ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ЛАТВIЙСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 7 красавiка 1992 г.
Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка,
пацвярджаючы сваё iмкненне будаваць узаемаадносiны ў
адпаведнасцi з лiтарай i духам Статута ААН, Заключнага акта Нарады
па бяспецы i супрацоунiцтву ў Еуропе, Парыжскай Хартыi для новай
Еўропы i iншых дакументау гэтай Нарады,
кiруючыся палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных
зносiнах 1961 года,
выражаючы ўзаемную зацiкаўленасць ва ўмацаваннi добрасуседства,
узаемаразумення i супрацоунiцтва памiж дзьвюма дзяржавамi,
дамовiлiся аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн на ўзроўнi
Пасольстваў у тэрмiны, якiя будуць узгоднены Бакамi.
Гэты Пратакол уступае ў сiлу з моманту яго падпiсання.
Аформлена ў Рызе 7 красавiка 1992 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i латышскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Латвiйскую Рэспублiку
П.Краўчанка Я.Юрканс
Мiнiстр замежных спраў Мiнiстр замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь Латвiйскай Рэспублiкi
|