ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ АРГАНIЗАЦЫЯЙ АБ'ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ I РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ
АДНОСНА СТВАРЭННЯ ПЕРАХОДНАГА АДДЗЯЛЕННЯ АРГАНIЗАЦЫI
АБ'ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ У МIНСКУ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 15 мая 1992 г.
Арганiзацыя Аб'яднаных Нацый i Урад Рэспублiкi Беларусь,
прымаючы да ўвагi, што Урад Рэспублiкi Беларусь выявiў сваю
зацiкаўленасць у тым, каб Арганiзацыя Аб'яднаных Нацый стварыла
Пераходнае аддзяленне ў Мiнску з мэтай падтрымкi i замацавання
нацыянальных намаганняў, накiраваных на рашэнне найбольш важных
праблем эканамiчнага развiцця i садзеяння паскарэнню сацыяльнага
прагрэсу i павышэнню ўзроўня жыцця, а таксама з мэтай
распаўсюджвання iнфармацыi i павышэння дасведчанасцi грамадскасцi аб
ролi i дзейнасцi арганiзацыi;
прымаючы да ўвагi, што Урад Рэспублiкi Беларусь згодзен
забяспечыць усе неабходныя ўмовы для таго, каб Пераходнае аддзяленне
мела магчымасць поўнасцю i эфектыўна выконваць свае функцыi,
уключаючы свае намечаныя праграмы работы i любыя звязаныя з гэтым
вiды дзейнасцi, i ажыццяўляць свае мэты ў супрацоўнiцтве i
каардынацыi з Урадам i народам Рэспублiкi Беларусь;
улiчваючы, што Урад Рэспублiкi Беларусь згодзен прымяняць да
Пераходнага аддзялення, як арганiзацыйнага падраздзялення
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, i яго службовых асобаў адпаведныя
палажэннi Канвенцыi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый аб прывiлеях i
iмунiтэтах;
жадаючы заключыць пагадненне з мэтай рэгулявання пытанняў,
звязаных са стварэннем у Мiнску Пераходнага аддзялення Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый;
у духу дружалюбнага супрацоўнiцтва дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Вызначэннi
Для мэты сапраўднага Пагаднення прымяняюцца наступныя
вызначэннi:
(а) "Аддзяленне" абазначае Пераходнае аддзяленне Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый, арганiзацыйнае падраздзяленне, праз якое
Арганiзацыя Аб'яднаных Нацый ажыццяўляе дапамогу i супрацоўнiцтва ў
рэалiзацыi праграм, а таксама галiне грамадскай iнфармацыi, яно можа
ўключаць дапаможныя аддзяленнi на месцах, якiя ствараюцца ў краiне;
(б) "Урад" абазначае Урад Рэспублiкi Беларусь;
(в) "Адпаведныя органы ўлады" абазначае цэнтральныя, мясцовыя i
iншыя кампетэнтныя органы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь;
(г) "Канвенцыя" абазначае Канвенцыю аб прывiлеях i iмунiтэтах
Аб'яднаных Нацый, прынятую Генеральнай Асамблеяй Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый 13 лютага 1946 г.;
(д) "Бакi" абазначае Арганiзацыю Аб'яднаных Нацый i Урад
Рэспублiкi Беларусь;
(е) "Кiраўнiк Аддзялення" абазначае службовую асобу, якая
ўзначальвае Пераходнае аддзяленне Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый;
(ж) "Службовыя асобы Аддзялення" абазначае Кiраўнiка Аддзялення
i ўсiх яго штатных членаў, незалежна ад нацыянальнасцi, нанятых у
адпаведнасцi з Правiламi i Палажэннямi Арганiзацыi Аб'яднанных Нацый
аб персанале, за выключэннем асоб, набраных на месцах i нанятых на
ўмовах пагадзiннай аплаты, як прадугледжана рэзалюцыяй 76(1)
Генеральнай Асамблеi ААН ад 7 снежня 1946 г.;
(з) "Эксперты ў камандзiроўках па справах Аб'яднаных Нацый"
абазначае асоб, iншых чым службовыя асобы Аддзялення цi асобы, якiя
выконваюць даручэннi ад iмя Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i якiя
ажыццяўляюць мiсii ў рамках артыкула VI-га i VII-га Канвенцыi;
(i) "Асобы, якiя займаюцца дзейнасцю ад iмя Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый" абазначае iндывiдуальных выканаўцаў па кантрактах,
iншых чым службовыя асобы, нанятыя Аддзяленнем для выканання цi
садзеяння ў выкананнi яго праграм або iншай звязанай з гэтым
дзейнасцю;
(к) "Памяшканнi Аддзялення" абазначае ўсе памяшканнi, занятыя
Аддзяленнем або дапаможнымi аддзяленнямi на месцах, уключаючы
абсталяванне i збудаваннi, прадстаўленыя ў карыстанне цi займаемыя,
эксплуатуемыя Арганiзацыяй Аб'яднаных Нацый у Рэспублiкi Беларусь i
заяўленыя як такiя Ураду;
(л) "ПРААН" абазначае Праграму развiцця Арганiзацыi Аб'яднаных
Нацый;
(м) "Арганiзацыя" абазначае Арганiзацыю Аб'яднаных Нацый;
(н) "Краiна" абазначае Рэспублiку Беларусь.
Артыкул 2
Мэта i сфера дзейнасцi
Аддзяленне:
1. Супрацоўнiчае з Урадам у рэалiзацыi праграм дапамогi,
накiраваных на садзеянне эканамiчнаму развiццю i сацыяльнаму
прагрэсу, шляхам правядзення даследаванняў i аналiзу эканамiчнага
становiшча i сацыяльных праблем, тэхнiчнага супрацоўнiцтва,
падрыхтоўкi персаналу i распаўсюджвання iнфармацыi.
2. Каардынуе работу ПРААН, УВКВ*, ЮНIСЕФ**, ЮНЕП*** i другiх
органаў Арганiзацыi ў краiне ў адпаведнасцi з прынятымi рэзалюцыямi,
рашэннямi, палажэннямi, правiламi i нормамi ААН.
______________________________
*"УВКБ" абазначае Упраўленне Вярхоўнага камiсара па справах
бежанцаў.
**"ЮНIСЕФ" абазначае Дзiцячы фонд ААН.
***"ЮНЕП" абазначае Праграму ААН па навакольнаму асяроддзю.
3. Ажыццяўляе iншую дзейнасць, якая можа быць даручана
Аддзяленню Генеральным Сакратаром ААН.
4. Пры неабходнасцi органы i праграмы ААН могуць заключаць
дадатковыя пагадненнi з Урадам Рэспублiкi Беларусь, якiя адносяцца
да iх праектаў дапамогi, як прадугледжана артыкулам 18, прыведзеным
нiжэй.
Артыкул 3
Юрыдычная асоба i юрыдычная праваздольнасць
Арганiзацыя Аб'яднаных Нацый, якая дзейнiчае праз Аддзяленне,
валодае праваздольнасцю:
(а) заключаць дагаворы;
(б) набываць рухомую i нерухомую маёмасць i распараджацца ёй;
(в) заводзiць справу ў судзе.
Артыкул 4
Прымяненне Канвенцыi
Канвенцыя прымянiма да Аддзялення, яго маёмасцi, фондаў i
актываў, яго службовых асоб i экспертаў у камандзiроўках па справах
Аб'яднаных Нацый у краiне.
Артыкул 5
Статус Аддзялення
1. Арганiзацыя Аб'яднаных Нацый стварае i падтрымлiвае
Пераходнае аддзяленне ў краiне ў мэтах ажыццяўлення сваёй дзейнасцi
ў адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем цi любымi другiмi дадатковымi
пагадненнямi, якiя ўпамiнаюцца нiжэй у артыкуле 18.
2. Арганiзацыя Аб'яднаных Нацый, яе маёмасць, фонды i актывы,
дзе б i ў чыiм бы распараджэннi яны нi знаходзiлiся, карыстаюцца
iмунiтэтам ад любой формы судовага ўмяшання, за выключэннем
выпадкаў, калi Арганiзацыя сама вiдавочна адмаўляецца ад iмунiтэту ў
якiм-небудзь асобным выпадку. Мяркуецца, аднак, што нiякая адмова ад
iмунiтэту не распаўсюджваецца на судова-выканаўчыя меры.
3(а). Памяшканнi Аддзялення недатыкальныя. Маёмасць i актывы
Аддзялення, дзе б i ў чыiм бы распараджэннi яны нi знаходзiлiся, не
падлягаюць вобыску, рэквiзiцыi, канфiскацыi, экспрапрыяцыi i любой
другой форме ўмяшання шляхам выканаўчых, адмiнiстрацыйных, судовых
цi заканадаўчых дзеянняў.
(б) Адпаведныя ўлады маюць права ўваходзiць у будынак
Аддзялення для выканання якiх-небудзь афiцыйных функцый толькi са
спецыяльнага дазволу Кiраўнiка Аддзялення i на ўмовах, адобраных iм.
4. Адпаведныя ўлады ўдзяляюць належную ўвагу забеспячэнню
бяспекi i абароны Аддзялення i сочаць за тым, каб спакой Аддзялення
не парушаўся неправамоцным пранiкненнем асоб або груп людзей з боку,
цi беспарадкамi ў раёнах непасрэднага прылягання.
5. Архiвы Аддзялення i ўвогуле ўсе дакументы, якiя належаць
яму, дзе б i ў чыiм бы распараджэннi нi знаходзiлiся, недатыкальныя.
Артыкул 6
Фонды, актывы i другая маёмасць Аддзялення
1. Не будучы абмежаваным фiнансавым кантролем, рэгламентамi цi
мараторыямi любога роду,
Аддзяленне:
а) можа ўтрымлiваць i выкарыстоўваць фонды, золата цi вэксаля i
iншыя дакументы любога роду, якiя могуць быць прадметам здзелак,
адкрываць i весцi рахункi ў любой валюце i ператвараць любую валюту,
што знаходзiцца ў iх распараджэннi, у любую другую валюту;
б) можа пераводзiць свае фонды, золата або валюту з адной
краiны ў другую цi ў межах любой краiны, другiм арганiзацыям або
ўстановам сiстэмы Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый;
в) карыстаецца найбольш спрыяльным юрыдычна даступным абменным
курсам для сваiх фiнансавых аперацый.
2. Аддзяленне, яго актывы, даходы i другая маёмасць:
а) вызваляюцца ад усiх прамых падаткаў, падатку на дабаўленую
вартасць, камiсiй, збораў цi пошлiн; мяркуецца, аднак, што
Аддзяленне не прэтэндуе на вызваленне ад падаткаў, якiя фактычна
з'яўляюцца платай за камунальныя паслугi i якiя прадастаўляюцца
дзяржавай цi органам, якi знаходзiцца пад дзяржаўным кантролем, па
цвёрдай стаўцы ў адпаведнасцi з аб'ёмам аказаных паслуг, якiя можна
канкрэтна вызначыць, апiсаць i пералiчыць;
б) вызваляецца ад мытных пошлiн, iмпартных i экспартных забарон
i абмежаванняў пры ўвозе i вывазе Аддзяленнем рэчаў для службовага
выкарыстання. Мяркуецца, аднак, што рэчы, якiя ўвозяцца ў выключэнне
з агульных правiл, не будуць прадавацца ў краiне, у якую яны ўвезены
iнакш як на ўмовах, узгодненых з Урадам;
в) вызваляецца ад мытных збораў, iмпартных н экспартных забарон
i абмежаванняў пры ўвозе i вывазе ўласных выданняў.
