ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I АРГЕНЦIНСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 6 лiстапада 1992 г.
Рэспублiка Беларусь i Аргенцiнская Рэспублiка, кiруючыся
ўзаемным жаданнем развiваць адносiны дружбы i супрацоўнiцтва памiж
дзвюма краiнамi ў палiтычнай, гандлёвай, эканамiчнай i iншых
галiнах, вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя адносiны з даты
падпiсання гэтага Пратакола i абмяняцца дыпламатычнымi
прадстаўнiцтвамi на ўзроўнi пасольстваў.
Абодва Бакi дамовiлiся развiваць свае адносiны на аснове
прынцыпаў роўнасцi дзяржаў, узаемнай павагi, самавызначэння,
незалежнасцi i суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшання
ва ўнутраныя справы адзiн аднаго ў адпаведнасцi са Статутам
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.
Абодва Бакi ўпэўнены, што ўстанаўленне дыпламатычных адносiн
памiж Рэспублiкай Беларусь i Аргенцiнскай Рэспублiкай адпавядае
iнтарэсам дзвюх дзяржаў, не накiравана супраць нiякай iншай краiны i
будзе спрыяць умацаванню мiжнароднага супрацоўнiцтва i мiру.
Абодва Бакi дамовiлiся грунтаваць свае дыпламатычныя адносiны
на Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961
года, удзельнiкамi якой яны з'яўляюцца.
З гэтай мэтай упаўнаважаныя прадстаўнiкi Рэспублiкi Беларусь i
Аргенцiнскай Рэспублiкi падпiсалi гэты Пратакол у двух экзэмплярах
на беларускай i iспанскай мовах, прычым абодва тэксты з'яўляюцца
аднолькава сапраўднымi.
Аформлена ў Нью-Йорку 6 лiстапада 1992 года.
За Рэспублiку Беларусь За Аргенцiнскую Рэспублiку
Генадзь М.Бураўкiн Хорхе Васкес
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь пры ААН Аргенцiнскай Рэспублiкi пры ААН
|