаць палажэннi ўнутранага заканадаўства Нiдэрландаў. Як толькi
кампетэнтны   орган   Беларусi   паведамляе   кампетэнтнаму   органу
Нiдэрландаў, што  Беларусь можа ажыццяўляць у  адпаведнасцi са сваiм
унутраным заканадаўствам права падаткаабкладання, якое прадугледжана
пунктам 1, дадзенае палажэнне пратакола спыняе сваё дзеянне.

                        XII. Да артыкула 23

     Разумеецца, што для падлiку скiдкi,  аб якой гаворыцца ў пункце
3 артыкула 23, вiды маёмасцi, аб  якiх гаворыцца ў пункце 1 артыкула
22, прымаюцца да ўвагi адносна кошту,  такiм чынам знiжанага на кошт
даўгоў,  iпатэчна забяспечаных па той маёмасцi,  i вiды маёмасцi, аб
якiх гаворыцца ў пункце 2 артыкула 22,  прымаюцца да  ўвагi  адносна
кошту, такiм  чынам  знiжанага  на  кошт  даўгоў,  што  адносяцца да
пастаяннага прадстаўнiцтва або пастаяннай базы.
     У  сведчанне  чаго  нiжэйпадпiсаныя,  адпаведным  чынам  на тое
ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзены Пратакол.

     Здзейснена ў  Гаазе 26 сакавiка  1996 г. у  двух экземплярах на
нiдэрландскай,  беларускай  i  англiйскай  мовах,  прычым тры тэксты
маюць аднолькавую  сiлу. У выпадку любога  разыходжання ў тлумачэннi
памiж нiдэрландскiм  i  беларускiм  тэкстам  перавагу  мае англiйскi
тэкст.

За Урад Рэспублiкi Беларусь                                  М.Чыгiр



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations