ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ФIНЛЯНДСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ ЗНОСIНАХ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 24 чэрвеня 2004 г.
Урад Республiкi Беларусь i Урад Фiнляндскай Рэспублiкi, якiя
далей называюцца "Дагаворныя Бакi",
прымаючы пад ўвагу спрыяльнае развiццё двухбаковых эканамiчных
адносiн,
iмкнучыся да далейшага развiцця аўтамабiльных зносiн памiж
абедзвюма дзяржавамi, а таксама транзiтам праз iх тэрыторыi,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Вызначэннi Камiтэта па ўнутранаму транспарту, што
падпарадкоўваецца ААН, даныя ў Зводай рэзалюцыi аб палягчэннi
аўтамабiльных перавозак TRANS/SC. 1/319 ад 28 жнiўня 1984 г.,
прымяняюцца да гэтага Пагаднення.
Артыкул 2
У адпаведнасцi з умовамi гэтага Пагаднення перавозчыкi дзяржаў
Дагаворных Бакоў маюць права ажыццяўляць мiжнародныя аўтамабiльныя
перавозкi памiж Рэспублiкай Беларусь i Фiнляндскай Рэспублiкай
i транзiтам праз iх тэрыторыi.
Артыкул 3
Перавозчыку не дазваляецца ажыццяўляць перавозку пасажыраў або
грузаў памiж двума пунктамi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi дзяржавы
другога Дагаворнага Боку, калi на гэта не будзе выданы спецыяльны
дазвол кампетэнтных органаў дзяржавы другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 4
Перавозкi пасажыраў i грузаў аўтатранспартнымi сродкамi i
перасоўванне аўтатранспартных сродкаў дзяржавы аднаго Дагаворнага
Боку па тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку ажыцяўляюцца на
падставе гэтага Пагаднення з аплатай збораў за праезд у адпаведнасцi
з нацыянальным заканадаўствам дзяржавы кожнага з Дагаворных Бакоў.
Артыкул 5
На выкананне рэгулярных перавозак пасажыраў памiж тэрыторыямi
дзяржаў Дагаворных Бакоў або транзiтам праз гэтыя тэрыторыi
патрабуецца дазвол.
Акрамя рэгулярных перавозак, на выкананне перавозак пасажыраў
дазволы не патрабуюцца.
Заяўка на атрыманне дазволу будзе ўтрымлiваць наступную
iнфармацыю: маршрут, расклад руху i перыядычнасць выканання
перавозак.
Артыкул 6
На выкананне грузавых перавозак памiж тэрыторыямi дзяржаў
Дагаворных Бакоў або транзiтам праз iх тэрыторыi, акрамя перавозак,
указаных у Артыкуле 7, патрабуецца дазвол.
На выкананне перавозак памiж тэрыторыяй дзяржавы другога
Дагаворнага Боку i трэцяй дзяржавай патрабуецца спецыяльны дазвол.
Кампетэнтныя органы дзяржаў Дагаворных Бакоў павiнны кожны год
сумесна вызначаць колькасць дазволаў на падставе ўзаемнасцi.
Артыкул 7
Не патрабуецца дазволаў на выкананне перавозак наступных
грузаў:
- рухомай маёмасцi пры перасяленнi;
- пахавальных перавозак;
- грузаў i абсталявання для кiрмашоў i выстаў;
- жывёл, аўтатранспартных сродкаў, а таксама iншых грузаў,
прызначаных для правядзення спартыўных мерапрыемстваў;
- тэатральных дэкарацый i рэквiзiту, музычных iнструментаў i
абсталявання для радыё або тэлевiзiйных перадач або для кiназдымкаў;
- пашкоджаных транспартных сродкаў;
- медыцынскага абсталявання i матэрыялаў для прадастаўлення
экстрэнай дапамогi пры стыхiйных бедствах;
- грузаў аўтатранспартнымi сродкамi, агульная дазволеная маса з
грузам якiх, уключаючы прычэпы, не перавышае 6 тон, або дазволеная
грузапад'ёмнасць якiх, уключаючы прычэпы, не перавышае 3,5 тоны.
Пры ўзаемнай згодзе кампетэнтных органаў дзяржаў Дагаворных
Бакоў iншыя перавозкi могуць таксама быць вызвалены ад неабходнасцi
атрымання дазволаў.
Артыкул 8
Калi габарыты або маса транспартнага сродку, што
выкарыстоўваецца ў перавозцы, перавышае нормы, дапушчальныя на
тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, патрабуецца спецыяльны
дазвол, выданы кампетэнтнымi органамi дзяржавы гэтага Дагаворнага
Боку. Для такiх перавозак неабходна захоўваць усе спецыяльныя ўмовы
(напрыклад, маршруты, сiгналы i г.д.).
Артыкул 9
Пры перавозцы небяспечных грузаў павiнны захоўвацца палажэннi
Еўрапейскага Пагаднення аб мiжнароднай аўтамабiльнай перавозцы
небяспечных грузаў (ДОПОГ) ад 30 верасня 1957 г.
Артыкул 10
Правiлы руху i iншыя прававыя нормы дзяржавы другога
Дагаворнага Боку павiнны захоўвацца на яго тэрыторыi пры выкананнi
аўтамабiльных перавозак у адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем.