Артыкул 7
Службовыя асобы Аддзялення
1. Службовыя асобы Аддзялення:
а) не падлягаюць судовай адказнасцi за сказанае цi напiсанае
iмi i за ўсе дзеяннi, учыненыя iмi ў якасцi службовай асобы. Гэты
iмунiтэт сапраўдны i пасля заканчэння тэрмiну службы ў Аддзяленнi;
б) вызваляюцца ад падаткаабкладання на аклады i ўзнагароды,
якiя выплочваюцца iм Аддзяленнем;
в) вызваляюцца ад дзяржаўных службовых павiннасцей;
г) карыстаюцца iмунiтэтам, разам са сваiмi мужамi, жонкамi i
сваякамi, якiя знаходзяцца на iх утрыманнi, ад iмiграцыйных
абмежаванняў i ад рэгiстрацыi iншаземцаў;
д) маюць тыя ж прывiлеi ў адносiнах абмена валюты, якiя
прадастаўлены службовым асобам адпаведнага рангу, якiя ўваходзяць у
склад дыпламатычных мiсiй, акрэдытаваных пры Урадзе;
е) карыстаюцца разам са сваiмi мужамi, жонкамi i сваякамi, якiя
знаходзяцца на iх утрыманнi, такiмi ж iльготамi па рэпатрыяцыi,
якiмi карыстаюцца дыпламатычныя прадстаўнiкi ў час мiжнародных
крызiсаў;
ж) маюць права беспошлiннага ўвозу сваёй мэблi, асабiстай
маёмасцi i ўсiх прадметаў дамашняга ўжытку пры першым уступленнi на
займаемую пасаду ў краiне, якая iх прымае.
2. Кiраўнiк Аддзялення i другiя старшыя службовыя асобы, па
дамоўленасцi памiж Арганiзацыяй Аб'яднаных Нацый i Урадам,
карыстаюцца тымi ж прывiлеямi i iмунiтэтам, што прадастаўляюцца
Урадам членам дыпламатычных мiсiй адпаведных рангаў. 3 гэтай мэтай
прозвiшча Кiраўнiка Аддзялення можа быць уключана ў спiс
дыпламатычнага корпуса.
3. Службовыя асобы Аддзялення, якiя наймаюцца на мiжнароднай
аснове, дадаткова:
а) маюць права беспошлiнна i без акцызнага збору ўвозiць
абмежаваную колькасць пэўных рэчаў для асабiстага карыстання ў
адпаведнасцi з iснуючай урадавай пастановай;
б) маюць права ўвозiць аўтамабiль беспошлiнна i без акцызнага
збору, уключаючы падатак на дабаўленую вартасць, у адпаведнасцi з
iснуючай урадавай пастановай, якая прымяняецца да членаў
дыпламатычных мiсiй адпаведных рангаў.
Артыкул 8
Эксперты ў камандзiроўках па справах Аб'яднаных Нацый
1. Экспертам у камандзiроўках па справах Аб'яднаных Нацый
прадастаўляюцца прывiлеi, iмунiтэты i ўмовы, вызначаныя ў артыкуле
VI, раздзелы 22, 23, i ў артыкуле VII, раздзел 26 Канвенцыi.
2. Экспертам у камандзiроўках па справах Аб'яднаных Нацый
могуць быць прадастаўлены такiя дадатковыя прывiлеi, iмунiтэты i
ўмовы, якiя могуць быць узгоднены памiж Бакамi.
Артыкул 9
Асобы, якiя займаюцца дзейнасцю для Аддзялення
1. Асобы, якiя займаюцца дзейнасцю для Аддзялення:
а) не падлягаюць судовай адказнасцi за сказанае цi напiсанае
iмi i за ўсе дзеяннi, учыненыя iмi ў якасцi службовай асобы. Дадзены
iмунiтэт сапраўдны i пасля заканчэння тэрмiну службы ў Аддзяленнi;
б) карыстаюцца разам са сваiмi мужамi, жонкамi i сваякамi, якiя
знаходзяцца на iх утрыманнi, такiмi ж iльготамi па рэпатрыяцыi,
якiмi карыстаюцца дыпламатычныя прадстаўнiкi ў час мiжнародных
крызiсаў.
