ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ ЭСТОНСКАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ*
______________________________
*Уступiла ў сiлу 24 жнiўня 2004 г.
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
культуры Эстонскай Рэспублiкi, у далейшым названыя "Бакi",
упэўненыя, што культурнае супрацоўнiцтва садзейнiчае ўмацаванню
ўзаемаразумення памiж народамi i развiццю дружалюбных адносiн,
кiруючыся iмкненнем развiваць i ўдасканальваць узаемавыгаднае
супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi абавязваюцца ствараць спрыяльныя ўмовы для двухбаковага
супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва.
Артыкул 2
Бакi будуць садзейнiчаць устанаўленню i развiццю кантактаў у
галiне музычнага мастацтва памiж канцэртнымi арганiзацыямi i
творчымi саюзамi, абмену салiстамi i калектывамi, спрыяць узаемнаму
ўдзелу ў мiжнародных конкурсах i фестывалях, якiя арганiзуюцца на
тэрыторыi сваiх краiн.
Артыкул 3
Бакi будуць падтрымлiваць прамыя кантакты памiж тэатральнымi
саюзамi, драматычнымi, лялечнымi i iншымi тэатрамi абодвух Бакоў
шляхам арганiзацыi гастроляў i выступленняў тэатральных калектываў i
асобных выканаўцаў, а таксама ўдзелу ў тэатральных фестывалях на
ўзаемнай аснове.
Артыкул 4
Бакi будуць падтрымлiваць прамое супрацоўнiцтва памiж музеямi,
галерэямi, мастацкiмi цэнтрамi Беларусi i Эстонii, якiя будуць
ажыццяўляць абмен спецыялiстамi ў галiне музейнай справы, а таксама
абменьвацца даведачнымi матэрыяламi i на ўзаемнай аснове iнфармаваць
аб навуковых канферэнцыях i семiнарах па пытаннях музейнай справы.
Бакi на ўзаемнай аснове будуць арганiзоўваць музейныя выстаўкi
i выстаўкi сучаснага мастацтва. Умовы, час i месца правядзення
выставак Бакi будуць вызначаць у рабочым парадку.
Артыкул 5
Бакi будуць заахвочваць устанаўленне прамых сувязей памiж
бiблiятэкамi дзвюх краiн, уключаючы абмен лiтаратурай, друкаванымi
выданнямi i спецыялiстамi ў галiне бiблiятэчнай справы.
Бакi будуць садзейнiчаць удзелу спецыялiстаў у семiнарах i
навукова-практычных канферэнцыях, абмену кнiжнымi выстаўкамi,
метадычнымi, бiблiяграфiчнымi матэрыяламi i артыкуламi для
публiкацыi ў бiблiятэчных выданнях абодвух Бакоў.
Артыкул 6
Бакi будуць падтрымлiваць прамое супрацоўнiцтва ў галiне
кiнавiдэамастацтва, уключаючы ўдзел у мiжнародных кiнафестывалях,
абмен iнфармацыяй, рэкламнымi матэрыяламi, часопiсамi i iншымi
публiкацыямi ў гэтай галiне.
Бакi будуць iмкнуцца да стварэння спрыяльных умоў для
супрацоўнiцтва памiж установамi кiнематаграфii Беларусi i Эстонii.
Артыкул 7
Бакi будуць аказваць садзейнiчанне супрацоўнiцтву ў галiне
мастацкай адукацыi, спрыяць павышэнню квалiфiкацыi работнiкаў i
спецыялiстаў у сферы культуры i мастацтва, абмену
навукова-метадычнай iнфармацыяй, стажыроўкам выкладчыкаў i
студэнтаў.
Бакi будуць садзейнiчаць удзелу студэнтаў i навучэнцаў
навучальных устаноў мастацтва ў мiжнародных конкурсах i фестывалях,
якiя праводзяцца для маладых выканаўцаў у абедзвюх краiнах.
Бакi будуць садзейнiчаць устанаўленню прамых сувязей памiж
установамi культуры i мастацтва, а таксама навучальнымi ўстановамi ў
галiне мастацкай адукацыi.