Артыкул 11
Кампетэнтныя органы дзяржаў Дагаворных Бакоў павiнны
паведамляць адзiн аднаму аб парушэннях гэтага Пагаднення i аб
санкцыях, што прыменены ў дачыненнi да перавозчыкаў дзяржавы другога
Дагаворнага Боку.
Артыкул 12
Для забеспячэння выканання гэтага Пагаднення кампетэнтныя
органы дзяржаў Дагаворных Бакоў ствараюць Аб'яднаны Камiтэт, якi
будзе збiрацца па просьбе кампетэнтных органаў дзяржавы аднаго з
Дагаворных Бакоў па чарзе ў абедзвюх дзяржавах.
Артыкул 13
Гэта Пагадненне не закранае правоў i абавязацельстваў
Дагаворных Бакоў, што вынiкаюць з iншых заключаных iмi мiжнародных
дагавораў, i ўдзельнiкамi якiх яны з'яўляюцца.
Артыкул 14
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу па сканчэннi трыццацi дзён пасля
таго, як Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн аднаму аб выкананнi
працэдур, прадугледжаных нацыянальным заканадаўствам абедзвюх
дзяржаў для ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.
Артыкул 15
Гэта Пагадненне заключана на адзiн год i будзе аўтаматычна
падоўжвацца на наступны адзiн год кожны раз да той пары, пакуль
адзiн з Дагаворных Бакоў не паведамiць, па крайняй меры, не пазней,
чым за тры месяцы да сканчэння адпаведнага перыяду дзеяння гэтага
Пагаднення аб сваiм жаданнi спынiць яго дзеянне.
Здейснена ў г.Хельсiнкi 24 чэрвеня 1997 года ў двух сапраўдных
экзэмплярах, кожны на беларускай, фiнскай i англiйскай мовах, прычым
усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.
У выпадку ўзнiкнення адрознення ў тлумачэннi палажэнняў гэтага
Пагаднення перавага будзе аддавацца тэксту на англiйскай мове.
За Урад За Урад
Рэспублiкi Беларусь Фiнляндскай Рэспублiкi
Подпiс Подпiс
ПРАТАКОЛ
аб правiлах выканання Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Фiнляндскай Рэспублiкi аб мiжнародных
аўтамабiльных зносiнах
Гэты Пратакол з'яўляецца неад'емнай часткай Пагаднення аб
мiжнародных аўтамабiльных зносiнах, заключанага памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Фiнляндскай Рэспублiкi i падпiсанага ў
г.Хельсiнкi 24 чэрвеня 1997 года.
У адносiнах да прымянення гэтага Пагаднення дасягнута
дамоўленнасць аб нiжэйпададзеным:
1. Для мэтаў гэтага Пагаднення кампетэнтныя органы:
у Рэспублiцы Беларусь
Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый
Рэспублiка Беларусь
220029, Мiнск
вул.Чычэрына, 21
тэл.39-49-27, 34-30-19
факс 172-32-83-91
у Фiнляндскай Рэспублiцы
Мiнiстэрства транспарту i сувязi
Аддзел дарожнага руху
п/я 235
00131 Хельсiнкi
Фiнляндская Рэспублiка
тэл.358-9-1601
факс 358-9-160 2597
2. Па Артыкулу 5:
Пры ажыццяўленнi рэгулярных перавозак пасажыраў аўтобусамi
перавозчыкi дзяржаў абодвух Дагаворных Бакоў павiнны абслугоўваць
кожную аўтобусную лiнiю на аснове парытэту. Правiлы ажыццяўлення
гэтых перавозак устанаўлiваюцца Аб'яднаным Камiтэтам па ўзаемнаму
ўзгадненню кампетэнтных органаў дзяржаў Дагаворных Бакоў.
3. Па Артыкулу 6:
Грузавы аўтамабiль або цягач аўтапоезду павiнен быць
зарэгiстраваны на тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў.
У выпадку неабходнасцi кампетэнтныя органы дзяржаў Дагаворных
Бакоў будуць абменьвацца дадатковым кантынгентам дазволаў.
4. Па Артыкулах 6 i 8:
Адрас накiравання заяўкi на спецыяльныя дазволы:
у Рэспублiцы Беларусь
Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый
Рэспублiка Беларусь
220029, Мiнск
вул.Чычэрына, 21
тэл.39-49-27, 34-30-19
факс 172-32-83-91
у Фiнляндскай Рэспублiцы
Адмiнiстрацыя дарог
Транспартны аддзел
п/я 33
00521 Хельсiнкi
Фiнляндская Рэспублiка
тэл.358-9-14 8721
факс 358-9-14 87 2662
Здзейснена ў г.Хельсiнкi 24 чэрвеня 1997 года ў двух
экзэмплярах, кожны на беларускай, фiнскай i англiйскай мовах, прычым
усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.
Пры ўзнiкненнi адрознення ў тлумачэннi палажэнняў гэтага
Пратакола перавага будзе аддавацца тэксту на англiйскай мове.
За Урад За Урад
Рэспублiкi Беларусь Фiнляндскай Рэспублiкi
Подпiс Подпiс
|