ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ ФЕДЭРАЛЬНАЙ СЛУЖБАЙ РАСII ПА ГIДРАМЕТЭАРАЛОГII
I МАНIТОРЫНГУ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ I ГАЛОЎНЫМ УПРАЎЛЕННЕМ
ПА ГIДРАМЕТЭАРАЛОГII ПРЫ САВЕЦЕ МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АБ НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 8 кастрычнiка 1993 г.
Федэральная служба Расii па гiдраметэаралогii i манiторынгу
навакольнага асяроддзя (Расгiдрамет) i Галоўнае ўпраўленне па
гiдраметэаралогii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
(Галоўгiдрамет Рэспублiкi Беларусь), названыя ў далейшым "Бакi",
кiруючыся дамоўленасцю, якая выцякае з Пагаднення аб
узаемадзеяннi ў галiне гiдраметэаралогii дзяржаў - членаў СНД ад 8
лютага 1992 г.,
прыдаючы вялiкае значэнне развiццю навукова-тэхнiчнага
супрацоўнiцтва ў галiне гiдраметэаралогii на аснове прынцыпаў i
працэдур Сусветнай метэаралагiчнай арганiзацыi (СМА) i развiццю
сумесных даследаванняў i распрацовак у галiне гiдраметэаралогii i
манiторынгу навакольнага асяроддзя,
усведамляючы неабходнасць правядзення скаардынаваных як
фундаментальных, так i прыкладных даследаванняў, якiя прадстаўляюць
узаемную цiкавасць,
прызнаючы важнасць функцыянавання сiстэм назiранняў, развiцця i
ўдасканалення сiстэм рэгулярнага атрымання i выкарыстання
гiдраметэаралагiчнай iнфармацыi ў iнтарэсах забеспячэння бяспекi
насельнiцтва i эканомiкi сваiх краiн i iмкнучыся да ўзгодненых
дзеянняў у галiне абмену гiдраметэаралагiчнай iнфармацыяй, уключаючы
iнфармацыю аб небяспечных i стыхiйных гiдраметэаралагiчных з'явах,
жадаючы ўзняць эфектыўнасць сумесных даследаванняў i работ у
мэтах дасягнення вынiкаў, адпавядаючых сусветнаму ўзроўню,
згадзiлiся ў наступным:
Артыкул 1
Супрацоўнiцтва здзяйсняецца ў адпаведнасцi з комплекснай
аператыўна-вытворчай i навукова-даследчай праграмай, узгодненай
Бакамi ў межах сапраўднага Пагаднення (далей па тэксце - Праграма).
Артыкул 2
Бакi прымуць усе магчымыя меры для забеспячэння, з улiкам
сусветных дасягненняў i тэндэнцый навукова-тэхнiчнага прагрэсу,
арганiзацыi i каардынацыi работ у межах ажыццяўляемага
супрацоўнiцтва, напраўленыя на выкананне наступных асноўных задач:
1. Функцыянаванне сетак наземных гiдраметэаралагiчных
назiранняў, якiя забяспечваюць прасторава-часавае вырашэнне
атрымлiваемых даных у адпаведнасцi з рэкамендацыямi СМА, пры
захаваннi сетак, аднесеных раней да рэперных, векавых, другiх
выдзеленых пунктаў назiранняў, а таксама будуць iмкнуца да захавання
формы парадку, патокаў i аб'ёмаў узаемнага абмену данымi назiранняў
i прагнастычнай iнфармацыяй гiдраметэаралагiчнага, акiянаграфiчнага,
гелеаграфiчнага i iншага характару (далей - гiдраметэаралагiчнага)
на бязвыплатнай аснове з улiкам абавязковага выканання функцый,
стандартаў i працэдур, устаноўленых дзеючымi настаўленнямi,
кiраўнiцтвамi i Тэхнiчным рэгламентам СМА, i забеспячэння
аператыўна-прагнастычнай дзейнасцi Бакоў.
2. Стварэнне тэхнiчных сродкаў i адзiных метадаў назiранняў,
вымярэнняў, апрацоўкi, перадачы гiдраметэаралагiчных даных i
давядзення да спажыўцоў дыягнастычнай i прагнастычнай
гiдраметэаралагiчнай iнфармацыi.