2. З мэтай прадастаўлення iм магчымасцi выконваць свае функцыi
незалежна i эфектыўна, асобам, якiя аказваюць паслугi Аддзяленню,
могуць быць прадастаўлены такiя другiя прывiлеi, iмунiтэты i ўмовы,
якiя, як гэта вызначана вышэй у артыкулах 7 i 8, могуць быць
узгоднены памiж Бакамi.
Артыкул 10
Персанал, якi наймаецца на месцах з пагадзiннай аплатай
Персаналу, якi наймаецца на месцах, прадастаўляюцца ўсе ўмовы,
неабходныя для незалежнага выканання сваiх функцый для Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый. Умовы найму для асоб, якiя наймаюцца на месцах з
пагадзiннай аплатай, павiнны адпавядаць адпаведным рэзалюцыям,
рашэнням, палажэнням, нормам i палiтыцы кампетэнтных органаў
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.
Артыкул 11
Адмова ад прывiлей i iмунiтэтаў
Прывiлеi i iмунiтэты прадастаўляюцца згодна з гэтым
Пагадненнем, службовым асобам у iнтарэсах Арганiзацыi Аб'яднаных
Нацый, а не для iх асабiстай выгады. Генеральны Сакратар ААН мае
права i абавязак адмовiцца ад iмунiтэту, прадастаўленага любой
службовай асобе, аб якiх iшла гаворка ў артыкулах 7, 8 i 9, у тых
выпадках, калi, на яго думку, iмунiтэт перашкаджае ажыццяўленню
правасуддзя i ад яго можна адмовiцца без шкоды для iнтарэсаў
Аб'яднаных Нацый.
Артыкул 12
Умовы для перамяшчэння
1. Службовыя асобы Аддзялення, эксперты ў камандзiроўках па
справах Аб'яднаных Нацый i асобы, якiя займаюцца дзейнасцю ад iмя
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, маюць права на:
а) хуткае вырашэнне i бясплатнае атрыманне вiз, лiцэнзiй цi
дазволаў, дзе гэта патрабуецца;
б) бесперашкодны ўезд i выезд з краiны i перамяшчэнне па краiне
ва ўсе месцы сумеснай дзейнасцi на адлегласць, неабходную для
выканання праграм супрацоўнiцтва.
Артыкул 13
Уклад Урада
1. Урад забяспечвае для Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, па
ўзаемнай згодзе i зыходзячы з магчымасцяў:
а) адпаведныя службовыя памяшканнi для Аддзялення, асобныя цi
сумесна з арганiзацыямi сiстэмы Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый;
б) пакрыццё выдаткаў, звязаных з паштовым, тэлефонным i
тэлеграфным абслугоўваннем;
в) пакрыццё выдаткаў, звязаных з паслугамi на месцах,
напрыклад, абсталяваннем, аснашчэннем i абслугоўваннем памяшканняў
Аддзялення;
г) транспарцiроўку службовых асоб Аддзялення, экспертаў i асоб,
якiя займаюцца дзейнасцю ад iмя Арганiзацыi, пры выкананнi iмi
службовых функцый у краiне.
2. Урад аказвае таксама садзеянне Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый:
а) у пошуку i/цi прадастаўленнi падыходзячых жылых памяшканняў
для службовых асоб, якiя наймаюцца на мiжнароднай аснове, экспертаў
у камандзiроўках па справах Аб'яднаных Нацый, цi асоб, якiя
аказваюць паслугi ад iмя Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый;
б) у мантажы i прадастаўленнi камунальных паслуг, напрыклад,
вадаправода, электразабеспячэння, каналiзацыi, супрацьпажарнай аховы
i другiх паслуг для памяшканняў Аддзялення.
Артыкул 14
Сродкi сувязi
1. Для сваёй афiцыйнай сувязi Арганiзацiя Аб'яднаных Нацый
карыстаецца не меншым спрыяльным рэжымам, чым той, якi Урад
прадастаўляе любой другой дыпламатычнай мiсii ў пытаннях заснавання
i функцыянавання, прыарытэта, тарыфаў i ставак на паштовыя
адпраўленнi i тэлеграмы, тэлетайпную, факсiмiльную, тэлефонную i
другiя сродкi сувязi, а таксама ў адносiнах да тарыфаў, устаноўленых
для прэсы, пры перадачы iнфармацыi для друку i радыё.