Артыкул 8
Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб канферэнцыях, семiнарах
i iншых мерапрыемствах па пытаннях культуралогii i
мастацтвазнаўства, якiя арганiзуюцца ў Рэспублiцы Беларусь i
Эстонскай Рэспублiцы, i запрашаць на ўзаемнай аснове спецыялiстаў у
гэтай галiне з мэтай удзелу i абмену вопытам.
Артыкул 9
Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне аховы i
рэстаўрацыi аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны i садзейнiчаць
абмену спецыялiстамi з мэтай азнаямлення з вопытам работы ў гэтай
галiне.
Артыкул 10
Бакi будуць садзейнiчаць супрацоўнiцтву ў галiне самадзейнага
мастацтва, ажыццяўляць абмен спецыялiстамi ў галiне народнай
творчасцi, а таксама на ўзаемнай аснове запрашаць фальклорныя
ансамблi для ўдзелу ў мiжнародных фальклорных фестывалях, якiя
арганiзуюцца ў абедзвюх краiнах.
Артыкул 11
Бакi будуць ствараць спрыяльныя ўмовы для захавання i развiцця
нацыянальнай самабытнасцi i культуры беларусаў, якiя пражываюць на
тэрыторыi Эстонскай Рэспублiкi, i эстонцаў, якiя пражываюць на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 12
Бакi па меры неабходнасцi будуць абменьвацца дэлегацыямi
спецыялiстаў у галiне культуры i мастацтва з мэтай развiцця i
ўдасканальвання супрацоўнiцтва ў галiне культуры. Склад дэлегацый, а
таксама тэрмiны вiзiтаў будуць вызначацца Бакамi ў рабочым парадку.
Артыкул 13
Культурнае супрацоўнiцтва памiж Бакамi будзе ажыццяўляцца ў
адпаведнасцi з наступнымi прынцыпамi:
1. Пры абмене дэлегацыямi, калектывамi i прадстаўнiкамi:
накiроўваючы Бок аплачвае выдаткi па праезду сваiх удзельнiкаў,
транспарцiроўцы вытворчага багажу ў абодва бакi;
прымаючы Бок аплачвае выдаткi па пражываннi i харчаваннi, а
таксама транспартныя выдаткi на тэрыторыi краiны прымаючага Боку ў
адпаведнасцi з праграмай знаходжання;
у кожным канкрэтным выпадку ўмовы абмену будуць агаворвацца
Бакамi дадаткова.
2. Пры арганiзацыi музейных выставак, а таксама выставак
сучаснага мастацтва:
Бакi дамовiлiся, што ўмовы i прынцыпы арганiзацыi выставак
будуць вызначацца пратаколам памiж непасрэднымi арганiзатарамi
выстаўкi ў кожным канкрэтным выпадку.
Артыкул 14
Бакi будуць аказваць садзейнiчанне ў вырашэннi вiзавых пытанняў
для членаў афiцыйных дэлегацый, творчых калектываў, прадстаўнiкоў
устаноў культуры iншага Боку, якiя накiроўваюцца для арганiзацыi,
падрыхтоўкi i правядзення ўзгодненых мерапрыемстваў, у адпаведнасцi
з нацыянальнымi заканадаўствамi.
Артыкул 15
Гэта Пагадненне не выключае магчымасцi арганiзацыi ў яго рамках
iншых мерапрыемстваў, праектаў i праграм, узгодненых Бакамi ў
рабочым парадку.
Артыкул 16
Па ўзаемнай згодзе Бакоў у гэта Пагадненне могуць быць унесены
змяненнi i дапаўненнi ў пiсьмовым выглядзе, якiя будуць з'яўляцца
яго неад'емнай часткай.
Артыкул 17
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з дня падпiсання i дзейнiчае на
працягу пяцi гадоў. Яго дзеянне будзе аўтаматычна працягвацца на
наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi нi адзiн з Бакоў у пiсьмовай
форме не паведамiць iншаму Боку за шэсць месяцаў да заканчэння
дзеяння Пагаднення аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.
Здзейснена ў горадзе Талiне 24 жнiўня 2004 года ў двух
экземплярах, кожны на беларускай i эстонскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Мiнiстэрства культуры За Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь Эстонскай Рэспублiкi
Подпiс Подпiс
|