3. Забеспячэнне адзiнай тэхналогii апрацоўкi i захавання
рэжымнай гiдраметэаралагiчнай iнфармацыi, фармiраванне банкаў даных,
уключаючы абмен праграмна-матэматычным забеспячэннем, якое
выкарыстоўваецца для гэтых мэт, на ўзаемнаўзгодненых умовах.
4. Абмен iнфармацыяй адносна праграм работ i плануемай
дзейнасцi, якiя прадстаўляюць узаемную цiкавасць, а таксама абмен
адпаведнымi публiкацыямi.
Абмен iнфармацыяй па пытаннях радыяцыйна-экалагiчнага
манiторынгу прыроднага асяроддзя, якiя прадстаўляюць узаемную
цiкавасць.
5. Стварэнне рэжымна-даведачных дапаможнiкаў у iнтарэсах
гiдраметэаралагiчнага забеспячэння гаспадарчай дзейнасцi.
6. Захаванне адзiнай канцэпцыi вяддзення воднага кадастра.
7. Распрацоўка прапаноў па павышэнню эфектыўнасцi выкарыстання
матэрыялаў гiдраметэаралагiчных назiранняў, у тым лiку
спадарожнiкавых, а таксама метадаў i тэхнiчных сродкаў,
выкарыстоўваемых у галiне гiдраметэаралогii, актыўных уздзеянняў,
манiторынгу навакольнага асяроддзя i г.д.
8. Абмен iнфармацыяй аб метадах i формах гiдраметзабеспячэння
ва ўмовах перахода да рыначных адносiн.
9. Удзел у вырашэннi глабальных i рэгiянальных праблем
навакольнага асяроддзя, уключаючы яго манiторынг, вывучэнне стану
азонавага слоя i змянення клiмату.
10. Выпрацоўка стратэгii рэагавання на надзвычайныя
гiдраметэаралагiчныя i экалагiчныя сiтуацыi, уключаючы стварэнне
адпаведнай сiстэмы аператыўнага апавяшчэння.
11. Аказанне ўсебаковага садзейнiчання ў ажыццяўленнi
кантрактаў, якiя заключаюцца памiж кампетэнтнымi ўстановамi дзвюх
дзяржаў, па пытаннях узаемных паставак прыбораў i абсталявання i
ўзаемнага камандзiравання спецыялiстаў.
12. Садзейнiчанне мясцовым i, у прыватнасцi, прыгранiчным
гiдраметэаралагiчным органам ва ўстанаўленнi кантактаў для абмену
гiдраметэаралагiчнай iнфармацыяй i вопытам арганiзацыi работ.
13. Правядзенне ўзаемных кансультацый па канкрэтных задачах i
праектах, выконваемых у адпаведнасцi з рэкамендацыямi i ў рамках
праграм СМА, ААН па навакольным асяроддзi (ЮНЭП) i iншых мiжнародных
арганiзацый.
Артыкул 3
Расгiдрамет абавязуецца ў межах сваёй кампетэнцыi:
1. Выконваць мiжнародныя абавязацельствы Сусветнага
метэаралагiчнага цэнтра (СМЦ), Масква, Рэгiянальнага цэнтра
занальных прагнозаў (РЦЗП), Масква, Сусветнага цэнтра даных (СЦД),
Обнiнск, Сусветнага цэнтра радыяцыйных даных (Галоўная геафiзiчная
абсерваторыя iм.Ваейкава), Санкт-Пецярбург i прадставiць
Галоўгiдрамету Рэспублiкi Беларусь iнфармацыю ва ўстаноўленым СМА,
Мiжнароднай акiянаграфiчнай камiсiяй (МАК), Мiжнародным саветам
навуковых саюзаў (МСНС) i Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай
авiяцыi (IКАО) парадку.
2. Перадаваць у адрас Галоўгiдрамета Рэспублiкi Беларусь
гiдраметэаралагiчную iнфармацыю згодна з Праграмай.
3. Даваць неабходную iнфармацыю аб распрацоўцы прапаноў па
асноватворных прынцыпах дзейнасцi ў галiне гiдраметэаралогii i
манiторынгу стану навакольнага асяроддзя, якiя могуць закранаць
iнтарэсы Рэспублiкi Беларусь.