2. Афiцыйная карэспандэнцыя i афiцыйныя паведамленнi Аб'яднаных
Нацый не падлягаюць цэнзуры. Гэты iмунiтэт распаўсюджваецца на
друкаваную карэспандэнцыю, фатаграфiчную i электронную перадачу
iнфармацыi i iншыя вiды сувязi, як гэта можа быдь узгоднена памiж
Бакамi. Арганiзацыя Аб'яднаных Нацый мае права карыстацца шыфрам,
адпраўляць i атрымлiваць карэспандэнцыю як праз кур'ераў, так i
валiз, прычым яны недатыкальныя i не падвяргаюцца цэнзуры.
3. Арганiзацыя Аб'яднаных Нацый мае права карыстацца радыё i
iншымi сродкамi дальняй сувязi на зарэгiстраваных ААН частотах i
частотах, выдзеленых Урадам для сувязi памiж сваiмi ўстановамi, як
унутры, так i за межамi краiны, у прыватнасцi, са штаб-кватэрай ААН
у Нью-Йорку.
Артыкул 15
Сцяг, эмблема i сiмволiка Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
Арганiзацыя Аб'яднаных Нацый можа вывешваць свой сцяг i/цi
эмблему на будынках свайго Аддзялення, службовых аўтамабiлях i iншых
аб'ектах па ўзгадненню памiж Бакамi. Аўтамабiлi, судны i самалёты
ААН павiнны несцi на сабе адметную эмблему ААН цi сiмволiку, якiя
павiнны быць вядомы Ураду.
Артыкул 16
Паведамленне
Аддзяленне паведамляе Ураду прозвiшчы i катэгорыi сваiх
службовых асоб, экспертаў у камандзiроўках па справах Аб'яднаных
Нацый, асоб, якiя займаюцца дзейнасцю ад iмя Арганiзацыi Аб'яднаных
Нацый, i персаналу, набранага на месцах, а таксама аб любым змяненнi
ў iх статусе.
Артыкул 17
Пасведчанне асобы
1. Урад, па просьбе Кiраўнiка Аддзялення, выдае кожнай
службовай асобе, эксперту, ў камандзiроўках па справах Аб'яднаных
Нацый, асобе, якая займаецца дзейнасцю ад iмя Арганiзацыi Аб'яднаных
Нацый, i нанятаму на месцах супрацоўнiку (за выключэннем наймаемых з
пагадзiннай аплатай) адпаведнае пасведчанне асобы.
2. Па патрабаванню ўпаўнаважанай службовай асобы Урада, асобы,
упамянутыя вышэй у параграфе 1, павiнны прад'яўляць, але не аддаваць
iх пасведчаннi асобы.
3. Аддзяленне, пасля заканчэння тэрмiну службы супрацоўнiка або
пераводу яго ў iншае месца службы, забяспечвае своечасовы зварот
Ураду ўсiх пасведчанняў асобы.
Артыкул 18
Дадатковыя пагадненнi
1. Арганiзацыя Аб'яднаных Нацый i другiя яе органы i праграмы
могуць заключаць з Урадам дадатковыя пагадненнi, якiя з'яўляюцца
неад'емнай часткай гэтага Пагаднення ў адносiнах умоў, у
адпаведнасцi з якiмi яны садзейнiчаюць Ураду ў ажыццяўленнi iх
адпаведных праектаў.
2. Арганiзацыя Аб'яднаных Нацый i Урад могуць заключаць любое
дадатковае пагадненне, якое абодва Бакi могуць палiчыць патрэбным.
