ПАГАДНЕННЕ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ КАМIТЭТАМ ДЗЯРЖАЎНАГА
КАНТРОЛЮ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ПАДЛIКОВАЙ ПАЛАТАЙ УКРАIНЫ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 7 чэрвеня 2001 г.
Камiтэт дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь i Падлiковая
палата Украiны, якiя далей будуць называцца Бакi,
кiруючыся прынцыпамi ўзаемнай павагi, даверу, раўнапраўя,
партнёрства i cупрацоўнiцтва,
выяўляючы ўзаемнае iмкненне да ўдасканалення i павышэння
эфектыўнасцi дзяржаўнага фiнансавага кантролю ў абедзвюх дзяржавах,
паляпшэння парадку i метадаў яго рэалiзацыi,
дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Бакi ў рамках сваёй кампетэнцыi супрацоўнiчаюць па наступных
асноўных накiрунках:
вывучэнне практыкi рэалiзацыi кантрольных функцый у структуры
ўлады дзяржаў - удзельнiц Пагаднення;
абмен вопытам работы i iнфармацыйнымi матэрыяламi ў галiне
ўдасканалення дзяржаўнага кантролю;
абмен вопытам у галiне ўдасканалення метадалогii кантрольнай
дзейнасцi;
узаемадзеянне ў сферы прафесiйнага навучання i павышэння
квалiфiкацыi кадраў;
правядзенне сумесных мерапрыемстваў.
Артыкул 2
Бакi ў рамках сваiх паўнамоцтваў аказваюць узаемную дапамогу
пры правядзеннi кантрольных мерапрыемстваў у адносiнах законнасцi,
рацыянальнасцi i мэтазгоднасцi выкарыстання мiнiстэрствамi,
ведамствамi i арганiзацыямi дзяржаў - удзельнiц Пагаднення
фiнансавай, крэдытнай i iншых вiдаў узаемадапамогi, якая аказваецца
па дзяржаўнай лiнii ў межах заключаных эканамiчных пагадненняў.
Бакi на аснове асобнай дамоўленасцi могуць утвараць двухбаковыя
групы для правядзення сумесных кантрольных мерапрыемстваў.
Рашэнне аб правядзеннi кантрольнага мерапрыемства прымаецца ў
адпаведнасцi з парадкам, якi вызначаецца заканадаўствам адпаведна
Рэспублiкi Беларусь i Украiны.
Артыкул 3
Бакi, кiруючыся дзеючым заканадаўствам сваёй дзяржавы аб
абароне дзяржаўнай або iншай тайны, якая ахоўваецца законам,
забяспечваюць канфiдэнцыяльнасць атрымлiваемай iнфармацыi.
Артыкул 4
Бакi абменьваюцца iнфармацыяй i вопытам удасканалення
кантрольнай дзейнасцi, прафесiйнай падрыхтоўкi i павышэння
квалiфiкацыi cваiх супрацоўнiкаў, узаемадзейнiчаюць па пытаннях
арганiзацыi i правядзення семiнараў, канферэнцый i кансультацый.
Бакi абменьваюцца прафесiйнай iнфармацыяй i методыкамi па пытаннях
ажыццяўлення кантролю.
Артыкул 5
Гэтае Пагадненне не павiнна перашкаджаць Бакам, якiя
дамаўляюцца, прымаць меры, якiя яны лiчаць патрэбнымi для абароны
iнтарэсаў сваiх дзяржаў або якiя неабходны для выканання мiжнародных
дагавораў у галiне кантролю.
Бакi адразу ж паведамляюць адзiн аднаму пра змены дзеючага
заканадаўства, якiя датычацца выканання ўмоў гэтага Пагаднення.
Артыкул 6
Нiшто ў гэтым Пагадненнi не перашкаджае ажыццяўленню Бакамi,
якiя дамаўляюцца, адносiн, што не супярэчаць мэтам i ўмовам гэтага
Пагаднення, з кантрольнымi органамi iншых дзяржаў, мiжнароднымi
арганiзацыямi.
Артыкул 7
Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання i
дзейнiчае на працягу пяцi гадоў. Дзеянне гэтага Пагаднення
аўтаматычна працягваецца на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi нi
адзiн з Бакоў не менш чым за тры месяцы да заканчэння тэрмiну
дзеяння гэтага Пагаднення пiсьмова не паведамiць аб сваiм жаданнi
спынiць яго дзеянне.
Здзейснена 7 чэрвеня 2001 года ў г.Кiеве ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым усе тэксты маюць
аднолькавую юрыдычную сiлу.
|