4. Забяспечваць кансультатыўную падтрымку, а ў неабходных
выпадках непасрэдны ўдзел падведамасных навуковых устаноў у
распрацоўцы фундаментальных i прыкладных навукова-даследчых,
экспедыцыйных i вопытна-канструктарскiх работ па праблемах
гiдраметэаралогii i манiторынгу стану навакольнага асяроддзя, якiя
выклiкаюць узаемную цiкавасць, а таксама выкарыстанне сродкаў
касмiчнай тэхнiкi i iнфармацыi.
5. Арганiзаваць сумесную распрацоўку нарматываў, правiл,
стандартаў, методык i праграм назiранняў i вымярэнняў, агульных
працэдур тэлесувязi, адзiных для ўжывання на тэрыторыi Расiйскай
Федэрацыi i Рэспублiкi Беларусь.
6. Iнфармаваць Галоўгiдрамет Рэспублiкi Беларусь аб праводзiмых
змяненнях у сiстэме i метадалогii назiранняў.
7. Даваць Галоўгiдрамету Рэспублiкi Беларусь праграмныя сродкi,
распрацаваныя i прынятыя ў Цэнтральных метадычных камiсiях у сiстэме
Дзяржкамгiдрамета СССР да 01.01.1992, па кошце паслуг капiравання i
ўкаранення.
8. Садзейнiчаць стварэнню нацыянальнага фонду даных Рэспублiкi
Беларусь на ўзаемнаўзгодненых умовах.
9. Забяспечваць захаванасць гiстарычных i цякучых даных аб
стане прыроднага асяроддзя на тэхнiчных носьбiтах у Мiждзяржаўным
фондзе даных.
10. Даваць Галоўгiдрамету Рэспублiкi Беларусь даныя па
прыгранiчных з Беларуссю тэрыторыях Расii, неабходныя пры выкананнi
навукова-даследчых i аператыўна-метадычных работ для патрэб
Беларусi.
11. Даваць Галоўгiдрамету Рэспублiкi Беларусь правы
выкарыстання даных па тэрыторыi Расiйскай Федэрацыi пры выкананнi
навукова-даследчых i аператыўна-вытворчых работ для патрэб Беларусi.
12. Не скарыстоўваць у аператыўнай i iншай рабоце
навукова-даследчых устаноў, Гiдраметэаралагiчнага
навукова-даследчага цэнтра Расiйскай Федэрацыi i iншых
падраздзяленняў Расгiдрамета матэрыялаў гiдраметэаралагiчных
назiранняў iншых арганiзацый Рэспублiкi Беларусь, не прайшоўшых
экспертызу ў вызначаным парадку ў Галоўгiдрамеце Рэспублiкi
Беларусь.
13. Па просьбе Галоўгiдрамета Рэспублiкi Беларусь прадстаўляць
яго iнтарэсы ў пытаннях мiжнароднага супрацоўнiцтва.
Артыкул 4
Галоўгiдрамет Рэспублiкi Беларусь абавязуецца ў межах сваёй
кампетэнцыi:
1. Iнфармаваць Расгiдрамет аб прынцыповых прапановах па
фармiраваннi палiтыкi ў галiне гiдраметэаралогii, уключаючы
спадарожнiкавую, актыўных уздзеянняў i манiторынгу стану
навакольнага асяроддзя, якiя могуць закранаць iнтарэсы Расгiдрамета;
iнфармаваць аб праводзiмых змяненнях у сiстэме i метадалогii
назiранняў.
2. Перадаваць у СМЦ (Масква), СЦД (Обнiнск) i iншыя
рэгiянальныя i спецыялiзаваныя цэнтры аператыўную i рэжымную
гiдраметiнфармацыю i даныя аб забруджваннi прыроднага асяроддзя
згодна з Праграмай.
3. Даваць Расгiдрамету правы выкарыстання даных па тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь пры выкананнi навукова-даследчых i
аператыўна-вытворчых работ для патрэб Расii.
4. Захаваць iснуючы парадак справаздачнасцi i спiсання
матэрыялаў фонду даных аб стане прыроднага асяроддзя да ўвядзення
новых рэгламентуючых дакументаў.
5. Забяспечваць эфектыўную работу, развiццё i рацыяналiзацыю
сiстэм назiранняў i тэлесувязi, якiя належаць Галоўгiдрамету
Рэспублiкi Беларусь, для задавальнення патрэб узаемнаўзгодненага
абмену данымi.