Артыкул 19
Прад'яўленне iскаў Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
1. Супрацоўнiцтва з Арганiзацыяй Аб'яднаных Нацый па праграмах
у адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем цi любым iншым дадатковым
пагадненнем ажыццяўляецца на карысць Урада i народа краiны, i, такiм
чынам, Урад бярэ на сябе ўсю рызыку ў сувязi з дзейнасцю па
сапраўднаму Пагадненню.
2. Урад, у прыватнасцi, нясе адказнасць за вядзенне спраў па
ўсiх iсках, якiя ўзнiкаюць у вынiку/цi непасрэдна адносяцца да
дзейнасцi па гэтаму Пагадненню цi любому другому дадатковаму
пагадненню, якiя могуць быць прад'яўлены трэцiм бокам Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый, яе службовым асобам, экспертам у камандзiроўках па
справах Аб'яднаных Нацый i асобам, якiя займаюцца дзейнасцю ад iмя
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, i ён забяспечвае пакрыццё страты i
абарону ў адносiнах такiх iскаў, за выключэннем тых выпадкаў, калi
Арганiзацыя Аб'яднаных Нацый i Урад прыйдуць да пагаднення, што
прычынай канкрэтнага iску цi адказнасцi з'яўляецца грубая
нядбайнасць або наўмыснае парушэнне сваiх абавязкаў.
Артыкул 20
Урэгуляванне спрэчак
Любая спрэчка памiж Арганiзацыяй Аб'яднаных Нацый i Урадам,
якая адносiцца да тлумачэння i прымянення гэтага Пагаднення цi
любога iншага дадатковага пагаднення, якая не ўрэгулявана шляхам
перагавораў цi любым iншым узгодненым спосабам, будзе прадастаўлена
на разгляд у арбiтраж па просьбе любога з Бакоў. Кожны Бок назначае
па аднаму арбiтру, i два назначаных такiм чынам арбiтры вызначаюць
трэцяга, якi будзе старшынёй. Калi на працягу трыццацi (30) дзён з
дня звароту ў арбiтраж якi-небудзь з Бакоў не назначыць арбiтра, цi
калi на працягу пятнаццацi (15) дзён з моманту назначэння двух
арбiтраў трэцi арбiтр не будзе назначаны, любы з Бакоў можа
звярнуцца з просьбай да Старшынi Мiжнароднага суда аб назначэннi
арбiтра. Працэдура арбiтражу вызначаецца арбiтрамi, i расходы па
арбiтражу нясуць Бакi, як гэта будзе ацэнена арбiтрамi. Арбiтражнае
рашэнне ўтрымлiвае выкладанне прычын, на якiх яно заснавана, i
прымаецца Бакамi ў якасцi канчатковага рашэння спрэчкi.
Артыкул 21
Уступленне ў сiлу
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу пасля яго падпiсання належным
чынам упаўнаважанымi прадстаўнiкамi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i
Урада.
Артыкул 22
Спыненне дзеяння
Гэта Пагадненне страчвае сваю сiлу праз шэсць месяцаў пасля
таго, як любы з Бакоў накiруе другому Боку пiсьмовае ўведамленне аб
сваiм рашэннi спынiць дзеянне Пагаднення. Пагадненне, аднак,
застаецца ў сiле на працягу такога дадатковага перыяду, якi можа
быць неабходным для належнага спынення дзейнасцi Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый i вырашэння любой спрэчкi памiж Бакамi.
У пацвярджэнне сказанага вышэй нiжэйпадпiсаныя належным чынам
назначаны прадстаўнiк Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i адпаведным
чынам упаўнаважаны прадстаўнiк Урада, падпiсалi ад iмя Бакоў гэта
Пагадненне на англiйскай i беларускай мовах. У мэтах тлумачэння i ў
выпадку спрэчкi перавагу мае тэкст на англiйскай мове.
Аформлена ў Жэневе 15 мая тысяча дзевяцьсот дзевяноста другога
года.
За Арганiзацыю Аб'яднаных Нацый За Урад
Антуан Бланка Сяргей С.Лiнг
Генеральны Дырэктар Аддзялення Намеснiк Старшынi
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый Савета Мiнiстраў
у Жэневе Рэспублiкi Беларусь
|