6. У мэтах удасканалення нарматываў, правiл, стандартаў у
галiне гiдраметэаралогii, актыўных уздзеянняў i манiторынгу стану
навакольнага асяроддзя перадаваць аналiтычныя даныя аб эфектыўнасцi
iх выкарыстання ў практычнай дзейнасцi.
7. Па просьбе Расгiдрамета прадстаўляць яго iнтарэсы ў пытаннях
мiжнароднага супрацоўнiцтва.
Артыкул 5
1. Супрацоўнiцтва па сапраўднаму Пагадненню будзе здзяйсняцца
шляхам каардынацыi, кааперацыi i сумеснага правядзення работ на
аснове ўзгодненых праграм, планаў, дагавораў i кантрактаў,
заключаемых прадстаўнiкамi Бакоў.
2. Бакi прымуць меры для таго, каб названыя праграмы, планы,
дагаворы i кантракты прадугледжвалi выкананне канкрэтных
аператыўна-вытворчых, навукова-даследчых, праектна-канструктарскiх i
эксперыментальных работ.
3. Пры пеабходнасцi для вырашэння выбраных важных праблем
Бакамi могуць стварацца сумесныя навукова-тэхнiчныя цэнтры,
лабараторыi, часовыя сумесныя калектывы, пры неабходнасцi - з
прыцягненнем iншых дзяржаў.
4. Для арганiзацыi i каардынацыi работ па выкананнi асобных
праграм i iх раздзелаў будуць прызначацца галаўныя арганiзацыi,
адказныя за выкананне заданняў, а таксама за падрыхтоўку праектаў
дэталiзаваных праграм супрацоўнiцтва, дагавораў i iншых прапаноў.
5. Бакi будуць садзейнiчаць арганiзацыi работ па адукацыi,
падрыхтоўцы спецыялiстаў, павышэнню квалiфiкацыi кадраў, уключаючы
практыку студэнтаў вышэйшых i сярэднiх навучальных устаноў.
Артыкул 6
Умовы, формы i парадак фiнансавання праводзiмых сумесных работ,
перадачы i выкарыстання навукова-тэхнiчных вынiкаў, атрыманых пры
ажыцяўленнi праграм супрацоўнiцтва, i правы ўласнасцi на iх будуць
вызначацца па ўзгадненню Бакоў, уключаючы дагаворы i/або кантракты,
або на ўзаемаўзгодненым фiнансаваннi сумесных праграм i праектаў.
Артыкул 7
1. Для арганiзацыi i каардынацыi сумесных работ па выкананнi
Пагаднення, праграм i планаў супрацоўнiцтва, аналiзу яго стану i
прыняцця ўзгодненых рашэнняў па супрацоўнiцтве ў цэлым Бакi
дамовiлiся рэгулярна праводзiць афiцыйныя сустрэчы Бакоў, на якiх:
1.1. разглядаць i зацвярджаць праграмы i планы супрацоўнiцтва,
уключаючы правядзенне нарад i iншых мерапрыемстваў па супрацоўнiцтве
ў рамках Пагаднення;
1.2. вызначаць найбольш эфектыўныя формы супрацоўнiцтва для
вырашэння канкрэтных задач i пры неабходнасцi ствараць з гэтай мэтай
спецыяльныя (часовыя) рабочыя групы i групы экспертаў;
1.3. распрацоўваць прапановы па аб'ёмах i крынiцах фiнансавання
сумесных праграм i праектаў навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ (НДР i ВКР);
1.4. разглядаць iнфармацыю аб ходзе i вынiках выканання праграм
i прымаць меры па iх эфектыўным выкананнi;
1.5. распрацоўваць прапановы па арганiзацыi супрацоўнiцтва,
уключаючы спецыялiзацыю i кааперацыю вытворчасцi, а таксама
ўкараненне атрыманых вынiкаў;
1.6. разглядаць пытаннi ўласнасцi i прававой аховы
атрымлiваемых вынiкаў на аснове дамоўленасцей, дзеючых у гэтай
галiне памiж дзяржавамi Бакоў;
1.7. ажыццяўляць тлумачэнне палажэнняў i артыкулаў Пагаднення,
а пры неабходнасцi iх удакладненне i дапаўненне.
2. Афiцыйныя сустрэчы Бакоў праводзяцца па меры неабходнасцi,
але не радзей аднаго разу ў два гады пачаргова ў дзяржавах Бакоў.
Месца i тэрмiн правядзення, як правiла, вызначаюцца на папярэднiм
пасяджэннi. Выдаткi па арганiзацыi пасяджэння нясе прымаючы Бок.
Артыкул 8
1. Бакi будуць прымаць меры для ажыццяўлення шырокага абмену
навукова-тэхнiчнымi вынiкамi, якiя ў iх маюцца, на ўзаемапрымальных
умовах з мэтай iх аператыўнага ўкаранення.
2. Бакi будуць у выпадку неабходнасцi праводзiць на двухбаковай
аснове ўзаемныя кансультацыi па пытаннях закупу ў другiх краiнах
лiцэнзiй i "ноу-хау", а таксама па пытаннях навукова-тэхнiчнай
кааперацыi з арганiзацыямi iншых краiн у сувязi з правядзеннем
сумесных работ, прадугледжаных праграмамi супрацоўнiцтва ў межах
гэтага Пагаднення.
Артыкул 9
Iнтелектуальная або iншая ўласнасць аднаго з Бакоў,
перададзеная безвыплатна ў межах сапраўднага Пагаднення другому
Боку, не можа быць выкарыстана для мэт атрымання прыбытку без
папярэдняга ўзгаднення Боку - уладальнiка ўласнасцi.
Артыкул 10
Бакi не нясуць адказнасцi па абавязацельствах, прынятых на
аснове дагавораў i кантрактаў, заключаных памiж iх органамi па-за
рамкамi сапраўднага Пагаднення.
Артыкул 11
Спрэчкi, якiя ўзнiкаюць памiж Бакамi i датычацца правоў i
абавязкаў па сапраўднаму Пагадненню, павiнны вырашацца шляхам
перагавораў памiж Бакамi.
Артыкул 12
Кароткатэрмiновыя камандзiраваннi спецыялiстаў будуць
ажыццяўляцца за кошт сродкаў Боку, зацiкаўленага ў вырашэннi
пытанняў. У выпадку ўзаемнай зацiкаўленасцi - на парытэтных
пачатках.
У выпадку заключэння дагавораў (кантрактаў) умовы
камандзiравання спецыялiстаў вызначаюцца ў гэтых дагаворах
(кантрактах).
Артыкул 13
Спецыялiстам, камандзiраваным адным з Бакоў, гарантуецца, у
выпадку неабходнасцi, медыцынская дапамога за кошт прымаючага Боку.
Артыкул 14
Сапраўднае Пагадненне не закранае правоў i абавязацельстваў
Бакоў, якiя вынiкаюць з iншых пагадненняў, заключаных памiж iмi або
памiж iмi i iншымi органамi iх дзяржаў, а таксама памiж iмi i iншымi
бакамi.
Артыкул 15
Бакi будуць неадкладна iнфармаваць адзiн аднаго аб узнiкненнi
абставiн, якiя перашкаджаюць цi могуць перашкодзiць выкананню
абавязацельстваў па сапраўднаму Пагадненню, i ўзгадняць
мерапрыемствы для вырашэння ўзнiкшых праблем.
Артыкул 16
Бакi, пры неабходнасцi, будуць узаемна садзейнiчаць
працаўладкаванню сваiх спецыялiстаў у выпадку iх пераезду на месца
жыхарства ў дзяржаву другога Боку.
Артыкул 17
Сапраўднае Пагадненне можа быць дапоўнена або зменена па
ўзаемнай згодзе памiж Бакамi. Дапаўненнi i змяненнi афармляюцца
пратаколамi.
Артыкул 18
Сапраўднае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання. Яно
заключаецца на адзiн год i будзе аўтаматычна прадаўжацца на
наступныя аднагадовыя перыяды, калi нi адзiн з Бакоў не заявiць аб
сваiм жаданнi спынiць яго дзеянне шляхам пiсьмовага паведамлення за
шэсць месяцаў да заканчэння тэрмiну дзеяння Пагаднення.
Здзейснена ў г.Маскве 8 кастрычнiка 1993 года ў двух
экзэмплярах, кожны на беларускай i рускай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Галоўнае ўпраўленне За Федэральную службу
па гiдраметэаралогii Расii па гiдраметэаралогii
пры Савеце Мiнiстраў i манiторынгу акружаючага
Рэспублiкi Беларусь асяроддзя
Ю.М.Пакумейка А.I.Бядрыцкi
|